План-канспект урока літаратурнага чытання ў 4 класе
(першае аддзяленне дапаможнай школы)
Падручнік Бобла, І. М. Літаратурнае чытанне: вуч. дапам. для 4-га кл. першага аддз-ня дапам. шк. з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч. 2/ І. М. Бобла, М. В. Лятошка, Ф. І. Шалабасава. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2011. – 136 с.
Тэма: Зімовыя забавы. Пятрусь Броўка «Зіма». (Ст. 3)
Тэма ўрока: Зімовыя забавы. Пятрусь Броўка «Зіма».
Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з вершам Пятруся Броўки «Зіма».
Карэкцыйна-развіваючыя задачы:
- развіваць уменне правільна чытаць па-беларуску, з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы;
- развіваць уменне пераказваць тэкст па часткам;
- развіваць звязнае маўленне;
- пашыраць і ўдакладняць слоўнікавы запас вучняў;
Карэкцыйна-выхаваўчыя задачы:
- выхоўваць любоў да прыроды.
Абсталяванне: падручнік, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі.
Ход урока.
Арганізацыйны момант.
- Сядайце дзеці. Калі ласка падрыхтуйцеся да ўроку литаратурнага чытання.
Уступая гутарка.
- Як нызываецца раздзел, з якім мы з вамі зараз працуем? (“Ой, Зіма, Зіма! Весялей цябе няма!…”)
- Якой поры года ён прысвечаны? (Зіме)
- Зіма самая першая пара года. Яна святочная, чароўная. І таму многія пісьменнікі прысвяцілі ёй свае творы і адзін з такіх твораў я вас адразу пазнаёмлю.
- Паслухайце верш Я. Коласа “Зіма”
Зіма
Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.
Замялі дарогі
Ветрыкі снягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі.
Апусціў галіны
I стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.
Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна —
Ні канца ні краю.
Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела,
Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы,
Чуць галлём хістаюць.
А ў палях марозы
Ды вятры гуляюць.
- Пра якую пору года ідзе гаворка ў гэтым вершы?
- Як вы здагадаліся? Па якіх прыкметах?
- Ці ведаеце вы, што абазначае слова журботна?
- Журботна – гэта такое пачуццё, калі (чалавеку) сумна, цяжка і г.д.
- Як вы разумееце выраз “ Пад пялёнкай белай ”?
Моўная размінка.
- А вы любіце гуляць зімой?
- Якія зімовыя забавы вы ведаеце?
-Давайце чыстагаворку і падрыхтуем нашы язычкі да чатання
-Чытаюць дзяўчынкі. Чытаюць хлопчыкі. Чытаем разам.
Ну-ну-ну — вітаем мы зіму.
Ём-ём-ём — зараз гуляць пайдзём.
Ло-ло-ло — на вуліцы святло.
Ім-ім-ім — весела там будзе ўсім.
Паведамленне тэмы ўрока
- Сёння на уроку мы з вамі пазнаёмімся з вершам Пятруся Броукі “Зіма”
Знаёмства з пісьменнікам
Пятрусь Броўка нарадзіўся 25.06.1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Працоўны шлях пачаў у 1918 г. з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. У 1927-1928 гг. - адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ў 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партызанскім друку.
Друкавацца пачаў у 1926 г. у газеце «Чырвоная Полаччына».
Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Бажана, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, У.Бранеўскага, Дж.Байрана і іншых паэтаў.
Лаўрэат розных прэмій.
(Дэманстрацыя партрэта, відэапрэзентацыя)
Праца з вершам
Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання верша.
Слоўнікавая работа.
- Для таго каб вы маглі прачытаць верш без памылак, мы пазнаёмімся з новымі словамі:
Уздоўжкі – ехать па напрамку дарогі.
Папярок – ехать супраць напрамка дарогі.
Усе словы зразумелыя?
Чытанне верша настаўнікам
-Зараз уважліва сачыце, я буду чытаць верш.
Форма арганізацыі: выразнае чытанне настаўнікам.
Зіма
Пятрусь Броўка
Ой, зіма, зіма, зіма!
Весялей цябе няма!
Горка, санкі, гоман, смех.
Сіні вечар. Белы снег.
Усе дзеці на каньках,
Колькі радасці ў вачах!
Мчаць уздоўжкі, папярок,
Як вулей, гудзе каток.
Праверка першаснага ўспрымання
- З якім пачуццём апісвае паэт зіму?
- Які настрой у дзяцей? Прачытайце.
- Як вы разумееце выраз: “Як вулей, гудзе каток”?
- Ці спадабаўся вам верш?
Физкультхвілінка
Раз, два - усе ўсталі, (Устаць. Ідзём на месцы.)
Рукі прама мы паставім. (Рукі на поясе.)
Тры, чатыры - раскладзем, (Рукі ў бакі.)
І займацца мы пачнем. (Нахілы наперад з дакрананнем рукамі ног. Левая рука-правая нага; правая рука-левая нага.)
З пяткі станем на насок, (Падняліся на носочкі, ручкі на поясе.)
Направа, налева паглядзелі, (Павароты галавы налева-направа.)
На носочкі мы прыселі (Прысяданні.)
І як птушачкі ўзляцелі. (“Падляцелі” к верху.)
Паўторнае чытанне. Выразнае чытанне
Праца з малюнкам. (малюнак на дошцы або відэапрэзентацыя)
- Якая пара года адлюстравана?
- Куды прыйшлі дзеці?
- Чым займаюцца?
- Чаму дзецям так весела?
- Вусна складзіце апавяданне “Зімовыя забавы”
Словы для выкарыстання: халодная зіма, дзеці катаюцца, ледзяны каток, коўзкі лёд, сабака Жучок, звіняць канькі, радасны настрой, добра катацца.
Праца з забаўлянкай. (забаўлянка надрукавана на паперы)
Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання забаўлянкі. Слоўнікавая работа.
- Для таго каб вы маглі прачытаць забаўлянку без памылак, мы пазнаёмімся з новымі словамі:
Забаўлянка – невялікі твор, жартоўнага характару.
Кажух – верхняе зімовае адзенне з аўчынаў.
Жарт – шутка.
Прымаўка –вядомы выраз, які не з'яўляецца суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
- Усе словы зразумелыя?
- Зараз мы пазнаемімся яшчэ з забаўлянкай. Яе напісаў Уладзмір Паўлаў “Марозі гарачыня”.
Мяне ў ліпені мароз
Праз кажух даймаў да слёз.
Ды затое ў лютым
Бегаў я разуты.
- Гэта жарт.
- Чаму?
- Ёсць прымаўка: “Пытае люты, ці добра абуты”. А вось у ліпені, у сярэдзіне лета, карысна пабегаць і басанож. Асабліва па расе.
- Ці спадабалася вам забаўлянка?
- А вы летам бегалі па расе басанож?
- Чым адрозніваецца гэтая забаўлянка ад іншых?
- Што тут незвычайнага?
Складанне апавядання па малюнках.
- Зараз будзем складаць апавяданне па малюнках на тэму “Зімовыя забавы”. Паглядзіце на дошку, там вісяць малюнкі, на якіх бачна, як гуляюць дзеці зімой.
- Разгледзьце малюнкі. Што вы бачыце на першым малюнку. Як вы думаеце, як называецца гэта гульня? (Гульня ў снежкі)
- Разгледзьце другі малюнак. Што вы бачыце? Што вырашылі зрабіць дзеці? (Дзеці вырашылі зляпіць снегавіка)
- Разгледзьце трэцці малюнак. Што вы бачыце? Што змайстравалі дзеці? (Яны змайстравалі замак са снегу.)
- Разгледзьце чацверты малюнак. Што вы бачыце? Дзе адбываецца дзеянне? (Дзеці катаюцца на каньках, на рацэ, якая замёрзла)
- Паспрабуйце ўзнавіць апавяданне, якое ў нас атрымалася, гледзячы на малюнкі.
Падвядзенне вынікаў урока.
-З якіми творами мы сення пазнаёміліся?
-Хто іх аўтары?
- Аб чым яны паведамілі нам?
Дамашняе заданне.
Вывучыць верш Петруся Брощки “Зима” на памяць.
Рэфлексія.
- Зараз падніміце зялёныя кружочкі тыя, у каго на ўроку ўсё атрымалася.
- Жоўтыя - тыя, у каго не зусім усе атрымалася.
- Чырвоныя - тыя, у каго нічога не атрымалася.