КВЭСТ “ШЫВАРАТ-НАВЫВАРАТ”
Мэта: праз гульню садзейнічаць інтэлектуальнаму развіццю вучняў, актуалізацыі іх ведаў; выпрацоўваць уменне прымаць хуткія і правільныя рашэнні; садзейнічаць фарміраванню дадатковай матывацыі вучэння; далучаць вучняў да культурнай спадчыны нашага народа , развіваць кемлівасць, увагу, лагічнае мысленне, моўную кампетэнтнасць школьнікаў; фарміраваць уменне працаваць у камандзе;выхоўваць пашану да роднай мовы. цікавасць да вывучэння беларускай мовы, любоў і павагу да роднай гаворкі.
Абсталяванне: маршрутны ліст, карткі з заданнямі, гадзіннік
Ход мерапрыемства і правілы гульні.
Гульня разлічана для вучняў 5-9 класаў. Праводзіцца квэст-гульня у шосты школьны дзень, калі у школе ёсць магчымасць задзейнічаць вялікую колькасць кабінетаў, актавую залу, бібліятэку, вучэбныя кабінеты.
У вызначаны час вучні збіраюцца ў актавай зале школы, фарміруюцца каманды, выбіраюцца капітаны. Капітан адказвае за маршрут, атрымлівае літару у выпадку правільнага адказу Настаўнік – арганізатар аб’яўляе мэту і правілы гульні: кожная каманда атрымае маршрутны ліст з пералікам прыпынкаў, якая яна павінна прайсці. На кожным прыпынку трэба выканаць заданні, за правільна выкананыя заданні каманда атрымлівае літару і рухаецца далей па маршруце. Перамагае тая каманда, якая першая вернецца на старт, складзе літары і назаве слова. Пры адначасовым фінішы некалькіх каманд-удзельніц журы з настаўнікаў выбірае пераможцаў па заданнях, якія выконвалі каманды.
Час паравядзення гульні – 1 гадзіна. Колькасць літар у слове супадае з колькасцю каманд- удзельніц. На кожным прыпынку – толькі адна літара.
Настаўнік: Прывітанне, паважаныя сябры! Прапануем вам прыняць ўдзел у квэст-гульні “Шыварат-навыварат”. Кожная каманда атрымае маршрутны ліст, на якім пазначаны кабінеты і паслядоўнасць выканання заданняў. А здагадацца, што за кабінет на карце, вам дапаможа выява медалі са знакаміты людзьмі. У кабінеце вы знаходзіце картку з заданнем( кожнай камандзе свой колер). Выконваеце заданне на картках. Атрымліваеце літары, з яіх складаеце слова. Калі атрымалася слова, то вяртаецеся ў актавую залу. Якая каманда выканае заданні першай- тая будзе пераможцам. Поспехаў вам!
1 прыпынак
Адгадайце загадкі. У адказах адшукайце літару, якая часта паўтараецца ў адгадках. Гэта будзе 8 літара невядомага вам слова.
У мяне ўсяго адно вуха, бегаю па палатне я ціха. Нітка доўгая з мяне тырчыць, яна мной кіруе. (Іголка для шыцця.)
Сам худы і невялікі, а галава яго цяжкая. Ён выходзіць на паляванне, чуюць усе яго працу. (Малаток.)
У нашага агародніка выгнуты нос і доўгі. Памочнік ён салідны. Галаву нахіліць захоча - вада адразу пацячэ. (Лейка.)
У іх вялікія і доўгія зубы. Яны ніколі не ныюць і не баляць, а на агародзе дапамагаюць. (Граблі.)
Яна капае, снег грабе, не стамляецца і гора не ведае. (Рыдлёўка.)
Па палях, па лугах блукае ён з краю ў край. Рэжа хутка і прыгожа наш чорны каравай. (Плуг.)
Стальны пёс у зямлю ўрос. (Барана.)
Адказ : літара А
2 прыпынак
Аб чым ідзе размова? Прачытаўшы лексічнае значэнне слова, запішыце адказ. Якая пачатковая літара паўтараецца 2 разы? З гэтай літары і будзе пачынацца слова, якое вам трэба адгадаць.
Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне.Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова? ( Герб)
Сукупнасць духоўных і культурных каштоўнасцей (Скарб)
Як у беларусаў называецца ўзаемадапамога звычай сумеснай працы (будоўлі хат, касьбы, жніва…), добраахвотнай ў сваёй аснове. (Талака)
Як называецца беларускі народны лялечны тэатр? (Батлейка)
Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак: кола; прыводная педаль (шатун, ківач); уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам. (Калаўрот)
Металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне. ( Самавар)
Адказ: літара С
3 прыпынак
Перакладзіце словы на беларускую мову. А з першых літар складзіце новае слова, у якім 6 літара – гэта і ёсць 5 літара ў невядомым слове.
Сладость – слодыч
Кровать – ложак
Скатерть – абрус ( або каблук – абцас )
Напиток – напой
Еда – ежа
Рюмка- чарка
Наконец - нарэшце
Морось – імжа ( або мгла- імгла)
Карман - кішэня
Адказ : СЛАНЕЧНІК
4 прыпынак
Крыжаванка. Разгадайце крыжаванку. Упішыце словы па гарызанталі. Па вертыкалі ў вас атрымаецца слова ,2 літара якога – гэта 3 літара ў вашым слове.
Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі вывдумкі і фантазіі. (Казка)
Трапнае выслоўе, якре дае вобразеую ацэнку падзеям, учынкам, чалавечым якасцям. (Прымаўка)
Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам. (Прыказка)
Вусная народная творчасць. (Фальклор)
Фальклорнае фантастычнае апавяданне, звязанае з гістарычнымі падзеямі. (Легенда)
5 прыпынак
Разгадайце рэбусы. Хто карыстаецца гэтамі прадметамі? (пастаўце назоўнік у адзіночным ліку) 5 літара - будзе 7 літарай у вашым слове.
Адгадкі: Буквар. Дошка. Крэйда. Пенал. Ручка. Сшытак. Фарбы
Адказ : вучаНь
6 прыпынак
Прачытайце тэст. Знайдзіце ўсе назоўнікі. Палічыце іх. Колькі атрымалася? Вось гэта лічба дапаможа вам угадаць 6 літару ў слове. Але для гэтага, вам трэба яшчэ ўспомніць алфавіт.
Я хачу расказаць Вам аб самім лепшым месцы на зямлі. Гэта мая Беларусь.
Хто аднойчы пабываў у нас, на нашай гасціннай, хай і не зусім багатай рэсурсамі зямлі, той ніколі не забудзе добры, талерантны , спагадны народ — беларусаў.
А людзі! Вядома, мы не такія справядлівыя, як расіяне, не такія вясёлыя, як украінцы, не такія гарачыя як грузіны, не такія спакойныя як прыбалты. Мы не лепш і не горш. Мы іншыя. Добрыя і шчырыя, спагадлівыя і сардэчныя. І паверце мне, вельмі разумныя.
Жыць тут — гэта не проста жыць, а трэба любіць традыцыі, звычаі, ведаць культуру і мастацтва гэтай краіны. Шанаваць і берагчы прыроду і помнікі архітэктуры, каб захаваць іх для будучых пакаленняў
Роднае месца — гэта там, дзе цябе любяць і чакаюць. Мая Радзіма — гэта прыгожая Беларусь. Гэта тое месца, куды я вяртаюся і яна заўсёды мне рада. Яна мяне спарадзіла і выхавала. І я вельмі ўдзячная лёсу, што я нарадзілася беларусам. Я люблю Беларусь!
Адказ: 28 назоўнікаў. Літара Ы
7 прыпынак
Узгадайце прыказкі. Запішыце адказы. Якая літара ў вас атрымалася пад лічбай 3 ? Гэта 4 літара ў слове, якое адгадваеце.
1 | Разумны навучыць, | А | дурняў хопіць. |
2 | Што дурны папсуе, | Б | а дурны - свайго таварыша. |
3 | Які розум, | В | ў чужую галаву не ўкладзеш. |
4 | Свайго розуму не пазычыш і | Г | тое і разумны не паправіць. |
5 | Разумны вініць заўсёды сябе, | Д | такая і гаворка. |
6 | На наш век | Е | а дурны намучыцца. |
Адказы: 1 Е, 2Г, 3Д, 4 В, 5Б, 6А. Літара Д.
8 прыпынак
Перад вамі элементы мужчынскага і жаночага адзення беларусаў.
Хустка, камізэлька, андарак, панёва, магерка, кашуля. Падпішыце кожны малюнак. На якую літару пачынаецца слова на 5 малюнку? Гэта 2 літара ў слове.
Адказы: 2. 1. Кашуля 2. Камізэлька 3. Хустка 4. Андарак 5. Панёва 6. Магерка. Літара П.
Настаўнік: Спадзяюся, што вы сёння пазналі шмат цікавага і папоўнілі свой слоўнікавы запас. Калі будзеце чытаць новую кнігу, не лянуйцеся праверыць па слоўніку незнаёмае слова, узбагачайце сваю мову. Віншую пераможцаў і спадзяюся, што сустрэча з беларускай мовай абавязкова працягнецца, калі мы таго пажадаем, і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – БЕЛАРУСЫ, мы памятаем мінулае, мы ўдасканальваем сучаснае і будзем ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава . І кожны сам павінны задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: Я ВЕДАЮ СВАЮ МОВУ! І ГАНАРУСЯ СВАЁЮ БАЦЬКАЎШЧЫНАЙ!
Узнагароджванне каманд.
6