СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Открытый урок по биологии в 6 классе

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

урок биологии в 6 классе с приложениями : тестовые задания, схемы составления цепей питания, сказка 

Просмотр содержимого документа
«Открытый урок по биологии в 6 классе»











Урок біялогіі ў 6 класе







Распрацаваны

Сокалавай Ларысай Віктараўнай ,

настаўніцай біялогіі
















Мэта ўрока: забяспечыць на ўзроўні ўспрымання, асэнсавання і першаснага

запамінання ўяўленне аб прыродным згуртаванні.


Задачы:

- навучальныя :

стварыць умовы, якія дазволяць навучэнцам, пазнаёміўшыся з новым матэрыялам:

-тлумачыць сутнасць паняццяў “біяцэноз”, «харчовы ланцуг»,«вытворцы»,

«спажыўцы», «разбуральнікі» ;

- адрозніваць і характарызаваць розныя прыродныя супольнасці;

- тлумачыць ролю жывых арганізмаў у прыроднай супольнасці і

устанаўліваць сувязі паміж сабой;

- характарызаваць значэнне прыроднай супольнасці для жыцця яго

насельнікаў;

-развіваючыя :

- садзейнічаць фарміраванню уменню навучэнцаў аналізаваць малюнкі

падручніка,схемы, састаўляць харчовыя ланцугі ,рабіць самастойныя

вывады;

- развіваць ўменні назіраць, аналізаваць, супастаўляць, абагульняць;

-выхаваўчыя:

садзейнічаць: - выхаванню цікавасці да прадмета;

- выхаванню культуры ў арганізацыі навучальнай працы;

- выхаванне асцярожнага дачынення да прыроды роднага краю.


Формы работы: франтальная ,парная ,індывідуальная


Прагназіруемы вынік урока:

  1. вучні характарызуюць сувязі арганізмаў у згуртаванні;

  2. устанаўліваюць харчовыя і нехарчовыя сувязі жывых арганізмаў;

  3. ведаюць састаў ланцугоў харчавання;

  4. вучацца састаўляць ланцугі харчавання і характаразаваць іх.



Абсталяванне: карткі з заданнямі, ілюстрацыі з адлюстраваннем жывых арганізмаў для састаўлення ланцугоў харчавання (6 камплектаў), схемы











Ход урока

I.Аргмомант . Настрой на ўрок.

Добры дзень!Як вы сябе адчуваеце? Я таксама хвалююся : ці ўсё задуманае атрымаецца? Мне спатрэбіцца ваша дапамога. Магу я на вас разлічваць? Тады пачнём.

II. Праверка ведаў - вусна (дадатак 1)

  1. Тэст-апрос “Закончы сказы” (1-3 узровень):

а) арганізм, які мае толькі характэрныя яму асаблівасці, называецца …;

б) від характарызуецца наступнымі адзнакамі: …;

в) тэрыторыя, якую займае від, называецца …;

г) роднасныя віды аб’ядноўваюцца ў …;

д) прыклады відаў раслін: …;

е) прыклады відаў пазваночных жывёл: … .

2. Работа з карткамі-заданнямі:

Картка1 (4-ый узровень):

Вызначы колькі тут асобін, відаў, родаў?

Белая чапля, вялікі дзяцел, шэры журавель,шэрая чапля,чорны бусел,

вясковая ластаўка,белы бусел,чорны дрозд,дамавы верабей,вялікая сініца,

гарадская ластаўка,палявы верабей ,белы бусел.

Картка2 (5-ый узровень):

У двух возерах жывуць наступныя віды рыб : карп, карась, плотка, ёрш. Вызначце :

а) колькі відаў рыб жыве ў адным возеры?

б)колькі відаў рыб жывуць ў двух возерах?

III.Увод ў тэму.

Усім вядома, што ў лесе не жывуць рыбы, а ў рацэ не растуць суніцы і сыраежкі. І не можам мы сустрэць разам белага мядзведзя і вожыка, пінгвіна і бусла. Хіба што ў заапарку.А чаму? ( адказы дзяцей)

Правільна , таму што кожны з гэтых арганізмаў жыве ў сваім асяроддзі, у сваіх умовах, у сваім прыродным згуртаванні.

Тэма сённяшняга ўроку : Згуртаванні жывых арганізмаў

(дата, тэма - запіс на дошцы і ў сшытку)

Вы даведаецеся: - якія бываюць прыродныя згуртаванні;

  • якія сувязі існуюць паміж жывымі арганізмамі ў прыродных згуртаваннях;

  • навучыцеся складваць ланцугі харчавання

IV. Вывучэнне новай тэмы

  1. Праслухванне вучнямі казкі з наступнай гутаркай па пытаннях:

(дадатак 2)

-Ці ўзаемадзейнічаюць паміж сабой жывыя арганізмы?

-Які ўплыў адзін на аднаго яны аказваюць?

-Аб чым гаворыцца ў этай казцы? (Аб тым, што ў прыродзе ўсё ўзаемазвязана).

2. Тлумачэнне паняцця “ біяцэноз”.

Біяцэноз (ад грэч. біяс – жыццё і кайнос – агульны).

Сукупнасць арганізмаў розных відаў, што сумесна насяляюць адну тэрыторыю, складае згуртаванне жывых арганізмаў, якое называецца біяцэнозам.(запіс паняцця на дошцы і ў сшытак)

Якія вы ведаеце біяцэнозы (прыродныя згуртаванні)?

( адказы дзяцей: лес,луг,возера,рака,поле, сад, агарод і г.д.)

3. Характарыстыка харчовых сувязей жывых арганізмаў і ланцугоў харчавання :

- актуалізацыя ведаў вучняў аб аўтатрофах і гетэратрофах

- характарыстыка харчовых сувязей жывых арганізмаў і харчовых ланцугоў ( мал.62, с.87)

- характарыстыка арганізмаў, якія ўтвараюць харчовы ланцуг,

(складанне ў сшытку схемы (мал. 63 с.88 – агульная схема ланцуга

харчавання):


Вытворнікі

(аўтатрофы)

Спажыўцы

(гетэратрофы)

Разбуральнікі


расліны



раслінаедныя жывёлы,драпежныя

жывёлы, паразіты


бактэрыі,грыбы, дажджавыя чэрві,

жукі-магільшчыкі



- праца на магнітнай дошцы: дэманстрацыя правільнага састаўлення

ланцугоў харчавання з дапамогай ілюстрацый і запіс схем ў сшытак:

луг: дзьмухавец матыль жаба бусел

лес: елка вавёрка рысь

- разгляданне ланцугоў харчавання на схеме “Змешаны лес” (дадатак 3)

Фізкультхвілінка

4.Работа ў парах (3 пары):

-складанне на магнітнай дошцы ланцугоў харчавання розных біяцэнозаў нашай мясцовасці з дапамогай ілюстрацый з тлумачэннем :

Поле: жыта,мыш, кот,шчука

Сад: яблыня,тля,божая кароўка,ліса

Вадаём :водарасці,карась,шчука, заяц

Агарод: суніцы,смоўж, жаба, воўк

Луг: рамонак, конік, жаба,мядзведзь

Лес: сасна,жук-караед,дзяцел,каза

( у кожным дадзеным ланцугу адзін арганізм лішні, указаць які і чаму)

Напрыклад,: У лесе расце сасна. Пад карой сасны жыве жук–караед і ёй харчуецца. У сваю чаргу жук–караед з’яўляецца ежай для дзятлаў. У нас была лішняя карцінка – каза. Гэта хатняя жывёла і ў гэты ланцуг харчавання не ўваходзіць.

- А што адбудзецца , калі ў кожным са складеных вамі ланцугоў выпадзе якое - небудзь звяно? Абмяркуйце гэта пытанне ў парах з выкарастаннем тых ланцугоў харчавання, якія вы складвалі .

Напрыклад : калі знікнуць божыя кароўкі , то тля пашкодзіць усе яблыні. Не будзе яблыкаў. Гэта дрэнна.

Вынік : калі выпадае якое-небудзь звяно з ланцуга , то парушаецца ўвесь ланцуг. А гэта прыводзіць да парушэння ўсяго біяцэнозу.Таму чалавеку трэба быць асцярожным пры абыходжанні з прыродай.

5. Самастойная работа з абзацам “Нехарчовыя ўзаемадзеянні арганізмаў”

(с. 89 падручніка), састаўленне апорнай схемы.

V. Замацаванне ведаў: (вусна)

1.Заданне: прадоўжыць сказы : (дадатак 4)

а) біяцэноз - гэта …

б)да вытворнікаў адносяцца …;

в) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца …;

г) да спажыўцоў адносяцца …;

д) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца … ;

е) да разбуральнікаў адносяцца …;

ж) чалавеку трэба ведаць аб ланцугах харчавання для таго, каб …

2. Заданне: суаднесці ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозе:

-харчовыя ўзаемадзеянні ________________________;

-нехарчовыя ўзаемадзеянні ______________________.

а) раслінаедныя жывёлы часам становяцца ахвярай драпежнікаў;

б) дажджавыя чэрві ўдзельнічаюць ў глебаўтварэнні;

в) грыбы і бактэрыі раскладаюць адмерлыя расліны, астанкі жывёл;

г) пчолы апыляюць кветкі.

3. Заданне :Дапоўні схемы ланцугоў харчавання (дадатак 5)

V. Д/з §21, пыт. 1-7 на с.90

VI. Выстаўленне адзнак за работу на ўроку

VII. Рэфлексія :

  • Ці спадабаўся вам урок?

  • Што вам больш спадабалася?

  • Ці спатрэбяцца вам атрыманыя на ўроку веды?

Мне таксама было прыемна з вамі працаваць. Дзякуй за ўрок!

















Дадатак 1


  1. Тэст-апрос “Закончы сказы” :

а) арганізм, які мае толькі характэрныя яму асаблівасці, называецца …;

б) від характарызуецца наступнымі адзнакамі: …;

в) тэрыторыя, якую займае від, называецца …;

г) роднасныя віды аб’ядноўваюцца ў …;

д) прыклады відаў раслін: …;

е) прыклады відаў пазваночных жывёл: … .


  1. Тэст-апрос “Закончы сказы” :

а) арганізм, які мае толькі характэрныя яму асаблівасці, называецца …;

б) від характарызуецца наступнымі адзнакамі: …;

в) тэрыторыя, якую займае від, называецца …;

г) роднасныя віды аб’ядноўваюцца ў …;

д) прыклады відаў раслін: …;

е) прыклады відаў пазваночных жывёл: … .



Картка 1

1.Вызначы колькі тут асобін, відаў, родаў?

Белая чапля, вялікі дзяцел, шэры журавель,шэрая чапля,чорны бусел,

вясковая ластаўка,белы бусел,чорны дрозд,дамавы верабей,вялікая сініца,

гарадская ластаўка,палявы верабей ,белы бусел.



Картка 1

1.Вызначы колькі тут асобін, відаў, родаў?

Белая чапля, вялікі дзяцел, шэры журавель,шэрая чапля,чорны бусел,

вясковая ластаўка,белы бусел,чорны дрозд,дамавы верабей,вялікая сініца,

гарадская ластаўка,палявы верабей ,белы бусел.



Картка 2

У двух возерах жывуць наступныя віды рыб : карп, карась, плотка, ёрш.

Вызначце :

а) колькі відаў рыб жыве ў адным возеры?

б)колькі відаў рыб жывуць ў двух возерах?


Картка 2

У двух возерах жывуць наступныя віды рыб : карп, карась, плотка, ёрш.

Вызначце :

а) колькі відаў рыб жыве ў адным возеры?

б)колькі відаў рыб жывуць ў двух возерах?


Дадатак 2




Казка


Жыў-быў мужык, і была ў яго карова. Сходзіць мужык на луг, накосіць карове канюшыны, а адвячоркам тая дае яму малако. Вып’е мужык малака і хваліць сваю карову. Але вось аднойчы прыляцела да мужыка сава і гаворыць:

- Дай мне , мужык, малака паспрабаваць, бо я табе дапамагаю: мышэй лаўлю, каб твая канюшына лепш расла.

Жалка стала мужыку малака.І сказаў ён саве :

- Я і без цябе абайдуся.

Пакрыўдзілася сава і паляцела да сябе ў лес.Узрадаваліся мышы, запелі, заплясалі і пабеглі разбураць чмяліныя гнёзды. Недзе стал жыць чмялям. Сабраліся яны і паляцелі на другі луг.Некаму стала апыляць , канюшына стала вянуць і гінуць.Такую траву нават карова адмовілася есці. Перастала яна даваць малако. Пайшоў мужык на паклон да савы:

- Даруў мне , сава. Прылятай ноччу на луг і лаві мышэй, а за гэта мы з табой вечарам будзем піць малако.

Вярнулася сава на луг, і стала зноў сябраваць з мужыком, мышы зніклі, а канюшына расла вялікай і сакавітай.

















Дадатак 3




Ланцугі харчавання змешанага лесу



















Дадатак 4



1.Заданне: прадоўжыць сказы :

а) біяцэноз - гэта …

б)да вытворнікаў адносяцца …;

в) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца …;

г) да спажыўцоў адносяцца …;

д) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца … ;

е) да разбуральнікаў адносяцца …;

ж) чалавеку трэба ведаць аб ланцугах харчавання для таго, каб …



1.Заданне: прадоўжыць сказы :

а) біяцэноз - гэта …

б)да вытворнікаў адносяцца …;

в) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца …;

г) да спажыўцоў адносяцца …;

д) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца … ;

е) да разбуральнікаў адносяцца …;

ж) чалавеку трэба ведаць аб ланцугах харчавання для таго, каб …



2. Заданне: суаднесці ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозе:

-харчовыя ўзаемадзеянні ________________________;

-нехарчовыя ўзаемадзеянні ______________________.

а) раслінаедныя жывёлы часам становяцца ахвярай драпежнікаў;

б) дажджавыя чэрві ўдзельнічаюць ў глебаўтварэнні;

в) грыбы і бактэрыі раскладаюць адмерлыя расліны, астанкі жывёл;

г) пчолы апыляюць кветкі.



2. Заданне: суаднесці ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозе:

-харчовыя ўзаемадзеянні ________________________;

-нехарчовыя ўзаемадзеянні ______________________.

а) раслінаедныя жывёлы часам становяцца ахвярай драпежнікаў;

б) дажджавыя чэрві ўдзельнічаюць ў глебаўтварэнні;

в) грыбы і бактэрыі раскладаюць адмерлыя расліны, астанкі жывёл;

г) пчолы апыляюць кветкі.






Дадатак 5



Схема ланцугоў харчавання жывёл лесу.

?

6

7


расліны

?

5


расліны

2

?


расліны

?

4

?


0

расліны

1

ліса

2

лось

3

лічынкі майскага жука

4

крот

5

вожык

6

заяц

7

воўк