СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Открытый урок"Рождаемость, смертность и натуральный прирост"

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Открытый урок"Рождаемость, смертность и натуральный прирост"»

Нараджальнасць, смяротнасць і натуральны прырост. Міграцыя насельніцтва

Мэты:

фарміраваць веданне паняцця ”дэпапуляцыя”; уяўленні аб дэмаграфічных працэсах Беларусі; структуры насельніцтва па поле і ўзросце; уменні характарызаваць асаблівасці натуральнага прыросту і міграцый насельніцтва, узрастова-палавой структуры насельніцтва;працаваць са статыстычнымі данымі для пабудовы дыяграмы ўзрастова-палавой структуры насельніцтва Беларусі

У ходзе выканання практычнай работы развіваць уменне карыстацца рознымі крыніцамі інфармацыі, будаваць дыяграмы, рабіць аналіз статычных дадзеных.

Пры вывучэнні тэмы выкарыстоўваць асабісты вопыт вучняў.

Абсталяванне: атласы, табліцы, мульцімедыйная прэзентацыя, персанальныя камп’ютэры.

Тып урока- урок засваення новых ведаў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

- Стварэнне сітуацыі поспеху

- Рабяты, сёння на ўроку я хачу прапанаваць вам дэвіз: “Дарогу адолее той, хто ідзе” (усходняя прыказка). Гэта азначае, што той хто добра папрацуе на ўроку, здолее вырашыць усе наступныя задачы. А працаваць вам дапамогуць словы акадэміка А.У. Обручава “ Нястанна шукайце факты, збірайце іх у прыродзе і кнігах. Шчаслівага вам,вандроўцы, шляху у трэцяе тысячагоддзе”.

2.Актуалізацыя ведаў

- адказаць на пытанні:

1) Якая колькасць насельніцтва пражывае на тэрыторыі Беларусі?

2) Што адбываецца з колькасю насельніцтва Беларусі?

3) З дапамогай якіх мерапрыемстваў вядуць падлік колькасці насельніцтва?

4) Што такое шчыльнасць насельніцтва?

5) Якая шчыльнасць насельніцтва ў Беларусі? Клецкім Раёне?

6) Яія суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва?

7) Якія прычыны такой рознасці?

3. Вывучэнне новай тэмы

1. Пастаноўка мэты

2. Успомніць паказчыкі дэмаграфічных працэсаў

- нараджальнасць

- смяротнасць

- што такое натуральны прырост? Пры якіх умовах ён існуе?

- што такое ўзнаўленне? Да якога тыпу адносіцца Беларусь?

3. Натуральны прырост Беларусі

- пазнаёміцца з тэкстам с.116

- абгрунтаваць

4.Паняцце “дэпапуляцыя”

- абгрунтаваць

5.Характарыстыка нараджальнасці і смяротнасці

- праца з тэкстам с.116-117

- адказаць на пытанні:

1) Што адбываецца з нараджальнасцю і смяротнасцю за апошнія гады?

2) Фякія меры дэмаграфічнай бяспекі былі зроблены для павялічэння

нараджальнасці?

  • Факт для роздуму с.117

Зрокавая гімнастыка

6. Полаўзрастовая структура насельніцтва

- праца з табліцай №2, аналіз

- вынік абгрунтаваць

- павялічэння пенсійнага ўзросту, прычыны, “факт для роздуму”

- праца з табліцай №3

- статыстычныя дадзеныя па школе (прыкладваюцца)

- харктарыстыка полаўзрастовай піраміды мал.95

7. Міграцыя насельніцтва

- успомніць віды міграцый

1) характарыстыка іміграцыі (праца з тэкстам)

2) характарыстыка эміграцыі (праца з тэкстам)

  • праца здыяграмамі 96,97 (абгрунтаванне)

  • факт для роздуму

8. Дэмаграфічная сітуацыя Клецкага раёна

Якія можаце прапанаваць шляхі вырашэння дэмаграфічнай праблемы.

1 Падтрымка мнагадзетных сем’яў.

2. Павышэнне ўзроўню медыцынскага абслугоўвання, асабліва ў малых гарадах і сельскай мясцовасці.

3. Развіццё эканомікі (упэўненасць у заўтрашнім дні)

4.Забеспячэнне жыллём у сельскай мясцовасці маладых спецыялістаў усіх сфер вытворчасці.

4.Выкананне практычнай работы №5

- Інструктыўныя карткі прыкладваюцца

5. Дамашняе заданне

23,с.116-121

Рэфлексія Звернемся з вамі да нашага дэвізу: "Дарогу адолее ідучы"

Я маю вялікае спадзяванне, што сённяшнюю дарогу мы з вамі адолелі, таму што вы ўсе добра працавалі, уважліва слухалі, дапамагалі адзін аднаму.

Зараз выходзячы з класа вы кожны паставіце значок на “дарозе”:

калі вы на ўроку нічога не зразумелі ці не засвоілі, то знак пакіньце ў пачатку дарогі, калі вам яшчэ неабхода папрацаваць над тэмай – усярэдзіне,

калі вы поўнасцю засвоілі ўвесь матэрыял – у самым канцы дарогі.

5

Практычная работа № 4
Пабудова кругавых дыяграм узроставай структуры насельніцтва( па даных табліцы №2 вучэбнага дапаможніка) і іх аналіз.

Мэта: Замацаваць уменне складаць і аналізаваць кругавыя дыяграмы; развіваць уменне карыстацца статыстычным матэрыялам.

Ход работы

1. Актуалізацыя ведаў.

Якая колькасць насельніцтва ў свеце?

Якая колькасць насельніцтва ў Беларусі паводле апошняга перапісу?

Якія ўзроставыя групы пераважаюць у структуры насельніцтва Беларусі? (с.202, табл.). Чаму?

2. Па даных табліцы №2, с.202 пабудуйце кругавыя дыяграмы ўзроставай структуры насельніцтва Беларусі. Пазначце рознымі колерамі ўзроставыя групы.

3. Зрабіце аналіз змянення колькасці насельніцтва ў розных узроставых групах. Гэта звязана з наступнымі прычынамі: …..

Дадатковае заданне:

Якія прычыны абумовілі зніжэнне нараджальнасці ў краіне ў апошнія дзесяцігоддзі?

Якія мерапрыемствы праводзіць дзяржава, каб павялічыць нараджальнасць?

Ці паўплывае на развіццё эканомікі краіны зніжэнне колькасці насельніцтва?

Адказ абгрунтуйце.

Ацэньванне: 1-3 пытанні – 6 балаў; дадатковае заданне – 3 балы.

1 Прасачыць дынаміку насельніцтва з 1897 па 1940гг.

Указаць прычыны павышэння колькасці насельніцтва, параўнаць колькасць гарадскога і сельскага насельніцтва

_____________________________________________________________________

2. 1940-1979гг.

Калі Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню колькасці насельніцтва.

З чым звязаны рост гарадскога насельніцтва ў гэты перыяд?

_____________________________________________________________________

3. Калі Беларусь дасягнула свайго піка колькасці насельніцтва? (звыш 10млн 1989-1993гг).

Прасачыце дынаміку гарадскога і сельскага насельніцтва. Растлумачце прычыны.

_____________________________________________________________________

4.Чым тлумачыцца пераход ад расшыраннага да звужанага тыпу ўзнаўлення насельніцтва (1994-2009гг) (дэпапуляцыя)

Як звязаны рост гарадскога насельніцтва з паніжэннем нараджальнасці?

_____________________________________________________________________

5. Дынаміка насельніцтва Клецкага раёна

____________________________________________________________________

6. Дынаміка насельніцтва агр. Янавічы

4. Дзяржаўная палітыка ў вобласці аховы і забеспячэнні рэпрадуктыўных правоў грамадзян і фармаванні іх рэпрадуктыўных запатрабаванняў, у тым ліку:

-забеспячэнне ўмоў, якія спрыяюць рэалізацыі існых рэпрадуктыўных усталёвак шлюбных пар і асоб;

-аказанне прафесійнай медыцынскай і сацыяльнай дапамогі ў пытаннях планавання сям'і;

-выхаванне ў бацькоў адказнасці за нараджэнне і выхаванне здаровага дзіцяці;

-фармаванне перадумоў, што спрыяюць падвышэнню асноўных паказчыкаў рэпрадуктыўных усталёвак жанчын у доўгатэрміновай дэмаграфічнай перспектыве;

-падвышэнне якасці, пашырэнне формаў і выглядаў медыцынскага абслугоўвання для сям'і рэпрадуктыўнага ўзросту.

Асноўнымі задачамі забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі з'яўляюцца:

-паляпшэнне сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці насельніцтва;

-паэтапнае забеспячэнне і ўдасканаленне дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у вобласці аплаты працы, пенсійнага забеспячэння, адукацыі, аховы здароўя, культуры, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання;

-аптымізацыя вонкавых і ўнутраных міграцыйных струменяў насельніцтва;

-процідзеянне нелегальнай міграцыі;

-садзейнічанне добраахвотнаму вяртанню беларусаў на этнічную радзіму (па месцы нараджэння);

-стымуляванне прыцягнення і замацаванні адмыслоўцаў у сельскай мясцовасці;

-фармаванне высокіх духоўна-маральных стандартаў грамадзян у вобласці сямейных адносін, падвышэнні прэстыжу сям'і ў грамадстве;

-забеспячэнне рэпрадуктыўных правоў грамадзян і садзейнічанне фармаванню высокіх рэпрадуктыўных запатрабаванняў насельніцтва.

задачамі забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі з'яўляюцца: