Мова і маўленне. Веданне мовы і валоданне мовай
Мэта: мяркуецца, што да канца ўрока будуць узноўлены і пашыраны веды навчэнцаў пра адрозненне паняццяу «мова» і «маўленне», пра маўленне як працэс маўленчых зносін, віды маўленчай дзейнасці, формы маўленчай камунікацыі.
Задачы:
садзейнічаць усведамленню неабходнасці валодання мовай для паспяховай сацыялізаці самаралізацыі;
удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, аналізаваць тэксты, ствараць на іх аснове уласныя вусныя і пісьмовыя выказванні;
уплываць на фарміраванне беражлівага стаўлення і пашаны да роднай мовы.
Абсталяванне: Беларуская мова: вучеб. дапам. для 11 кл. устаноў
агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Ва-лочка і інш.). — Мінск: Нац. ін-т адукацы, 2021 14; рознакаляровыя стыкеры; мультыборд.
Эпіграф: Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
Якуб Колас
Ход урока
1. Арыентацыйна-матывацыйны этап
1.1. Арганізацыйны момант. Стваренне псіхалагічнага настрою.
- З якім настроем прыйшлі вы ў каледж? Якія ў вас мары і жаданні на гэты навучальны год? Выберыце, калі ласка, стыкер таго колеру, які найбольш дакладна перадаваў бы ваш настрой на
працу.
1.2. Актуалізацыя вопыту
Навучэнцам прапануецца калектыўна стварыць воблака тэгаў да слова мова, падабраўшы па 3—5 асацыятыйных ці сінанімічных слоў.
- Абгрунтуйце асацыятыўную ўзаемасувязь галоўных слоў воблака.
1.3. Мэтавызначенне.
Выкладчык абʼяўляе тэму ўрока.
Навучэнцы самастойна фармулююць мэты ўрока, працягнуўшы выразы:
Буду ведаць...
Навучуся...
Змагу...
1.4. Ключавое пытанне урока.
На дошцы запісаны словы Якуба Коласа: «Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю».
— У чым заключаецца гэтая неабходнасць?
II. Пазнавальны этап
2.1. Засваенне ведаў.
1. Знаёмства з вучэбным дапаможнікам (акрамя вокладкі, бо яе разгляд абудзецца на наступным уроку пры выкананні практыкавання 13), яго структурай, асаблівасцямі вкладання прадмета у 11 класе.
2. Работа над практыкаваннем 5.
2.2. Прымяненне ведаў і ўменняу".
1. Практыкаванне 1.
- Прачытайце прыведзеныя выказванні пра мову, падбярыце тое, якое найбольш раскрывае сутнасць выказвання
- Запішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і ставячы неабходныя знакі прыпынку.
1. Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусції. 2. Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і умець дасканала валодаць ю. 3. Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо у ёй хімія і фізіка, гістория і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. 4. Хто забый свах продкай - сябе губляе, хто забый сваю мову — усе згубіу. 5. Мова не можа быць дрэннай або добрай... Бо мова - гэта толькі люстэрка.
Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць. 6. Найвялікшае багацце народа = яго мова!
— Абгрунтуйце свой выбар.
Індывідуальныя заданні:
1) зрабіць фанетычны разбор пазначанага слова продкай;
Продкау - про-дкау (2 склады, націск на 1 складзе).
п — [п] — зычны, глухі, цвёрды;
р — [р] — зычны, санорны, зацвярдзелы;
о — [o] — галосны, націскны;
д — [т] — зычны, глухі, цвёрды;
к — [к] — зычны, глухі, цвёрды;
а — [a] — галосны, ненаціскны;
у — [ў] — зычны, санорны, цвёрды.
(7 літар, 7 гукай.)
2) выпісаць словы, у якіх адбываеща падаужэнне зычных. (Багацце, тысячагоддзямі.)
Фізкультхвілінка «Прывітанне».
Выкладчык паказвае спосабы прывітання, якія прыняты ў розных краінах, называючы краіны (у любым парадку). Навучэнцы дэманструюць прывітанне, прынятае ў названай краіне.
Беларусь: лёгкі паклон з пацісканнем адзін аднаму далоні правай рукі.
Італія: пацісканне адзін аднаму далоні правай рукі, якое су-праваджаецца абдымкамі і гучны выражэннем радасці.
Японія: лёгкі паклон, рукі і далоні выцягнуты па баках.
Кітай: лёгкі паклон з перакрыжаванымі на грудзях рукамі.
Конга: людзі працягваюць насустрач адзін аднаму абедзве рукі і пры гэтым дзьмуць на іх.
Замбезі: пляскаюць у далоні, прысядаючы.
2. Практыкаванне 2.
– Прачытайце слоўнікавы артыкул з «Этымалагічнага слоуніка фразеалагізмау».
– Падумайце, добра ці дрэнна, што на Зямлі жыве шмат народаў, кожны са сваёй мовай, культурай, сваімі звычаямі. Запішыце сваё меркаванне ў форме невялікага тэксту (5—6 сказаў).
– Зачытайце свае тэксты, выкажыце свае думкі наконт меркаванняй аднагрупнікаў.
– Якую інфармацыю мы можам атрымаць у слоўніку фразеалагізмаў, этымалагічным слоўніку фразеалагізмаў, руска-беларускім слоўніку фразеалагізмаў, беларуска-рускім слоўніку фразе-лагізмаў? (У слоїніках фразеалагізмай мы можам атрымаць інфармацыю пра значенне фразеалагізмай, у этымалагічным слойніку фразеалагізмай — пра іх паходжанне.)
III. Кантрольна-карэкцыйны этап
3.1. Самастойнае падагульненне ведаў пра мову і маўленне па правілах (§ 1 вучэбнага дапаможніка).
— Усвядомлена прачытайце правілы § 1, падагульніце веды пра мову і маўленне.
3.2. Тэматычны кантроль.
1 варыянт — выканаць інтэрактыўнае заданне.
— Ці ўсё атрымалася? Патлумачце няправільны выбар.
2 варыянт — выканаць практыкаванне 4.
Вывучаць мову, ведаць мову, выкладаць мову, развіваць мову /маўленне, чуць мову/маўленне, разумець мову/маўленне; цяжкая мова/мауленне, пісьменнае мауленне, правільнае мауленне,
родная мова/ мауленне.
— Ці ўсё атрымалася? Патлумачце няправільны выбар.
3.3. Зварот да эпіграфа.
— Прачытайце словы Якуба Коласа. Як вы разумееце выраз «валодаць мовай»?
IV. Выстаўленне і каменціраванне адзнак
V. Тлумачэнне дамашняга задання
Практыкаванне 6.
Узнавіць веды па тэме § 2.
VI. Рэфлексія
Якія мэты ставілі перад сабою ў пачатку ўрока? Ці дасягнулі іх? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
Ці ёсць жаданне памяняць колер стыкера, выбранага вамі ў пачатку урока? Чаму?