СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Открытый урок"Полезные ископаемые"

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Открытый урок"Полезные ископаемые"»

Тэма. Карысныя выкапні

Мэта: сфарміраваць уяўленне вучняў аб карысных выкапнях і іх відах.

Задачы:

1. Пазнаёміць з відамі карысных выкапняў і месцамі іх здабычы ў Беларусі

2. Развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, цікавасць, уменне даследаваць, параўноўваць, ацэньваць

3. Раскрыць значэнне карысных выкапняў для чалавека

4. Выхоўваць уменне працаваць у групе

Абсталяванне: калекцыя карысных выкапняў, фізічная карта Беларусі, атласы, контурныя карты, табліца «Умоўныя знакі карысных выкапняў», тлумачальныя слоўнікі, жэтоны-знакі для ацэньвання, план даследавання карыснага выкапня

Ход урока

1.Арганізацыйны момант , псіхалагічны настрой

— Вітаю вас дзеці і паважаныя госці!

Добры дзень і добры час

Як я рада бачыць вас

Адзін на аднаго паглядзелі,

Усміхнуліся і селі

2. Матывацыя і мэтапалаганне

— Паглядзіце на стол. Я прынясла для вас прадметы.

Какие хитрые секреты

Хранят обычные предметы:

Блестят в солонке минералы:

Снежинка – это же кристаллы!

Фольга, скрывавшая конфету-

Металл такой же, как в ракетах

Таит в себе простая глина,

Сестра сапфира и рубина!

А коль споткнешься ты о камень,

Не думай, что виной булыжник,

И тут всесильная природа

Тебе подсунула породу!









Што іх аб’ядноўвае памііж сабой? (Гэта прадметы быту)

_ Аб якой пародзе ідзе гутарка?

З чаго яны зробленыя? Хто дагадаўся? (з металу, гліны, шкла — з горных парод і мінералаў)



— Багатая і разнастайная прырода Зямлі. Адны горныя пароды і мінералы знаходзяцца на паверхні Зямлі, другія схаваны ў яе глыбінях.

_ Калі мы яшчэ раз паглядзім на гэтыя прадметы дамашняга ўжытку і мы ведам, што гэтыя прадметы зробленыя з горных парод і мінералаў. Мы робім вынік, што горныя пароды і мінералы моцна патрэбныя людзям



Хвілінка беларускай мовы

-Падбярыце сінонімы слову патрэба (карысць)


Тэма ўрока. Карысныя выкапні


- Вучні запісваюць дату і тэму

Мэта з дапамогай падручніка

Знаёмства з паняццем карысныя выкапні

-Вучні чытаюць з падручніка паняцце “карысныя выкапні”

_ Звярнуць увагу на экран. Хто гэта? Што ен робіць?(геолаг)

Настаўнік зачытвае з тлумачальнага слоўніка гэта слова геолаг і навуку геалогія


Сення на ўроку вы будзеце геолагамі і будзеце даследаваць карысныя выкапні

3. Праверка дамашняга задання

— Перад тым, як мы адправімся ў падарожжа па прыродныя багацці “карысныя выкапні” , вам - геолагам патрэбна правясці папярэднія даследаванні і выявіць, што ж вы ведаеце аб горных пародах і мінералах і дзе ж іх патрэбна шукаць

— Выканаць тэст

- Узаемаправерка

_ Дзе іх патрэбна адшукваць горныя пароды і мінералы? (На паверхні і ў глыбіні зямной кары)

Гульня трэці лішні (даведаемся ці запомнілі вы слаі зямной кары)

1.асадкавы, гранітны пясчаны

2.базальтавы, магматычны, гранітны

3.гранітны, гліністы, базальтавы

4.кварцавы, асадкавы, гранітны

Якой бывае зямная кара? (вучні крэпяць слаі на дошцы)

мацерыковая акіянічная



4. Вывучэнне новага матэрыялу

—З першымі заданнямі вы справіліся, працягнем нашы даследаванні

— У нетрах зямлі вельмі многа карысных выкапняў. Большасць з іх мы ўжо выкарыстоўваем

1).Па спосабу выкарыстання карысныя выкапні дзеляцца на тры групы. (Схема на дошцы і на сталах)

—Так будуць называцца вашы геалагічныя групы: 1 група — «Гаручыя», 2 група — «Рудныя», 3 група — «Нярудныя»

_ Пазнаёмцеся з тэкстам падручніка па сваіх групах.

2). Вам дадзены абразцы, раздзяліце іх па сваіх групах

- інструктаж: вы будзеце браць у рукі карысныя выкапні, не пробуйце іх на смак, гэта небяспечна, пасля ўрока памыйце рукі

( на сталах каробачкі з абразцамі карысных выкапняў– каменная соль, торф, граніт, каменны вугаль, буры вугаль, железная руда, пясок, мел, калійная соль, вапняк, кварц, медная руда)

Фізкульхвілінка

Па дарожцы групы геолагаў ішлі,

Многа камянёў знайшлі.

Прыселі, сабралі, ў мяшочкі паклалі

Далей пайшлі, ізноў знайшлі.

Прыселі сабралі, у мяшочкі паклалі

Стоп! Трошкі адпачнем,

І камяні вывучаць пачнем

— А зараз давайце праверым, ці правільна вы раздзялілі карысныя выкапні на групы. (Выступленні груп).

_ Інфармацыя на прэзентацыі

А).Да гаручых карысных выкапняў адносяцца: нафта, каменны і буры вугаль, прыродны газ.Іх выкарыстоўваюць як паліва.(выкарыстанне)

Б).Да рудных карысных выкапняў адносяцца горныя пароды, у склад якіх уваходзяць металы: алюміній, медзь, жалеза, свінец, золата (выкарыстанне)

В).Да нярудных карысных выкапняў адносяцца солі, вапняк, пясок, гліна, граніт, мел, мармур.(выкарыстанне)

— Выпраўце памылкі, якія вы дапусцілі раздзяляючы карысныя выкапні

3). Здабыча карысных выкапняў (спосабы на слайдах)

- Месцазнаходжанне карыснага выкапня называецца радовішча

- Радовішчы на картах абазначаныя значкамі, атлас с.22

4). Карысныя выкапні Беларусі ( Работа з атласам Беларусі)

- Ці ведаеце, якія карысныя выкапні здабываюць на тэрыторыі Беларусі?

–Перед вамі карта Беларусі

-Па сваіх групах знайдзіце інфармацыю у падручніку на с.84-85

аб карысных выкапнях Беларусі і знайдзіце іх на карце

- Якая група не знайшла інфармацыі свайго віду?

- Адказы па групах

- Удакладненне настаўнікам

5.Замацаванне новага матэрыялу

Даследаванне абразца карыснага выкапня

— Кожная група атрымлівае абразец карыснага выкапня свайго віду

1 група «Гаручыя» — каменны вугаль, 2 група «Рудныя»- железная руда, 3 група «Нярудныя» — каменная соль.

— Складзіце прэзентацыі аб сваім карысных выкапнях на лісце паперы і раскажыце пра яго па плану





ПЛАН

  1. Назва карыснага выкапня.

  2. Умоўнае абазначэнне на карце

  3. Выкарыстанне (карцінкі)

  4. Значэнне карыснага выкапня

  5. Ці здабываюць у Беларусі?

— Для даследавання вы атрымліваеце інфармацыйныя лісткі, якія дапамогуць вам правільна скласці прэзентацыю

_ Абарона прэзентацыі

10. Вынік даследавання

Скончыце сказ:

На гэтым уроку я даведаўся…

Было цікава…

Было цяжка…

Я выконваў заданні…

Я паняў, што…

Цяпер я магу…

Я навучыўся…

Урок даў мне для жыцця…

Мне захацелася…

—Ці дасягнулі мы мэты, якую ставілі перад сабой?

12. Падвядзенне вынікаў работы груп

Ацэньванне вучняў

13. Дамашняе заданне .

— Да наступнага ўрока чытаць інфармацыю па падручніку с.82-86. А хто хоча вышэйшы бал, падрыхтаваць паведамленне аб любым карысным выкапні

14. Рэфлексія. Вынік урока

— Кім вы сення былі на ўроку?

  • Якімі якасцямі павінен валодаць геолаг?

— Магчыма хтосці з вас ў будучым стане геолагам і будзе адкрываць новыя радовішчы карысных выкапняў

— дзякую за добрую працу на ўроку.