СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Пабудова чарцяжоў, якія змяшчаюць сячэнні і разрэзы

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-конспект урока с приложеной презентацией пишите на адрес [email protected] вышлю

Просмотр содержимого документа
«Пабудова чарцяжоў, якія змяшчаюць сячэнні і разрэзы»

Урок чарчэння, 9 клас (урок № 24)


Раздзел: Пабудова чарцяжоў, якія змяшчаюць сячэнні і разрэзы


Тэма: Злучэнне на чарцяжы выгляду і разрэзу

§ 23 стар.129-132

Практ.сшытак 46, 47, 48

Зборнік №79.2 на фармаце А4

памеры адвольныя


Мэта: Забяспечыць засваенне вучнямі прадметнага зместу тэмы Злучэнне на чарцяжы выгляду і разрэзу

  • азнаёміць з правіламі злучэння выгляду і разрэзу;

  • сфармаваць навыкі пабудовы малюнка які змяшчае злучэнне выгляду і разрэзу;

  • развіваць памяць, прасторавае уяўленне, прасторавае мысленне;

  • выхоўваць пачуццё часу, адказнасці ў калектыве.


Від урока: урок «адкрыцця» новых ведаў і адпрацоўкі ўменняў і рэфлексіі.


Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная, індывідуальная.


Міжпрадметный сувязі: геаметрыя, матэматыка.


Тып уроку: камбінаваны.


Месца ўрока ў вывучаемай тэме: першы


Метады навучання: - тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,

практычная работа);

- рэпрадуктыўны (агульныя звесткі аб чытанні чарцяжоў.

Паслядоўнасць злучэння на чарцяжы выгляду і разрэзу).


Матэрыяльна-тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне: камп’ютарны клас, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, easyQuizzy-2.0, чарцёжная папера фармату А4, аловак, гумка, лінейка, транспарцір, вугольнік, цыркуль.


Метадычнае забеспячэнне ўрока: §23, старонка 129-132 падручніка В.Н. Вінаградава 2014 года, сшытак заданні № 46, 47, 48, зборнік задач заданне №79.2.


Матывацыя: Веды чарцёжнай граматы дапамогуць правільна афармляць чарцяжы, а таксама чытаць і разумець чарцяжы, выкананыя іншымі людзьмі.


Павінны даведацца пра паслядоўнасць злучэння на чарцяжы выгляду і разрэзу.

Павінны навучыцца будаваць чарцяжы са злучэннямі выгляду і разрэзу.


ХОД УРОКА

І. Уводна-матывацыйны этап

Добры дзень паважаныя вучні !

Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне раздзела Пабудова чарцяжоў, якія змяшчаюць сячэнні і разрэзы

Тэма нашага ўрока “Злучэнне на чарцяжы выгляду і разрэзу”


І І . Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці.

1. Дайце азначэнне разрэзу? - разрэз – відарыс прадмета, мысленна рассечанага адной або некалькімі плоскасцямі.

2. Для чаго прымяняецца разрэз? - Для высвятлення ўнутранай формы дэталі па чарцяжы, выяўлення яе асобных частак і элементаў.

3. Як зменіцца відарыс пасля выканання разрэзу? - Штрыхавыя лініі, якімі на галоўным выглядзе былі паказаны ўнутраныя абрысы, будуць абведзены суцэльнымі асноўнымі лініямі, бо яны сталі бачнымі.

4. Назавіце якія бываюць разрэзы ў праекцыйнай сувязі? – франтальны, гарызантальны, профільны, нахілены (калі вугал сякучай не роўны 90°).

5. Якія разрэзы называюць простымі? - Разрэз атрыманы пры дапамозе адной плоскасці.

6. Якія разрэзы называюць франтальнымі? Гарызантальнымі? профільнымі? -

Франтальнымі – калі сякучая плоскасць паралельна франтальнай плоскасці праекцый.

Гарызантальнымі – калі сякучая плоскасць паралельна гарызантальнай плоскасці

праекцый.

Профільнымі – калі сякучая плоскасць паралельна профільнай плоскасці праекцыі.

7.У якіх выпадках разрэзы не абазначаюць? - У тым выпадку, калі сякучая плоскасць супадае з пласкасццю сіметрыі дэталі і разрэз размешчаны ў праекцыйнай сувязі.

8.Якія разрэзы называюць мясцовымі? – абмежаваны разрэз якой-небудзь часткі дэталі.

9.Якімі лініямі абмяжоўваюць мясцовы разрэз? - суцэльнай хвалістай лініяй, таўшчыня якой ад s/3 да s/2 , або суцэльнай тонкай лініяй са зломам таўшчыня якой ад s/3 да s/2.


І І І . Стварэнне праблемнай сітуацыі.

Як я сказаў вышэй ў нас тэма ўрока Злучэнне на чарцяжы выгляду і разрэза

Давайце разам паспрабуев вызначыць мэты ўрока:

Павінны даведацца пра паслядоўнасць злучэння на чарцяжы выгляду і разрэзу.

Павінны навучыцца будаваць чарцяжы са злучэннямі выгляду і разрэзу.


І V . Пошук рашэння праблемнай сітуацыі.

ЗЛУЧЭННЕ ЧАСТКІ ВЫГЛЯДУ І ЧАСТКІ РАЗРЭЗУ

Для адначасовага выяўлення ўнутранай і знешняй формаў дэталі дапускаецца злучаць на адным відарысе частку выгляду і частку адпаведнага разрэзу (рысунак 135).

Гэтыя відарысы падзяляюць суцэльнай хвалістай лініяй, якую

праводзяць ад рукі, або суцэльнай тонкай лініяй са зломам.

Чым жа выклікана неабходнасць прымянення менавіта такіх

відарысаў?. Разгледзьце рысунак 135. Калі на чарцяжы

выканаць поўны франтальны разрэз, то па адным выглядзе

зверху нельга будзе меркаваць аб форме і вышыні верхнягя

вушка. На франтальным разрэзе яно не будзе паказана. Таму ў дадзеным выпадку лепш злучыць частку выгляду і частку разрэзу.


ЗЛУЧЭННЕ ПАЛАВІНЫ ВЫГЛЯДУ І ПАЛАВІНЫ РАЗРЭЗУ

Калі выгляд і размешчаны на яго месцы разрэз уяўляюць сабой сіметрычныя фігуры, можна злучыць палавіну выгляду і палавіну разрэзу.






На рысунку 136, а змешчаны галоўны выгляд і выгляд зверху дэталі. Па гэтых відарысах можна меркаваць у асноўным аб знешняй форме дэталі. Рысунак 136, б змяшчае франтальны разрэз і выгляд зверху. Па гэтых відарысах лягчэй

меркаваць аб унутранай будове дэталі, больш складана — аб знешняй форме. Калі ж аб’яднаць гэтыя два відарысы, г. зн. злучыць палавіну выгляду спераду (галоўнага выгляду) з палавінай франтальнага разрэзу, то можна меркаваць як аб знешняй, так і аб унутранай форме дэталі (рыс. 136, в).

Пры выкананні такіх відарысаў варта мець на ўвазе, што мяжой паміж выглядам і разрэзам служыць вось сіметрыі, г. зн. штрыхпункцірная лінія. Разрэз на чарцяжы размяшчаюць справа ад восі сіметрыі або пад ёй. На палавіне выгляду штрыхавыя лініі, якія паказваюць контур унутраных абрысаў, не праводзяць.

Калі лінія контуру супадае з воссю сіметрыі, то злучаюць частку выгляду і частку разрэзу, раздзяляючы іх суцэльнай тонкай хвалістай лініяй так, каб контурная лінія, аб якой ідзе размова, не знікала з чарцяжа (рысунак 137).


















Калі на відарысе, дзе злучаны палавіна выгляду і палавіна разрэзу, неабходна нанесці памеры, то размерныя лініі, якія адносяцца да элемента дэталі, вычарчанага толькі да восі сіметрыі (напрыклад, адтуліны), праводзяць крыху далей ад восі і абмяжоўваюць стрэлкай з аднаго боку. Памер знешняй формы дэталі паказваюць поўны (Ø 16, Ø 42) рысунак 138. Памеры знешняй формы дэталі паказваюць з боку выгляду, унутранай – з боку разрэзу.


V. Першаснае замацаванне з прагаварваннем.

1. Для чаго на чарцяжы злучаюць частку выгляду і частку разрэзу? – Для адначасовага выяўлення ўнутранай і знешняй формаў дэталі.

2. Якой лініяй іх размяжоўваюць? - Суцэльнай хвалістай лініяй, якую праводзяць ад рукі, або суцэльнай тонкай лініяй са зломам.

3.У якіх выпадках можна злучыць палавіну выгляду і палавіну разрэзу? – Калі выгляд і размешчаны на яго месцы разрэз уяўляюць сабой сіметрычныя фігуры.

4.Ці паказваюць на палавіне выгляду ўнутраныя абрысы прадмета? - На палавіне выгляду штрыхавыя лініі, якія паказваюць контур унутраных абрысаў, не праводзяць.


VI. Практычная работа. Арганізацыя рабочых месцаў

Заданне: сшытак № 46, 47, 48


VІІ. Фізкультхвілінка для вачэй. ( прыкладна на 25 хвіліне)


У сярэднім тэмпе прарабіць тры - чатыры кругавых рухаў вачмі ў правы бок, столькіж у левы бок. Паслабіўшы мышцы вачэй, паглядзець у далеч на лік 1-6. Паўтарыць 1-2 разы. (Фізкультхвілінка можа быць у выглядзе мультымедыя).


VIIІ. Падвядзенне вынікаў, абагульненне і сістэматызацыя ведаў з

выстаўленнем адзнак.

Падвядзенне вынікаў работы на ўроку ( аналіз адказаў, аналіз выканання пастаўленых задач, дапушчаных памылак, выстаўленых адзнак).



ІХ. Рэфлексія навучальнай дзейнасці на ўроку.

На колькі важнымі і практычна неабходнымі для вас сталі веды атрыманыя на ўроку.

Ці спатрэбіца вам гэта ў жыцці.

А зараз, паспрабуйце прадоўжыць сказы.

Было цікава…

Было цяжка…

Зараз я магу…

Я навучылася (ўся)…

Мяне здзівіла…

Мне захацелася…


Х. Інфармацыя пра дамашняе заданне.


§ 23, практ.сшытак 46, 47, 48


Зборнік №79.2 на фармаце А4, памеры адвольныя



Па дадзеных двух выглядах

дэталі (рыс. 140) выканайце чарцёж,

які складаецца з палавіны выгляду і

палавіны разрэзу (выгляд злева не

вычэрчвайце). Нанясіце размерныя лініі.