СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мерапрыемства "Зорка Палын"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Мерапрыемства "Зорка Палын"»

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Зорка Палын»

Сёлета 26 красавіка мінае 37 год з дня вялікай і маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна стала агульнай бядой трох славянскіх народаў.

Чарнобыльская катастрофа падзяліла жыццё і час на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Гэтая бяда- трагедыя жыве ў памяці нашага народа, адгукаецца ў сэрцах многіх людзей смуткам і болем.


Мэты: развіваць творчыя магчымасці вучняў, іх культуру маўлення; удасканальваць уменні выразнага мастацкага чытання; выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў дачыненні да экалагічных праблем сучаснасці, ствараць атмасферу суперажывання і роздуму над праблемай.
Абсталяванне: выстава мастацкай літаратуры пра Чарнобыль (зборнікі «Зона бяды», «Зорка Палын», «Прайсці праз зону», «Чарнобыльская рана» і інш.); выстава малюнкаў і газета вучняў на лепшае мастацкае адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі, мультымедыйная сістэма і камплект слайдаў па тэме пазакласнага мерапрыемства, музычныя запісы.


Ход мерапрыемства


2023 год

Гучыць песня «Мой родны кут, як ты мне мілы...» (сл. Якуба Коласа, муз. I. Лучанка). На сцэну выходзяць двое вядучых (юнак і дзяўчына), а затым па чарзе чытальнікі.

Першы вядучы (чытае ўрывак з верша Васіля Віткі «Беларусь» ).

На карце вялікага свету
Яна — як зялёны лісток.
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток!


Дэманструецца слайд з выявай карты Беларусі.


Другі вядучы. Якая яна, наша зямля?

Дэманструюцца слайды з выявамі прыроды Беларусі.





Дзяучынка.

Гэта залатыя палі збажыны
3 сінімі вочкамі васількоў,

Хлопчык.

Светлыя ад бяроз гаі,
Што аглухлі ад птушынага звону.

Дзяучынка. I пушчы, дзе алені горда нясуць свае кароны.

Хлопчык Гэта бясконцыя жылкі рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на заходзе сонца. 

Дзяучынка. Гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. 

Хлопчык (выконвае ўрывак з верша Н. Гілевіча).

Край мой беларускі, край!
Дай мне наглядзецца, дай!
На твае на пожні,
На лугі ды рэкі,
Каб у час апошні
Ўзяць з сабой навекі, —
Дай жа наглядзецца, дай!


1986 год



3 залы на сцэну выходзяць дзяўчаты, садзяцца з аднаго боку, з другога — чытальнікі. Дзяўчаты спяваюць беларускую народную песню "Зара з зарой разгараецца".

 зале і ня сцэне прыглушанае асвятленне. Перад гледачамі справа і злева — экраны, на якія праекцыянуюцца фотаплакаты з адлюстраваннем беларускіх краявідаў — блакітных азёраў, зялёных лясоў, лугоў у разнатраўі, вясковых хат з вішнёвымі прысадамі, буслоў у блакітным небе. На прыцемненай авансцэне вымалёўваюцца сілуэты дзяцей, якія, падклаўшы далонькі пад шчаку, “салодка спяць”. Фонам гучыць песня “Калыханка” (верш Генадзя Бураўкіна, музыка Васіля Раінчыка; Роднае слова, 2001, № 8).
Перад сцэнай у павольным танцы кружацца дзеці ў касцюмах птушак і кветак роднага краю. Мелодыя “Калыханкі” паступова змяняецца на песню “Люблю цябе, Белая Русь” (верш Уладзіміра Карызны, музыка Юрыя Семянякі; Роднае слова, 1993, № 3).
На трагічных акордах “Свет помніць і сёння, як ты ваявала, / Што кожны чацвёрты ў зямлі беларус..” мелодыя рэзка абрываецца, чуецца моцны выбух, пражэктарам высвечваюцца спалоханыя твары абуджаных дзяцей, па сцэне нейкае імгненне мітусяцца чырвоныя сполахі, на фоне якіх выбягаюць устрывожаныя людзі. Некаторыя абдымаюць дзяцей, азіраюцца вакол.
На экраны праекцыянуецца фотаплакат з выявай Чарнобыльскай АЭС.



Гаворыць радыё Беларусі: “Добрай раніцы, шаноўныя слухачы. У эфіры інфармацыйна-палітычны канал “На хвалі часу”. Спачатку пра надвор’е. Сёння, 26 красавіка 1986 года, па рэспубліцы вецер паўднёва-заходні, тэмпература паветра 18-25 градусаў, чакаецца

цёплы сонечны дзень, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.


Чытальник


I ён пайшоў.
Яшчэ ніхто не ведаў,
Што смерць нясе і сее дожджык спорны,
Што найжахлівая з усіх трагедый
Жыццё ўкруціла ў атамныя жорны,
Што ўчора там, за рэкамі, за лесам,
Дзе чэрава сваё раскрыў Чарнобыль…

Гучыць музыка. Выконваецца пластычны эцюд “Чорны дым Чарнобыля”, адначасова гучыць верш.

Дым Айчыны — чарнобыльскі дым.
Не салодкі ён, а гаркавы.
О, як часта яго мы снім —
Чорны дым, нібы чорны саван.
Ён па небе Радзімы плыў
Смертаноснай злавеснай хмарай.
Ён аблуднаму люду быў
I прычасцем, і карай.
Дым Айчыны... Жахлівы сон,
Ад якога прачнуцца страшна...



Гучыць песня “Жураўлі на Палессе ляцяць” (музыка I. Лучанка, словы А. Ставера).

Чытальнік. (Адамович Дарья, 7 «И»)

“Жураўлі на Палессе ляцяць...”
Чую песню.
На сэрцы - журліва.
Як бы іх на ляту пераняць,
Папярэдзіць бы клін жураўліны.
Не ляціце пакуль што туды,
Там, дзе Прыпяць разліта шырока.
Там дыханне няўцешнай бяды
Узлятае штодня пад аблокі.
Нельга іх ні вярнуць, ні стрымаць...
Закурлыкалі штось, закрычалі.
Жураўлі на Палессе ляцяць,
Прападаюць у ядзернай далі.
I ніякай здагадкі пра смерць.
У засмужанай далі знікаюць.
I не могуць туды не ляцець:
Там, над Прыпяццю, гнёзды чакаюць.
I не могуць свой край пакідаць,
Іх чакае там сонца ў зеніце..
. Жураўлі на Палессе ляцяць.
Як сказаць ім: туды не ляціце...

Ю. Свірка. Журботны працяг песні.



Гучыць мелодыя «Аvе Маrіа», на фоне якой вучань чытае ўрывак з рамана I. Шамякіна «Злая зорка». (Шульцева София, 9 «З»


Усё ззяла на сонцы — вокны, незакрытая арматура, стрэлы кранаў. Не, не горад прымусіў іх замаўчаць. Ішлі да станцыі, Нязвыклы выгляд берага. Не было на ім рыбакоў, якіх у суботу там поўна. Зусім прыціхлі, калі адкрылася станцыя. Будынак станцыі. Дым над ёй, не чорны, не жоўты, як над ТЭЦ, а нейкі як бы празрыста-блакітны. Глеб хіба трохі суцешыўся, што дым над чацвёртым блокам, не над яго, другім. Замільгалі постаці міліцыянераў. Адзін, другі... Ніхто не адпачывае, а міліцыя ёсць. Моцна гэта насцярожыла.

Сцямнела. Ні горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу і на дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сігналы. Як сігналы трывогі. Стоп-сігналы: спыніся, чалавецтва!

(Чытальнік уздымае над галавой сціснутыя кулакі. Дэманструецца слайд з выявай чацвёртага рэактара.)

— Стаіш? Свеціш? Паліш людзей? Спалі мяне! Не можаш? Не па зубах я табе? (павольна апускаецца на калені, ударыў кулакамі ў зямлю і крыкнуў).
— А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся!
Чалавек крычаў — зямля маўчала.



ПА РЫДЫЁ: Гавораць чарнобыльскія дзеці.

Чытаюцца ўрыўкі з кнігі С.Алексіевіч "Чарнобыльскія дзеці":
1-ы хлопчык. Мама часта адзяваецца ў чорнае. На нашай вуліцы ўвесь час некага хаваюць... Пачую музыку — бягу дадому і малюся, чытаю “Ойча наш”. Малюся за маму і тату...
1-я дзяўчынка. Я ляжала ў бальніцы. Мне было так балюча... Я прасіла маму: “Мамачка, я не магу трываць. Лепш забі мяне!»
2-я дзяўчынка. Салдаты мылі дрэвы, хаты, стрэхі... Мылі калгасных кароў... Я думала: “Бедныя звяры ў лесе! Іх ніхто не мые. Яны ўсе памруць. I лес ніхто не мые. Ён таксама памрэ».
2-і хлопчык. У хаце мы зачынілі майго хамячка. Беленькага. На два дні яму ежы пакінулі. А з’ехалі назаўсёды.
3-я дзяўчынка. Загрузілі нас у эшалон. Малыя плачуць, выпацкаліся. Адна выхавацелька на дваццаць чалавек, а ўсе плачуць: “Мама! Дзе мама? Хачу дамой!” Мне—дзесяць гадоў, такія дзяўчынкі, як я, памагалі супакойваць малых. Жанчыны сустракалі нас на перонах і хрысцілі цягнік. Неслі сваё печыва, малако, цёплую бульбу...
Нас везлі ў Ленінградскую вобласць. Там ужо, як пад’язджалі да станцый, людзі хрысціліся і глядзелі здалёк.
Сустракалі нас урачы. Яны былі ў процівагазах і гумавых пальчатках... Забралі ў нас вопратку, усе рэчы, нават канверты, алоўкі і ручкі, склалі ў цэлафанавыя пакеты і закапалі ў лесе.
Мы моцна напалохаліся... Доўга пасля чакалі, калі пачнём паміраць...
3-і хлопчык. Хачу расказаць, як развітвалася з нашай хатай мая бабуля. Яна папрасіла тату вынесці з кладоўкі мех проса і рассыпала яго па садзе: “Божым птушачкам". Сабрала ў рэшата яйкі і высыпала ў двары: “Нашаму кату і сабаку”. Накрышыла ім сала. Павытрэсвала з усіх сваіх мяшэчкаў насенне: морквы, гарбузоў, агуркоў, цыбулі-чарнушкі... Розных кветак... Рассыпала па гародзе: “Хай у зямлі жывуць”. А пасля пакланілася хаце... Пакланілася хлеву... Абышла і пакланілася кожнай яблыньцы...
4-я дзяўчынка. Начамі я лятаю... Лятаю сярод яркага святла... Гэта не рэальнасць і не незямное. Гэта і адно, і другое, і трэцяе. У сне я ведаю, што магу ўвайсці ў гэты свет, пабыць у ім... ці застацца.
I прыйшла мама. Учора яна павесіла ў палаце абраз. Нешта шэпча там у куточку, апускаецца на калені. Яны ўсе маўчаць: прафесар, урачы, медсёстры. Думаюць, што я не здагадваюся... Не здагадваюся, што хутка памру... Яны не ведаюць, што начамі я вучуся лятаць... Хто сказаў, што лятаць лёгка?
Юля, Каця, Вадзім, Аксана, Алег... Цяпер —Андрэй... “Мы памром і станем навукай”, — гаварыў Андрэй. “Мы памром, і нас забудуць”, — гэтак думала Каця. “Мы памром...” — плакала Юля. Для мяне цяпер неба жывое, калі я на яго гляджу... Яны там...


МЕТРАНОМ

Чытальник


Не хварэй!
О, мая Беларусь, не хварэй!
Страшна мне,
Што твой голас,
Пявучы і звонкі,
Так асекся, аслаб,
Што калі яго чую -
Супыняецца сэрца
I жыць не хачу я.
Не хварэй!
О, мая Беларусь, не хварэй!
Страшна мне,
Што твой позірк,
Ласкавы і чысты,
Так прыцьмеў і схмурнеў,
Што калі яго бачу -
Разрываецца сэрца
I горка я плачу.
Не хварэй!
О, мая Беларусь, не хварэй!
Страшна мне,
Што твае шаўкавістыя косы
Так станчэлі -
Няйначай адваляцца скора...
Маці!
Як цябе выбавіць з гэтага гора?




Чалавек нараджаецца жыць
і над лёсам яго хтосьці шчодры
запальвае зорку,
і ў вышынях тчэцца новай
мелодыі ніць
над салодка-мядовымі травамі
і над травамі з прысмакам горкім.
................................
Чалавек нараджаецца жыць
у разорах зярняты чакаюць свой міг
абуджэння,
недзе ў мокрай траве
птушаня закрычыць - загучыць
голас траў, ручаёў
і таго, што не мае наймення.



Гучыць урывак з песні «Жураўлі на Палессе ляцяць» .Выбягаюць дзеци з бумажными жураулями.