Просмотр содержимого документа
«Сісітэма вобразаў у рамане І. Шамякіна "Сэрца на далоні"»
Сістэма вобразаў у рамане І. Шамякіна “Сэрца на далоні”
Мэта: развіваць уменні аналізаваць матэрыял твора, фармуляваць вывады, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, аргументаваць свае ацэнкі;
Задачы:
1) Адукацыйная: успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай ацэнкі;
2) Развіццёвая: развіваць уменні і навыкі па тэме;
3) Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў.
Абсталяванне: карткі з заданнямі і нумарамі.
Форма ўрока: гульня “Лато”.
Правілы гульні: Навучэнцы атрымліваюць карткі з заданнямі, дыферэнцыраваныя па складанасці задання, маюць парадкавыя нумары. На працягу 5-10 хвілін вучням прапаноўваецца на лістках падрыхтаваць адказы на пытанні або заданні.
Пасля таго, як навучэнцв выканалі заданні, настаўнік у адвольным парадку дастае з канверта карткі з нумарамі і аб’яўляе нумар. Навучэнец, які мае картку-заданне з тым жа нумарам, дае адказ.
Умовы гульні: Нельга рабіць паўзы, каб не зніжаць тэмп гульні. Адказ павінен быць кароткім і дакладным. Калі адказ поўны і правільны, вучань атрымлівae ад настаўніка свой нумарок. Калі адказ трэба дапоўнiць або ўдакладніць, то прапануецца гэта зрабіць іншым, якія выражаюць свой намер тым, што падымающь руку, і нумарок атрымлівае той, хто даў лепшы адказ; калі такоrа адказу не было, то нумарок застаецца ў настаўніка.
Ход урока
Арганізацыйны этап
Мэтавызначэнее
Самастойная праца навучэнцаў па выкананні заданняў
Адводзіцца пэўны час, які вызначае настаўнік. Таксама можна прапанаваць вучням сесці па радах такім чынам: асобны садзяцца тыя, хто будзе выконваць заданні толькі з дапамогай тэкстаў твора; на асобны рад садзяцца тыя вучні, якія хочуць, выкарыстоўваць дапаможнік па літаратуры. Гэтя, як правіла, слабейшыя вучні. У такім выпадку настаўнік можа папярэдзіць, што адзнакі за адказ будуць ніжэйшыя на некалькі балаў (па меркаванні настаўніка з улікам нормаў ацэнкі).
Гульня “Лато”
Карткі-заданні (з прыкладнымі адказамі):
№ 1 (3 балы). Якія з герояў твора з’яўляюцца галоўнымі? (Падкрэсліць або абазначыць.)
Кірыла Шыковіч (+) Зося Савіч (+)
Антон Яраш (+) Тамара Гаецкая
Валянціна Шыковіч Сямен Гукан
Галіна Яраш Маша (+)
Славік Шыковіч (+) Тарас Ганчароў (+)
№ 2 (6 балаў). Па якіх прыметах групуюцца героі рамана? Стварыце групы. (Па маральных якасцях і грамадзянскай пазіцыі; па ўзросце.)
№ 3. Якія рысы характару Кірылы Шыковіча з’яўляюцца вызначальнымі?
Вера ў людзей і іх чалавечнасць; (+)
Патрыятызм; (+)
Актыўная грамадзянская пазіцыя; (+)
Неабыякавасць да чужога горя; (+)
Кар’ерызм;