СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Даклад "Дыдактычная гульня як сродак пазнавальнай актыўнасці вучняў"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Закрануты пытанні тэарэтычнага і практычнага характару па гэтай тэме. Аналіз метадычных падыходаў.

Просмотр содержимого документа
«Даклад "Дыдактычная гульня як сродак пазнавальнай актыўнасці вучняў"»



















У 1993 годзе, працуючы ў беларускамоўным класе, я сутыкнулася з сур’ёзнай праблемай у навучанні роднай мове. Складанасць у тым, што ва ўмовах рускамоўнага асяроддзя дзеці не ўмелі гаварыць на беларускай мове, іх актыўны слоўнікавы запас быў надта малым, а працэс навучання ўжо патрабаваў ад маленькага шасцігадовага вучня засваення пэўных ведаў. Па гэтай прычыне я выбрала тэму самаадукацыі, звязаную з навучаннем роднай мове.

Чаму акцэнт у сваёй працы я зрабіла на выкарыстанні дыдактычных гульняў?

Прычынамі гэтаму сталі псіхалагічныя асаблівасці маіх вучняў – дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Справа ў тым, што дзіця-шасцігодка трапляе ў новую „сацыяльную сітуацыю" развіцця, як кажуць псіхолагі. Адбываецца рэзкая змена вядучых відаў дзейнасці: гульнявая дзейнасць змяняецца на вучэбную. Калі змена ажыццяўляецца рэзка, гэта адмоўна ўплывае на псіхіку дзіцяці. Яшчэ Н. К. Крупская гаварыла аб тым, што школа занадта рана прымушае першакласнікаў авалодваць дарослымі формамі дзейнасці, што трэба шукаць нейкія пераходныя формы ад гульні да сур'ёзнай работы.

Такой формай з'яўляецца дыдактычная гульня, якая спалучае ў сабе навучанне з гульнявой формай яго арганізацыі. Менавіта яна дазваляе „размыць" мяжу паміж гульнёй і вучобай, зрабіць змену вядучых відаў дзейнасці не такой адчувальнай для дзіцяці.

Працуючы над выбранай тэмай “Выкарыстанне дыдактычнай гульнi ў працэсе навучання роднай мове”, я займалася вывучэннем пытанняў тэарэтычнага і практычнага характару, у тым ліку:

    • Якім чынам зрабіць працэс навучання беларускай мове больш рухавым, разнастайным, прыстасаваным да моўнага асяроддзя?

    • Як у займальнай форме навучыць шасцігодак чытанню і пісьму?

    • Якія дыдактычныя гульні спрыяюць аптымізацыі засваення ведаў па роднай мове?

    • Якія ўмовы арганізацыі і правядзення дыдактычных гульняў павінны захоўвацца настаўнікам з мэтай дасягнення якасных вынікаў навучання?

    • Як прывіць у вучняў пачуцце павагі да роднай мовы, жаданне яе вывучаць?

З мэтай вывучэння методыкі прымянення дыдактычных гульняў у пачатковых класах пры вывучэнні роднай мовы мною ў жніўні-кастрычніку 1993 года быў прааналізаваны змест метадычных дапаможнікаў па выбранай тэме самаадукацыі.

Лічу, што настольнымі кнігамі для настаўніка пачатковых класаў у перыяд вывучэння беларускай мовы, асабліва на пачатковым этапе, павінны стаць дапа-можнік “Мова мая і твая” (аўтар – заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь



Н. А. Сторажава) і метадычны дапаможнік для настаўніка “Дыдактычныя гульні для шасцігодак” (аўтар – Н. М.Максімук).

Вынікам вывучэння гэтай і іншай метадычнай, псіхолага-педагагічнай літара-туры (гл. план самаадукацыі) стала картатэка гульняў і гульнявых практыкаванняў , якія можна выкарыстоўваць у працэсе вывучэння роднай мовы.

Н.А. Сторажава прапануе ісці па “шляху інтэнсіўнага назапашвання лексічнага матэрыялу”. У сваёй кнізе “Мова мая і твая” яна прапануе выкарыстоўваць для гэтага не толькі завучванне лічылак, вершаў, скорагаворак, але і цэлую сістэму маўленчых гульняў. (Гл. дадатак)

Дапаможнік “Дыдактычныя гульні для шасцігодак”, па словах Н.М.Максімук, - “вынік адбору прыведзеных у метадычнай літаратуры, а таксама распрацаваных асабіста аўтарам дыдактычных гульняў”. Апісаныя ў кнізе гульні ўжо атрымалі адаб-рэнне педагогаў і шырока ўжываюцца ў рабоце з малодшымі школьнікамі.

Прапанаваная аўтарам гэтага дапаможніка класіфікацыя гульняў , на мой пог-ляд, найбольш мэтазгодная, бо забяспечвае зручнасць падбору пэўнай гульні. Як па-казала практыка, гульні лепш класіфікаваць па дыдактычных задачах і навучальнаму зместу ў адпаведнасці з асноўнымі праграмнымі навыкамі, якія павінны быць сфармі-раваны ў вучняў.

Так, у працэсе навучання грамаце па раздзелах размеркаваны гульні, накіраваныя на выпрацоўку наступных навыкаў:

  • дзяленне слоў на склады, вызначэнне месца націску ў слове;

  • выдзяленне і распазнаванне гукаў;

  • запамінанне графічнага абрысу літар, суаднясенне гукаў з адпаведнымі літарамі;

  • чытанне двухлітарных прамых адкрытых складоў (зліццяў);

  • чытанне слоў і сказаў.

У асобныя разделы размеркаваны гульні, звязаныя з чытаннем складовых табліц, і гульні, накіраваныя на развіццё звязнай вуснай мовы і пашырэнне актыўнага слоўнікавага запасу.

Пры апісанні кожнай гульні, на мой погляд, абавязкова трэба указваць дыдактычную задачу, абсталяванне, а таксама апісанне ходу гульні і яе магчымых варыянтаў. Гульнявыя сітуацыі і абсталяванне некаторых гульняў, змешчаных у адным раздзеле, могуць выкарыстоўвацца для рашэння дыдактычных задач з другіх раздзелаў.

Думаю, мэтазгодна даць сціслы аналіз дыдактычных гульняў згодна названых вышэй раздзелаў.


ДЗЯЛЕННЕ СЛОЎ НА СКЛАДЫ, ВЫЗНАЧЭННЕ МЕСЦА НАЦІСКУ

Ў СЛОВЕ

Правільнае, свядомае чытанне і беспамылковае пісьмо патрабуюць папярэдняга авалодання неабходнымі фанетычнымі і графічнымі ўменнямі і навыкамі.

У гзты раздзел уключаны гульні, якія дапамогуць вырашэнню наступных дыдактычных задач:

  • фарміраванне ўмення дзяліць словы на склады, вызначаць іх колькасць у слове;

  • практыкаванне вучняў у падборы слоў з азначанай колькасцю складоў, складанні слоў з названых складоў, дабаўленні складоў да цэлага слова;

  • фарміраванне навыку вызначэння і выдзялення націскнога складу;

  • практыкаванне вучняў у падборы слоў з націскам на азначаным складзе.

Поспеху ў выпрацоўцы тэхнікі плаўнага складовага чытання садзейнічае спецыяльная падрыхтоўчая работа, якая пачынаецца загадзя, да таго, як дзеці прыступяць да самога чытання, г. зн. да пераводу графічнай (літарнай) формы слова ў гукавую. Адным з напрамкаў гэтай падрыхтоўчай работы з'яўляюцца практыкаванні ў дзяленні слоў на склады, прагаворванне іх па складах, састаўленне слоў з асобна названых складоў. У выніку такіх практыкаванняў вучні асэнсоўваюць той факт, што асноўная вымаўленчая адзінка мовы - склад, што правільнае гучанне слова дасягаецца правільнай перадачай яго складовай структуры з выдзяленнем націскнога складу (у штодзённай жывой гаворцы дзеці практычна ніколі не задумваюцца над гэтым).

Спалучаючы аналітыка-сінтэтычную работу з выкарыстаннем графічных адзнак,

г. зн. практыкуючы вучняў у прагаворванні слоў па складах з апорай на схему-мадэль слова, мы ажыццяўляем так званую прапедэўтыку чытання, дапамагаем дзецям “ужывацца” ў працэс складовага чытання.

ВЫДЗЯЛЕННЕ І РАСПАЗНАВАННЕ ГУКАЎ

Прынцыповае палажэнне сучаснага метаду навучання грамаце заключаецца ў тым, што зыходным момантам у навучанні дзяцей чытанню трэба лічыць аналіз мовы. Найменшымі адзінкамі жывой мовы з'яўляюцца гукі. Таму адна з першых задач у лерыяд навучання грамаце - дапамагчы дзецям авалодаць гукамі роднай мовы. Вельмі важна, каб дзіця ўмела ясна чуць, дакладна выдзяляць, выразна вымаўляць гукі. Без гэтага ўмення немагчыма правільна суадносіць гукі з адпаведнымі літарамі, пераводзіць літарную форму слова ў гукавую.



Уменне дыферэнцыраваць гукі мовы выпрацоўваецца ў выніку працяглых практыкаванняў на выдзяпенне гукаў са слоў. Работа па развіццю ў вучняў фанематычнага слыху, фарміраванню навыкаў склада-гукавога аналізу, якія забяспечваюць засваенне гукавой будовы мовы, пачынаецца на бязлітарнай ступені падрыхтоўчага этапу, калі дзеці ўпершыню знаёмяцца з такімі фанетычнымі з'явамі, як гук, галосны гук, зычны гук з адпаведнай тэрміналогіяй.

Работа па развіццю ў першакласнікаў фанематычнага слыху, навыкаў аналізу гучальнай мовы працягваецца і ў асноўны (букварны) перыяд навучання грамаце. Адно з патрабаванняў методыкі заключаецца ў тым, што з першага і да апошняга ўрока навучання грамаце дзеці вызначаюць колькасць, паслядоўнасць гукаў і характар іх сувязі ў складах і ў слове ў цэлым.

Як паказваюць мае назіранні за працэсам авалодання вучнямі навыкамі гукавога аналізу і сінтэзу, ва ўмовах, калі першакласнік не навучыўся добра выдзяляць гукі на падрыхтоўчым этапе, то на ўроках знаёмства з новым гукам і літарай будзе абцяжарана і ўдасканаленне фанематычнага слыху, і работа па засваенню літар, і авалоданне навыкамі чытання.

Гульні з дадзенага раздзела мэтазгодна ўводзіць менавіта на падрыхтоўчай ступені, у момант першаснага знаёмства вучняў з гукамі мовы. Аднак выкарыстоўваць іх рэкамендуецца і на ўсіх наступных уроках, бо гэта дазволіць адпрацаваць навык дыферэнцыяцыі гукаў да аўтаматызму (гл. Урок бел.мовы ў 2 класе).

Гульні з раздзела “ВЫДЗЯЛЕННЕ І РАСПАЗНАВАННЕ ГУКАЎ” накіраваны на выра-шэнне наступных дыдактычных задач:

    • выдзяленне першага і апошняга гуку ў словах;

    • вызначэнне месца азначанага гуку ў слове (у пачатку, сярэдзіне, канцы);

    • паслядоўнае пералічэнне ўсіх гукаў у слове;

    • складанне слова з асобна названых гукаў;

    • распазнаванне галосных і зычных гукаў;

    • распазнаванне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў;

    • падбор слоў з канкрэтным гукам;

    • выдзяленне прамых адкрытых складоў;

    • распазнаванне такіх фанетычных адзінак, як гук і прамы адкрыты склад;

    • падбор слоў з азначаным прамым адкрытым складам.

Для вырашэння названых дыдактычных задач можна выкарыстоўваць абсталяванне і гульнявыя сітуацыі, прыведзеныя ў папярэднім раздзеле:



„Паштальён" (атрымаць пісьмо зможа той, хто назаве першы гук у назве малюнка на канверце або паслядоўна пералічыць усе гукі гэтага слова);

„Адгадай слова" (настаўнік вымаўляе першы гук назвы прадмета на малюнку);

„Збяры букет" (скласці букет неабходна з кветак, у назвах якіх ёсць азначаны гук);

„Незвычайныя кветкі" (кветка складаецца такім чынам, каб на яе пялёстках знаходзіліся прадметы, назвы якіх маюць пэўны гук);

„Птушыны рынак" (купіць жывёлу можна ў тым выпадку, калі прыдуманая мянушка будзе пачынацца з названага настаўнікам гуку);

„Кубікі з малюнкамі" (дзеці вымаўляюць назву прадмета і вызначаюць першы гук у слове);

„Злаві рыбку" (выцягнуўшы малюнак, дзеці паслядоўна пералічваюць усе гукі слова-назвы);

„Цудоўны мяшэчак" (дзеці называюць гукі ў назвах прадметаў, якія настаўнік дастае з мяшэчка).

У перыяд пачатковага знаёмства з такой адзінкай мовы, як гук, мэтазгодна прымя-няць гульнявыя сітуацыі з прадметамі, дзеянні якіх можна перадаць гукаперайманнем. Напрыклад, сітуацыя „Мухі ў павуцінні" дае настаўніку магчымасць выдзеліць асобны гук [ж] і практыкаваць дзяцей у яго вымаўленні. Гукавыя практыкаванні ў такіх гульня-вых сітуацыях спалучаюцца з фізічнымі дзеяннямі, рухамі, што асабліва неабходна ў першыя месяцы навучання. У дадзеным выпадку дзеці дзеляцца на дзве групы, адна з якіх утварае кола (павуцінне), другая свабодна рухаецца, выконваючы ролю мух, і ціхенька гудзе: „Ж-ж-ж". Па сігналу настаўніка вучні, якія ўтварылі кола, бяруцца за рукі. Тыя, хто апынуўся ў сярэдзіне кола, пачынаюць гудзець мацней і спрабуюць вырвацца з „павуціння*'

Такіх гульнявых сітуацый для знаёмства з асобнымі гукамі можна падабраць шмат:

„А-а-а!" - урач аглядае горла хвораму; маці калыша дзіця;

„У-у-у!" - цягнік падыходзіць да станцыі і г.д.

Азначаныя гульнявыя сітуацыі дапамагаюць дзіцяці сустрэцца з „чыстым" гукам, усвядоміць сутнасць гэтай фанетычнай з'явы, палягчаюць наступную работу па выдзяленню гуку з патоку гучальнай мовы.


ЗАПАМІНАННЕ ГРАФІЧНАГА АБРЫСУ ЛІТАР

Практыка паказвае, што да жаданага выніку вядуць два шляхі.



Першы з іх - грунтоўная работа над графічным абрысам літары на ўроку знаёмства з ёй. Лепш запомніць канфігурацыю літары дапамагаюць наступныя прыёмы:

паэлементны аналіз графічнага абрысу літары (3 якіх частак складаецца літара?);

параўнанне канфігурацыі літары з канкрэтнымі прадметамі, пошукі падабенства (Да чаго падобная літара? У якіх прадметах схавалася літара?);

пошукі літары ў агульнай і індывідуальных касах (Знайдзіце хатку, у якой жыве літара.);

выкладванне літары з лічыльных палачак, лепка з пластыліну, выдзіранне з аркуша паперы (Зрабіце літару.);

друкаванне літары ў сшытках, блакнотах з нелінеенай паперы;

выкарыстанне „Азбукі ў малюнках" у якасці своеасаблівага даведніка, які дапамагае дзіцяці хутчэй суаднесці гук з літарай, успомніць гукавыя эквіваленты літар.

Другі шлях, які забяспечвае запамінанне вучнямі графічнага абрысу літар, - рэгулярнае паўтарэнне вывучаных гукаў і літар.

Дзіця, пачуўшы той ці іншы гук на ўроках граматы, неадкладна адказвае на яго адпаведнымі мова-рухальнымі працэсамі і ясна ўяўляе сабе зрокавы вобраз, літару, якая адпавядае гэтаму гуку мовы. Тое ж самае мы будзем мець і тады, калі пакажам яму літару: Убачыўшы яе, дзіця зараз жа адкажа адпаведнай артыкуляцыяй і суаднясе гэты вобраз з пэўнай фанемай.

Задача настаўніка заключаецца ў тым, каб гэты асацыятыўны “ланцуг” не толькі стварыць, але і ўмацаваць. На вырашэнне гэтай задачы і накіравана выкарыстанне дыдактычных гульняў. Гульні гэтага раздзела рэкамендуюцца для паўтарэння і замацавання графічнага абрысу не толькі друкаваных, але і пісьмовых літар пры адпаведнай замене літарных картак.

Для паўтарэння вывучаных гукаў і літар можна правесці гульні, апісаныя раней.

Напрыклад:

„Цягнік" (у вагон трэба пасадзіць тых жывёл, у назвах якіх ёсць гук, адпаведны літары, устаноўленай на вагоне);

„Птушыны рынак" (жывёлу можна купіць, калі прыдумаць ёй мянушку з гукам, адпаведным азначанай настаўнікам літары) і інш.

ЧЫТАННЕ ДВУХ ЛІТАРНЫХ ПРАМЫХ АДКРЫТЫХ СКЛАДОЎ (ЗЛІЦЦЯЎ)

Фарміраванне навыку плаўнага складовага чытання ажыццяўляецца паступова. Склад-зліццё з'яўляецца неад'емнай састаўной часткай практычна ўсіх складоў


нашай мовы, за выключэннем складу-галоснага і двухлітарнага адваротнага закрытага складу. Праблема зліцця - найбольш цяжкая ў ходзе навучання чытанню: у той час як для прачытвання складу-галоснага або зычных, якія знаходзяцца за межамі зліцця, дастаткова ўмець суадносіць графічны абрыс літары з яе гукавым эквівалентам, для прачытвання зліцця патрабуюцца дадатковыя намаганні.

Гульні гэтага раздзела заснаваны на прыёмах, якія аблягчаюць працэс зліцця зычнага з галосным, спалучэння іх у склад:

чытанне па слядах гукавога аналізу („Дапаможам пасябраваць літарам");

чытанне шляхам працяжнага вымаўлення зычнага і імгненнага далучэння галоснага („Капітаны", „Які склад жыве ў доміку?");

чытанне па аналогіі (варыянт гульні „Чытай - не зявай").

Асаблівасць прымянення дыдактычных прыёмаў і гульняў ў тым, што пры навучанні чытанню прамога адкрытага складу іх неабходна чаргаваць, таму што, асэнсаваўшы прынцып, пакладзены ў аснову падбору матэрыялу для чытання складоў, дзеці пачынаюць чытаць механічна, што прыводзіць да памылак па прычыне ўгадвання. Неабходна вучыць дзяцей уважліва ўглядацца ў літары складу, свядома зліваць зычны з галосным.

На падрыхтоўчым этапе трэба выкарыстоўваць шмат практыкаванняў, якія садзейнічаюць усведамленню дзецьмі зліцця як цэласнага вымаўленчага элемента.

Для таго, каб прамыя адкрытыя склады ўспрымаліся вучнямі як адзіная зрокавая і вымаўленчая з'ява, патрабуецца шматразовае іх чытанне як на ўроку знаёмства з новымі гукамі і літарамі, так і на ўсіх наступных уроках. Для практыкавання ў чытанні такіх складоў можна праводзіць гульні з папярэдніх раздзелаў: „Дапамажы жывёлам", „Як нас завуць?", „Церам-церамок" і іншыя, у якіх замест літарных картак выкарыстоўваюцца складовыя.

ЧЫТАННЕ СЛОЎ І СКАЗАЎ

Без шматразовага чытання слоў, сказаў на першых ступенях навучання не абысціся. Яно неабходна для таго, каб вока вучня прызвычаілася да графічнага абрысу слоў і навучылася схопліваць іх адразу, за адно ўспрыманне.

Каб шматразовае чытанне матэрыялу ўрока перастала быць пакутай, яно павінна ажыццяўляцца вучнямі мімаволі, за кошт выканання разнастайных заданняў, якія б прымушалі іх не па памяці, а свядома і з цікавасцю прачытваць матэрыял. Яно ператвараецца з бясконцага і бессэнсоўнага чытання „ланцужком" у захапляючы пошук адказаў на разнастайныя і цікавыя пытанні настаўніка. Працэс выпрацоўкі ў дзяцей навыку чытання з прымяненнем гульняў і гульнявых практыкаванняў становіцца



змястоўнай, цікавай пазнавальнай дзейнасцю. Галоўнае - падаць новы матэрыял у розных кампазіцыйных рашэннях і ў розным слоўнікавым асяроддзі.

Гульні забяспечваюць шматразовае чытанне новага матэрыялу ў розных спа-лучэннях з дапамогай гульнявых і пазнавальных задач і служаць своеасаблівай падрыхтоўкай да чытання падручніка.

Сярод гульняў, якія садзейнічаюць развіццю пазнавальнай актыўнасці дзяцей, можна адзначыць: “Выручым Бураціна”, “Кот-ласун”, “Чароўная кветка” , “Знайдзі памылку”.

ЧЫТАННЕ СКЛАДОВЫХ ТАБЛІЦ

Узбагачэнню зместу ўрока дадатковым матэрыялам для чытання з мэтай фарміравання ў вучняў умення чытаць склады і словы служыць выкарыстанне складовых табліц. (Гл. дадатак)

Як паказала наведванне ўрокаў маіх калег, адны настаўнікі запаўняюць складовыя табліцы адразу, бо, на іх погляд, цалкам запоўненая табліца служыць свайго роду сродкам навучання з апярэджваннем і дапамагае дзецям хутчэй прызвычаіцца да графічнага абрысу літар і прамых адкрытых складоў, хутчэй запомніць іх. Іншыя запаўняюць табліцу па меры вывучэння новых літар і складоў або засланяюць да часу новы матэрыял, таму што лічаць немэтазгодным паказваць невядомыя літары і склады да знаёмства з імі. Лічу, што кожны з маіх калег мае рацыю наконт прымянення складовых табліц, бо кожны пункт гледжання мае свае станоўчыя і негатыўныя характарыстыкі.

Табліцы карысна выкарыстоўваць сістэматычна, асабліва на пачатковых ступенях букварнага перыяду, паколькі іх асноўнае прызначэнне ў тым, каб забяспечыць фарміраванне навыку чытання прамога адкрытага складу.

Дапамагае ўсведамленню структуры прамога адкрытага складу каляровая характарыстыка гукаў пры напісанні адпаведных літар у табліцы, калі галосныя ў ёй малююцца чырвоным колерам, зычныя перад галоснымі верхняга рада (абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі) - блакітным колерам, зычныя перад галоснымі ніжняга рада (абазначаюць мяккія зычныя гукі) - зялёным.

Прамыя адкрытыя склады чытаюцца і па гарызанталі і па вертыкалі. Пры чытанні складоў у гарызантальным радку карысна спачатку прачытаць усе галосныя, удакладніць, як вымаўляюцца зычныя ў спалучэнні з імі - цвёрда ці мякка, потым прачытаць зычную, каб даць зыходную артыкуляцыю для чытання ўсіх складоў з ёй.

Пры чытанні складоў у вертыкальных слупках таксама спачатку прачытваецца галосная, што забяспечвае артыкуляцыйную ўстаноўку для вымаўлення зычных



(чытанне па аналогіі). Такі падыход да работы з табліцай палягчае працэс чытання прамых адкрытых складоў.

Аднак складовыя табліцы з'яўляюцца не толькі сродкам дасягнення аўтаматызму ў чытанні прамых адкрытых складоў - зліццяў. 3 іх дапамогай выпрацоўваецца цэлы шэраг іншых моўных і чытальніцкіх навыкаў.

Гульні раздзела “ЧЫТАННЕ СКЛАДОВЫХ ТАБЛІЦ” садзейнічаюць вырашэнню наступных дыдактычных задач:

паўтарэнне графічнага абрысу вывучаных літар;

выпрацоўка ўмення суадносіць гук і літару;

фарміраванне правільнага гукавымаўлення;

аўтаматызацыя навыку чытання прамога адкрытага складу;

параўнанне гучання цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, звонкіх і глухіх зычных;

практыкаванне ў чытанні слоў;

практыкаванне ў складанні слоў.

3 мэтай вырашзння трох першых задач ужываюцца шмат якія гульні трэцяга раздзела. Пры гзтым замест літарных картак выкарыстоўваюцца літары першага гарызантальнага радка і першага вертыкальнага слупка складовай табліцы.

Вельмі цікавымі і карыснымі для вучняў сталі ўрокі з прымяненнем гульняў па складовых табліцах пад назвай “Лясная школа” (аўтар Н.А.Сторажава). Трэба адзначыць, што пры сістэматычным прымяненні такіх гульняў у дзяцей фарміруюцца не толькі навыкі, звязаныя са складовым чытаннем слоў, але і трывалыя веды па параўнанню гучання цвёрдых і мяккіх зычных гукаў. (Гл. дадатак)

ПАШЫРЭННЕ АКТЫЎНАГА СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ. РАЗВІЦЦЁ ЗВЯЗНАЙ ВУСНАЙ МОВЫ.

Як адзначае Н.А. Сторажава, у працэсе “ маўленчых гульняў дзеці павінны самастойна рашаць разнастайныя разумовыя задачы: апісваць прадметы, адгадваць іх па апісанню, па прыкметах падабенства і адрознення, групаваць прадметы па прыкметах і ўласцівасцях, авалодваць складанымі разумовымі аперацыямі аналізу і сінтэзу.” Усе гульні, прапанаваныя аўтарам, былі апрабіраваны на практыцы.

Найбольш любімымі для дзяцей сталі гульні “Будзь уважлівы”, “Слова заблудзілася”, ””Не насмяшы”, ”Словы-хітруны”, “Сказы-жартаўнікі”(Гл. дадатак) Меней эмацыянальна насычанымі, але не менш карыснымі ў вучэбным працэсе сталі гульні

“Скажы інакш”, “Наадварот”, “Скажы трэцяе слова”, “Які?Якая? Якое?”, “Назаві тры прадметы”.




Гульні вышэй апісаных раздзелаў назапашаны з розных крыніц: з метадычнай літаратуры, са зместу адкрытых урокаў маіх калег, з уласнай педагагічнай практыкі. З мэтай апрабацыі набытых матэрыялаў па выбранай тэме на працягу 1993-1995 гадоў мною былі праведзены ўрокі па беларускай мове ў 1-2 класах з выкарыстан-нем дыдактычных гульняў.

Адзначу, што пры выкарыстанні дыдактычных гульняў павінны выконвацца пэўныя метадычныя патрабаванні:

    • паведамленне настаўніка пра назву гульні;

    • удакладненне звестак аб размяшчэнні ўдзельнікаў гульні, форме правядзення, парадку выкарыстання дыдактычных матэрыялаў ;

    • тлумачэнне правілаў правядзення гульні ці гульнявых заданняў;

    • паказ настаўнікам узору выканання дзеяння ў гульні;

    • падвядзенне вынікаў гульні.

На працягу апрабацыі набытых матэрыялаў ігратэкі гульняў па беларускай мове прыйшла да пэўных вынікаў сваёй педагагічнай дзейнасці па выбранай тэме. У мае 1996 года на паседжанні ШМА пачатковых класаў я выступіла з творчай справа-здачай, дзе паведаміла педагогам пра наступныя вынікі работы па тэме самаадукацыі “Выкарыстанне дыдактычнай гульнi ў працэсе навучання роднай мове”:

1. Гульнявыя метады навучання садзейнічаюць удасканаленню і аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, Урокі з прымяненнем дыдактычных гульняў не толькі эмацыянальна афарбаваны, але і садзейнічаюць развіццю пазнавальных інтарэсаў вучняў, больш свядомаму ўспрыяццю тэарэтычнага матэрыялу.

2. Мэтазгодна настаўніку скласці ігратэку дыдактычных гульняў, каб было зручна падабраць патрэбную для ўрока. Гульні лепш класіфікаваць па дыдактычных задачах і навучальнаму зместу ў адпаведнасці з асноўнымі праграмнымі навыкамі, якія павінны быць сфарміраваны ў вучняў. Накіроўваць свае намаганні на папаўненне метадыч-най капілкі гульняў.

3. Неабходна ўлічваць станоўчыя і негатыўныя вынікі апрабацыі гульняў у працэсе навучання. Паспяховае прымяненне дыдактычнай гульні ў значнай ступені звязана з творчасцю настаўніка, яго веданнем пытанняў тэорыі гульні, методыкай яе арганізацыі і правядзення.

4. Гульня павінна прыносіць радасць вучню. Педагог тады зможа гэтага дасяг-нуць, калі будзе ствараць пэўныя ўмовы для праяўлення пазнавальнай і творчай актыўнасці школьніка: заўважаць яго поспехі, ажыўляць гульню новымі зменамі ў змесце і г.д.