Тэма: «Ліставыя дрэвы. Бяроза і клён»
Мэта : канкрэтызацыя ведаў вучаніцы аб будове і асаблівасцях ліставых дрэў на прыкладзе бярозы і клёна
Задачы:
адукацыйныя:
- пашыраць прадстаўленні вучаніцы аб дрэвах і іх будове;
- фарміраваць уменні складаць расказ – апісанне па істотных прыкметах; каррэкцыйна-развіваючыя:
-развіваць памяць, увагу, дробную маторыку рукі.
выхаваўчыя:
- выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
Абсталяванне: падручнік, камп’ютар для прагляду прэзентацыі, магнітная дошка, нажніцы і клей для выкананння творчай работы.
Ход урока:
Ι. Арг. момант
- Добры дзень! Падкажы, калі ласка, якая зараз пара года? Назаві прыкметы зімы. Давай ўспомнім назвы месяцаў. Які зараз месяц? Чаму менавіта так ён называецца?
ΙΙ. Актуалізацыя ведаў
На дошцы запісаны ў рад словы. Табе патрэбна знайсці лішняе і падкрэсліць яго ( работа ля дошкі). Падбяры агульнае слова для астатніх у радку
Камар муха конік ( кузнечык) бяроза - ( насякомыя)
Груша мандарын рабіна ананас - ( фрукты)
Ліпа бурак капуста бульба - ( агародніна)
Аўтобус клён трактар веласіпед ь- ( транспарт )
ΙΙΙ. Новая тэма
- Як адным словам назвать тыя прадметы, якія аказаліся лішнімі? ( дрэвы). Давай з гэтых дрэў выдзелім першае і апошняе дрэва ( бяроза і клён). Менавіта аб гэтых дрэвах і пойдзе размова. Сёння мы разгледзім, чым падобныя і чым адрозніваюцца гэтыя дрэвы, параўнаем будову, галінкі, лісты па колеры і форме. Ітак, пачнём. І каб здагадацца, якое дрэва зараз будзем разглядаць, трэба адгадаць загадку.
- Гэта дрэва з белым ствалом з чорным рыскамі. Яно высокае, пышнае. Лісьы яго як маленькія трохвугольнікі. Кветкі звісаюць з галінак уніз як завушніцы. Вясной з гэтага дрэва людзі атрымліваюць сок. Гэта дрэва - …. (Звяртаем увагу яшчэ раз на прыкметы)
- Гэта дрэва шырока раскінула свае галіны. Лісты ў яго ўзорыстыя, прыгожыя. Яны падобныя на разгорнутыя далонькі. Летам лісты яго зяленыя, а восенню чырвоныя і залацістыя.Гэта дрэва - …( Звяртаем увагу на прыкметы).
V. Фізхвілінка.
Вецер ціха лес качае,
Управа, улева накланяе.
Раз – наклон, два – наклон,
Зашумеў лістотай ён.
ΙV. Замацаванне атрыманых ведаў
Паглядзі, калі ласка, на слайды камп’ютара. Давай на гэтых малюнках знойдем, дзе якое дрэва ?
Чым падобныя дрэвы, што ў іх аднолькавае? (будова - корань, ствол,крона) . Самая галоўная частка ў дрэва – корань. Праз яго яно атрымлівае харчаванне з зямлі . Калі корань пашкодзіць, то дрэва загіне. У прыродзе будзе менш кіслароду, а мы і жывёлы без чыстага паветра жыть не зможам. Таму кожны з нас павінен берагчы прыроду.
V. Практычная работа : Упрыгожыць дрэвы лістамі
Зараз на парце у цябе ляжаць пераблытаныя лісточкі.Табе трэба разабраць іх і наклеіць на дрэўца, якое гэтыя лісточкі згубіла.

Загадка.
Руская прыгажуня
Стаіць на палянцы.
У зяленай кофтачцы,
У белым сарафане… (Бяроза)
Загадка.
Кожны год на ім з ахвотай
Вырастаюць верталёты.
Шкада, што кожны верталёт
Толькі на адзін палёт. (Клён)
VΙ. Вынік урока
VΙΙ. Рэфлексія ( нашым дрэўцам не хапае цяпла. Вазьмі, калі ласка , зараз сонейка з такім настроем , якое было у цябе на працягу ўрока і замацуй на лісце).
Дамашняе заданне : прачытаць артыкул на с.26 – 27
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
« Мётчанскі вучэбна – педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна»
ПЛАН – КАНСПЕКТ УРОКА
ПА ПРАДМЕЦЕ «ЧАЛАВЕК І СВЕТ»
2 клас інтэграванага навучання і выхавання
Ліставыя дрэвы: Бяроза і клён
Падрыхтаваў
настаўнік – дэфектолаг
Л.В.Буяк
2018