СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, іх ужыванне і правапіс (6 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока па тэме "Лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, іх ужыванне і правапіс". для 6 класа.

Просмотр содержимого документа
«Лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, іх ужыванне і правапіс (6 клас)»

Прадмет: беларуская мова

Клас: 6

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

Тэма: Лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, іх ужыванне і правапіс. Скланенне лічэбнікаў ад пяці да дваццаці і трыццаць.

Мэта: стварэнне ўмоў для знаёмства вучняў са спалучальнасцю колькасных лічэбнікаў, што абазначаюць цэлыя лікі, з назоўнікамі

Задачы: - выпрацоўваць уменні запісваць лічбы словамі, змяняць лічэбнікі па склонах, дапасоўваць да назоўнікаў, вучыць вымаўляць разнастайныя формы колькасных лічэбнікаў;

- развіваць арфаграфічную пільнасць, уменне правільна выкарыстоўваць лічэбнікі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні;

- спрыяць фарміраванню пачуцця прыгажосці, любові і беражлівых адносін да кветак.


Абсталяванне: мультымедыйны праектар, прэзентацыя, карткі з кластарамі і рознаўзроўневымі заданнямі, папяровыя кветкі, рэфлексійная табліца “Я ведаю, магу”.


Ход урока

І. Рэлаксацыя.

- Дзень добры, дарагія сябры. Я рада вітаць вас зноў на сваім уроку. У мяне сёння добры настрой, таму што для мяне, як і для Г. Пашкова

Самы радасны прадмет –

Спасцігаць загадку слова,

Роднае зямелькі мову.

- І я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам шмат радасці і новых адкрыццяў.


ІІ. Актуалізацыя раней набытых ведаў.

- На працягу некалькіх урокаў вы ўжо ўпэўніліся, што наша жыццё нельга ўявіць без лічбаў. А ўменне правільна ўтвараць і ўжываць лічэбнікі ў вуснай і пісьмовай мове – гэта паказчык маўленчай культуры чалавека. Таму, я думаю, вам будзе не складана паказаць свае веды па гэтай тэме.

Я прапаную вам папрацаваць у групах і запоўніць кластары неабходнымі тэрмінамі і прыкладамі.

1-я група запаўняе кластар “Лічэбнікі паводле складу”

Лічэбнікі паводле складу


Простыя Складаныя Састаўныя



2-я група запаўняе кластар “Разрады лічэбнікаў паводле значэння”


Лічэбнікі паводле значэння


Колькасныя Парадкавыя


Лічэбнікі, дробавыя зборныя

якія абазначаюць

цэлыя лікі

Кожная група прадстаўляе свой кластар, звяраючы яго на слайдзе.


ІІІ. Паведамленне тэмы, мэты і задач урока. Матывацыя.

  • Скажыце, якія лічэбнікі абазначаюць цэлыя лікі?

  • Што вы ўжо ведаеце пра гэтыя лічэбнікі?

  • Сёння мы разгледзім з вамі невялікую групу лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі: ад пяці да дваццаці і трыццаць.

(Вучні запісваюць тэму ўрока ў сшыткі.)

  • Чаму менавіта гэтую групу мы вылучылі? Як вы думаеце, што іх аб’ядноўвае? (Большасць з іх заканчваюцца на -ць, у сярэдзіне лічэбнікаў ад адзінаццаці да дванаццаці і ў лічэбніку трыццаць – дзве літары ц. І, хутчэй за ўсё, будуць мець падабенства пры скланенні.

  • Значыць, мы сёння павінны:

Даведацца пра (асаблівасці скланення лічэбнікаў ад пяці да дваццаці і трыццаць).

Навучыцца … (правільна скланяць і пісаць лічэбнікі);

. (ужываць такія лічэбнікі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні).

- Для чаго нам будуць патрэбны набытыя веды і ўменні?

- А дапамогуць нам сёння вучыцца кветкі. Так, вы правільна пачулі, менавіта кветкі. Вось яны (з’яўляюцца на слайдзе).


ІV. Вывучэнне новай тэмы.

- Ці пазналі вы іх? Назавіце іх. (Васілёк або валошка, рамонак, ландыш, браткі, дзьмухавец, пралеска, званочак, белая лілея, гарлачык).

Якіх толькі кветак няма

На свеце бязмежным, шырокім!

Якая на іх не бывае зіма, -

Вясной весяляць яны вока!

Ул. Дубоўка

  • А ці ведаеце вы?

Самая вялікая кветка ў свеце – рафлезія. Яна расце ў Азіі ў трапічных лясах. Яе памер можа быць 91 см і важыць яна 11 кілаграм. Знайдзіце ў дадзеным тэксце лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі?

Самая маленькая кветка ў свеце мае пялёсткі, якія ў дыяметры не перавышаюць 2,1мм і настолькі празрыстыя, што праз іх можна бачыць. Гэта кветка – архідэя. Вызначце разрад па значэнні лічэбніка з гэтага тэксту.

У нашай краіне 293 віды квітнеючых раслін занесены ў Чырвоную кнігу. Да якіх лічэбнікаў паводле будовы адносіцца лічэбнік 293?


- Паглядзіце на нашых кветках з’явіліся лічбы, мабыць, яны жадаюць, каб мы склалі словазлучэнні з імі. Але мы пакуль не можам выканаць іх заданне, паколькі не ведаем асаблівасцей правапісу гэтых лічэбнікаў. Давайце звернемся да матэрыялаў падручніка і даведаемся па гэта.

Вучні чытаюць правіла і аналізуюць табліцу на с 150.

  • Што вы дабавіце ў сваю скарбонку ведаў?

“Скарбонка ведаў”

У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці і ў лічэбніках пяць, шэсць, трыццаць на канцы пішацца мяккі знак.

Мяккі знак пішацца і ў сярэдзіне лічэбнікаў пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот.

У лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і ў лічэбніках трыццаць у сярэдзіне пішацца дзве літары ц (цц).

Простыя і складаныя лічэбнікі пішуцца як адно слова

  • Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца як назоўнікі трэцяга скланення з мяккай асновай.

  • У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці і ў лічэбніках пяць, трыццаць у творным склоне перад канчаткам пішацца цц (дваццаццю).

  • Ва ўскосных склонах, апрача вінавальнага, лічэбнік восем пішацца з мяккім знакам (васьмі, васьмю).


Вучні запісваюць словазлучэнні з кветкамі, правяраюць іх на слайдзе, пасля скланяюць іх выбарачна на дошцы:

5 васількоў, 10 званочкаў, 17 дзьмухаўцоў, 20 лілей, 50 валошак, 500 рамонкаў, 7 пралесак.


Каб уважлівымі быць,
Трэба трошкі адпачыць.
Зрокавая гімнастыка

* намалюйце вачамі лічбы 0 і 8

* намалюйце вачамі лічбы ад 1 да 9 ад падлогі да столі;

* заплюшчыце вочы, уявіце рамонкавае поле, прысядзьце, каб дакрануцца да пялёсткаў;

* пацягніцеся рукой, каб дастаць галінку і ўдыхнуць пах бэзу; другой рукой; двзюма рукамі

І цікава адпачылі,
І лічэбнік паўтарылі.


V. Замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў.

1. Арфаграфічная хвілінка “Каб расцвіла кветачка”.

-Калі вы правільна выканаеце заданне, то “кветка расцвіце”

Выберыце правільны варыянт:

двана(ц,цц)аць

дзевя(ц,цц)ю

шас(ц,цц)ю

васямна(д,ц)цаты

дв(у,ю)ма

дву(х,м)стам

ся(м,мм)ю

міл(і,ь)ярд

абедзв(у,ю)х

дзевя(ц,цц)юстамі

ста (разам, праз злучок)тысячны

пяці (разам, праз злучок) дзясяты

адзі(н,нн)аццаць

Вучні звяраюць правільнасць выканання заданняў на слайдзе, пасля кветка распускаецца – рэдкая расліна – венерын чаравічак.

- Як называецца гэтая кветка?

- Што вы пра яе ведаеце?

- Чаму гэта расліна занесена ў Чырвоную кнігу?

- Як мы можам захаваць кветкі?


2. Выкананне рознаўзроўневых заданняў.

ІІІ узр. – практыкаванне 280: запісаць словазлучэнні з лічэбнікамі, раскрываючы дужкі.

ІV узр. – паставіць лічэбнікі ў форму творнага склону і скласці з імі словазлучэнні з назвамі кветак, якія не называліся на ўроку.

Сем, восем, дзесяць, адзінаццаць, чатырнаццаць, дзевятнаццаць, трыццаць.

V узр. – скласці 3-4 сказы з лічэбнікамі, каб атрымаўся невялікі тэкст на тэму “Кветкі”.

Вучні зачытваюць свае заданні.


V. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Скажыце, калі ласка, ці дапамаглі вам прыгажуні-кветкі справіцца з заданнямі?

  • Зараз я прапаную вам запоўніць табліцу “Я ведаю. Я магу”, каб вызначыць узровень вашых ведаў?

“-“ – не засвоіў;

“+” – засвоіў;

“?” – ёсць цяжкасці.

Я ведаю

1. Як скланяюцца лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць.


2. Якія ёсць асаблівасці правапісу лічэбнікаў ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць пры скланенні.


Я магу

1. Без памылак запісаць лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць у розных склонавых формах.


2. пабудаваць сказы з лічэбнікамі ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць.







VІІ.Дамашняе заданне.

  • Каб ліквідаваць усе недахопы, я прапаную выканаць вам наступнае дамашняе заданне:

§ 45,

ІІІ узр. – пр. 281;

ІV узр. – запісаць 10 словазлучэнняў з лічэбнікамі і назвамі рэдкіх раслін

V узр. – запісаць міні-сачыненне на тэму “Кветкі”з ужываннем ліэбнікаў.


VІ. Рэфлексія.

- Ці ведаеце вы, што ў кветак ёсць свая мова? Звярніце ўвагу на слайд: калі вам дораць якую-небудзь кветку, то яна нешта абазначае.

астра – смутак, маркота;

белы гарлачык – сімвал прыгажосці;

васілёк (валошка) – далікатнасць, унутраная высакароднасць;

гваздзік чырвоны – сімвал перамогі, сілы;

званочак – упэўненасць;

пралеска – надзея на лепшае;

дзьмухавец – праўдзівасць;

рамонак – радасць.

  • Выберыце сабе кветкі, якія сімвалізуюць вашы пачуцці, якія вы атрымалі сёння на ўроку (вучні называюць кветкі).

  • Скажыце, які зараз год абвешчаны ў нашай краіне?

  • З якімі кветкамі, на вашу думку, можна сустрэць гасцей? Растлумачце чаму?

  • А я падару вам таксама букет прыгажосці. Паглядзіце гэты кветкавы вальс.

Вучні глядзяць відэаролік “Вальс кветак”.

- Дарыце кветкі адзін аднаму - дарыце шчасце адзін другому! Няхай жыццё кожнага будзе падобнае на чароўную кветку!

  • Дзякуй вам за працу і цудоўны настрой!

























Заданне 1.

Запішыце словазлучэнні з назвамі кветак.

5 васількоў, 500 рамонкаў, 17 дзьмухаўцоў, 7 пралесак, 10 званочкаў, 30 браткаў, 20 лілей, 50 гарлачыкаў, , 8 ландышаў.




Заданне 2. Арфаграфічная хвілінка “Каб расцвіла кветка”

Выберыце правільны варыянт:

двана(ц,цц)аць

дзевя(ц,цц)ю

шас(ц,цц)ю

васямна(д,ц)цаты

дв(у,ю)ма

дву(х,м)стам

ся(м,мм)ю

міл(і,ь)ярд

абедзв(у,ю)х

дзевя(ц,цц)юстамі

ста (разам, праз злучок)тысячны

пяці (разам, праз злучок) дзясяты

адзі(н,нн)аццаць




Заданне 3.

Выканайце рознаўзроўневыя заданні.

ІІІ узр. – практыкаванне 280: запісаць словазлучэнні з лічэбнікамі, раскрываючы дужкі.

ІV узр. – паставіць лічэбнікі ў форму творнага склону і скласці з імі словазлучэнні з назвамі кветак, якія не называліся на ўроку.

Сем, восем, дзесяць, адзінаццаць, чатырнаццаць, дзевятнаццаць, трыццаць.

V узр. – скласці 3-4 сказы з лічэбнікамі, каб атрымаўся невялікі тэкст на тэму “Кветкі”.









Заданне 4.

Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы ўмоўныя знакі:

“-“ – не засвоіў;

“+” – засвоіў;

“?” – ёсць цяжкасці.

Я ведаю

1. Як скланяюцца лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць.


2. Якія ёсць асаблівасці правапісу лічэбнікаў ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць пры скланенні.


Я магу

1. Без памылак запісаць лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць у розных склонавых формах.


2. пабудаваць сказы з лічэбнікамі ад пяці да дваццаці і лічэбніка трыццаць.






Заданне 5.

Выберыце 3 кветкі, якія сімвалізуюць вашы пачуцці, якія вы атрымалі сёння на ўроку.

Астра – смутак, маркота;

белы гарлачык – сімвал прыгажосці;

васілёк (валошка) – далікатнасць, унутраная высакароднасць;

гваздзік чырвоны – сімвал перамогі, сілы;

званочак – упэўненасць;

пралеска – надзея на лепшае;

дзьмухавец – праўдзівасць;

рамонак – радасць.