СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Легенды родного края. «И стал тут град Пыньск…»

Категория: История

Нажмите, чтобы узнать подробности

Легенды родного края

Просмотр содержимого документа
«Легенды родного края. «И стал тут град Пыньск…»»

ЛЕГЕНДЫ РОДНОГО КРАЯ. «И СТАЛ ТУТ ГРАД ПЫНЬСК…»


Для рассказа легенд не зря выбрано вечернее время. Это помогает снять повышенную активность и настроиться детям на спокойствие, раздумия. На практике мы используем легенды по книге Ненадовец М. «Брэстчына. Назвы населенных пунктаў паводле легенд і паданняў». Легенды написаны на белорусском языке, что способствует приобщению к родному языку. Изложены в разговорном стиле, от имени рассказчика, не требуют особой дополнительной обработки. Так что спасибо автору! На чтение или рассказ уходит 10-15 минут, это оптимальное время для такого занятия.

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова. Максім Танк


ПІНСК

Адносна паходжання Пінска ў фальклоры існуе некалькі легендаў. Паспрабуем аб’яднаць іх у адну, каб атрымаць хоць нейкае ўяуленне аб тым, як усё адбывалася.

Трэба адзначыць, што Палессе дарэмна лічаць адной суцэльнай непралазнай нізінай. Гэта памылкова, хоць ёсць, канешне, і гэта. Сапраўды, некаторыя балоты нават сёння цягнуцца на дзесяткі кіламетраў і толькі сям-там выторкваюцца з іх астравы, парослыя самым што ні на ёсць першабытным лесам. Калісьці на такія вось астравы можна было прайсці толькі ў люты мароз ці ў вялікую засуху. Калі насту­пала раптоўна адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выспу, мог застацца там і на год і на два.

Паводле адной з народных легендаў, адна з такіх выспаў была ў вельмі далёкія гады на месцы сучаснага Пінска. Тады гэты востраў пакрываў дзікі і цёмны лес, на многія і многія сотні вёрстаў шумелі лясныя волаты, з цяжкасцю пракладвалі свой шлях праз завалы карычнева-празрыстыя рэкі, якія і назваў тады яшчэ не мелі, звінела-гудзела камар’ё, паўсюдна, як кавалкі мяса, чырванелі мухаморы і бранзавелі «слязніцы» — вялізныя, вышэй калена, баравікі (яшчэ іх называюць на Беларусі так таму, што на іх ад старасці выступае сляза і капае на зямлю, яны «плачуць»). Цяпер такія грыбы толькі выпадкова (вялікая рэдкасць) можна знайсці ў надзвычай глухіх мясцінах.

На гэтых выспах-астравах у тыя часы раслі не толькі магутныя, таўшчэразныя дубы-асілкі, якія і пазней здзіўлялі сваім выглядам шматлікіх падарожнікаў, вандроўнікаў, жыхароў іншых краін, але і сасновыя гаі. Не з тых соснаў, што сёння ўзвышаюцца ў беларускіх лясах, не. Тыя, здавалася, сваімі верхавінамі краналіся белаватых хмар, што некуды задуменна праплывалі над палескай зямлёй. З іх ніхто і ніколі тады не збіраў смалу, і яны ажно бранзавелі з гадамі на сонцы ды на сухім ветрыку і рабіліся ад гэтага незви­чайна гнуткімі і трывалымі.

Мы ужо прызвычаіліся паўтараць агульнавядомае, што нашы продкі ўжывалі найбольш актыўна дубовую драўніну, але на самай справе гэта далёка не так. Сасна таксама высока цанілася старадаўнімі людзьмі, асабліва тымі, якія добра разбіраліся ў будаўніцтве тагачасных караблёў. Зрабіць карабель з дуба — гэта азначала зрабіць яго трывалым, моцным, але разам з тым і цяжкім, няўклюдным, а вось сасна ішла не толькі на высокія карабельныя мачты і іншы карабельны рыштунак, але ў некаторых мясцінах з яе рабілі і саму аснову суднаў.

З гэтага ўсё і пачалося. Аднекуль у тутэйшых ля­сах, на берагах вірлівых мясцовых рэчак, з’явіліся людзі. Яны асабліва далёка не лезлі ў глыбіню непралазных пушчаў, а высякалі тыя сосны, што раслі непа- далёку ад водных артэрый ды вылучаліся сваім бездакорным ствалом і вышынёй. Іх ссякалі, абцярэбвалі сукі і на патрэбнай даўжыні перасякалі на кавалкі, потым скочвалі з берага ў ваду, дзе звязвалі моцнымі вяроўкамі ствалы ў плыты. Мабыць, дарога чакала лясіны наперадзе ой якая доўгая, калі ўсё гэтак старанна і крапатліва рабілі.

Сабраўшы разам вялікую колькасць плытоў, канчалі працу на беразе, пераносілі свой рыштунак на плыты і адштурхоўвалі іх на сярэдзіну. Хуткае цячэнне рабіла сваю адвечную справу — несла звязаныя лясіны да рэчышча ці да таго месца, дзе іх чакалі.

Відаць, не адзін, не два разы былі ўжо тут гэтыя прышэльцы, бо вялі сябе выключна ўпэўнена, нікога не баяліся. Ды і каго тут можна было напаткаць, акрамя выпадкова выбегшых да вадапою дзікіх звяроў. Ніхто не імкнуўся тут асесці, пабудаваць жыллё, працягнуць свой род, ды выпадак адзін прымусіў некаторых злучыць свае далейшае жыццё з мясцовым краем.

Неяк гналі прышэльцы-плытагоны плыты па рацэ. Шпарка несла іх вада, якая, здавалася, імкнулася як мага хутчэй скінуць непатрэбны цяжар са сваіх вольналюбівых плячэй. Гучна перамаўляліся людзі, задаволеныя тым, што ўсё ідзе добра, а старэйшына нават прыпяваць пачаў, каб іншых павесяліць:

Вось рака дык рака!

Супыну ёй няма!

Вось рака — супыну няма!

Супыну няма!

Іншым было не да спеваў, бо яны пільна сачылі, каб плыты не селі дзе на мель ці не наляцелі на які-небудзь залом, што выпадкова мог узнікнуць пасярод ракі. Але ўсё ішло добра. Нішто не абяцала хуткай бяды. А яна ўжо чакала, стаіўшыся, каб накінуцца знячэўку.

Вясна была ў тым годзе ранняя, дружная. Снягі ды льды растапіла за лічаныя дні, і яны добра напоўнілі мясцовыя рэкі. Па веснавых паводках ніхто плытоў не ганяе, бо гэта занятак вельмі небяспечны — можна лёгка збіцца з русла, і тады неабходныя недзе лясіны не дойдуць да пункта прызначэння, а застануцца гніць у тутэйшых лясах ды балотах.

Пакуль сплаўшчыкі дачакаліся неабходнага часу, калі яны звычайна гналі плыты, пачало бязлітасна паліць сонца. На працягу двух месяцаў не выпала ніводнай кроплі дажджу. Гэта спачатку і турбавала старэйшыну. Баяўся, што не здолеюць дайсці да месца, але Богі, мабыць, пачулі ягоныя словы і малітвы, і таму ён і яго людзі ўдала прайшлі найбольш небяс- печныя мясціны. Далей ужо пайшло не тое, зусім не тое. Там заўсёды быў высокі ўзровень вады і не існавала прычын для хвалявання. З гэтай вось нагоды ён моцна паціраў свае закарэлыя рукі і спяваў, нібы заклікаючы ці заклінаючы:

Супыну няма

Супыну няма!

Памаўчыць крыху, патупае вакол будана і зноў за сваё:

Супыну няма'

Супыну няма!

Бяда ж прыйшла тады, калі яна часцей за ўсё прыходзіць,— на досвітку. Плыты несла з такой нябачнай хуткасцю, што здавалася, яны плывуць не па рацэ, а пад іх паставілі калёсы, выцягнулі на сушу і гоняць па гладкай дарозе. Людзі не прыдалі гэтаму належнай увагі і працягвалі адпачываць, за выключэннем пары-тройкі стырнавых, якія варочалі, напружваючыся, цяжкімі вёсламі. Раздаўся магутны, ні на што не падобны трэск, грукат, і плыты палезлі адзін на аднаго, нагрувашчваючы велізарную гурбу бярвёнаў, якая нагадвала сабою ў гэтую хвіліну нейкую пачварную істоту, падобную на вожыка, з якога ва ўсе бакі тырчалі не іголкі-калючкі, а ствалы дрэў. Людзі з пярэдніх плытоў загінулі адразу, можа, нават некаторыя і не паспелі прахапіцца ад сну, а тыя, якія спалі ў будане са старэйшынам, прачнуліся і кінуліся на плыт. Уздагон пачулі, як іх галоўны са скрухай выдыхнуў: «Вось нам цяпер і супын...»

Да берага дабралася зусім мала плытагонаў. Раз’юшаная рака забрала ў сваё ненажэрнае чэрава яшчэ колькі чалавек. На стромкім абрыве старэйшына, якога таксама ледзьве выцягнулі пад рукі, бо ён страціў прытомнасць, ачомаўся і зноў прамовіў: «Тут цяпер наш супын...» — і заплакаў, бо тое, што яны зараз бачылі, ніякай радасці прынесці не магло. Іхнія плыты, у якія яны ўклалі гэтулькі цяжкай, невыноснай працы, больш не існавалі. Паасобныя бёрны плылі-ляцелі да­лёка за заломам, вырваўшыся на волю, асноўная ма­са дрэваў назаўсёды цяпер засталася тут. Лес, які гэтак чакалі далёка адсюль людзі, каб пабудаваць свае лёгкія судны, станавіўся для іх няздзейснай марай.

— Супын... Вось які нам выйшаў супын,— ціха, пра сябе мармытаў старэйшына і ў такт словам, хістаў галавою.

— Супын... Супын...

— Вось што, старэйшына,— нецярпліва загарыў, звяртаючыся да старога, магутнага целаскладу чалавек, які ляжаў побач, моцна сціснуўшы ад невыцерпнага болю зубы. Ён ратаваў сваіх сяброў, і пры гэтым яго балюча ўдарыла ў грудзі лясінай. Іншы пры такім удары душу небу аддаў бы, а гэты нічога, ляжыць вунь ды яшчэ і размаўляе, праўда, робіць гэта праз сілу.— Выйсце нейкае трэба шукаць, думаць, як далей тут выжыць. Хутка восень, а там і зіма не за гарамі... Няма калі слёз ліць. Жывым — жывое, мёрт­вым :—мёртвае. Хай даруюць яны нам, але ў іхняй смерці мы не вінаваты. Трэба думаць...

— Вось які выпаў супын,— нібы нічога не чуючы, працягваў той, да каго звярталіся.

— Супын дык супын... Раз лёс гэтак распарадзіўся, што выжылі, то тут і ладзіць нейкае жыллё будзем,— гуў голас ягонага суразмоўцы.

— Так,— ледзьве чутна азваўся нехта,— будзем ладзіць. Нас засталося ўсяго шасцёра. Гэта надзвычай мала для таго, каб пачаць усё спачатку, ды і сапраўды не час — ужо зіма не за гарамі...

А нехта яшчэ працягнуў, лагічна завяршаючы гэ­ты тужлівы роздум:

— Нашы ж яшчэ... Адна партыя нашых плытагонаў была значна вышэй па цячэнні ракі, у вярхоўях. Яны не збіраліся гэтым летам гнаць плыты дамоў. Будуць чакаць наступнага. Можна будзе з імі вярнуцца дахаты. Вось толькі б зіму тут перазімаваць.

— Ой, супын, супын... — не змаўкаў стары.

— Уставайце, хлопцы, няма калі разлежвацца. На плытах адпачылі, а тут трэба месца шукаць, прадумаць усё...

Стомленыя, скалечаныя людзі, падтрымліваючы адзін аднаго, паволі пасунуліся далей ад краю абрыва, туды, дзе ўзвышаўся суцэльнай сцяною лес, каб шукаць месца для жылля. Апошнім, нібы п’яны, пахістваючыся, ішоў старэйшына і бубніў:

— Ой, супын, супын...

Гледзячы на яго, можна было падумаць, што чалавек, перажыўшы такое, крануўся розумам, але астатнія маўчалі, бо добра ведалі, пра які супын ідзе гаворка.

Паступова знайшлі мясціну, якая ім спадабалася. Адсюль навідавоку было ўсё наваколле. Рака, як на далоні, прагледжвалася на добры дзесятак вёрстаў у абодва канцы. Рыбы, птаства, звяроў хапала. Вось толькі з інструментаў з сабою нічога не было. Усё рака сквапная паглынула. Хоць бы сякеру каторы вынес, ды дзе там! Толькі агромністы маўчун уратаваў свой паляўнічы нож, з якім ніколі і нідзе не разлучаўся. 3 гэтай нагоды вельмі марудна будаваліся. Прыспешвала тое, што калі ўпусціць час, то ўдараць маразы, стане рэчка, насыпле снегу, тады ўжо дакладна нічога не зробіш. Неяк агоралі хаціну. Усё ж не пад адкрытым небам і вятрамі спаць. Склалі невялікую печ, а калі ёсць агонь, казалі нашы продкі, то ніякая бяда не страшная.

Тым часам і зіма пачалася. Ранняя яна была таксама, марозная, спешная. Рэдка вылазілі мужчыны з хаціны, хіба што па неадкладнай патрэбе: вады, дроў прынесці, на паляванне збегаць. Сядзелі ды байкі распавядалі ці здарэнні з жыцця, каб неяк ночы доўгія прабавіць. А то і не размаўлялі, проста ціха сядзелі, кожны думаў пра сваё, гледзячы на полымя.

Нарэшце надышла вясна. Дружна яны ўзяліся за сваю справу. Рэчка разлілася, што канца і краю ёй не было відаць. Плытагоны ўсё вочы сляпілі, углядаючыся ў той бок, адкуль павінны былі з’явіцца іхнія землякі, ды стары пастаянна супакойваў іх:

— Рана яшчэ, хлопцы! Рана. Я скажу, калі час надыдзе.

Прайшло яшчэ колькі тыдняў. Аднаго разу старэйшына аб’явіў:

— Ну, вось і ўсё, родныя! Цяпер самы час. Будзем па чарзе за ракою наглядаць, а ўначы вогнішча на гары паліць, каб засцерагчы іншых ад бяды?

Пачалі людзі вартаваць. Але пашанціла, мабыць, так трэба было, старому. Неяк пад вечар, калі ў хаціне ўжо збіраліся спаць, ён загарланіў:

— Го-го-го! Су-пын! Го-го-го! Су-пын! — і, ухапіўшы галавешку, прыпусціў да ракі. Маладыя ледзьве дагналі яго. Сапраўды, у далечыні віднеліся плыты, іхніх землякоў. Калі тыя прысталі да берага, ім распавялі, што да чаго. Падзякавалі яны за папярэджанне і выказалі думку, каб і надалей тут людзі жылі ды плытагонаў засцерагалі. Ахвяр меней было б. На тым і вырашылі. Стары сказаў, што ён застанецца сам. Тут яго паплечнікі назаўсёды супыніліся, знайшлі сваю магілу... Але астатнія пяцёра таксама з ім засталіся. Ім далі інструмент розны, харчоў, каб на бліжэйшы час хапіла, а там — пабудуюцца, абжывуцца — будзе весялей.

З тых дзён на гэтым месцы з’явіўся пастаяны супын (прыпынак) плытагонаў. Потым і караблі, чаўны пачалі тут спыняцца. Ад слова гэтага — «супын» рэчка стала Пынай (Пінай), а горад Пінскам назвалі. У бліжэйшых вёсках да гэтых дзён яго часта Пыньскам завуць.

Дарэчы, сцвярджаюць, што ў перакладзе з нейкай мовы сасна — гэта «пінус».

Легенды родного края. «И стал тут град Пыньск…»

По книге Ненадовец М. “Брестчина”