СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Карысная інфармацыя

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыялы для афармлення стэнда ў кабінеце "Беларуская мова і літаратура" для вучняў

Просмотр содержимого документа
«Карысная інфармацыя»

З гісторыі ўзнікнення

знакаў прыпынку

Пунктуацыйнае афармленне пісьмовых тэкстаў ажыццяўлялася ўжо ў глыбокай старажытнасці. Праўда, знакаў прыпынку ў той час было мала. Паводле слоў акадэміка Я.Ф. Карскага, у старажытных пісьмовых тэкстах усходніх славян аж да 14 ст. ужывалася толькі кропка [ . ] і розныя спалучэнні кропак: [ : ], [ … ], [ .. .], [...]. Кропка ставілася ў розных частках тэксту, але вызначыць якія-небудзь сістэматычныя правілы яе ўжывання даволі цяжка. Гэты знак прыпынку ставілі не толькі паміж граматычна арганізаванымі часткамі тэксіу, але і пасля кожнага слова і нават у сярэдзіне некаторых слоў. Розныя спалучэнні кропак ужываліся пераважна ў канцы абзацаў, у загалоўках як своеасаблівы арнамент.

У канцы 15 стагоддзя ў пісьмовую практыку пачынаюць уводзіцца іншыя знакі прыпынку. Ужо ў гэтым стагоддзі асобныя словы і словазлучэнні ў сярэдзіне сказа сталі аддзяляцца або выдзяляцца пры дапамозе коскі [ , ].

Для абазначэння пытальнага зместу сказа спачатку ўжывалася так званая “падстолія” (па тэрміналогіі Л.Зізанія), якая мела выгляд сучаснай кропкі з коскай [ ; ]. Гэты знак прыпынку быў уведзены ў пісьмовую практыку толькі ў канцы 16 стагоддзя, для аддзялення асабліва развітых частак простага і складанага сказа. У гэты час, дарэчы, сталі выкарыстоўваць і пытальны знак [ ? ].

У канцы 15 стагоддзя паявілася двукроп’е [ : ], якім карысталіся для аддзялення прэдыкатыўных частак у структуры складанага сказа. Праўда, гэты знак прыпынку пэўны час працягваў ужывацца таксама са значэннем кропкі.

З канца 16 стагоддзя сталі ўжываць дужкі (   ).

З канца 17 стагоддзя – клічнік [ ! ] і двукоссе [ “  ”].

З сярэдзіны 18 стагоддзя пачаў ужывацца працяжнік [ –] для абазначэння асабліва выразнай паўзы паміж асобнымі словамі і групамі слоў у простым сказе, а таксама паміж прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа.

З канца 18 стагоддзя ў пісьмовую практыку было ўведзена шматкроп’е […].

Такім чынам, да пачатку 19 стагоддзя ў пунктуацыйнай сістэме былі ўжо ўсе знакі прыпынку, якія ўжываюцца і ў наш час. Аднак пастаноўка знакаў прыпынку ў пісьмовых тэкстах яшчэ на працягу доўгага часу грунтавалася на рознай пснове і праводзілася ў значнай ступені адвольна і паслядоўна. Толькі ў 20 стагоддзі канчаткова вызначаны прынцыпы, якія ляжаць у аснове сучаснай пунктуацыі, і ўстаноўлены правілы ўжывання кожнага знака прыпынку.


Цікавыя факты аб нялітарнай пісьменнасці

У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася шмат надпісаў, у якіх адна або некалькі літар, а часам і цэлае слова замененыя малюнкам. Асноўнымі відамі нялітарнай пісьменнасці, або пісьменнасці, камбінаванай з літарамі, у наш час з’яўляюцца піктаграфія, ідэаграфія, лагатып, Zlango, піктаграфіксацыя. Разгледзім кожны з іх падрабязна.

Нялітарная пісьменнасць мае даўнюю гісторыю. Спосаб перадачы вобразаў, уражанняў, падзей, думак з дапамогай малюнка называецца піктаграфіяй (пікта- — малюнак, графа- — пісьменнасць), а сам малюнак - піктаграмай (-грама — літара, запіс). Самыя старажытныя піктаграмы пра войны, паляванне, перасяленні былі створаны нашымі далёкімі продкамі на скалах і сценах пячор. Цяпер піктаграфіяй як асноўным відам пісьменнасці карыстаецца толькі народ, які жыве ў перадгор’ях Тыбета.
Сучасная піктаграма схематычна адлюстроўвае апазнавальныя рысы аб’екта, прадмета або з’явы (напрыклад, дарожныя знакі, чырвоны крыж і інш.) Такая пісьменнасць, на думку аўтараў «Літаратурнай энцыклапедыі» Р. Шора і Н. Карынскага, можа быць зразумелая «людзьмі, якія гавораць на розных мовах».
Яшчэ адна разнавіднасць нялітарнай пісьменнасці — ідэаграфія (ідэя — паняцце) — асаблівая пісьменнасць знакамі, якія пазначаюць пэўную ідэю. Гэта адрознівае яе ад піктаграфіі, дзе значэнне перадаецца малюнкамі канкрэтных прадметаў. З’яўленне такой пісьменнасці звязана з развіццём мыслення і гаворкі. Цяпер ідэаграмы выкарыстоўваюцца ў асноўным у выглядзе іерогліфаў. Іх ужывалі ў цывілізацыях Старажытнага Егіпта і Кітая, а ў азіяцкіх краінах выкарыстоўваюць і ў наш час.

Лагатып (логас — слова, тыпас — адбітак) — гэта розныя малюнкі, у асноўным таварных знакаў, у выглядзе стылізаваных літар і/або ідэаграмы. Лагатып павінен вылучыць фірму і яе прадукцыю сярод падобных, прыцягнуць увагу пакупніка або інвестара. Пра гэта добра ведаюць маркетолагі і дызайнеры, якія іх ствараюць, таму і выкарыстоўваюць розныя мудрагелістыя прыёмы. Так, напрыклад, літара М лагатыпу фірмы «Марка» выканана ў выглядзе чаравічка (менавіта іх выпускае фірма); Калінкавіцкі мэблевы камбінат сваю абрэвіятуру КМК стварыў як шэзлонг, на якім утульна размясціўся чалавечак. Маўляў, купляйце нашы зручныя канапы і адпачывайце!

Яшчэ адзін від сучаснай піктаграфічнай пісьменнасці называецца Zlango: (,,)(,,) — кацяня; __»»»»»»»»»»— кава; (O_O) — моцна здзіўлены і інш. Ён створаны для карыстальнікаў SMS і ўяўляе сабой знакі прыпынку ў розных камбінацыях. Гэта своеасаблівы пераклад смайлаў на алфавіт клавіятуры гаджэта.
Піктаграфіксацыя — самы сучасны спосаб нялітарнай пісьменнасці, пры якім літары замяняюцца малюначкам — графіксам. Графікс (графа — пішу, фікс — прымацаваны) — малюнак, які замяняе літару. Такія словы В. А. Лазарава назвала ідэалексемамі(ідэя — паняцце, лексема — слова).
Для даследавання, якія малюнкі часцей выкарыстоўваюцца ў сучаснай піктаграфіі і якія — пры піктаграфіксацыі былі выбраны выбралі дарожныя знакі (усяго — 305). Высветлілася: піктаграмы сустракаюцца 183 разы, у тым ліку — аўтамабіль — 51, дарога — 38, людзі — 16, аўтобус, тралейбус — 11. Нярэдкія і ідэаграмы, напрыклад, стрэлкі (160). Былі сабраны некалькі соцень ідэалексем і класіфікавалі іх з пункту гледжання асноўных знакаў/эмблем, выдзеленых В. А. Лазаравай:

• старажытныя сімвалы: сонца, месяц, зорка, Зямля, дрэва, вада;

• штучныя збудаванні, у т. л. — жыллё чалавека; гэтую групу мы дапоўнілі і падзялілі на дзве:

• жылле і яго частка;

• прадметы побыту;

• сімволіка ўлады (карона, ордэны);

• рэлігійныя сімвалы (крыж, паўмесяц);

• спартыўная сімволіка;

• сімвалы гуку;

• сімволіка флоры;

• сімволіка фаўны;

• міжнародныя інфармацыйныя сімвалы,

• смайлы;

• чалавек.

Часцей за ўсё для піктаграфіксацыі выкарыстоўваюцца прадметы і вобразы прыроды і чалавека.  Словы з малюнкамі запамінаюцца намнога лягчэй, чым без іх. Чаму гэта адбываецца? Справа ў тым, што шэсць-сем чалавек з дзесяці — візуалы, г. зн. успрымаюць інфармацыю ў асноўным праз зрок. Малюнак не залежыць ад тэхнікі чытання, ад ведання мовы, менш, чым літары, залежыць ад вастрыні зроку. Гэта разумелі і стваральнікі дарожных знакаў, разумеюць і тыя, хто прыдумляе рэкламныя назвы і стварае лагатыпы.
Такая пісьменнасць неабходная, бо яна дазваляе хутчэй зразумець сэнс той ці іншай назвы і запомніць яго. Можна ствараць самому ідэалексемы для запамінання «памылканебяспечных» месцаў у слоўнікавых словах.
Калі вам неабходна заказаць дублікат ключоў, вы хутчэй успомніце, дзе размешчаная майстэрня, калі на яе шыльдзе літара Лбудзе намаляваная як звязак ключоў. Патрэбен посуд — вы ўспамінаеце шыльду з выявай літар у выглядзе рондаля, патэльні, чарачак і талерак. Хочаце купіць натуральны сок, а не нектар — успамінаеце «На100ящий». Маркетолагі добра гэта разумеюць, таму актыўна выкарыстоўваюць.



Цікавыя факты пра беларускую мову

1. Беларуская мова адносіцца да групы ўсходнеславянскіх моў разам з рускай і ўкраінскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі ды Украіны. Па-беларуску размаўляюць між сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі ды іншых краінах.


  2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту. Лацінка ў беларускай мове з‘явілася ў 16 ст. Ёй актыўна карысталіся беларускія літаратары 19 ст. Сярод іх — Францiшак Багушэвiч, аўтар прарочага звароту да суайчыннікаў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!».

  У 2007-м беларускую лацінку ў тапаніміі зацвердзіў Міжнародны камітэт ААН.


  3. У беларускай мове выкарыстоўваюцца два правапісы. Закладзены ў 1918-м мовазнаўцам і грамадска-палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам правапіс на сёння называецца класічным, або «тарашкевіцай». Ад пачатку 90-х ім карысталіся адноўленая газета «Наша Ніва» ды іншыя выданні.

  У 1933-м, а таксама ў канцы 1950-х правапіс змянілі ў рамках русіфікацыйных рэформаў. Рэфармаваны правапіс мае нефармальную назву «наркамаўка». Пасля ўступлення ў сілу правапіснага закона 2008-га ён канчаткова замацаваў за сабой статус афіцыйнага правапісу.


  4. У выніку шматгадовага суіснавання беларускай і расійскай мовы з‘явілася так званая трасянка. Лічыцца, што гэтая моўная з‘ява стала наступствам камунікацыі пераважна беларускамоўнага вясковага насельніцтва з расійскамоўным горадам.


  5. Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з‘яўляецца помнік літары «Ў» у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет». Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.


  6. Згодна з дадзенымі агульнанацыянальных перапісаў колькасць тых, хто дома размаўляе па-беларуску, няўмольна змяншаецца. Калі ў 1999-м 73,7 % жыхароў Беларусі назвалі беларускую мову роднай, то ў 2009-м ужо 53,2 %. У 1999-м дома па-беларуску размаўлялі 36,7 % апытаных, 2009-м — 23,4 %.


  7. У 1989-м было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Фактычна яно выконвае функцыю паўнавартаснага дзяржаўнага інстытута. Адукацыя, юрыдычная абарона, кансультацыі ў пытаннях тэрміналогіі, выдавецкая дзейнасць ды многае іншае.


  8. 21 лютага, у Сусветны дзень роднай мовы беларусы традыцыйна пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Упершыню яна прайшла 23 сакавіка 2008 года.


  9. Многія з вас бачылі сацыяльную рэкламу «Смак беларускай мовы» і «Родныя даты». Гэта ўсё праекты кампаніі «Белзнешрэклама»,  якая тлумачыць сваю ініцыятыву так: «Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў».


  10. Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе у публічнай сферы. Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас ды іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.


  11. Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу «Лічбавая смерць моў». Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.