СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-конспект урока с приложеной презентацией пишите на адрес [email protected] вышлю

Просмотр содержимого документа
«Некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў»

Урок чарчэння, 9 клас (урок № 25)


Раздзел: Пабудова чарцяжоў, якія змяшчаюць сячэнні і разрэзы


Тэма: Некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў


§ 24 стар.132 - 136

Практ.сшытак 49,50, 51

Мэта: Забяспечыць засваенне вучнямі прадметнага зместу тэмы Некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў


Від урока: урок «адкрыцця» новых ведаў і адпрацоўкі ўменняў і рэфлексіі.


Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная, індывідуальная.


Міжпрадметный сувязі: геаметрыя, матэматыка.


Тып уроку: камбінаваны.


Месца ўрока ў вывучаемай тэме: першы


Метады навучання: - тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,

практычная работа);

- рэпрадуктыўны (агульныя звесткі аб некаторых асобных выпадках

прымянення разрэзаў. Паслядоўнасць злучэння на чарцяжы

выгляду і разрэзу).


Матэрыяльна-тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне: камп’ютарны клас, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, easyQuizzy-2.0, чарцёжная папера фармату А4, аловак, гумка, лінейка, транспарцір, вугольнік, цыркуль.

Метадычнае забеспячэнне ўрока: §24, старонка 132-136 падручніка В.Н. Вінаградава 2014 года, сшытак заданні № 49, 50, 51, зборнік задач заданне №79.2.


Матывацыя: Веды чарцёжнай граматы дапамогуць правільна афармляць чарцяжы, а таксама чытаць і разумець чарцяжы, выкананыя іншымі людзьмі.


Павінны даведацца пра некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў.

Павінны навучыцца будаваць чарцяжы са злучэннямі выгляду і разрэзу.


ХОД УРОКА

І. Уводна-матывацыйны этап

Добры дзень паважаныя вучні !

Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне раздзела Пабудова чарцяжоў, якія змяшчаюць сячэнні і разрэзы

Тэма нашага ўрокаНекаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў”


І І . Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці.

Перад тым, як перайсці да вывучэння новага матэрыялу, я хацеўбы задаць вам некалькі пытанняў па пройдзеных тэмах.

1. Дайце азначэнне разрэзу - разрэз – відарыс прадмета, мысленна рассечанага адной або некалькімі плоскасцямі.

2. Для чаго прымяняецца разрэз? - Для высвятлення ўнутранай формы дэталі па чарцяжы, выяўлення яе асобных частак і элементаў.

3. Як зменіцца відарыс пасля выканання разрэзу? - Штрыхавыя лініі, якімі на галоўным выглядзе былі паказаны ўнутраныя абрысы, будуць абведзены суцэльнымі асноўнымі лініямі, бо яны сталі бачнымі.

4. Назавіце якія бываюць разрэзы ў праекцыйнай сувязі? – франтальны, гарызантальны, профільны, нахілены (калі вугал сякучай не роўны 90°).

5. Якія разрэзы называюць простымі? - Разрэз атрыманы пры дапамозе адной плоскасці.

6. Якія разрэзы называюць франтальнымі? Гарызантальнымі? профільнымі? -

Франтальнымі – калі сякучая плоскасць паралельна франтальнай плоскасці праекцый.

Гарызантальнымі – калі сякучая плоскасць паралельна гарызантальнай плоскасці

праекцый.

Профільнымі – калі сякучая плоскасць паралельна профільнай плоскасці праекцыі.

7.У якіх выпадках разрэзы не абазначаюць? - У тым выпадку, калі сякучая плоскасць супадае з пласкасццю сіметрыі дэталі і разрэз размешчаны ў праекцыйнай сувязі.

8.Якія разрэзы называюць мясцовымі? – абмежаваны разрэз якой-небудзь часткі дэталі.

9.Якімі лініямі абмяжоўваюць мясцовы разрэз? - суцэльнай хвалістай лініяй, таўшчыня якой ад s/3 да s/2 , або суцэльнай тонкай лініяй са зломам таўшчыня якой ад s/3 да s/2.

10. Для чаго на чарцяжы злучаюць частку выгляду і частку разрэзу? – Для адначасовага выяўлення ўнутранай і знешняй формаў дэталі.

11. Якой лініяй іх размяжоўваюць? - Суцэльнай хвалістай лініяй, якую праводзяць ад рукі, або суцэльнай тонкай лініяй са зломам.

12.У якіх выпадках можна злучыць палавіну выгляду і палавіну разрэзу? – Калі выгляд і размешчаны на яго месцы разрэз уяўляюць сабой сіметрычныя фігуры.

13.Ці паказваюць на палавіне выгляду ўнутраныя абрысы прадмета? - На палавіне выгляду штрыхавыя лініі, якія паказваюць контур унутраных абрысаў, не праводзяць.


І І І . Стварэнне праблемнай сітуацыі.

Як я сказаў вышэй у нас тэма ўрока сёння ў нас тэма ўрока Некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў

Давайце разам паспрабуев вызначыць мэты ўрока:

Павінны даведацца пра некаторыя асобныя выпадкі прымянення разрэзаў.

Павінны навучыцца будаваць чарцяжы са злучэннямі выгляду і разрэзу.


І V . Пошук рашэння праблемнай сітуацыі.

ПАКАЗ ТОНКІХ СЦЕНАК І СПІЦ НА РАЗРЭЗЕ

Існуе шмат умоўнасцей выканання разрэзаў. Так, калі сякучая плоскасць праходзіць уздоўж тонкай сценкі (канта жорсткасці) дэталі, то на чарцяжы яе паказваюць рассечанай, але незаштрыхаванай (рыс. 141). Не заштрыхоўваюць таксама спіцы колаў, калі сякучая плоскасць праходзіць не ўпоперак, а ўздоўж іх. Разгледзьце рысунак 142. На ім прыведзены чарцёж махавічка. Як бачыце, заштрыхаванымі на разрэзе паказаны толькі вобад і

цэнтральная частка махавічка, якая называецца калодкай. Спіцы засталіся незаштрыхаванымі,т хоць і трапілі ў сякучую плоскасць. Пры папярочным размяшчэнні сякучай плоскасці выканана накладзенае сячэнне спіцы і нанесена штрыхоўка.





















ПРЫМЯНЕННЕ РАЗРЭЗАЎ НА ТЭХНІЧНЫХ РЫСУНКАХ


Тэхнічны рысунак – гэта наглядны відарыс вырабу, у якім відаць адразу тры яго бакі.

Разрэзы можна выкарыстоўваць і пры выкананні тэхнічных рысункаў. У гэтым выпадку яны служаць для выяўлення ўнутраных абрысаў прадмета. З гэтай мэтай для пабудовы разрэзу выкарыстоўваюць дзве сякучыя плоскасці, якія супадаюць з плоскасцямі сіметрыі прадмета. (рысунак 143, а).










Лініі штрыхоўкі сячэнняў наносяць паралельна дыяганалі праекцыі квадрата, якая ляжыць у адпаведнай каардынатнай плоскасці, як паказана на рысунку 143,б. Стораны квадратаў паралельныя аксанаметрычным восям. Фігуры сячэння, размешчаныя паралельна франтальнай і профільнай плоскасцям праекцый, штрыхуюць пад вуглом 60° да гарызантальнай прамой, а размешчаныя паралельна гарызантальнай плоскасці праекцый – гарызантальнымі прамымі.


ЗАЎВАГА. На тэхнічным рысунку спіцы махавічкоў і шківоў, канты жорсткасці і падобныя элементы, якія трапілі ў разрэз, штрыхуюць.


V. Першаснае замацаванне з прагаварваннем.

1.У чым асаблівасць відарысаў у разрэзе дэталей з тонкімі сценкамі? – яе паказваюць рассечанай, але незаштрыхованай.

2.У чым асаблівасць відарыса спіц у разрэзе? – спіцы не заштрыхоўваюць калі сякучая плоскасць праходзіць не ўпоперак, а ўздоўж іх.

3.Як размяшчаюць сякучыя плоскасці пры паказе ўнутранай формы дэталі на тэхнічным рысунку? - выкарыстоўваюць дзве сякучыя плоскасці, якія супадаюць з плоскасцямі сіметрыі прадмета.


VI. Практычная работа. Арганізацыя рабочых месцаў

Заданне: сшытак № 49, 50, 51


VІІ. Фізкультхвілінка для вачэй. ( прыкладна на 25 хвіліне)


У сярэднім тэмпе прарабіць тры - чатыры кругавых рухаў вачмі ў правы бок, столькіж у левы бок. Паслабіўшы мышцы вачэй, паглядзець у далеч на лік 1-6.

паўтарыць 1-2 разы. (Фізкультхвілінка можа быць у выглядзе мультымедыя).


VIIІ. Падвядзенне вынікаў, абагульненне і сістэматызацыя ведаў з

выстаўленнем адзнак.

Падвядзенне вынікаў работы на ўроку ( аналіз адказаў, аналіз выканання пастаўленых задач, дапушчаных памылак, выстаўленых адзнак).

ІХ. Рэфлексія навучальнай дзейнасці на ўроку.

На колькі важнымі і практычна неабходнымі для вас сталі веды атрыманыя на ўроку.

Ці спатрэбіца вам гэта ў жыцці.

А зараз, паспрабуйце прадоўжыць сказы.

Было цікава…

Было цяжка…

Зараз я магу…

Я навучылася (ўся)…

Мяне здзівіла…

Мне захацелася…


Х. Інфармацыя пра дамашняе заданне.



§ 24, практ.сшытак 49, 50, 51


Зборнік №79.2 на фармаце А4, памеры адвольныя






ПРЫКЛАДЫ ГРАФІЧНЫХ РАБОТ