Кузьма Чорны (1900 - 1944) Жыццё і творчасць
Багатая на таленты літаратурная ніва Случчыны. На ёй выгадавалася шмат майстроў слова, якія прыгожым вянком упляліся ў культуру нашага народа.
Случчына. Родны краявід
На гэтай ніве вырас адзін з яе самых важкіх, буйных каласоў - Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі)
Вялікае шчасце для пісьменніка пісаць аб народзе і яго шчасці і самому быць шчаслівым разам з народам.
К.Чорны.«Аўтабіяграфія»
Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года ў маёнтку Боркі, што знаходзіцца блізка ля мястэчка Цімкавічы.
Вуліца ў Цімкавічах
Бацька быў парабкам у мясцовага пана. Нястачы, клопаты аб тым, як пражыць, не пакідалі сям’ю Раманоўскіх.
«Я ўспамінаю жыццё сваіх бацькоў і сваё маленства. Гэта быў жудасны час, калі кавалак хлеба і палатняная рубашка, адна на год, здаваліся шчасцем. Так жылі ўсе тыя людзі, сярод якіх я вырас і выгадаваўся. Так жыў народ».
Мікалай рос здольным, да ўсяго цікаўным хлапчуком. Ён вельмі рана навучыўся чытаць - было яму нешта каля шасці гадоў, а ён адолеў паэму-казку П. Яршова «Канёк-Гарбунок».
Бацька вырашыў вучыць сына. Ён кінуў службу ў пана, перавёз сям’ю ў роднае мястэчка Цімкавічы, і Мікалай пайшоў у пачатковую школу.
Потым вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі.
- У настаўніцкую семінарыю я пайшоў таму, што гэта была найбольш зручная школа для тых, хто не меў за што вучыцца: там не бралі платы за навуку, а лепшым вучням, якія добра вучыліся, давалі стыпендыю.
- К.Чорны. «Аўтабіяграфія»
Нясвіжская настаўніцкая семінарыя
Калі ў сувязі з акупацыяй Заходняй Беларусі буржуазна-памешчыцкай Польшчай семінарыя была закрыта (1919 г.), Мікалай Раманоўскі працаваў у розных установах: у Цімкавіцкім валасным рэўкоме, у Слуцкім павятовым камесарыяце, у аддзеле народнай асветы пры Цімкавіцкім валасным рэўкоме, настаўнічаў у Цімкавіцкай сямігодцы.
Некаторы час будучы пісьменнік вучыўся у Беларускім дзяржаўным універсітэце, але з-за хваробы вымушаны быў пакінуць вучобу.
Будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 20-я гады
5 мая 1923 года з’явілася паваротным момантам у жыцці Мікалая Карлавіча Раманоўскага. У той дзень газета «Савецкая Беларусь» надрукавала яго апавяданне «На граніцы», падпісанае псеўданімам «Кузьма Чорны».
З-пад пяра маладога аўтара выходзілі апавяданне за апавяданнем, фельетон за фельетонам, замалёўка за замалёўкай. Газеты і часопісы ахвотна прадастаўлялі яму свае старонкі.
Часопісы, у якіх друкаваўся К.Чорны
Кузьма Чорны сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі, якія пакінулі значны след у беларускай літаратуры.
Змітрок Бядуля
Уладзімір Дубоўка
У 1932 годзе выйшаў асобным выданнем раман К.Чорнага “Бацькаўшчына”. Гэта быў твор, аўтар якога глыбока задумваўся над лёсам роднай краіны, над яе гісторыяй і яе поступам у будучыню.
Вокладка рамана К.Чорнага
Лепшы тэатр рэспублікі - Першы Беларускі драматычны тэатр(цяпер тэатр імя Янкі Купалы) паставіў гэтую п’есу ў 1932 годзе. Спектакль быў адзначаны як адно з вышэйшых дасягненняў тагачаснага беларускага тэатра.
Сцэны са спектакля «Бацькаўшчына
Сям’я Кузьмы Чорнага
К. Чорны з жонкай Р.І.Свераноўскай
К.Чорны з дачкой Ірынкай
Праз усю літаратурную спадчыну пісьменніка - праз раннія апавяданні, аповесці і раманы - праходзіць вобраз уласніка у самых розных яго праявах. Вяршыняй творчасці Кузьмы Чорнага, выкрывальніка ўласніцтва як агіднай спадчыны мінуўшчыны, з’явіўся раман «Трэцяе пакаленне».
Вокладка рамана К. Чорнага
Адмерваў свае крокі 1941 год...
24 чэрвеня Кузьма Чорны пакінуў ахоплены пажарам Мінск. У Крычаве ён з’явіўся ў ваенкамат і стаў воінам Чырвонай Арміі.
Неўзабаве пісьменніка адклікалі з арміі, і ён узяў у рукі пісьменніцкую зброю - словам мастака-патрыёта змагаўся з фашысцкай навалай.
К.Чорны. 1941 г.
Здзіўляючай была працаздольнасць пісьменніка ў час вайны - ён выступаў на старонках такіх выданняў, як «Савецкая Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну» «Партызанская дубінка», «За Савецкую Беларусь», «Звязда», «Беларусь», «Известия», «Труд» і інш.
Раманы «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны шлях», аповесць «Скіп’ёўскі лес» - вынік працы пісьменніка ў тыя навальнічныя гады. У цэнтры ўвагі творчасці К.Чорнага 1941 - 1944 гадоў - савецкі чалавек у часы самых жорсткіх, самых суровых выпрабаванняў, якія прынесла яму фашысцкае нашэсце.
Вайна паставіла перад героямі К.Чорнага вялікую жыццёвую праблему - праблему будучыні. Як забяспечыць яе для сябе і для сваіх дзяцей у страшнае ліхалецце? Якімі шляхамі ісці да яе?
Ён марыў напісаць гісторыю роднага народа на вялікім прамежку часу, яму бачыўся ў творчым уяўленні шлях беларуса праз доўгія гады. Пісьменнік не паспеў ажыццявіць гэту сваю мару. Многае, вельмі многае было б зроблена, калі б 22 лістапада 1944 года не перастала біцца яго сэрца.
Магіла К. Чорнага ў Мінску
Творы Кузьмы Чорнага любіць і добра ведае наш народ. Выдатны пісьменнік жыве ў памяці пакаленняў. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Нясвіжы. На радзіме мастака, у Цімкавічах, пабудавана сярэдняя школа імя К.Чорнага, пры школе створаны музей пісьменніка.
Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага
- Кузьма Чорны сваім мастацкім словам узбагаціў беларускую літаратуру, напоўніў яе манументальнымі эпічнымі творамі, дапамог нашай літаратуры зрабіцца сапраўднай літаратурай вялікіх сацыяльных абагульненняў, вялікіх думак і пачуццяў чалавека нашай эпохі. Яго творы ўваходзяць у залаты фонд літаратуры беларускага народа.
- Міхась Лынькоў
Скульптура З.Азгура