Квэст “Будзем беларусамі”
Мэта: спрыяць распаўсюджванню і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму.
Задачы:
спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню моладзі да роднай мовы, культуры, традыцый праз знаёмства з гісторыка-культурным мінулым, народнай культурай, музычным, выяўленчым, літаратурным мастацтвам;
садзейнічаць развіццю маўленчых і камунікатыўных якасцей вучняў;
спрыяць выхаванню пазнавальнага інтарэсу да традыцый беларускага народа, паважлівага стаўлення да культурна-гістарычнай спадчыны, пачуцця павагі да мовы, адказнасці за яе лёс.
Абсталяванне:
фоназапіс “Спадчына” (сл. Я. Купалы, музыка І. Лучанка ў выкананні “Песняроў”);
тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы;
дапаможныя матэрыялы для правядзення квэст-заданняў;
прыкладанне для распазнання QR-кодов і learningapps.org
Ход квэст-гульні:
І. Арганізацыйна-матывацыйны момант.
Гучыць фоназапіс “Спадчыны” ў выкананні ансамбля “Песняры”
Выразнае чытанне падрыхтаванага вучня на фоне сціхаючай музыкі
Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
І сэрцу сэрца адкрывае
Свае духоўныя сады –
Там салаўіны хор спявае,
Там смак крынічнае вады.
Там рэха продкаў прамаўляе
Малітвы светлыя здалёк,
Нібыта нас благаслаўляе
На добры шлях, на лёгкі крок.
У словах тых – надзеі нашы
І нашы мары пра жыццё.
Калі мы з мовай –
Нас не страшыць
Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.
Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра “языкі”.
Няхай гучаць у кожным слове
І продкі нашы, і вякі!
І. Пракаповіч
Уступная гутарка
“Мы – беларусы, і мову гэту да скону дзён нам берагчы.
У ёй знаходзім светач ведаў, праменняў мудрасці ключы!”
Рабяты, такімі словамі я рада прывітаць усіх аматараў беларускай мовы, якія сабраліся ў актавай зале. У нашай школе мы праводзім тыдзень беларускай мовы і літаратуры не першы год. Але сёлета ён будзе крыху адрознівацца. На працягу тыдня мы з вамі будзем не толькі сустракацца ў актавай зале для таго, каб правесці разнастайныя спаборніцтвы, віктарыны, віртуальныя падарожжы, якія дазваляюць даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа, а зробім яго больш яркім і запамінальным: арганізуем з вамі квэст, які дапаможа вызначыць самых інтэлектуальных, актыўных і творчых.
Правядзенне квэста “Будзем беларусамі”.
- Выбар удзельнікаў каманд па 5-7 чалавек, капітанаў, назва каманд, выбар членаў журы;
- Знаёмства з умовамі квэста.
Кожная каманда атрымлівае маршрутны ліст, у адпаведнасці з якім павінна будзе выконваць прапанаваныя заданні на этапах.
Этап квэста:” Падарожжа ў родную мову
1.1.Знайдзіце адказы на пытанні:
Алфавіт . Назавіце 28 літару беларускага алфавіта. (ы.)
Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (літары ў, у Полацку.)
Кніга. Хто, калі і дзе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове? (Скарына, у 1517 годзе, у чэшскай Празе.)
Колер. Які колер – ультрамарын? (ярка-сіні.)
Прыказка. Устаў слова ў прыказку.
Старога __________ на мякіне не правядзеш. (вераб’я.)
Пытанне з капелюша.
У гэтага прадмета двухтысячагадовая гісторыя. Першыя звесткі пра яго з’яўленне адносяцца да ІІІ стагоддзя да нашай эры. Спачатку ён меў назву “сударый”. Затым яму на змену прыйшло слова “арарый”. Гэтым прадметам віталі знаёмых, у больш познія часы імператары давалі ім знак у цырку – памілаваць ці прыгаварыць да смерці гладыятара, які прайграў паядынак. У часы вялікага перасялення народаў ён выйшаў з ужытку.
Вярнуўся да карыстання толькі ў сярэднія вякі ў Італіі, а затым распаўсюдзіўся па іншых краінах Еўропы. Доўгі час заставаўся прадметам раскошы. Шырокае ўжыванне атрымаў толькі ў 19 стагоддзі. Магчыма, што сёння гэты прадмет ёсць у нашых удзельнікаў гульні.
(Насоўка, або насавая хустка.)
Не маўчы па-беларуску! Квэст у стылі тэлегульні "Свая гульня" з дапамогай прыкладання LearningApps.org
Этап квэста: "Літаратурная гасцёўня"
2.1. Рэліквія.
Мастаку з Брэста Мікалаю Кузьмічу спатрэбілася пяць год, кіпарыс з Іерусаліма, паўтысячы жамчужын, кроплі крыві Гасподняй і шмат іншага, у тым ліку і блаславенне святароў, каб яшчэ раз ажыццявіць задуму…А чыю задуму? (Лазара Богшы. М. Кузьміч зрабіў копію крыжа Еўфрасінні Полацкай.)
2.2. Літаратуразнаўчая крыжаванка. Ці ведаеце вы літаратурныя тэрміны.
Філфорд. Знайдзі імёны беларускіх пісьменнікаў.
А | Д | Б | М | С | І | М | Н | Я |
Н | Г | А | А | К | С | І | К | К |
О | В | К | У | В | А | Л | А | А |
К | І | Ч | П | А | Р | Ь | А | Р |
О | С | У | А | Л | І | М | Т | К |
Л | А | Л | А | І | М | Я | В | Е |
Я | К | У | Д | З | Е | Л | І | Ч |
А | Ў | Б | Й | І | Ц | Р | Ы | Ц |
К | Ы | Б | С | М | А | Т | І | К |
(МАКСІМ БАГДАНОВІЧ, ЯНКА КУПАЛА, ЯКУБ КОЛАС, ВАСІЛЬ БЫКАЎ, УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ, МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ)
Літаратурны рынг: А. Куляшоў. 105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова святкуем разам!
1 тур
2 тур
Этап квэста :”Здзейсні свой квэст!”
Пытанне з саламянай скарбоначкі. Знайдзі патрэбны фотаздымак.
Гэты будынак належыў сям’і Вайніловічаў як памяць па іх заўчасна памерлых дзецях Сымоне і Алене. Потым у гэтым будынку быў размешчаны Дом кіно. Сёння ў будынку лунаюць анёлы і гучыць духоўная музыка, працуе тэатр Зніч. Пра што ідзе размова?
( Чырвоны касцёл)
Знайдзіце, паглядзіце і адкажыце! Прагляд роліка “Будзем беларусамі!”
Пытанні па зместу:
Першы ўспамін пра Полацк? (862г)
Колькі ў свеце сабораў, падобных на Сафійскі сабор? (3)
Першы князь Полацкага княства? (Усяслаў Чарадзей)
Падчас якіх падзей крыж Е.Полацкай быў вывезены з тэрыторыі Беларусі? (другая ВАВ)
У часы кіравання Міндоўга, як называлі Беларусь? (Літвой)
Які герб быў у ВКЛ? (пагоня)
Дзе была выдадзена Біблія Фю Скарыны? (Празе)
Калі быў зацверджаны трэці літоўскі стату пры кім гэта адбылося? (1588, Жыгімонд і Леў Сапега)
Пасля трох падзелаў РП, самая большая частка адышла да…. (Расіі)
У якім годзе адбылося паўстанне К.Каліноўскага? (1863)
Пасля рэвалюцыі, якую назву насіла наша дзяржава? (БНР)
Як расшыфраваць БССР? (савецкая сацыялістычная)
Год пачатку Першай сусветнай вайны? (1937)
Гурт-выканаўца “Касіў Ясь канюшыну?”(“Песняры”)
У якім годзе з’явілася Рэспубліка Беларусь? (1991)
Этап квэста: “Музычны куфэрак”
4.1. Вядомыя імёны. Знайдзіце адказы на пытанні.
А) Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў свайго роду, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Мастак і цудоўны музыкант. Самы вядомы, створаны ім паланэз носіць яго імя.Назавіце імя і назву паланэза.
( Міхаіл Казімір Агінскі “ Развітанне з радзімай”, )
Б) Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму?
( трыумф на Еўрабачанні )
В) Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага Гімна?
( Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны.)
Музычныя іскрынкі . Пералічыце музычныя інструменты.
1.Гэты інструмент завецца… . Выкарыстоўваўся яшчэ ў тыя поры, калі былі вандроўныя музыканты. Каб з сабою не насіць цяжкі інструмент, ён - кішэнны. Тут усё зроблена па акустычнай сістэме.
2.На мініяцюрным гэтым інструменце можна іграць смычком або рукамі. Яго гучанне нагадвае домру. Каб вырабіць эксклюзіўны інструмент, спатрэбіцца мінімум 3 месяцы.
3.Папулярная ў эпоху Адраджэння. Гэты музычны інструмент знешне нагадвае гітару, але мае 24 струны. А ў Пінску існуе адзіная ў Беларусі школа, дзе навучаюць гульні на гэтым інструменце.
4.Са старажытных часоў славяне выкарыстоўвалі іх для суправаджэння спеву. Выкарыстанне гэтых інструментаў аналагічна плясканню ў далоні або прытопванню.
5.З цягам часу гармонік быў удасканалены і на свет з’явіўся храматычны гармонік‒ … . Храматычны ён таму, што есць дадатковыя кнопкі чорнага колеру, якія дазваляюць інструменту быць самым дасканалым музычным інструментам у свеце.
6. Гэта адзін са старэйшых музычных інструментаў. Уяўляе сабой драўляную скрынку з нацянутымі на ей металічнымі струнамі. Гук атрымліваецца, калі па іх б’юць драўлянымі палачкамі.
7. Самым разнастайным і цікавым музычным інструментам з’яўляюцца … Гэта ударны інструмент, які замяняе хлапкі ў далоні. Яны выкарыстоўваюцца часцей за ўсе у народнай музыцы, ва ўступленнях і пройгрышах.
Ударны музычны інструмент, зроблены са скураной мембраны,нацягнутай на драўляны абод. На некаторыя з іх чапляліся звончыкі, якія звінелі пры ігры на ім.
8. Гэты народны музычны інструмент можа быць выраблены з гліны, дрэва, пласмасы. З даўніх часоў іх выкарыстоўвалі як магічныя інструменты для вызывання ў летнюю спеку дажджу і ветру і адпугвання нячыстай сілы. Толькі з цягам часу яны страцілі свае абрадавае значэнне і ператварыліся ў дзіцячую цацку.
9. Гэты інструмент не мае аналогій у этнічным беларускім інструментарыі. Магчыма, пад гэтым тэрмінам разумеўся цэлы набор старадаўніх смычковых інструментаў. Але ў XVII—XVIII стст. старыя смычковыя інструменты былі выціснуты скрыпкай. Адрозненне яго ад скрыпкі вялікае. Як пісаў У. Паветкін: «Тры струны на падстаўцы размяшчаліся ў адной плоскасці, дзе верхняя частка падстаўкі зроблена ў выглядзе дугі”. Згадваецца ў старабеларускай літаратуры: «гудяху бо на гуслехъ на смыцехъ» (Ф. Скарына, «Другая кніга Царстваў»); «в годину их послышите голосъ… смыкове». Гэты інструмент сустракаецца і ў афіцыйных дакументах, у Лісце Жыгімонта Аўгуста да старасты аршанскага князя А. Адзінцэвіча. Іншыя назвы смык, рэбек — усходнеславянскі народны смычковы музычны інструмент.
(Пашэта, лютня, ложкі, баян, цымбалы, трашчоткі, бубен, свістулькі, гудок)
Складзі калядку!
Этап квэста : “Страва страўная..”
5.1. Этнаграфічны. Дайце адказ на пытанні.
А) Уявім сабе, што мы знаходзісмя у 1385 г. у замку Крэва – рэзідэнцыі вялікіх князёў ВКЛ. Вялікі князь Ягайло запрашае вас за стол на бяседу. На стале многа стравы і напіткаў. Сярод іх: сала дзікага кабана з жаранай бульбай; гусь, фаршыраваны рысам, рассыпчатая грэчневая каша, грыбны суп, таматны сок.
Назавіце, якія з пералічаных страў, не маглі быць на княжаскім стале у той час.
(таматнага соку і жаранай бульбы. Бульба і памідоры з’явіліся у Еўропе с серадзіны XVI ст. Маглі убачыць упершыню рыс, які у Еўропе паявіўся пасля крыжовых паходаў XIII ст.)
Б) XIII ст. На стале стаіць самавар, чайнік з заварнікам, варэнне, хлеб, пернікі, цукар, кісялёк, квас, чай, малако, мёд. Ці ўсё правільна на стале? Помніце, што гэта XIII ст.
(чай у Расіі з’явіўся толькі ў 1648 г., калі Мангольскі Алтын-хан прыслаў цару чатыры пуда чая ў якасці падарунка. Пасля 1649 г. чай у Расію пастаўлялі з Кітая. Да гэтага часу пілі квас, мёд, аўсяны кісель, малако. Хлеб з’явіўся яшчэ ў дамангольскі час. Цукру ў XIII ст. не было. Прамысловая вытворчасць яго пачалася ў XVI ст. у Індыі, а з ХVІІІ ст. у Расіі. Першы цукровы завод у Беларусі быў пабудаваны ў 1830 г. у памесці Моладава (зараз вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобласці). Таму варэнне рыхтавалі не на цукры, а на мёдзе).
5.2. “У вандроўку з фотакамерай”. Знайдзіце адказ – зрабіце фотаздымак.
А) У 1931 годзе была заснавана гата самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, а яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды “Белавежская пушча”, “Алёнка” і інш.
( Камунарка)
Б) Прадукцыя гэтага завода прысутнічае дома амаль у большай паловы жыхароў краіны.Без яе немагчыма захаваць розныя прысмакі і стравы ў спякотны дзень.
( Атлант )
В) Шмат стагоддзяў таму ў далёкай краіне Перу індзейцы ўпершыню пачалі вырошчваць гэту расліну. Пройдзе шмат часу, і насельнікаў Беларусі суседзі на побытавым узроўні і бяскрыўдна будуць называць у гонар яе з гумарам.. Якраз праз любоў да гэтай самай расліны, якую сёння вырошчваюць амаль у кожным вясковым агародзе.У Еўропу яна трапіла ў XVI стагоддзі. Доўгі час яе ўспрымалі як дэкаратыўную расліну. У канцы XVII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай з яе навучыліся гатаваць смачныя стравы, хоць яны і выглядалі на той час на магнацкім стале экзатычна. Беларусы пачалі спажываць яе ў другой палове XVIIІ стагоддзя. Спачатку яна лічылася далікатэсам, які мае права займаць месца толькі на багатым стале, але даволі хутка пасевы яе пачалі пашырацца. Праўда, просты люд паставіўся да невядомай расліны, якую празвалі «землянымі яблыкамі», досыць насцярожана. Аднак ужо ў ХІХ стагоддзі яна ўпэўнена заваявала беларускія агароды. Дарэчы, тады ж з’явіліся і першыя ўласнабеларускія гатункі з яе. (Паводле А. Бадака).
(Бульба)
Г) У паэме “Тарас на Парнасе” называюцца такія беларускія стравы, як:
1) капуста, кулеш са скваркамі;
2) мачанка, праснакі;
3) клёцкі, зацірка;
4) крупеня на малацэ, жур сцюдзёны;
5) дранікі, верашчака, квас.
Назавіце стравы,якія гатуюцца з бульбы.
(Клёцкі, дранікі)
5.3. Посуд па-беларуску. З’яднайце рускія і беларускія назвы посуду.
5.4. Ежа беларусаў. Знайдзіце ў прапанаваным тэксце словы, якія абазначаюць назвы страў
Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне каманд