СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект па беларускай літаратуры "Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці ў вершы А. Вярцінскага «Два полі»" (6 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэты:   

  • пазнаеміць з літаратурнымі паняццямі «паралелізм», «антытэза», «параўнанне»; вызначыць, як гэты мастацкі сродак дапамагае перадаць трагічны настрой верша, выявіць сувязь літаратуры і мастацтва;
  • развіваць уменне выразна чытаць паэтычны тэкст, развіваць уменні і навыкі працы ў групах;
  • абудзіць пачуццё болю за страты, нанесеныя беларускаму народу у час вайны, павагу да свайго народа, гонар за яго мужнасць і гераізм.

Просмотр содержимого документа
«План-канспект па беларускай літаратуры "Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці ў вершы А. Вярцінскага «Два полі»" (6 клас)»

6 «а» 11.03.2015

Тэма: Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці ў вершы А. Вярцінскага «Два полі»

Мэта:

  • пазнаеміць з літаратурнымі паняццямі «паралелізм», «антытэза», «параўнанне»; вызначыць, як гэты мастацкі сродак дапамагае перадаць трагічны настрой верша, выявіць сувязь літаратуры і мастацтва;

  • развіваць уменне выразна чытаць паэтычны тэкст, развіваць уменні і навыкі працы ў групах;

  • абудзіць пачуццё болю за страты, нанесеныя беларускаму народу у час вайны, павагу да свайго народа, гонар за яго мужнасць і гераізм.

Абсталяванне: падручнік па беларускай літаратуры, аўдыёзапіс “Два полі” музычнай групы “Сябры”, ілюстрацыі помнікаў і мемарыяльных комплексаў ВАВ, мультымедыйная ўстаноўка.

Спасылка на падручнік: https://www.aversev.by/rus/skachat/belaruskaya-litaratura-6

Ход урока.


  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання (вершы на памяць).

  3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэма нашага ўрока — «Выяўленчыя сродкі мастапкай выразнасні ў веріпы А. Вярнінскага «Два полі».

Мэты нашага ўрока: пазнаёміцца з паняццямі «паралелізм, антытэза», пызначыць, якўю ролю яны адыгрываюць пры перадачы трагічнага настрою верша, прасачыць узаемасувязь літаратуры з іншымі відамі мастацтва.


  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

  1. Выразнае чытанне верша. (Чытае спачатку настаўнік, потым некаторыя вучні)

  2. Пытанні па вершу.

  • Як вы ўжо заўважылі, аўтар у вершы стварае два розныя вобразы поля. Назавіце іх. (Першы вобраз — поле дзяцінства, дзе герой ірваў кветкі, бегаў э сябрамі па зялёнай траве. Другі вобраз — поле бою, палітае крывёю.) Як можна назваць гэты прыём, калі вобразы супрацьпастаўляюцца? (Антытэза)

  • Як называецца мастацкі прыём, у аснове якога ляжыць супастаўленне прадметаў і з’яў? (Параўнанне.)

Добра. Зараз, калі ласка, запішыце ў сшытках дату і нашу сённяшнюю тэму. Мы зараз выканаем невялікую слоўнікавую работу.


Параўнанне — мастацкі троп, у аснове якога ляжыць супа-стаўленне прадметаў ці з’яў, падобных у якіх-небудзь адносічах.

Антытэза (у перакладзе з грэч.— супрацьпастаўленне) — стылістыяная фігура; рэзкае супастаўленне процілегльгх або кантрастных паняццяў, вобразаў, прадметаў, з’яў і інш.

Паралелізм — кампазіцыйны прыём, пры якім дзве чым-небўдзь падобныя або цроцілеглыя з’явы (вобразы, матывьі) раскрываюцца ў супастаўленні, паралельна.


  1. Работа ў групах.

Далей кожнаму раду прапаноўваецца прыдумаць па 3—4 прыклады параўнанняў і антытэз на тэму «Вайна».

Напрыклад: параўнанне (пажарышча, як у пекле; вораг, нібы люты звер; страціўшы Радзіму, будзеш, як камень, сляпы, і глухі, і нямы) (М. Танк); антытэза (мір — вайна, дабро — зло, вернасць — здрада, свае — чужыя).


— Як вы думаеце, паэт у вершы выкарыстоўвае параўнанне ці антытэзў? Для чаго? 3 якой мэтай? (А. Вярцінскі выкарыстоўвае антытэзу для таго, каб больш ярка перадаць трагізм вайны).

— Якія мастацкія сродкі дапамагаюць у аўтарскай задуме? (Метафары — поле ўзарана вайной і палітае крывёй.)

— У творы адсутнічае партрэт воіна-змагара. Ці можаце вы яго ўявіць? (Герой твора — малады салдат, які помніць мірнае поле свайго дзяцінства. Яшчэ нядаўна ён бегаў з сябрамі на волі, а цяпер на гэтым полі памірае.)

— Які вобраз поля вам даспадобы? Чаму?

  • Які настрой верша? (Як і ва ўсіх творах пра Вялікую Айчынную вайну, прысутнічае смутак, горыч, трагедыя).

  1. Сувязь літаратуры и мастацтва.

Беларускі кампазітар Эдуард Хапок стварыў мелодыю, якая выразна перадае цяжкасць таго часу. Давайце паслухаем запіс песні з яго ўдзелам «Два полі» ў выкананні групы «Сябры». Ці ўдалося артыстам сваім голасам перадаць настрой верша? (Акапэльнае гучаыне песні дазваляе пранікнуць у душу чалавека, а паніжэнне і навышэнне тэмбру гопасу дазваляе адчуць трьшожныя ноткі яшчэ больш.)

  • Якое ўражанне выклікала ў вас песня?

  • Каб ушанавадь памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі ўсёй Беларусі, ўзведзены помнікі, мемарыяльныя комплексы. Раскажыце, што вы ведаеце пра іх?

  • У якіх відах мастацтва яшчэ ўслаўляецца подзвіг байцоў? (У мастацтве, жывапісе.)

  • У чым праяўляецца сувязь літаратуры і мастацтцва (Аб’ектамі і літаратуры, і жывапісу, і музычнага мастацтва, з'яўляюцца, адныя і тыя ж падзеі і праблемы. І чым больш цесная сувязь—тым больш становіцца актуальным пытанне)

  1. Падагульненне вывучанага за ўрок.

  • 3 якімі тэрмінамі мы пазнаёміліся сёння на ўроку? -

  • Ці адчулі вы сувязь вывучаемага твора (верша А. Вярцінскага «Два полі») з раней вывучанымі вершамі «Проня», «У стоптаным жыце»? Што іх аб’ядноўвае?

  • Ці існуе сувязь літаратуры з інідымі відамі мастацтва? Якімі?


  1. Рэфлексія

  • Ці спадабалася вам такая форма ўрока?

  • Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку?

  • Што атрымалі вы новае для сябе?

  • Якія пачуцці ўзніклі ў вас у ходзе працы на ўроку?


  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

  2. Дамашняе заданне.

Змест апавядяння В. Адамчыка «Салодкія яблыкі». Па жаданню – верш “Два полі” на памяць.

3