М
аксім Багдановіч. Вершы “Песняру”, “Кніга”, “Летапісец”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы”
Уклад у развіццё літаратуры
1. Максім Багдановіч — адзін з пачынальнікаў філасофскай лірыкі ў гісторыі беларускай літаратуры.
2. Увёў у беларускую жанравую сістэму класічныя формы (трыялет, рандо, санет і інш.), якія вельмі арганічна ўпісаліся ў нацыянальную літаратуру.
3. Адкрыў у беларускай паэзіі новыя тэмы, матывы, вобразы, напрыклад тэму горада.
4. Праз пераклады твораў рускай, украінскай, французскай, нямецкай і іншых літаратур даў магчымасць беларускаму чытачу пазнаёміцца з сусветнай класікай. Багдановіч вельмі любіў паэзію Верлена, выдатна перакладаў яе і сам ствараў мастацкія тэксты, блізкія эстэтыцы імпрэсіянізму.
5. Быў адным з пачынальнікаў беларускай прозы. Аўтар такіх эпічных твораў, як «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару» і інш.
6. Адзін з пачынальнікаў прафесійнай літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства. Яго літаратурнакрытычныя працы «Глыбы і слаі», «Забыты шлях», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця», «За тры гады» і іншыя дагэтуль з’яўляюцца неацэннай крыніцай для даследчыкаў беларускай літаратуры.
Паэзія Максіма Багдановіча
Адзіным прыжыццёвым зборнікам вершаў Максіма Багдановіча быў «Вянок» (1913), што з’явіўся ў выдавецтве Марціна Кухты. Перша пачатковая назва — «Кніжка выбраных вершаў». Назва «Вянок» і прысвячэнне Сяргею Палуяну прапанавана Вацлавам Ластоўскім, калі зборнік быў ужо ў друку. Загалоўкам аўтар быў задаволены.
Па сутнасці «Вянок» — філасофская кніга, у якой узнаўляюцца факты стварэння культурнай спадчыны Беларусі («Летапісец», «Перапісчык»), увасоблены вобраз горада (цыкл «Места»), згадваюцца міфы і старыя паданні (цыкл «У зачарованым царстве»), асэнсоўваюцца праблемы жыцця і смер ці («Жывеш не вечна, чалавек...», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...») і інш.
Адной з асноўных праблем, якія асэн соўваў Максім Багдановіч, была праблема прызначэння мастака і мастацтва, паэта і паэзіі. У на пісаным яшчэ ў Яраслаўлі вершы q£есÁяруy (1910) сфармулявана творчае крэда паэта: паэзія павінна быць «як звон», каб дайс ці да душы кожнага чалавека, а паэт павінен «з сталі каваць, гартаваць гібкі верш», абрабляць і ўдасканальваць свой твор, каб «слабы верш» не разбіўся аб цвёрдыя сэрцы. Лірычны герой звяртаецца да тых, хто робіць першыя спробы ў творчасці («брат малады»), каб не забывалі, што гэта вялікая праца, бо недасканалы верш не зможа крануць зачарсц велага чытача, няздатнага да ўспрымання прыгажосці.
Паэт не абмяжоўваўся дэкларацыямі і заклікамі. Сам чытаў шмат твораў сусветнай літаратуры, актыўна вывучаў гісторыю. Бачыў сваё прызначэнне ва ўзбагачэнні тэматыкі беларускай літаратуры і засваенні новых форм. Пры гэтым еўрапейскія літаратурныя традыцыі асэн соўваліся ім у адпаведнасці з прынцыпам: «Прыгожае — вышэй за ўсё». Паэт імкнуўся праз пераклады сусветнай класікі (вершы Фрыдрыха Шылера, Генрыха Гейнэ, Поля Верлена, Аляксандра Пушкіна і інш.) спасцігнуць чароўны свет паэзіі і данесці яго да беларусаў. Менавіта з лёгкай рукі Максіма Багдановіча на беларускай мове вельмі арга нічна загучалі трыялеты, тэрцыны, рандо, пентаметры, гекзаметры і інш.
Паэт лічыў дасканаласцю гармонію формы і зместу. Багдановіча часта называлі паэтам «чыстае красы», бо ў творчасці ён вітаў культ прыгажосці. Змітрок Бядуля ў артыкуле «Натхненне і гармонія» адзначаў: «За кароткі час сваёй творчасці ён (Багдановіч. — Аўт.) выведаў тайну гармоніі, вывучыў карты роднай красы і вянкамі вясновых паэтычных кветак аздобіў ніву беларускага адраджэння». Разуменне асветніцкай місіі твораў Максіма Багдановіча прыйшло не адразу. Яго пачатковыя тэксты першы рэдактар «Нашай нівы» Аляксандр Уласаў і Ядвігін Ш. называлі «дэкадэнтшчынай». Толькі з цягам часу прыйшло разуменне, што «чыстая краса» Максіма Багдановіча добра ўкладаецца ў місію асветы і адраджэння нацыянальнай самабытнасці.
Дастаткова часта крыніцай натхнення і ўзорам прыгажосці для Мак сіма Багдановіча станавілася далёкае мінулае Беларусі («Летапісец», «Перапісчык», «Кніга», «Безнадзейнасць», «Слуцкія ткачыхі»).
Верш “Кніга” (1912) быў напісаны пад уражаннем наведвання музея ў Вільні. У гэтым творы пададзены вобраз кнігі — Псалтыра, «пакрытага няжорсткай бурай кожай». Максім Багдановіч прэзентуе свайму чытачу даўнюю кнігу як адну з найвялікшых матэрыяль ных і нематэрыяльных каштоўнасцей роднай зямлі. Лірычны герой імкнецца спазнаць не толькі знешнюю прыгажосць кнігі, яе афарм ленне («перачытаў радкі кірыліцы прыгожай»), пах («і воску з ла данам прыемны пах пачуў»), але і спасцігнуць унутраную прыгажосць «псаль мы слічнай», якая пераносіць у чароўны свет слоў. Ён лічыць, што менавіта гэта магія здольна даць радасць душы.
У вершы выяўляецца важны кампанент эстэтычнай сістэмы Максіма Багдановіча: магчымасць узвышэння чалавека праз пазнанне прыгожага і высокага («Як радасна далей спяшыць душа мая!»). Толькі гармонія знешняга і ўнутранага можа зрушыць глыбіні чалавечай душы. Важнасць маральных і эстэтычных каштоўнасцей падкрэсліваецца, калі лірычны герой згадвае, што кніга, якую ён тры мае, «спісана» дзякам Гапонам «дзеля душы».
Яшчэ адзін вобраз манахаперапісчыка паўстае ў вершы “Летапісец” (1912). Гэты твор, які адкрывае цыкл «Старая Беларусь» у зборніку «Вянок», напісаны пад уражаннем наведвання Радзімы ў 1911 годзе. Верш уяўляе сабой маналог чалавека, які на працягу ўжо двух гадоў не толькі капіруе летапіс «з даўнейшых граматак пра до лю Магілёва», але і дадае тое, што бачыў:
...Так рупная пчала
Умее ў соты мёд зыбраць і з горкіх кветак,
І бачанаму мной — я годны веры сведак. Хай тыя ведаюць, што з’явяцца па нас,
Ўсю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час.
Гэта робіцца, каб зафіксаваць для нашчад каў найбольш важныя факты, «што думалі, чаго жадалі мы тады, // За што змагаліся, як баранілі веру». У гэтым выпадку можна пра весці паралелі паміж аўтарам і яго лірычным героем. Максім Багдановіч быў у нейкай сту пені летапісцам сваёй эпохі і свайго краю: карпатліва фіксаваў гісторыю, імкнучыся захаваць для будучага не толькі падзеі, але і тыя пачуцці, якія перажываў сам і якія ахоплівалі яго сучаснікаў. Менавіта праз гэтыя нябачныя ніці чалавек мусіць адчуваць еднасць пакаленняў, сваю сувязь з мінулым.
Асноўны ў вершы матыў гістарычнай памяці, які выразна выявіўся ў жаданнях лірычнага героя («Хай зведаюць усё патомкі праз паперу!») і яго перакананнях («І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх, // Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх...»). Максім Баг дановіч сцвярджаў, што любыя змены ў будучым, адраджэнне немаг чымы без ведання мінулага: «Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі!»
«Летапісец» напісаны александрыйскім вершам з мэтай стылізацыі пад старажытны дакумент і стварэння ў чытача эфекту прысутнасці. Атма сфера Сярэдневякоўя перада ецца і праз эпіграф з верша Янкі Купалы «З мінуўшых дзён».
Узорам грамадзянскай і філасофскай лірыкі Максіма Багдановіча з’яўляецца верш q яºыy (1914). Здаецца, што гэта апісанне меж, якія зрабілі адных жабракамі, а іншых — багатымі; меж, якія прымусілі чалавека баяцца і бясконца працаваць на іншых. Тут сапраўды створана бязрадасная карціна сацыяльнай няроўнасці, якая распаўсюдзілася на «ўвесь абшар зямлі», і вайны («Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі // Гараць, як дзікае хаценне»). Верш быў напісаны ў год пачатку Першай сусветнай вайны, і, безумоўна, гэта падзея адбілася на светаадчуванні паэта, які цяжка перажываў за беларусаў, што аднымі з першых адчулі на сабе жахі вайны.
Разам з тым, як слушна заўважае Алесь Макарэвіч, у гэтым вершы «Максім Багдановіч звяртае ўвагу на філасофскі аспект праблемы “жыццё чалавека і межы ў душы гэтага чалавека, у яго існаванні”. Паэт вызначае, што “вольныя прасторы святой зямлі” чалавек раздзяліў межамі дзеля таго, каб самому схавацца ў гэтых межах, ірвах, тынах; ён баіцца прастору, яму хочацца схавацца ў нары, але там ён становіцца “зласлівым, бессардэчным, хцівым, такім здрадлівым”»