СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Папулярызацыя беларускай мовы сярод бацькоў: вопыт і перспектывы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Папулярызацыя беларускай мовы сярод бацькоў: вопыт і перспектывы»

7



Папулярызацыя беларускай мовы сярод бацькоў: вопыт і перспектывы

“Усе найгалоўнейшыя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй роднай мовы недастаткова і цэлага жыцця”, - адзначаў Вальтэр. Гэтыя словы асабліва актуальныя ў нашы дні, калі мы вывучаем родную мову ва ўмовах двухмоўя, жывём у рускамоўным грамадстве. Школьных гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета, недастаткова для таго, каб пазнаёміцца з усім багаццем беларускай мовы і літаратуры. Спрыяць пашырэнню межаў школьнай праграмы, стварэнню умоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў, а таксама папулярызацыі беларускай мовы здольна пазакласная работа. У справе папулярызацыі беларускай мовы нельга забываць пра такую аўдыторыю, як бацькі. Хто як не бацькі, чыё слова можа быць аўтарытэтным, скажа дзіцяці пра прыгажосць беларускай мовы, пра неабходнасць ведаць родныя словы, пра тое, як адгукаецца роднае слова ў душы і сэрцы.

Прапаную эфектыўныя формы папулярызацыі беларускай мовы сярод бацькоў навучэнцаў. Пры правядзенні вучэбных заняткаў па беларускай літаратуры стараюся падбіраць такое дамашняе заданне, якое пажадана выканаць з удзелам бацькоў. Вось толькі некаторыя варыянты такіх заданняў:

  1. Састаўленне радаводнага дрэва

  2. Сачыненне “Рэха вайны ў летапісе маёй сям’і”

  3. Запіс беларускіх народных песень

  4. Запіс рэцэптаў беларускай кухні

  5. Падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў

  6. Падрыхтоўка экспанатаў для экспазіцыі “Музей у чамадане”

Таксама звяртаюся да пытання папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры падчас падрыхтоўкі і правядзення бацькоўскіх сходаў, напрыклад, “Кніга ў жыцці школьніка”, “Зберагчы, каб перадаць нашчадкам”, “Народная педагогіка ў сямейным выхаванні” і інш.

Незаўважанымі бацькамі застануцца і арганізаваныя ў школе выставы прадметаў народнага побыту, напрыклад, “Бабулін куфэрак”, “Этнаграфічны куток”, “Беларускі ручнік”, “Музей у чамадане” і інш. Традыцыйна вялікай папулярнасцю сярод бацькоў карыстаюцца фотазоны, аформленыя ў беларускім народным стылі падчас святкавання як дзяржаўных, так і народных святаў.

Прапаную бацькам і такія формы работы, як адкрыты прагляд літаратуры “Сцежкамі дзяцінства”, кансультацыю “Творы беларускай літаратуры для сумеснага чытання дома з дзецьмі”, выставу-заклік “Шануйце роднае слова!”.

Традыцыйна падчас святкавання Дня маці 14 кастрычніка на ўроку падпісваем з вучнямі паштоўкі – віншаванні на беларускай мове. Такім чынам можна павіншаваць бацькоў, сваякоў і сяброў з нагоды іншых святаў. Паверце, яны гэта ацэняць.

Лічу, што толькі сумесна, толькі агульнымі намаганнямі можна дасягнуць станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай мовы, літаратуры. Таму выкарыстоўваю і такія інтэрактыўныя формы работы з бацькамі і вучнямі, як акцыя “Пажаданні ў падарунак”, тэсты, інтэрв’ю.

Акцыя “Пажаданні ў падарунак”. Пры шырокай даступнасці камп’ютарных тэхналогій прапаную раздрукаваць паштоўкі, календары, лістоўкі, буклеты, кубарыкі, наклейкі і інш. з адпаведнымі малюнкамі і пажаданнямі. Можна павіншаваць бацькоў, перадаўшы гэтыя пажаданні праз вучняў. Бацькі будуць удзячны за ўвагу, а вучні – за даручаную справу. Прапаную тэксты пажаданняў да святаў.

Сябры мае! Віншую вас

З найлепшым святам – Новым годам!

Хай новы дзень і новы час

Змяце ў мінулае нягоды!

Дазвольце шчыра пажадаць,

Каб вам у вокны ззяла сонца,

А ў вашы сэрцы благадаць

Лілася ліўнямі бясконца!

Каб зоркі падалі ў руку,

А на стале было да хлеба.

І каб хапала ў кашальку

На ўсе надзённыя патрэбы.

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,

І разуменне, і пяшчота –

Калі любоў – не страсці вір –

Дух акрыляе ў турботах!

Дай Бог здароўя вам збанок

І поўны келіх весялосці,

Каб не зваліла стома з ног,

Пакуль да вас даедуць госці!

Жадаю ўдачы вам, святла,

Дабра, спакою, мудрай згоды –

Каб радасць шчыраю была!

Жывіце ў шчасці! З Новым годам! ( Т. Дзям’янава)


На свеце многа ёсць турбот

І спраў, мае сябры.

Хай прынясе вам Новы год

Найлепшыя дары! (А. Грачанікаў)


Ласкава сёння свеціць сонца,

Вясна заглядвае ў аконца,

Паплыў вадою снегавік,

Да нас спяшае сакавік.

І дзень сягоння асаблівы,

Святочны дзень для мамы мілай.

Хачу цябе павіншаваць,

Здароўя, шчасця пажадаць.

Заўсёды, мама, усміхайся

І самай лепшай заставайся. (М. Кот)

Тэсты. Эфектыўнай з’яўляецца і такая форма работы з бацькамі, як выкананне тэстаў сумесна з дзецьмі. Тэсты могуць быць не толькі прысвечаны пытанням мовы і літаратуры, але і пытанням спорту, тэхнікі, гісторыі, мастацтва і г. д. Галоўнае, заахвоціць вучняў адказаць на пытанні тэсту, звяртаючыся па дапамогу да бацькоў, а не да Інтэрнэту. Прапаную некалькі тэстаў.

Тэст да Дня касманаўтыкі

1. Як называецца пабудова ў небе жураўлёў:

а) Шнур

б) Клін

в) Круг

г) Ромб

2. Як называўся касмічны карабель, на якім Ю. Гагарын здзейсніў палёт у космас:

а) “Саюз”

б) “Чайка”

в) “Усход”

г) “Апалон”

3. Якое слова сказаў Ю. Гагарын у момант узлёту ракеты:

а) “Стартую!”

б) “Да зорак!”

в) “Наперад!”

г) “Паехалі!”

4. Колькі працягваўся першы палёт чалавека ў космасе:

а) 108 хвілін

б) 100 хвілін

в) 2 гадзіны

г) 6 гадзін

5. Як звалі першага беларускага касманаўта:

а) Сяргей Каралёў

б) Уладзімір Кавалёнак

в) Ніл Амстронг

г) Пётр Клімук

Тэст “Родная мова”

  1. Як на беларускую мову перакладаецца слова «щи»?

а) шчы;

б) капуста;

в) боршч

2. Як па-беларуску напісаць слова «фитнес»?

а) фітнес;

б) фітнэс;

в) фітнас

3.Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара э:

а) эс...;

б) рэзюм...;

в) эн...ргія;

г) экз...мпляр;

д) м...неджмент

4. Колькі літар у беларускім алфавіце?

а) 31;

б) 33;

в) 32

5. Адзначце слова з правільнай пастаноўкай націску:

а) прыя´цель;

б) прыяце´ль;

в) пры´яцель

6. Адзначце назвы нацыянальных беларускіх страў:

а) мачанка;

б) конаўка;

в) локшына;

г) жур;

д) мянташка;

е) пячыста

Інтэрв’ю ў бацькоў “Родная мова”. Як сцвярджаюць псіхолагі, людзі любяць, калі ім задаюць пытанні. Ім прыемна і радасна адчуваць, што іх думкай цікавяцца, што да іх адносяцца з павагай. Вучні атрымліваюць бланкі з пытаннямі, якія дома яны зададуць бацькам, запішуць адказы ў бланкі і прэзентуюць у класе. Прапаную прыкладныя пытанні:

  • Якую мову вы лічыце роднай?

  • Ці згодны вы, што для беларусаў роднай мовай з’яўляецца беларуская?

  • Назавіце свае любімыя беларускія словы.

  • Якую вы ведаеце беларускую калыханку?

  • Якія беларускія казкі вы ведаеце?

  • Як на беларускую мову перакладаюцца словы «аист», «клюква», «бабочка», «шиповник», «пряник»?

  • Ці ведаеце вы, калі адзначаецца Дзень роднай мовы?

  • Ці ведаеце вы, якая літара ёсць толькі ў беларускай мове?

  • Ці ведаеце вы, як будуць гучаць поўныя адпаведнікі да скарочаных імён хлопчыкаў Ясь, Міхась, Алесь, Костусь, Міколка, Базыль?

Час мяняецца, узнікаюць новыя эфектыўныя метады і прыёмы павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, а значыць і папулярызацыі іх сярод вучняў і іх бацькоў. У перспектыве бачыцца многа праектаў. Думаецца, што збліжэнню вучняў і бацькоў, наладжванню добрай псіхалагічнай атмасферы будуць спрыяць такія калектыўныя формы пазакласнай работы, як правядзенне сумесных народных святаў і абрадаў “Каляды”, “Масленіца”, “Вялікдзень”, “Саракі”, гасцёўні “Адгадай мелодыю”, вячорак “Наша хата ўцехамі багата”, калектыўнай творчай справы “Традыцыі нашай сям’і”, фэсту “Свята бульбы”, вечара настольных гульняў “Падарожжа па Беларусі”, hand made-пляцоўкі “Беларуская выцінанка” і інш.

У артыкуле я прывяла толькі некалькі форм работы з бацькамі вучняў па папулярызацыі беларускай мовы і пашырэнні сферы яе выкарыстання. Творчы, таленавіты, улюбёны ў сваю справу настаўнік знойдзе новыя, актуальныя формы такой работы. Такая работа інтэлектуальна і духоўна абагачае не толькі нас, настаўнікаў, але і вучняў і іх бацькоў. Адчуваць сябе беларусамі, карыстацца роднай мовай у паўсядзённым жыцці, чытаць беларускую літаратуру, ствараць свае творы на беларускай мове, захоўваць беларускую самавітасць і цікавіцца здабыткамі беларускай культуры – у гэтым мы, настаўнікі, бачым задачу папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!