СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Літаратурнае чытанне 4 клас Я.Колас “Адлёт жураўлёў”. Міхась Пазнякоў ”Клёны”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Літаратурнае чытанне 4 клас Я.Колас “Адлёт жураўлёў”. Міхась Пазнякоў ”Клёны”»

Літаратурнае чытанне 4 клас

Я.Колас “Адлёт жураўлёў”. Міхась Пазнякоў ”Клёны”

Мэта:

  • знаёмства з вершамі Я.Коласа “Адлёт жураўлёў” і Міхася Пазнякова”Клёны”, назіранне за восеньскімі прыкметамі, фарбамі, гукамі.

Задачы:

  • пазнаёміцца з вершамі Я.Коласа “Адлёт жураўлёў” і Міхася Пазнякова”Клёны”;

  • удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, узнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін прыроды;

  • выхоўваць любоў да прыроды.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне:

падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас з рускай мовай навучання, мультымедыйная устаноўка, запіс мр3 музыкі П.І.Чайкоўскага, малюнкі, пошукавыя табліцы, апоры для дзяцей, магнітафон.



















1.Арганізацыя класа, настрой на поспех.

- Дарагія дзеці, сёння ў нас свята. Да нас прыйшлі госці і прынеслі цёплы і добразычлівы настрой, а яшчэ ў Сафіі дзень нараджэння. Хачу яе павіншаваць, а вас супакоіць і запэўніць у тым, што ў нас абавязкова ўсё  атрымаецца.Перадаю вам іскрынку сваёй упэўненасці і жадаю поспехаў на ўроку. Дзеці бяруцца за рукі і гавораць: “ У нас абавязкова ўсё атрымаецца!”


2.  Аб’яўленне тэмы і задач урока СЛАЙД 2

У верасні толькі да нас завітала,

А лес па-мастацку афарбавала,

Хоць золата ўсюды старанна развесіла,

Ды сумна ў прыродзе, маркотна, невесела.

Неба вунь плача, і птушкі маўчаць,

Вецер штодзённа стаў злы бушаваць…

Дык хто з вас адкажа, хто адгадае,

Што за мастачка ўжо гэта такая?

Дзеці: Восень! (хорам)

-Тэму нашага ўрока вы даведаецеся, калі выканаеце заданне.

Заданне:Паглядзіце на экран, расшыфруйце сказ і паспрабуйце сфармуляваць тэму ўрока.

(ытемырП, ыбраф, ікуг інесов) СЛАЙД 3,

-Якія задачы стаяць перад намі? СЛАЙД 4

На ўроку мы будзем

знаёміцца

развіваць

назіраць


3. Моўная размінка

1)Артыкуляцыйная гімнатыка

Падмяцем лісце

2) Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.


3)Моўная размінка

а)Чытанне пошукавай табліцы вочкамі, губамі, шэптам.

б) Чытанне скарагаворкі

Вырас верас і цвіце.

Восень, верасень ідзе.

-Чытаць шэптам і павольна,

-Чытаць ціха і ўмерана,

-Чытаць моцна і ўпэўнена.

—Прачытайце скорагаворку з інтанацыяй здзіўлення і захаплення.

—Што такое верас? (невялікі вечназялёны кустарнік) малюнак на дошцы


4. Праверка дамашняга задання

1) Мікола Хведаровіч “Верасень” Слайд 5

- Я вельмі люблю восень. Восень багатая, шчодрая, прыгожая. Дрэвы стаяць жоўтыя, чырвоныя. У лесе, ў парках зямля, засыпаная лісцем, падобна на рознакаляровы дыван. Глядзіш – не наглядзішся.

Мікола Хведаровіч у вершы “Верасень” перадаў свае пачуцці да гэтай пары года.

-Якая тэма верша? ( Надыход восені ў лесе)

-Паспрабуйце і вы перадаць свае пачуцці пры чытанні гэтага верша.

-Хто вывучыў на памяць?

1 вучань чытае на памяць:

-Які настрой выклікаў ён у цябе? ( Верш пвыклікаў крыху сумны настрой, таму што змоўклі птушак галасы і дзянькі сталі маленькія. Але лес стаў прыгожы і ўсе яго жыхары бадзёра сустракаюць восень, таму і настрой вясёлы)

-Што такое ржэўнік? Ржэўнік – зжатае поле, на якім засталося ржышча, зерне зжалі, аполе не ўзаралі.

2 вучня ў пары

-Які настрой выклікаў ён у вас? Чаму?

- Як вы разумееце выраз “там гаспадарыць верасень”?

-Бінарнае чытанне 2 пары

Дадатковыя пытанні:

- Якой паказаў нам аўтар восень? (Прыгожай і шчодрай да лясных жыхароў)

-Знайдзіце метафары(у паэзіі мастацкі прыём, перанос прыкмет ці ўласцівасцей з жывых істот на нежывыя, неадушаўлёныя прадметы).Звіняць, гаспадарыць, пайшлі, стаяць.

-Чаму галасы пеўнікаў сціплыя? (маладыя, не напоўны голас)

- Пералічыце прыкметы лясной прыроды ў вершы.

- Якія фарбы выкарыстоўваў аўтар?

-Якія гукі мы чуем?

- Аўтар апісаў карціны восеньскага лесу. Вы таксама намалявалі свае карціны да верша.

2) Эдуард Шым “Цяжкая праца”?

- Якіх вы ведаеце жывёл, што рыхтуюцца да спячкі? Мядзьведзь, вожык, змеі, насякомыя.

-Як жывёлы рыхтуюцца да зімы?

-Ад чыйго імя напісана апавяданне “Цяжкая праца”? (Напісана ад імя аўтара)

Аналіз твора.

-Зачытайце, як аўтар раней думаў, ці лёгка вожыку збіраць лісце?

-А што не так? ( Яму цяжка здымаць лісце)

-Якім чынам ён здымае іх? Зачытаць.

- Ці звяртаўся вожык за дапамогай? Чаму аўтар дапамог вожыку?

- Вожык не прасіў аўтара, але ён дапамог, таму што ўбачыў, як вожыку цяжка.

- Які гэта ўчынак, растлумачце?

- Гэта добры учынак, таму што трэба дапамагаць тым, каму гэта патрэбна.

- Якая галоўная думка твора? Аб чым вам хацеў сказаць аўтар?

- Галоўная думка – любоў да братоў нашых меншых. Аўтар хацеў сказаць, што трэба дамагагаць жывёлам.

Гульня “Знайдзі памылкуСЛАЙД 6

Перабірае лапкамі вожык па сцяжынцы, нясе пяць лісткоў, тры з бакоў, два на загрыўку. Вожыку гэта няцяжка: у пяць разоў болей панёс бы. Але ж іголкі рэдкія, шчыльныя. Лісце на іх добра наколваецца. Усё роўна як грабянём тканіну нам пратыкаць.

  • Сёння я для вас падрыхтавала відэа, на яком вы ўбачыце, як вожык рыхтуецца да зімы.

Слайд 7 відэа

Сціслы пераказ ад 3-яй асобы.

- Якім мы можам назваць вожыка? Моцны, працавіты, паслядоўны, упёрты.

-Што магло здарыцца, калі вожык вярнуўся ў сваю нару? Працяг казкі.

- Назавіце прыкметы восені ў апавяданні, фарбы, гукі.

Фізкультхвілінка

Студзіць восень лес ізноў.

Вожык норку ўжо знайшоў,

Час дарэмна не губляў –

Лісцем ён яе ўслаў.

Потым лісцем абчапіўся,

на бачок пераваліўся,

пацягнуўся, пазяхнуў

І на ўсю зіму заснуў.


5. Новая тэма. Слайд 8

1. Уступная гутарка.

Восень — адна з найпрыгажэйшых пор года. Яна, нібы чараўніца, перамяшала розныя фарбы і ўпрыгожыла траву, лес, лісце на дрэвах. Сваё захапленне прыродай восенню людзі шмат разоў выказвалі мовай мастацтва. Восені прысвяцілі свае творы музыканты, пісьменнікі, мастакі, бо прырода — самая старажытная і магутная крыніца цудоўнага.

СЛАЙД 9

-Вялікі рускі мастак Ісак Левітан любіў назіраць за прыродай і свае пачуцці адлюстроўваў у карцінах.

-Разгледзьце карціну вялікага рускага мастака Ісака Левітана “Залатая восень”.

-Апішыце, што вы бачыце на карціне? (бярозавы гай, вузкая рэчка, светлае неба, жоўты дыван)

-Якія прыкметы восені перадаў аўтар?

- Якія гукі чуў мастак, калі працаваў над карцінай?

-Колькі разнастайных адценняў колераў! Трава засыпана дываном з лісця бяроз. Тут і чырвона-жоўтыя, аранжава-карычневыя, залацістыя адценні — толькі таленавіты мастак мог стварыць такую палітру.

-Вялікія музыканты перадаюць свае ўраджанні ад прыроды ў сваіх музычных творах.У п'есах Пятра Ільіча Чайкоўскага «Верасень», «Кастрычнік», «Лістапад» можна адчуць непаўторнасць і прыгажось кожнага з месяцаў восені.

-Паслухайце ўрывак з п’есы П.І.Чайкоўскага «Кастрычнік» і ўявіце карціны восені?

-Якія карціны вы намалявылі, праслухаўшы гэты ўрывак?


-А якія прыгожыя малюнкі можна ўявіць, прачытаўшы вершы беларускіх аўтараў.

2. Знаёмства з вершам Якуба Коласа” Адлёт жураўлёў”

- Сёння мы знаёмімся з вершам Якуба Коласа” Адлёт жураўлёў”


1.Звесткі аб Я. Коласу. СЛАЙД 10

- Дзіяна падрыхтавала цікавыя звесткі пра  Я. Коласа?

Пра аўтара - 1 вучань

2.Падрыхтоўка да ўспрымання верша

-Паслухайце верш Я. Коласа “Адлёт жураўлёў” і адкажыце які настрой выклікаў у вас верш?

Чытанне верша Я. Коласа “Адлёт жураўлёў” падрыхтаваным вучнем (пад музыку).

3.Праверка першаснага ўспрымання

- Які настрой выклікаў у вас верш? Чым выклікана гэта пачуцце? Верш выклікаў сумнае пачуцце.Прыйшла восень, развітанне з летам.

- Пры чытанні ў вершы сутрэнуцца вам словы: смутак, хваля, страціў, мкнуцца.

Слоўнік: СЛАЙД 11

Смутак –печаль, пачуццё суму, маркоты, журбы.

Хваля – волна, вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.

Страціў – потерял, застацца без каго-небудзь, чаго-небудзь, не захаваць, не зберагчы што-небудзь. 

Мкнуцца –мчаться, хутка рухацца, накіроўвацца куды-небудзь.

4.Чытанне верша вучнямі

-Зараз прачытайце верш самастойна і адкажыце, чаму аўтар называе восень смутнай часінай? Лета замірае, рэчка сірацее, птушкі адлятаюць, і здаецца нібы сам нешта стараціў.

- Як вы разумееце выразы “сцелюцца валокны”, “замірае лета”, “сірацее рэчка”?

- Становіцца ціха, холадна, сумна. Птушкі не спяваюць, людзі на рэчцы не гамоняць.

-Знайдзіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем і зачытайце іх.

-Знайдзіце метафары, параўнанні ў гэтым вершы.

Выбарачнае чытанне.

-Прачытайце радкі, дзе апісваецца, як знікае з вачэй жураўліны клін.

-Дык чаму жураўлі адлятаюць у вырай?

-Што выклікае пачуццё суму ў аўтара? Што яго радуе?

-Знайдзіце рыфмаваныя словы?

-Як вы лічыце, што страціў аўтар?

СКЛАДАННЕ ПАРТЫТУРЫ. ( 3 слупок без паўз, апавядаецца пра жураўлёў)

- Прачатайце верш выразна, паспрабуйце перадаць пачуццё развітання.

Выразнае чытанне верша вучнямі.

Вучань-настаўнік. Пад музыку

Вучань-вучань. Пад музыку

- Якія карціны восені малюе паэт? Якія фарбы, гукі ён перадае? Слайд 12

-А вы бачылі як адлятаюць жараўлі?

Слайд 11, відэа “Адлёт жураўлёў”

Фізкультхвілінка зрокавая – малюнкі ў розных мясцінах

Апенькі, журавель, вавёрка, вожык, верас.


5. М. Пазнякова “Клёны” (Слайд 13)

-Міхась Пазнякоў, беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык напісаў прыгожы верш пра восень. Зараз я прапаную вам самастойна прачытаць яго верш “Клёны” і адказаць на пытанне:

-Якое пачуццё ўзнікла ў вас пры чытанні?

Самастойнае чытанне верша.

-Якое пачуццё ўзнікла ў вас пры чытанні?

- Ці падобна яно на пачуцце, выкліканае папярэднім вершам?

У вершы “Клёны” іншы настрой: вясёлы, радасны.

- Чым радуе клён у хмурную восень? Клён радуе сваёй прыгажосцю і нібы асвятляе і сагравае ўсё навакол.

-З чым параўноўвае аўтар восень (музыка), а клён (далоні)?

—Якія словы дапамагаюць нам уявіць восень, клёны, лісты як жывыя істоты?

-Прачытайце верш выразна, падкрэслівая асаблівы настрой твора.

Падрыхтоўка да выразнага чытання

Вучні чытаюць верш і самастойна вызначаюць мэту выразнага чытання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўнітвам настаўніка вызначаюць паўзы, тон, лагічны націск.

Конкурс на лепшага чытальніка на фоне музыкі.

- Якія прыкметы, фарбы, гукі?

-Параўнайце карціны восені, якія адлюстраваны ў гэтых вершах. Што іх аб’ядноўвае і чым яны адрозніваюцца?

6. Замацаванне па тэме.

Работа ў групах. СЛАЙД 14

-На ўроку вы чыталі вершы, слухалі музыку, апісвалі карціну, глядзелі на фотаздымкі, а зараз я вам прапаную папрацаваць творчы.

1 група. Скласці сінквейн на тэму “Восень”.

Сінквейн – белы верш, які складаецца з пяці радкоў і напісаны згодна з алгарытмам:

1-ы радок – тэма

2- і радок – два прыметнікі

3-і радок – тры дзеясловы

4-ы радок – выраз, сказ з чатырох слоў, які адлюстроўвае нашы адносіны да тэмы

5-ы радок – слова-сінонім да тэмы.

2 група. Злучыць стрэлкамі прыкметы восені.

Жоравы ляцяць высока -

а лес залоціць.

Кастрычнік ходзіць па краю,

зіма яшчэ далёка.

Восень кажа - пазалачу,

работ восем.

Верасень пахне яблыкамі,

гоніць птушак з гаю.

Кастрычнік зямлю балоціць,

а зіма - як захачу.

Увосень -

а кастрычнік капустай.

3 група. Скласці невялікае апавяданне «Восень», карыстаючыся пошукавай табліцай.


7. Дамашняе заданне. Слайд 15

- Да наступнага ўроку вым трэба вывучыць на памяць верш Я. Коласа “Адлёт жураўлёў”, мы правядзем конкурс на лепшага чытальніка.


8. Вынікі ўрока.

- Якой бачуць восень паэты? Якой бычыце яе вы? Усе бачуць восень па рознаму: каму яна хмурная, шэрая і сумная, каму залатая, прыгожая і ласкавая.

- З якімі творамі пазнаёміліся сёння на ўроку? Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”.

Гульня “Журналіст”

- Сёння інтарв’ю бярэ Алена.

9.Рэфлексія

- Наш урок падыходзіць да канца СЛАЙД 16

Малюе восень лісце акварэллю

ды круціць ветрам каляровы рой,

чырвоны тон пераплятае зелень,

красуюць дрэвы ў ткані залатой.

- Гэты урачысты момант і падвёў наш урок да заканчэння.

- Вы спадабаліся мне за ўважлівасць, стараннасць, працавітасць.

- Ці спадабаўся вам урок?


СЛАЙД 17

Сваёй працай на уроку я:

Задаволены, таму што…

Не зусім задаволены, таму што…

Я не задаволены, таму што…

-Чым ён вас узбагаціў

- Скажам уроку : да пабачэння! А каб успамінаўся ён вам, вазьміце на памяць сабе па лісточку. Палажыце ў падручнік па чытанню. Няхай суправаджае ён вас кожны ўрок, напамінаючы цёплыя асеннія дзянькі.
















































1

кружыць

гаспадарыць

спяваць

маўчаць

збіраць

свісцець

спяваць

заміраць

халадзець

ззяе

прыгожы

стракаты

залаты

шчодры

працавіты

гнілы

багаты

даждлівы

спелы

дробны

прыйсці

размаляваць

марасіць

дараваць

заўважаць

сцеліцца

ткаць

заціхаць

апранаць

рыхтаваць

сыры

рознакаляровы

крыклівы

ранні

пахмурны

цёплы

сонечны

смутны

позні

маркотны

палі

лугі

аблокі

вецер

лісце

павуцінне

шэрань

туман

барва

лістапад





2

чараўніца

чарадзейка

мастачка

гаспадыня

прыгажуня

усміхацца

чуваць

дапамагаць

сумленны

бурштанавы

смутна

сонечна

пахмурна

даждліва

высока

нізка

рэдка

шчодра

маркотна

апенькі

верасень

лужыны

паветра

журавы

вожык

птушкі

вырай

вавёрка

працавіты


смутак

радасць

страта

дзіва

прыгажосць

наваколле

сушыць

лятаюць

упёрты


убор

золата

дыван

блакіт

мясцовасць

клін

гразь

кастрычнік

грыбы

























Гульня “Знайдзі памылку”

Перабірае лапкамі вожык па сцяжынцы, нясе пяць лісткоў, тры з бакоў, два на загрыўку. Вожыку гэта няцяжка: у пяць разоў болей панёс бы. Але ж іголкі рэдкія, шчыльныя. Лісце на іх добра наколваецца. Усё роўна як грабянём тканіну нам пратыкаць.