СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Книга запрашае ў падарожжа родная прырода

Нажмите, чтобы узнать подробности

Метадычная распрацоўка факультатыўнага занятку "Кніга запрашае ў падарожжа". Тэма: "Родная  прырода"

Просмотр содержимого документа
«Книга запрашае ў падарожжа родная прырода»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы-сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна”










МЕТАДЫЧНАЯ РАСПРАЦОЎКА

факультатыўнага занятку «Кніга запрашае ў падарожжа» (2 клас)


«Родная прырода»
















Настаўнік пачатковых класаў

ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі

Зяневіч В.В.










аг. Зажэвічы, 2021

Мэты:

  • пазнаёміць вучняў з пейзажнай лірыкай, развіваць увагу да слоўнай творчасці, уменне назіраць за асаблівасцямі вершаў як жанра літаратурнай творчасці;

  • практыкаваць у маўленні на беларускай мове;

  • пашыраць веды вучняў аб разнастайнасці расліннага свету;

  • фарміраваць уяўленне аб непаўторнасці кожнай расліны;

  • выхоўваць любоў да роднай прыроды, жаданне яе ахоўваць.


Матэрыял:

  • вершы А.Дзеружынскага «Ліпа», «Клён», «Рабіна», «Сасна»;

  • загадкі пра назвы дрэў;

  • слоўнік.


Абсталяванне:

  • тэлевізар;

  • малюнкі дрэў;

  • партрэт А.Дзеружынскага;

  • карткі.





























Ход факультатыўнага занятка


  1. Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх сяброў!

— Усім добры дзень!

І ў добры час!

Мова родная ў нас.

На заняткі запрашаю, усім поспехаў жадаю!

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды здабываць!


2. Уступная гутарка

- Сёння на занятках мы будзем падарожнічаць і знаёміцца з рознымі творамі, але ўсе яны прысвечаны роднай беларускай прыродзе.

СЛАЙД 2, 3

  • Адгадайце, пра што мы будзем сёння чытаць, гаварыць, назіраць і разважаць. Прачытайце загадку, у парах складзіце слова-адгадку з рассыпаных літар.

Многа рук,

А нага адна. (Дрэва)

-Так, сапраўды, размова будзе ісці пра дрэвы. Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, мовы, без роднай прыроды.

- Праверым, наколькі вы назіральныя людзі. Якія дрэвы растуць каля нашай школы?(Рабіны, каштаны, таполі, дубы)

- А каля вашага дома?(Клён, бяроза,вярба)

- Дзе адразу можна ўбачыць вялікую колькасць розных дрэў? (У лесе)

- Сапраўды, лес – наша багацце. Назавіце, якія дрэвы можна ўбачыць у лесе. (Елкі, сосны, дубы, бярозы)

- У Беларусі ёсць непаўторны лес – пушча. Скажыце, як называецца знакамітая пушча ў Брэсцкай вобласці? (Белавежская пушча)

СЛАЙД № 4

- Давайце ўспомнім правілы паводзін у лесе.

СЛАЙД № 5 - 13


3. Слоўнікавая работа

- А зараз пагуляем у перакладчыкаў. Пазнаёмімся з нашым слоўнікам. Чытаем словы, з якімі сёння мы сустрэнемся пад час працы.

СЛАЙД 14, 15

  • вецце – ветви

  • закрануць – затронуть

  • кволенькі – слабенький

  • шэршань – шершень, насекомое семейства ос

  • гронкі – гроздья

  • засень – затенённое место

  • жывіца – смола


4. Новы матэрыял

Праца па вучэбным дапаможніку

  • Прачытайце і адгадайце загадку:

Я засяваю дол ігліцай,

Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна)

(малюнак на дошцы)

- Якія характэрныя прыметы пералічаны пра сасну? (Ігліца, жывіца)

- Сёння на занятках мы будзем чытаць вершы беларускага паэта Авяр’яна Дзеружынскага (партрэт на дошцы). Ён нарадзіўся, вырас і жыў на сваёй Бацькаўшчыне – Беларусі Таму напісаў шмат твораў, прысвечаных менавіта роднай прыродзе.

- Паслухайце верш, які напісаў паэт Дзеружынскі, і адкажыце на пытанне: «Якому дрэву ён яго прысвяціў?» (Сасне)

Сасна

Сасна, І неба

Сасонніца, Сіняе,

Сасонка, І сонца,

Стаіш ты І зоры

Ў засені лясной, Цешацца табой.

- Ці спадабаўся вам верш?

- Прачытайце верш шэптам.

- Ці ўсе словы вам зразумелыя? (Цешацца - любуются)

- Знайдзіце і зачытайце словы, якімі аўтар называе дрэва. (Сасонніца, сасонка)

- Ці можна сказаць, прачытаўшы гэтыя словы, як аўтар адносіцца да сасны? (З дабрынёй, з захапленнем)

- Якія яшчэ словы пацвярджаюць захапленне аўтара гэтым дрэвам? Зачытайце іх.

- Ці ёсць у вершы апісанне прыкмет гэтага дрэва? (Няма)

- Што апісвае аўтар у вершы? (Свае пачуцці да дрэва, да прыроды)

- А ў загадцы? (Апісваецца сасна)

- Прачытайце і адгадайце наступную загадку.

Мной дзяўчынак называюць,

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа)

(малюнак на дошцы)

- Пра якое дрэва гэтая загадка?

- Якія характэрныя прыкметы ліпы апісаны ў загадцы?

- Раней, у даўніну, было імя дзяўчынкі – Ліпа. Як вы лічыце, чаму так называлі? (Напэўна, прыгожая, з чароўнай постаццю, з прыемным водарам)

- Паслухайце верш і адкажыце, ці спадабаўся ён вам.

Ліпа

Ліпа, Шэршань

Ліпка, Ледзь

Ліпкі-ліпкі Лісткі кранецца

Тонкі Сок

Кволенькі Ліповы,

Лісток. Як мядок.

- Прачытайце верш шэптам, адзначце незразумелыя словы.(Ледзь - чуть-чуть)

- Што новага вы даведаліся пра ліпу? (Ліпкі кволенькі лісток, шэршань п’е мядок)

- Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш? (Добрыя, нежныя, ласкавыя)

- Зачытайце, якімі словамі аўтар выказвае свае адносіны да гэтага дрэўца. (Памяншальна-ласкальныя словы: ліпка, мядок, лісток)

- Ці дае аўтар апісанне характэрных прыкмет ліпы? Зачытайце. (Тонкі кволенькі лісток)

- Ці супадаюць яны з тымі, якія прыведзены ў загадцы? Параўнайце. (Не)

- Я прынесла вам засушаную ліпу. Адчуйце яе водар! Што з яе можна зрабіць? (Лекавы чай)

- А гэта ліпавы мёд. Мы з вамі яго паспрабуем пасля занятку.

- Зараз будзем вучыцца чытаць выразна разам.

- Пагуляем у гульню «Даскажы рыфму» таксама хорам. (Настаўнік чытае, дзеці сочаць і дагаворваюць слова.)

- Адгадайце наступную загадку, якую вам падрыхтаваў …:

Стаіць у лесе дрэўца,

Пад ветрам лёгка гнецца,

А гронкі ягадак гараць,

І снегіры да іх ляцяць.

Хто здагадаецца,

як дрэва называецца? (Рабіна)

(малюнак на дошцы)

  • Паслухайце верш і адкажыце, ці спадабаўся ён вам. Заплюшчыце вочкі і ўявіце сабе тое дрэва, пра якое будзе ісці гаворка.

Рабіна

Рдзее гронкамі

Рабіна,

Ружавее

Ранкам, днём.

Палымнее, чырванее

Па-над рэчкай

За сялом.

- Прачытайце верш шэптам.

- Ці ёсць у вершы словы, якія паказваюць адносіны аўтара да дрэўца?

- Што гаворыцца пра рабіну?

- Так, А. Дзеружынскі апісвае рабінку і захапляецца яе выглядам. У якую пару года, хто здагадаўся? (Восенню)

- Ці супадае гэтае апісанне з тым, якое прыведзена ў загадцы. (Зімой). Параўнайце.

- Хто бачыў, як выглядае рабіна вясной?

- Летам?

- Зімой?

(малюнкі на дошцы)

- А вам у якую пару года падабаецца гэтае дрэўца?

- І я для вас падрыхтавала загадку: «Зімой і летам адным цветам». (Елка)

(малюнак на дошцы)

- Як называюць лес, дзе не відаць сасны, дзе елачкі адны? (Ельнік)

  • Адпраўляемся падарожнічаць у ельнік.

Фізкультхвілінка

Будзем крочыць па планеце (хадзьба на месцы).

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краіне.

Сонца грэе, прыпякае (левая і правая рукі ўгору),

Лёгкі ветрык павявае (махі рукамі),

1-2-3-4-5,

У ельнік мы пайшлі гуляць.

Ветрык елачкі гайдае,

Шышкі на зямлю кідае.

Іх хачу з сабой узяць -

1-2-3-4-5.

Вось дайшлі мы да крыніцы —

Выпіце з яе вадзіцы (нахіл уперад).

У небе птушак карагод,

I мы адправімся ў палёт.

Улева, управа павярніся (павароты ўлева і ўправа)

I сябрам сваім усміхніся. (вучні ўсміхаюцца адзін аднаму).

- Самастойна прачытайце верш на экране.

СЛАЙД 17

  • Цяпер услых.

Кружыць лісцейка замець.
Лашчыць вока лістота.
Ён пакіне на памяць
Нам сваю пазалоту.

- Што гэта – успомніце, мы вучылі на мінулых занятках. Гэта акраверш або акразагадка. Пра якое дрэва? (Клён)

(малюнак на дошцы)

- Акразагадкі разгадваць вельмі лёгка. Трэба ўважліва назіраць за першымі літарамі кожнага радка. Пазалота – які колер?

- А якія яшчэ бываюць лісточкі ў клёна?

- Знайдзіце і самастойна прачытайце верш “Клён” і падрыхтуйцеся да выразнага чытання ўслых. (Адзін вучань чытае)

- Ці спадабаўся вам верш? Як апісвае аўтар клён? (З любоўю) Зачытайце. (Клён курчавы вецце гне)


5. Замацаванне вывучанага

Гульня “Даследчыкі”

СЛАЙД 18, 19

- Сёння мы чыталі загадкі пра дрэвы і вершы А. Дзеружынскага, таксама прысвечаныя дрэвам. Зараз вы будзеце даследчыкамі. Правядзіце даследаванне, у чым розніца паміж вершам і загадкай. Працуем у групах. У кожнай групы аднолькавыя лісты. Першая група выбірае і падкрэслівае толькі тыя выказванні, што датычацца загадкі, другая група – што датычацца верша.

- Успомніце правілы работы ў групах.

- Зачытайце. Хто абараняе сваю групу? (Загадка — гэта апісанне прадмета або з’явы. У вершы няма простага апісання, аўтар заўсёды раскрывае сваю душу і гаворыць пра свае пачуцці, свае адносіны.)

- Працягваем працу у групах: знайдзіце назвы дрэў, якія схаваліся ў клетках, і абвядзіце іх алоўкам.

СЛАЙД 20



Р

А

Б

І

Н

А

С

Ш

А

К

Л

Ё

Н

А

Б

Я

Р

О

З

А

С

О

К

А

Ш

Т

А

Н

Д

У

Б

Л

І

П

А


- Прачытайце назвы дрэў. (Рабіна, сасна, клён, бяроза, каштан, дуб, ліпа)

- Давайце паспрабуем праз выразнае чытанне расказаць пра пачуцці аўтара. Калі ласка, рыхтуемся да выразнага чытання вершаў і да «Конкурсу на лепшага чытача».

Гульня “Чараўнік”

- А цяпер давайце пагуляем у гульню, якая называецца “Чараўнік”. Для гэтага нам трэба выбраць Чараўніка. Вось колькі жадаючых быць Чараўніком! Хто ведае, як гэта зрабіць так, каб ніхто не пакрыўдзіўся?

- Што для гэтага трэба ведаць?

- Правільна, па лічылцы выбіраем Чараўніка.

- Паслухайце, як будзем гуляць. Усе бяруцца за рукі, водзяць карагод:

Чараўнік, чараўнік!

Разам з намі пагуляй,

Не чаруй, а даганяй!

Вы разбягаецеся у розныя бакі. Чараўнік стараецца дагнаць і дакрануцца рукой. Той, да каго дакрануўся Чараўнік, лічыцца зачараваным: уявіць сабе дрэвам і застыць у прыгожай постаці.

- Які цудоўны лес атрымаўся! Станем у круг. Паўтарыце з рознай інтанацыяй:

- Як хораша ў лесе. (Ціха)

- Як хораша ў лесе! (Моцна)

- Як хораша ў лесе!! (Мацней)


«Хвілінка творчасці»

  • Разгледзьце малюнкі. Мастак намаляваў толькі палову дрэўцаў. Якія дрэвы?

- Сфатаграфуйце вочкамі, запомніце кожны лісцік, шышку, гронку. Дамалюйце і расфарбуйце палавінку малюнка. Можна выбраць адзін малюнак, які вам найбольш спадабаўся.

(Праца пад музыку)

СЛАЙД 21

Аловак правільна бяру,

Ліст з нахілам пакладу.

Сяду роўна, не сагнуся,

І за працу я вазьмуся.

  • Я ведаю, што нашы вучні падрыхтавалі цудоўныя вершы пра нашу Радзіму, пра родную прыроду. Працягваем наш конкурс на лепшага чытальніка.

  • Верш Артура Вольскага «Непаўторны край».

То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць небакрай…

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як ні шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вясёлкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам —

Славяць свету хараство.

На бярозе — белы бусел.

Пад бярозаю — ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.


6. Вынік занятка

- Вось і скончылася наша падарожжа, але гэта толькі сёння. Мы яшчэ не раз будзем вандраваць па родным краі. Вам спадабалася падарожжа?

- І напрыканцы я хачу расказаць вам адну гісторыю.

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ поўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць – спявае нехта. Прыслухаўся першы:

- Відаць, жаўранак.

- Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

- Ды гэта ж зямля наша спявае.

- Вось якая яна, наша зямля беларуская.



7. Рэфлексія

- Складзем сінквейн.


Настаўнік:

Вучні:

Зараз у нас быў…

факультатыў

Які?

беларускі, цікавы.

Што мы рабілі?

Чыталі, вывучалі, малявалі, гулялі, разгадвалі загадкі.

Даведаліся шмат новага. На роднай мове размаўлялі.

  • Закончыць наш занятак хачу словамі Ніла Гілевіча:

Прайдзіцеся па школах – у Мінску, у Гродна,

У Віцебску, Брэсце або ў Магілёве, -

Як хораша дзеткі шчабечуць на роднай

Сваёй беларускай матульчынай мове.

  • Вучыце сваю родную мову, размаўляйце на мове сваіх продкаў.

Жадаю вам, дзеці, і далей лагодна

Мовай народа валодаць свабодна.

І ў жыцці каб было вам лягчэй,

Мову сваю вывучайце хутчэй.

СЛАЙД 22




























Д

Р

Э

В

А

Д

Р

Э

В

А

Стаіць у лесе дрэўца,

Пад ветрам лёгка гнецца,

А гронкі ягадак гараць,

І снегіры да іх ляцяць.

Хто здагадаецца,

як дрэва называецца?

  • няма простага апісання

  • аўтар заўсёды раскрывае сваю душу

  • апісанне прадмета

  • гаворыць пра свае пачуцці

  • гаворыць пра свае адносіны

  • апісанне з’явы

  • няма простага апісання

  • аўтар заўсёды раскрывае сваю душу

  • апісанне прадмета

  • гаворыць пра свае пачуцці

  • гаворыць пра свае адносіны

  • апісанне з’явы



Р

А

Б

І

Н

А

С

Ш

А

К

Л

Ё

Н

А

Б

Я

Р

О

З

А

С

О

К

А

Ш

Т

А

Н

Д

У

Б

Л

І

П

А







Р

А

Б

І

Н

А

С

Ш

А

К

Л

Ё

Н

А

Б

Я

Р

О

З

А

С

О

К

А

Ш

Т

А

Н

Д

У

Б

Л

І

П

А











  • Верш Артура Вольскага «Непаўторны край».

То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць небакрай…

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як ні шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вясёлкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам —

Славяць свету хараство.

На бярозе — белы бусел.

Пад бярозаю — ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.