СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Народныя святы (прыметы)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял змяшчае народныя прыметы паводле беларускіх народных святаў.

Просмотр содержимого документа
«Народныя святы (прыметы)»

Народныя святы

Перад Богам усе святыя шыхуюцца, рахуюцца: катораму святу наперад пайсці? 
- Святыя саракі наперад пайшлі. 
- Святы Аляксей сохі чэша, 
- Святое Благавешчанне заворваець,
- Святы Вербіч вярбу пасвянцае, 
- Чысты чацвер ячмень засявае, 
- Святое Вялічка з красным яечкам. 
- Радаўніца статак запасываець, 
- Святы Юры, Божы пасол – да Бога пайшоў. 
- Ярыла ўзяў ключы залатыя, адамкнуў зямлю сырусеньку,

пусціў расу цяплюсеньку на ўвесь белы свет. 
- Святы Барыс бабы сее, 
- Святы Мікола па межах ходзе, па межах ходзе, жыта родзе. 
- Святы Ушэснік – жыта выплывае 
- Святая Сёмуха навозы возіць і Бога просіць. 
- Святы Дзевятнік жыта раўнуець, 
- Святая Дзесятуха жыта красуець 
- Святы Іван пчолы садзіць – пад пералазам шасцёра разам. 
- Святы Пётра жыта спеліць, 
- Святы Паўлюк граблі робіць, 
- Святы Дзям’ян сена грабіць, 
- Святы Кузьма сярпы робіць, залатыя, новыя і сталовыя. 
- Святы Ілля – слаўная жняя. 
- Святы Барыс снапы зносіць, 
- Святыя Ганны дамоў возяць, 
- Святы Спас жыта пасвянцае, 
- Святая Прычыстая папары мяшае і жыта засявае, а другая ёй памагае. 
- Святы Мікола з халодным ветрам, 
- Святое Узвіжанне з поля збірае 
- Святы Пакроў зямлю пакрыў, зямлю лістом, а воду лядом, 
- Святы Юры грудай гвоздзіць, 
- Святы Мікола снегам мосціць. 
- Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі. 
- Святое Васілля – дзяжу мясіла, 
- Святое Вадохрышча воду пасвянцае, людзей пакрапляе. 
- Святыя Грамніцы свечкі свенцяць. 
- Прыйшлі Саракі да другіх Саракоў!