Просмотр содержимого документа
«Урок. 9 кл. Сказы з ускоснай мовай»
Тэма: “Сказы з ускоснай мовай”.
Пазнаёміцца з матэрыялам параграфа 34, відэаўрокам (https://www.youtube.com/watch?v=-26sxSLUxfs ).
Тэарэтычны матэрыял папярэдняга ўрока:
У якіх формах можа існаваць чужая мова? (маналог, дыялог, палілог, рэпліка)
Назавіце спосабы перадачы чужой мовы? (простая, ускосная, няўласна-простая)
З якіх дзвюх частак складаецца сказ з простай мовай? (уласна простая мова і словы аўтара)
Асаблівасцю ўскоснай мовы з’яўляецца
тое, што змешчанае ў ёй чужое выказванне падаецца ад імя апавядальніка, а
не таго, каму яно належыць. Таму адметнасці чужой мовы тут не захоўваюцца, а форма яе перадачы ставіцца ў залежнасць ад асобы, якая яе перадае. Звычайна такія канструкцыі афармляюцца як складаназалежныя сказы. Сродкамі сувязі паміж часткамі выступаюць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы (каб, што, ці, дзе, калі, хто, як і інш.).
Даданая частка ў такіх сказах размяшчаецца ў пост- ці ў інтэрпазіцыі да галоўнай. У галоўнай частцы размяшчаюцца словы, якія ўводзяць чужое выказванне, звычайна гэта дзеясловы ці дзеяслоўныя формы са значэннем маўлення і думкі, а таксама аддзеяслоўныя назоўнікі з адпаведным значэннем: Міхалка думае, што яму рабіць далей (З. Бядуля). Даданыя часткі, у якіх перадаецца чужаслоўе, могуць быць дапаўняльнымі, дзейнікавымі ці азначальнымі. Для канструкцый з ускоснай мовай не ўласціва ўжыванне звароткаў, выклічнікаў, часціц, мадальных і пабочных слоў. Пры дапамозе ўскоснай мовы можа парадавацца абмен рэплікамі паміж некалькімі асобамі: Яна [Саша] напісала пісьмо Пятру і папрасіла яго прыехаць. Ён сур’ёзна адказаў, што баіцца гаспадыні. Саша запэўніла, што гаспадыня будзе ласкавай, як добрая цешча.
Пры трансфармацыі сказа з простай мовай на сказ з ускоснай мовай
адбываюцца наступныя змены:
1) асабовыя і прыналежныя займеннікі, а таксама дзеяслоўныя формы 1-й і 2-й асобы перадаюцца ад імя аўтара, г. зн. ад імя 3-й асобы, а часам выкарыстоўваецца займеннік той,
2) апавядальны сказ, які перадае чужаслоўе, замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што;
3) пабуджальны сказ – даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб;
4) пытальны сказа з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі – даданай дапаўняльнай часткай з гэтымі займеннікамі і прыслоўямі і інш.
Выканаць вусна пр. 249, 251, пр.252 пісьмова.
Д/з: § 34, пр.253