СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Падагульненне вывучанага па тэме “Дзеепрыметнік”. Праверачная работа. 7 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Падагульненне вывучанага па тэме “Дзеепрыметнік”. Праверачная работа. 7 клас»

Беларуская мова. Урок 32. 7 клас

Тэма: Падагульненне вывучанага па тэме “Дзеепрыметнік”. Праверачная работа

Мэта:

  • падагульніць веды па тэме “Дзеепрыметнік”, праверыць яе засваенне;

  • развіваць творчыя здольнасці вучняў;

  • выхоўваць самастойнасць, уважлівасць, самаўпэўненасць.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Работа па тэме ўрока - праверачная работа

І варыянт

1. З прапанаваных слоў выпісаць дзеепрыметнікі: сіні, пачарнелы, лісце, чытаць, напісанае, вымыты, першы, пасеяны, светлы, замучаны.

2. Ад дзеясловаў утварыць дзеепрыметнікі, абазначыць суфіксы: задумаць, падшыць, заціснуць, разбіць, засушыць.

3. Выпісаць са сказа дзеепрыметнікавыя словазлучэнні, абазначыць у дзеепрыметніках канчаткі, падкрэсліць дзеепрыметнікі як члены сказа

Куляшоў двор быў абгароджаны невысокім, рэдкім, месцамі падгнілым і паламаным штакетнікам. (Б. Сачанка)

4. Запісаць сказ, вызначыць дзеепрыметнікавы зварот:

Каменная гладкая падлога, сцены, абабітыя цяжкай тканінай. (У.Караткевіч)

5. Перабудаваць сказы так, каб дзеепрыметнікавыя звароты выдзяляліся коскамі:

1) Мінулі зарослую купчастым лазняком балацявіну. (Б. Сачанка)

2) Травяністая, густа спавітая каранямі дарога запятляла між тоўстых камлёў ясеняў, клёнаў. (Б. Сачанка)

6. Запісаць сказы, вызначыць поўныя і кароткія дзеепрыметнікі, у дужках адзначыўшы (п) – поўны, (к) – кароткі, вызначыць сінтаксічную ролю кароткіх і поўных дзеепрыметнікаў:

1) Дзверы былі прычынены няшчыльна, і мне можна было бачыць кнігі, стол, вялізны глобус, абхвачаныя меднымі бліскучымі абручамі. (У.Караткевіч)

2) З акон так мала святла, што запалены тры свечкі. (У.Караткевіч)

7. Спісаць, падбіраючы да дзеепрыметнікаў залежныя словы.

1)У магазін прывезлі спечаны хлеб.

2) У рэчку ўпала зламанае дрэва.

3) Прыгожа зелянелі засеяныя палі.

8. Спісаць, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце, дзе трэба коскі. У дужках вызначце марфалагічныя прыметы дзеепрыметнікаў:

1) На (не) скошан… лузе трашчалі конікі.

2) Насенне (не) прапушчан… праз сушылку ляжала асобна.

3) Новая бібліятэка была яшчэ (не) абсталявана .

9. Перакладзіце на беларускую мову:

Голос, певший песню, вдруг оборвался совсем близко около хаты, громко звякнула железная клямка, и в просвете быстро распахнувшейся двери показалась рослая, смеющаяся девушка. (А. Куприн)

10. Складзіце невялікі тэкст на тэму “Мой любімы занятак”, выкарыстаўшы дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты.


ІІ варыянт

1. З прапанаваных слоў выпісаць дзеепрыметнікі: пабеленая, гаварыць, стол, паклеены, прымацаваны, шторы, зжаўцелы, мой, вымыты.

2. Ад дзеясловаў утварыць дзеепрыметнікі, абазначыць суфіксы: заквасіць, пакінуць, развесіць, пачырванець, вышыць.

3. Выпісаць са сказа дзеепрыметнікавыя словазлучэнні, абазначыць у дзеепрыметніках канчаткі, падкрэсліць дзеепрыметнікі як члены сказа

Сцежка вывела Мікалая на выцвілае, пабялелае жытнішча, за якім пачыналіся парослыя лебядой загоны бульбы. (Б. Сачанка)

4. Запісаць сказ, вызначыць дзеепрыметнікавы зварот:

На стале, засланым чыстым палатняным абрусам, ляжаў круглы бохан духмянага хлеба. (Б. Сачанка)

5. Перабудаваць сказы так, каб дзеепрыметнікавыя звароты выдзяляліся коскамі:

1) Будыніна стаяла на абсаджанай высачэннымі вастраверхімі таполямі вулачцы. (Б. Сачанка)

2) Параска пастаяла на дварэ, удыхнула свежае, настоенае на пахах травы і бульбоўніку паветра. (Б. Сачанка)

6. Запісаць сказы, вызначыць поўныя і кароткія дзеепрыметнікі, у дужках адзначыўшы (п) – поўны, (к) – кароткі, вызначыць сінтаксічную ролю кароткіх і поўных дзеепрыметнікаў:

1) Сонька была апранута па-святочнаму – белую вышываную кофту, андарак, нават фартушок падперазала. (Б. Сачанка)

2) Які толк у тым, што іх імены занесены ў першы статут. (У.Караткевіч)

7. Спісаць, падбіраючы да дзеепрыметнікаў залежныя словы.

1)Прынесеная вестка ўзрадавала байцоў.

2) Абагрэтыя дрэвы пакрываліся зялёнымі лісточкамі.

3) У напоўненым пакоі ўсталявалася цішыня.

8. Спісаць, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце, дзе трэба коскі. У дужках вызначце марфалагічныя прыметы дзеепрыметнікаў:

1) Сярод кустоў лазы на лузе трава была (не) скошана.

2) Сціскалася сэрца ад (не) выказан… хараства.

3) Чук і Гек шукалі металічную каробачку, у якой ляжала нікім (не) прачытан… тэлеграма.

9. Перакладзіце на беларускую мову:

От воды тянуло сыростью, терпкой горечью гниющей ольхи, а с дальних степей, тонувших в сиреневой дымке тумана, лёгкий ветерок нёс извечно юный, еле уловимый аромат недавно освободившейся из-под снега земли. (М.Шолохов)

10. Складзіце невялікі тэкст на тэму “Мой любімы занятак”, выкарыстаўшы дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты.

ІІІ. Дамашняе заданне: практ.107 (вусна)

ІV. Рэфлексія

  • Якія заданні вам здаліся цяжкімі?

  • З якімі заданнямі вы справіліся хутка?