СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кантрольная работа "Клетка - структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў"

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Контрольная работа для 10 класса, с ответами, на белорусском языке. 

Просмотр содержимого документа
«Кантрольная работа "Клетка - структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў"»

Кантрольная работа


Клетка – структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў.

Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме


Варыянт 1


1. На малюнку лічбай 1 і 2 абазначаны … . Немембранную, аднамембранную ці двумембранную будову маюць гэтыя структуры?


1


2





2. Упішыце прапушчаныя словы.

Усе бялкі складаюцца з … , якія злучаны паміж сабой … сувязямі.


3. Для прафазы мітозу саматычнай клеткі не характэрна (адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці літар, парадак літар значэння не мае):


а) разбурэнне ядзернай абалонкі;

б) распад ніцей верацяна дзялення;

в) красінговер;

г) пачатак спіралізацыі храмасом;

д) разыходжанне цэнтрыёляў да палюсоў клеткі;

е) утварэнне бівалентаў;

ж) набор храмасом 2n4с;

з) размяшчэнне храмасом па экватару клеткі.


4. Параўнайце хларапласты і мітахондрыі. У чым заключаюцца асноўныя рысы адрознення і падабенства іх будовы і функцый?


5. а) У малекуле бялку 146 амінакіслотных астаткаў. Колькі нуклеатыдаў складае структурная вобласць гена, які кадзіруе гэты бялок?

а) 128; б) 438; в) 457; г) 48.


б) Як зменіцца структура бялку, калі з яго гену АЦАТТТАААГТЦ выдаліць другі і дзесяты злева нуклеатыды?




Кантрольная работа


Клетка – структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў.

Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме


Варыянт 2


1. На малюнку лічбай 1 і 2 абазначаны … . Немембранную, аднамембранную ці двумембранную будову маюць гэтыя структуры?



1


2


2. Упішыце прапушчаныя словы.

У ядры жывой клеткі функцыю захавання і перадачы генетычнай інфармацыі выконвае малекула …, манамерамі якой з’яўляюцца … .


3. Для тэлафазы мітозу саматычнай клеткі не характэрна (адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці літар, парадак літар значэння не мае):


а) гаплоідны набор храмасом;

б) фарміраванне ядзернай абалонкі;

в) разбурэнне ніцей верацяна дзялення;;

г) утварэнне бівалентаў;

д) дэспіралізацыя храмасом;

е) разыходжанне цэнтрыёляў да палюсоў клеткі;

ж) кожная храмасома складаецца з адной храматыды;

з) размяшчэнне храмасом па экватару клеткі.


4. Параўнайце аблегчаную дыфузію і актыўны транспарт. У чым заключаецца падабенства і адрозненне гэтых працэсаў?


5. а) У малекуле бялку 156 амінакіслотных астаткаў. Колькі нуклеатыдаў складае структурная вобласць гена, які кадзіруе гэты бялок?

а) 52; б) 468; в) 317; г) 408.


б) Як зменіцца структура бялку, калі з яго гену ААЦАТАГЦЦГАЦ

выдаліць трэці і дзевяты злева нуклеатыды?




Адказы


Варыянт 1


1. 1 – ядро – двумембранная структура.

2 – эндаплазматычная сетка – аднамембранная структура.


2. Амінакіслот, пептыднай


3. б, в, е, з


4. Падабенства:

двумембранная будова, наяўнасць у складзе рыбасом і кальцаваой ДНК; сінтэз АТФ і сістэмы, якая кантралюе гэты сінтэз; некаторая аўтаномнасць, здольнасць да дзялення і росту.


Адрозненні:

хларапласты: структурныя кампаненты – тылакоіды з фотасінтэзуючымі пігментамі, фотасінтэз;

мітахондрыі:


5. а) б

б)


Да замены:


ДНК АЦА-ТТТ-ААА-ГТЦ

іРНК УГУ-ААА-УУУ-ЦАГ

бялок цис-лиз-фен-глн


Пасля замены:


ДНК ААТ-ТТА-ААТ-Ц

іРНК УУА-ААУ-УУА-Г

бялок лей-асп-лей




Варыянт 2


1. 1 – мітахондрыі – двумембранная структура.

2 – комплекс Гольджы – аднамембранная структура.


2. ДНК, нуклеатыды


3. а, г, е, з


4. Падабенства:

транспарт рэчываў адбываецца праз біялагічную мембрану з удзелам спецыяльных бялкоў-пераносчыкаў.


Адрозненні:


аблегчаная дыфузія: па градыенту канцэнтрацыі і без затрат энергіі, пасіўны транспарт;


актыўны транспарт: супраць градыенту канцэнтрацыі і з затратамі энегіі.



5. а) б

б)


Да замены:


ДНК ААЦ-АТА-ГЦЦ-ГАЦ

іРНК УУГ-УАУ-ЦГГ-ЦУГ

бялок лей-тир-арг-лей


Пасля замены:


ДНК ААА-ТАГ-ЦГА-Ц

іРНК УУУ-АУЦ-ГЦУ-Ц

бялок фен-иле-ала