Тэма: Частка слова. Канчатак
Мэта: знаёмства з канчаткам, як часткай слова
Задачы:
Замацаваць веды вучняў аб канчатку як частцы слова;
Вучыць выдзеляць у словах канчаткі;
Правільна ўжываць словы ў сказах, змяняючы канчаткі па сэнсе;
Развіваць памяць, маўленне, арфаграфічную пільнасць і фанетычны слых;
Выхоўваць любоў вучняў да роднай мовы і роднай прыроды
План урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Паведамленне задач урока
ІІІ. Уводзіны ва ўрок
IV. Хвілінка чыстапісання
V. Работа па падручніку
VI.Работа ў групах
VII. Рэфлексія
VIII. Падвядзенне выніку.
ІХ. Д/з.
Ход урока
І
Дзеці вітаюць адзін аднаго ўсмешкай.
ІІ.
Сёння на ўроку мы працягнем вывучаць канчатак. Будзем вучыцца правільна ўжываць словы ў сказах, змяняючы канчаткі па сэнсе. Развіваць памяць, маўленне, арфаграфічную пільнасць і фанетычны слых.
ІІІ
– Урок сённяшні будзе крыху незвычайны. Мы з вамі будзем сёння не проста вучнямі, а выратавальнікамі. А чаму? Зараз вы аб гэтым даведаецеся.
Жыло-было Сонейка. Яно было вельмі прыгожае. Добра свяціла. Радавала людзей сваім святлом. Але аднойчы з ім здарылася бяда. Наляцеў моцны вецер і закрыў сонейка хмарай. Адразу стала сумна і цёмна на зямлі. А каб стала зноў усім прыемна і радасна мы з вамі дапаможым сонейку і выратаваем яго з бяды. А для гэтага трэба быць уважлівымі, правільна выконваць заданне і быць актыўнымі.
Мы пачынаем. Зараз, адкрыйце вашы сшыткі і запішыце дату, класная работа. Сонейка вельмі любіць таго, хто старана і прыгожа піша. Першым заданнем для варатаванне Сонейка будзе
IV. Хвілінка чыстапісання
__________________________________________________________________
__________________________________________________________________
Малайцы! Ва ўсіх добра атрымалася, па гэтаму з сонейка знікла адна хмара. (Убіраем хмару)
Давайце ўспомнім, аб чым ішла гаворка на прошлым ўроку.
Што такое канчатак?
Для чаго ён служыць?
Ну, а зараз, уявіце сабе, што было б, калі б мы няправільна ўжывалі канчаткі ў словах? (Не зразумелі б адзін аднаго.)
Прачытайце тэкст, запісаны на дошцы:
Прыйшла халодную зімой.
Трашчаць моцная мараза.
Стаяць голы дрэву.
Вы зразумелі тэкст? Чаму?
Як выправіць памылкі? (Правільна ўжыць канчаткі слоў).
Прачытайце сказы, правільна ўжываючы канчаткі, гэта і будзе наступная дапамога нашаму Сонейку.
Вучань каля дошкі, а ўсе астатнія ў сшытках запішуць сказы ў правільнай форме і вызначаць канчаткі.
Зноў малайцы варатавальнікі. Яшчэ адна хмара знікла.
V.
– Звернемся да нашага падручніка.
Разгледзім практыкаванне. Прачытайце тэкст, змяняючы словы ў дужках так, як патрэбна для сувязі слоў.
Сонейку будзе прыемна калі вы справіцеся і з гэтым заданнем. Спішыце, вызначце канчаткі ў тых словах, якія змянялі.
Інд заданне. Работа з перфакартамі. (Для тых, хто хутчэй выканае заданне)
Сонейка адкрываецца на палову
Г і м н а с т ы к а д л я в а ч э й
– Скажыце, якая пара года хутка прыйдзе да нас? (Зіма.) Правільна.
На дошцы вы бачыце радкі верша, у якім апісана зіма.
Зіма
Бел..., пушыст...,
Марозн..., іскрыст...
Прыйшл... да нас зім....
Дэферэнцыраваны падыход.
Прачытайце верш самастойна і падумайце, якія канчаткі тут патрэбны.
Устаўце прапушчаныя літары.
Прачытайце яго ўважліва і запомніце.
Каб зноў дапамагчы Сонейку, трэба запісаць верш па памяці і абазначыць канчатак у словах. Вы бачыце, што Сонейка хутка адкрыюць апошнія хмаркі, а заданні становяцца ўсё цяжэй, але мы не кінем Сонейка ў бядзе і паспрабуем выканаць і гэта заданне.
Вучань каля дошкі. Разбярыце сказ па членах.
Падыміце рукі ў каго зроблена так. Ва ўсіх усё добра. І мы бачым як пакідае хмара наша Сонейка.
VI. Работа ў групах.
– У нашага сонейка, бачыце, якія прыгожыя прамені. Яны спусціліся да вас і прынеслі вам заданне.

У вас на праменях напісана некалькі сказаў. У кожным сказе прапушчана адно слова. Дапоўніце сказы словамі, якія падыходзяць па сэнсе, і змяніце іх так, як патрэбна для сувязі слоў.
Кожная група разбірае свае сказы. Пасля праверка.
Малайцы! Паглядзіце на наша Сонейка. Яно вельмі добра свеціць. Але яшчэ адна хмарка закрыла Сонейку ўсмешку. Значыць мы выканаем апошняе заданне, і выратаваем Сонейка.
Ф і з к у л ь т х в і л і н к а
На палянцы зайка шэры
То налева – гоп, гоп, гоп,
То направа – гоп, гоп, гоп.
А за ім у след цяцеры
Крылам правым – лоп, лоп, лоп,
Крылам левым – лоп, лоп, лоп.
Так вось зранку па парадку
Мы праводзім фіззарадку
Каму горш за ўсіх бывае бяз сонейка (Птушкам)
Чаму? (холадна і голадна)
Як мы ім можам дапамагчы?
А зараз паглядзіце на малюнак і адкажыце на пытанне: якія птушкі жывуць у нашым краі?
Вучань каля дошкі.
У нашым краі жывуць вераб’і, сініцы, снегіры, вароны.
VII. Малайцы! Вось і апошняя хмара знікла з Сонейка. Сонейка выказвае вам падзяку і дае свае прамені. Гэтымі праменямі вы ацэніце свае поспехі на гэтым уроку.
Калі вы лічыце, што добра працавалі, былі актыўнымі, не зрабілі ніводнай памылкі, то вы прымацуеце свае прамені высока.
Калі вы лічыце, што не вельмі вы былі актыўнымі, зрабілі памылку, нешта не зразумелі, то вашы прамені будуць свяціць ніжэй.
Ну, а калі вы лічыце, што зусім нічога не зраземелі, дрэнна працавалі на ўроку, зрабілі шмат памылак, то вашы прамені будуць будуць знаходзіцца вельмі нізка.
VIII. Падвядзенне выніку.
ІХ. Д/з. С 92 пр 140. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, у першым сказе знайдзіце словы, якія абазначаюць прадмет і вызначце ў ім канчаткі.


Настаўнік пачатковых класаў
Гендрых Святлана Сяргееўна