СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Падагульненне па раздзеле "Сінтаксіс і пунктуацыя" (5 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока па тэме "Падагульненне вывучанага па раздзеле "Сінтаксіс і пунктуацыя" для 5 класа

Просмотр содержимого документа
«Падагульненне па раздзеле "Сінтаксіс і пунктуацыя" (5 клас)»

Прадмет: беларуская мова

Клас: 5

Тып урока: урок замацавання пройдзенага матэрыялу.

Форма ўрока: падарожжа.

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”

Мэта: стварэнне ўмоў для падагульнення і сістэматызацыі ведаў, атрыманых пры вывучэнні раздзела “Сінтаксіс і пунктуацыя”.

Задачы: - замацоўваць і ўдасканальваць уменні вучняў прымяняць атрыманыя веды на практыцы: выконваць сінтаксічны разбор сказа, вызначаць аднародныя члены сказа і звроткі, ужываць складаныя сказы, правільна афармляць дыялог на пісьме;

- развіваць арфаграфічную і пунктуацыйную пільнасць, уменне правільна лагічна выказваць свае думкі;

- спрыяць фарміраванню пачуцця калектывізму, узаемадапамогі, адказнасці, цікавасці да вывучэння моўных з’яў.


Абсталяванне: карта падарожжа, карткі з рознаўзроўневымі заданнямі, канверт з пісьмом, канверт для заданняў.


Ход урока

І. Рэлаксацыя.

- Дзень добры, дарагія сябры. Я рада вітаць вас зноў на сваім уроку. У мяне сёння добры настрой, таму што для мяне, як і для Г. Пашкова

Самы радасны прадмет –

Спасцігаць загадку слова,

Роднае зямелькі мову.

І я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам шмат радасці і новых перамог.


ІІ. Паведамленне тэмы, мэты і задач урока. Матывацыя.

  • А ўрок у нас незвычайны, таму што мы з вамі накіроўваемся ў падарожжа па краіне “Сінтаксіс і Пунктуацыя” Ці гатовы вы ісці ў паход і пераадолець усе цяжкасці, якія сустрэнуцца на вашым шляху? Ці ўзялі вы ўсё патрэбнае для нашай нялёгкай працы? Давайце праверым:

- зброя (ручка, аловак, лінейка);

- прадметы першай неабходнасці (сшытак, кніга, дзённік),

- праважаты (настаўнік);

- карта мясцовасці?

  • Карту мясцовасці, якая дапаможа нам выбраць правільны шлях нам патрэбна заслужыць.


Заслугоўванне карты.

На дошцы запісаны сказ “Я падарожнічаю.”

Вучням неабходна зрабіць яго развітым, уключыўшы ў яго 1 дапаўненне, 1 азначэнне, 1 акалічнасць.

Карта раскрываецца на дошцы пасля выканання задання.

  • Карта ў нашых руках, паглядзіце на яе і скажыце, што нас чакае?

Значыць, мы сёння павінны:

Паўтарыць … (набытыя веды па сінтаксісу і пунктуацыі).

Удасканаліць … (уменні правільна прымяняць набытыя веды);

Пасябраваць …. (з жыхарамі краіны “Сінтаксісу і Пунктуацыі”);

Дайсці да … (дрэва мудрасці і атрымаць ад яго каштоўныя парады).

- Для чаго нам будуць патрэбны набытыя веды і ўменні?

- А яшчэ нам патрэбна будзе навучыцца вытрымцы, таварсцкасці і ўзаемадапамозе.

(Вучні запісваюць тэму ўрока ў сшыткі.)


ІІІ. Падагульненне і сістэматызацый набытых ведаў.

І этап. Лес аднародных членаў.

- І мы накіроўваемся да лесу Аднародных членаў. А лес наш незвычайны, бо дрэвы адмысловыя: на некаторых з іх растуць сказы з аднароднымі членамі. Каб прайсці праз лес нам патрэбна выканаць яго заданне.


Заданне 1.

1. Прачытайце сказы, знайдзіце ў іх аднародныя члены, падкрэсліце іх як члены сказа, расстаўце знакі прыпынку, (ІІІ-ІV узр.)

2. Складзіце схемы сказаў з аднароднымі членамі (V узр.).

Лісце дрэў і хмызнякоў пацямнела.

Зялёны лес поўны пахаў і шумаў і песень.

Паспелі ягады суніцы чарніцы.

Хутка прыйдзе чарга грыбоў, лісічак маслякоў першых летніх грыбоў.

Прывал (адпачынак)

Прыйшоў час адпачыць і распаліць вогнішча. Размінаемся, робім выгляд, што падымаем сухія галінкі і бярвенне, складваем у адно месца. Уявіце, што цягнеце вельмі цяжкае бервяно…

Малайцы, што ж пайшлі далей па веды.


ІІ этап. Заданне ад Зваротка

Што ж там на нашай карце? Можа, завітаем на поле гультаёў? Не?

Тады зойдзем у госці да зваротка. Як ветлівыя людзі заходзяць да кагосьці? (Патрэбна пазваніць ці пастукацца, павітацца і папрасіць дазволу зайсці.)

Настаўнік стукае ў дошку і чакае адказу.

  • Цішыня. Цікава, чаму ён ад нас схаваўся? (Заглядвае за дошку). Нам зваротак пакінуў ліст, у якім гаворыцца: “Добры дзень, падарожнікі! Я вельмі люблю гуляць у хованкі з разумнымі дзецьмі. Нядаўна я прачытаў адну казку, яна мне вельмі спадабалася. Пагуляйце са мной, і я саслужу вам добрую службу ў жыцці”.


Заданне 2.

1. Запішыце ўрывак казкі, ўставіўшы прапушчаныя літары, адшукайце ў ім звароткі, выдзеліце іх патрэбнымі знакамі прыпынку (ІІІ узр.)

В..рнуўся бедны чалавек дахаты, сеў і плача.

  • Чаго ты тата плачаш? – пыта..цца дачка.

  • Ды так і так, – а..казвае бацька. – Хоча багаты сусе.. адабраць у нас карову. Пан загадаў нам тры зага..кі. Хто а..гадае, таму і карова застанецца.

  • А якія тата зага..кі? – пыта..цца дачка.

Бацька а..казаў.

Нічога тата не турбуйся, - кажа дачка. – Кладзіся спаць. Раніца за вечар мудрэйшая: заўтра што-небудзь прыдумаем.


2. Складзіце схемы сказаў са звароткамі. (ІV узр.)


3. Перабудуйце сказы так, каб адно з яго слоў было звароткам (V узр.).

Дачка спытала ў таты, чаму ён плача.

Пан пацікавіўся ў дзяўчынкі, да чаго яму коней прывязаць.

Дзяўчынка сказала пану злавіць свой падарунак.


  • Якую казку прачытаў зваротак?

  • Якую службу саслужыць нам зваротак у жыцці?

Зрокавая гімнастыка

  • А цяпер паглядзеце ў біноклі. Ці няма на гарызонце чаго цікавага? Можа, зверху? Знізу? Справа? Злева? Ззаду? Наперадзе?

  • Дарога кліча нас наперад. Не будзем затрымлівацца. Зірніце, якое чароўнае балотца двоечнікаў. Можа, хто-небудзь хоча там завязнуць? Не? Тады пойдзем далей. Што ў нас наперадзе?


ІV этап. Пераправа праз раку.

  • Рака “Складаных сказаў” – паўнаводная і шырокая. Пераправіцца немагчыма, патрэбна будаваць мост.

Вось ваш будаўнічы матэрыял

(Настаўнік высыпае на стол лісткі.)


Заданне 3. (Выковаецца на дошцы).

1. Дапісаць сказы такім чынам, каб яны сталі складанымі, расставіць у іх знакі прыпынку (ІІІ узр.).

2. Выканаць пісьмова сінтаксічны разбор сказаў (ІV узр.).

3. Пабудаваць схемы сказаў (V узр.).

Хутка прыйдзе снежань і …

Дзеці вельмі задаволены таму што…

Прыходзь хутчэй зіма каб …


- Мы перабраліся праз раку дзякуючы таму, што пабудавалі мост. Мы ўсё бліжэй і бліжэй да мудрага дрэва. Засталося выбраць правільную сцежку, а іх перад намі аж тры. Куды пойдзем? Можа, на бераг крыкуноў? Чаму не? Дарожкай забіяк? А куды?


V этап. Заданні ад мудрага Дуба.

- Нас сустракае Дуб – дрэва мудрасці. Мудры Дуб дасць вам параду, адкрые сакрэт свае мудрасці, калі ўбачыць, што вы таксама разумныя дзеці і добра падрыхтаваліся да ўрока.


4 заданне.

1. Растаўце знакі прыпынку ў дыялогу (ІІІ-ІV узр.)

Змарыўся Янка прысеў на пні і застагнаў сам сабе

Ох, ох!

І толькі ён так сказаў – выскачыў з-пад пня дзядок з доўгаю барадою і пытаецца

Чаго ты мяне клікаў хлопец?

Паглядзеў Янка спалохана на дзядка і кажа

Не дзедка не клікаў я цябе.


2. Складзіце дыялог на тэму “Паводзіны ў гасцях”, запішыце яго і прачытайце па ролях (V узр.)


V. Падвядзенне вынікаў урока.

- Вось і выканалі мы ўсе заданні краіны “Сінтаксісу і пунктуацыі”. Але мудры дуб, перш чым даць вам параду, хоча даведацца ў вас, з чым вы сустрэліся на сваім шляху скажыце, калі ласка:

Што вы паўтарылі?

Чаму навучыліся?

З кім пасябравалі?


VІ. Рэфлексія.

  • А як вы паводзілі сябе ў паходзе? Вырашыце гэта разам, выбраўшы адпаведныя словазлучэнні?

Пляліся ў хвасце

Падстаўлялі сябру плячо

Ішлі не разбіраючы дарогі

Трымаліся гуртам

Ледзь ногі валаклі


На працягу падарожжа вы паказалі сябе разумнымі вучнямі і сапраўднымі сябрамі.

Выстаўленне адзнак.

А цяпер паслухайце параду мудрага дуба.

Прыходзь у школу з добрым настроем.

Дапамагай сваёй школе, настаўнікам і сябрам.

Будзь працавітым, адказным, дапытлівым

Паўтарай вывучаны матэрыял.

Не адступай перад цяжкасцямі.


VІІ.Дамашняе заданне.

  • Я прапаную вам ўжо зараз пачаць выконваць парады мудрага дрэва, яшчэ раз паўтарыць пройдзены матэрыял, выканаўшы адказна дамашняе заданне:

Паўтарыць § 10-25,

ІІІ узр. – заданне 3 на с. 113,

ІV узр. – заданне 4 на с. 113,

V узр. – заданне 5 на с. 114.