СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок па тэме Рашэнне практычных задач на працэнты

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Урок па тэме Рашэнне практычных задач на працэнты»



Клас: 6

Тэма ўрока: « Рашэнне практычных задач на працэнты»

Тып урока: урок прымянення ведаў і ўменняў.

Форма работы вучняў: індывідуальная,франтальная, групавая.

Абсталяванне ўрока: камп'ютар , прэзентацыя, карткі для самастойнай работы, карткі для індывідуальнай працы.

Мэта: адпрацоўка навыкаў рашэння практычных задач на працэнты

Задачы: адпрацоўваць спосабы рашэння задач на працэнты; паказаць шырыню прымянення ў жыцці працэнтных вылічэнняў з дапамогай рашэння задач з розных сфер жыццядзейнасці чалавека, з мэтай развіцця актыўнай пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў; садзейнічаць фарміраванню навыкаў самастойнай дзейнасці, выхаванне калектывізму, духу спаборніцтва

Першая частка слова – прыназоўнік,

Другая – дробная манета,

А ўвесь ён, ён бы нам дапамог

Пры рахунку, ну і што ж гэта?

(слайд №2)

ХОД УРОКА.

I. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Словы настаўніка: Праз пяць гадоў вы скончыце школу. Перад вамі паўстане пытанне: якую прафесію выбраць? Прафесій шмат, як жа тут разабрацца? Вы ўжо знаёмыя з прафесіямі сваіх бацькоў, сваякоў, з прафесіяй настаўніка. Але ж існуе яшчэ шмат цікавых прафесій. Працэнты адно з нямногіх матэматычных паняццяў, якое вельмі шырока сустракаецца ў паўсядзённым жыцці і сёння ваша задача паказаць прымяненне атрыманых ведаў па гэтай тэме ў некаторых сферах дзейнасці чалавека. Гэта не зусім звычайны ўрок. Мы адправімся з вамі ў паездку па цікавых месцах горада Мазыра. Падарожнічаючы, мы з вамі будзем рашаць задачы практычнага характару, з выкарыстанем працэнтаў. Такім чынам, у шлях! (слайд №2).

II.Актуалізацыя ведаў.

Адпраўляючыся ў падарожжа, неабходна ўзяць багаж.

Наш багаж – гэта веды, праверым іх (пытанні вучням) (слайд №3).

1)Што такое працэнт ? (сотая частка колькасці)

2) Як знайсці лік па яго працэнтах ? (перавесці у дзесятковы дроб і падзяліць лік на дзесятковы дроб)

3) Як знайсці некалькі працэнтаў ад дадзенага ліку? (памножыць на дзесятковы дроб)

4)а) Як перавесці працэнты ў дзесятковы дроб? (падзяліць на 100)

б)Як перавесці дзесятковы дроб у працэнты? (памножыць на 100)

5) Як знайсці колькі працэнтаў адзін лік складае ад другога?

Наступны этап - размінка. Выканаем тэст.

Тэст . Вучні працуюць па гатовых картках, затым правяраюць, памяняўшыся імі , правяраючыся з адказамі на экране.Выстаўляюць ацэнкі ў бланкі адказаў (за кожны правільны адказ-1 бал)  

Праверачны тэст.

Варыянт 1

5 % –гэта

1) 0,05

2) 0,5

3) 0,005

0, 134 – гэта

1) 134%

2) 1,34%

3) 13,4%

25%

класа – гэта

1) палова класа

2) пятая часткакласа

3) чвэрць класа

5,68 – гэта

1) 56,8%

2) 568%

3) 5680%

25% ад 80

1) 20

2) 30

3) 175

Колькі працэнтаў

складае 4 ад 8

1) 50%

2)25%

3)40%



























Адказы: (на экране) (слайд 4).

1.1) 2.3) 3.3) 4.2) 5.1) 6.1)

III. Рашэнне задач.

Першы прыпынак - дзіцячая паліклініка.

Вучань рашае каля дошкі, клас на месцах у сшытках

Лекар. Першы мой памочнік – вітамін А (слайд 5 ). Вітамін адказвае за зрок, скуру, скарачае працягласць захворванняў, неабходны для нармальнай жыццядзейнасці чалавека. Крыніцай для ўтварэння вітаміна А ў арганізме чалавека служыць каратын (правітамін А), які змяшчаецца ў гародніне, пладах шыпшыны і асабліва ў моркве і таматах.

Задача .

Сутачная патрэбнасць арганізма ў каратыне складае 4,5 г, то патрэбнасць арганізма ў вітаміне А складае 30% ад патрэбнасці каратыну. Якая сутачная патрэбнасць арганізма ў вітаміне А?

Рашэнне:

Каратын 4,5 г - 100%

Вітамін А х г - 30%

Х=4,5 ∙30:100=1,35 г

Адказ: 1,35 г

Другі прыпынак – гідраметцэнтр. Вучань рашае каля дошкі, клас на месцах у сшытках, пасля рашэння правяраюць і калі вучань задачу рашыў правільна, то ў бланк адказаў выстаўляюць 1 бал (слайд 6).

Сіноптык (слайд 6).У лістападзе было 9 дажджлівых дзён. Які працэнт усіх дзён лістапада складають сонечныя дні ?

Рашэнне:

У лістападзе 30 дзён

1)30-9=21(дз.) -сонечных

2) 30 дзён - 100%

21дзень - х%

х=21∙100:30=70% -солнечных дней

Адказ: 70%

Трэцяя прыпынак-крама (слайд 7).

Афармляецца «вітрына крамы» : святочны распродаж, цэны зніжаны на 10%.На «таварах» цэннікі. Трэба ўнесці змены ў кошт.

 

300р

 

180р

 

160р

 

 

42р

 

92р

 270р

 162р

 144р

 37,8р

82,8р






Каля дошкі працуе вучань. У гэты час клас рашае задачы, затым, пасля ўзаемаправеркі ,выстаўляем ў бланк адказаў 1 бал, калі задача рашана правільна (слайд 8).

Задача .

На вясновам распродажы ў краме джынсы коштам 35 рублёў ўцанілі на 40%, а праз тыдзень яшчэ на 5%.Колькі каштуюць джынсы пасля ўцэнкі? (слайд 8).

Рашэнне:

1)35 - 100%

х руб - 40%

х=35∙40:100=14( руб) – першае зніжэнне цаны

2)35-14=21(руб) – новая цана

3)21 руб - 100%

х руб - 5%

х=21∙5:100=1,05( руб)-другое зніжэнне

4)21-1,05=19,95( руб) -джынсы сталі каштаваць

Адказ: 19,95 руб

IV. Фізкульхвілінка: вачыма напісаць на дошцы тую адзнаку, якую хочаце атрымаць па матэматыцы (слайд 9).

Чацвёрты прыпынак – школьная сталовая. Повар (слайд 10).

Задача .

Для прыгатавання катлет фарш падзяляюць на парцыённыя часткі. Па рэцэпце на адну гатовую катлету даводзіцца 260 грам мяса. Але дзіўна, што пасля смажання мяса становіцца лягчэй, яно пры жарке губляе 35% сваёй масы. Мы заблыталіся, колькі трэба ўзяць сырога мяса, каб атрымаць 20 порцый катлет?

1)100 – 35 = 65%- усяго мяса складае гатовае.

2) Сырое х г. - 100%

Гатовае 260 г -65%

х=260∙100:65=400(г) – сырога мяса трэба для адной порцыі.

3) 400 ∙ 20 = 8000 (г) = 8 (кг) - сырога мяса трэба для 20 порцый.

Адказ: 8 кг

Пяты прыпынак - кабінет матэматыкі .Задача-шутка (слайд 11).

Задача .

Падчас кантрольнай работы па матэматыцы Сцёпа Балаболкін паказаў Люсі Стрыечнай здаравеннага таракана, ад чаго Люся запішчала так, што дзяжурны па школе на 27 хвілін раней даў званок на перапынак. На колькі працэнтаў скараціўся час кантрольнай работы?

Рашэнне:

45мін -100%

27 мін – х%

х=27∙100:45=60%

Адказ: на 60%

V. Вынік ўрока. Рэфлексія.

Я вас папрашу скончыць наступныя сказы:

Я даведаўся ...

Я навучыўся ...

Мне спадабалася ...

Я б хацеў ...

Новыя веды мне спатрэбяцца ...

Такім чынам, мы сёння ўбачылі, што працэнты прымяняюцца працаўнікамі многіх прафесій, а таксама ў школе, ў эканоміцы.

VІ. Заданне на дом : №

Дадатковыя задачы.

Задача фізікаў. Скорасць аўтамабіля знізілася з 80 км/ч да 64 км/ч. На колькі працэнтаў знізілася хуткасць аўтамабіля?


Задача хімікаў. Сплаў медзі і алюмінія масай 20 кг змяшчае 35% медзі. Якая маса алюмінія ў гэтым сплаве?



Бланк самакантролю. Прозвішча_______________



 Тест

 Дадатковыя балы

 №1

 

 №2

 

 №3

 

 №4

 

 №5

 

 №6

 

 



 


 Задачы

 Лекар

 Сіноптык

повар

  крама

 настаўнік

 

 

 




усяго

ацэнка