СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Паўлюк Трус. “Падаюць сняжынкі...” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”) (5 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект па тэме "Паўлюк Трус. “Падаюць сняжынкі...” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”)" для 5 класа

Просмотр содержимого документа
«Паўлюк Трус. “Падаюць сняжынкі...” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”) (5 клас)»

Прадмет: беларуская літаратура

Клас: 6

Тэма: Паўлюк Трус. “Падаюць сняжынкі...” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”).

Тып урока: камбінаванай будовы

Форма: урок-вернісаж

Мэта і задачы: дапамагчы вучням ахарактарызаваць вобразны і інтанацыйны лад твора П.Труса “Падаюць сняжынкі...;

- узнавіць веды вучняў пра мастацкія тропы – эпітэт і параўнанне, вучыць вызначаць мастацкія асаблівасці паэтычнага тэксту, параўноўваць яго з творамі жывапісу і музыкі;

- садзейнічаць развіццю ўменняў і навыкаў аналізу паэтычнага твора, выразнага чытання, развіваць творчыя здольнасці, аналітычнае мысленне;

- выхоўваць любоў да прыроды, абуджаць пачуццё замілавання яе прыгажосцю.

Абсталяванне: прэзентацыя, партрэт П. Труса, зімовыя пейзажы, папяровыя сняжынкі, апорныя схемы работы з вершаванымі творамі, апорныя табліцы па чытанні верша.


Ход урока

І. Рэлаксацыя.

- Добры дзень, сябры! Як ваш настрой? Я рада, што ён добры і вы настроены на працу. Паглядзіце, якая прыгажосць за акном...

Які прастор... Ў прасторы іней...
Я сам не ведаю, чаму
Люблю аснежныя раўніны
І беларускую Зіму!
Паўлюк Трус

  • Так пісаў вядомы беларускі паэт Паўлюк Трус. А ці любіце вы зіму?

  • Чым прываблівае вас гэтая пара года?


ІІ. Праверка дамашняга задання.

- Дома вы павінны былі намаляваць малюнкі, на якіх патрэбна было адлюстраваць зямлю ў зімовы час, і падрыхтаваць да іх вусныя замалёўкі. Давайце прадставім вашы творы.

Прэзентацыя малюнкаў вучнямі.


ІІІ. Паведамленне тэмы, мэты і задач урока. Матывацыя.

  • Па вашых адказах я бачу, што вам вельмі падабаецца зіма, таму сённяшні ўрок я прапаную правесці ў форме зімовага вернісажу. Ці ведаеце, што азначае слова “вернісаж”? Паводле Вікіпедыі – шматмоўнай анлайн-энцыклапедыі –

  • Вернісаж – (фр. vernissage, буквально — «покрытие лаком») — адкрыццё ва ўрачыстых абставінах мастацкай выставы, на якую запрашаюцца спецыяльныя госці.

Вы мае госці на ўроку, памяшканне падрыхтавана ў зімовым стылі, а выставу мы адкрылі вашымі малюнкамі. Нам застаецца вызначыць, чым мы будзем займацца і дапаўняць наш вернісаж.

Мэтавызначэнне

Сёння ў вас з’явіцца магчымасць падзяліцца ўражаннямі аб убачаным і пачутым, паспрабаваць свае сілы ў чытанні паэтычнага твора, у апісанні і параўнанні вядомых твораў мастацтва.

Вялікі Леанарда да Вінчы пісаў: “Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць”. І мы пастараемся даказаць справядлівасць гэтага сцвярджэння на сённяшнім уроку-вернісажы. Для гэтага правядзём паралель паміж творамі мастацтва – жывапісу, музыкі і паэзіі. А тэма нашага ўрока гучыць так: Паўлюк Трус. “Падаюць сняжынкі...” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”).

Запіс тэмы ў сшыткі.


ІV. Падрыхтоўка да першаснага ўспрымання твора.

- Многія паэты прысвяцілі свае творы зіме. Зараз мы пазнаёмімся з вершам П.Труса. Гэта ўрывак з яго паэмы “Дзясяты падмурак”.

Дэманстрацыя партрэта пісьменніка

Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус — адна з самых яскравых постацей беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся 6 мая 1904 г. у прыгожым кутку Беларусі — у вёсцы Нізок, што на Уздзеншчыне. Побач з вёскай цячэ празрыстая рачулка Уса, якая ўпадае ў Нёман. Ужо з дзяцінства паэт пранікся любоўю да свайго роднага краю, якому прысвяціў шмат вершаў і прыгожых радкоў.

- Перш, чым мы пазнаёмімся з тэкстам твора, хацелася б пацікавіцца: як вы думаеце, аб чым ён, мяркуючы па яго назве? (Аб зіме, завірусе...)

Слоўнікавая работа

- На дошцы вы бачыце словы. якія ўжываюцца ў вершы, давайце растлумачым іх значэнне.

(На дошцы выпісаны словы з верша “Падаюць сняжынкі”):

-дыямент – алмаз, брыльянт

- долу – уніз

- бомы – званочкі на конскай збруі

- туга – сум, адчай

- мярэжа – сетка

- альвас – хатняя расліна, алоэ.


V. Першаснае чытанне верша, праверка яго ўспрымання.

1. Чытанне верша мастаком слова (відэаролік).

2. Гутарка па пытаннях.

- Якое ўражанне зрабіў на вас гэты твор? Спадабаўся ці не? Чым?

- Якія пачуцці выклікаў: вясёлыя, бадзёрыя ці сумныя, маркотныя?

- Якія словы для вас засталіся незразумелымі?

VІ. Паўторнае чытанне і аналіз твора.

1. Калектыўнае чытанне твора.

2. Пытанні і заданні для аналізу.

- У якую пару года адбываецца дзеянне, апісанае ў творы?

- Якія вобразы, малюнкі, з’явы прыроды ўзніклі ў вашым уяўленні пры знаёмстве з творам П.Труса? Назавіце і апішыце гэтыя вобразы. (За акном зімовы вечар, цішыня ў прыродзе, за акном бязгучна падаюць бялюткія сняжынкі, вішні ў садзе, з якіх ападае долу снег, за хатай дарога, па якой дзесьці ўдалечыні едзе фурманка...).

- Давайце звернемся да мастацкага апісання гэтых вобразаў у паэтычным тэксце. Зіму немагчыма ўявіць без снегу і сняжынак. Сняжынкі – гэта адзін з галоўных вобразаў твора. Як паводзяць сябе сняжынкі ў пейзажнай замалёўцы Паўлюка Труса? Які дзеяслоў ужывае аўтар, каб перадаць іх дзеянне? (Падаюць).

- Падбярыце словы-сінонімы да дзеяслова “падаюць” у сшытках.

Сняжынкі падаюць.... (сыплюцца, сцелюцца, круцяцца, лётаюць, кружацца, асядаюць, прызямляюцца, кладуцца)

- З чым паэт параўноўвае сняжынкі? Растлумачце чаму? Прыдумайце свае параўнанні.

Сняжынкі як...

- А зараз звярніце ўвагу на слайд-кросенс. Давайце патлумачым, што звязвае гэтыя фотаздымкі?

Вучні абмяркоўваюць кросенс, дабаўляюць у сшыткі запісы.

- Які эпітэт выкарыстоўвае паэт, каб ахарактарызаваць вобраз сняжынак? (Бялюткі.) Паспрабуйце падабраць да слова “сняжынкі” маляўнічыя эпітэты.

Сняжынкі бялюткія, ... (пушыстыя, мяккія, лёгкія, чыстыя, празрыстыя, зіхатлівыя, пяшчотныя, сонныя, тужлівыя).

Зрокавая гімнастыка. Знайсці ўсе сняжынкі ў класе ад 1 да 10 нумара.

- Колькі было блакітных сняжынак? Белых? Колькі сняжынак было без нумароў?

- А зараз падыдзіце і вазімьце сабе сняжынку, якая вам найбольш спадабалася.

- Мы з вамі ўжо ведаем, якія ёсць сродкі мастацкай выразнасці. Давайце іх пералічым.(Метафара, эпітэт, параўнанне, увасабленне).

- Зараз я прапаную вам папрацаваць у групе і знайсці іншыя мастацкія сродкі, запоўніўшы табліцу. Пры рабоце можна карыстацца апорнымі схемамі.

Эпітэт

Метафара

Параўнанне

Увасабленне

тонкія мярэжы




дацвілі пялёсткі тугі;

вечар адхінае мярэжы;

альвасы дагарэлі;

квяцістасць, свежасць у душы;

усмешкі сыплюцца;

сняжынкі-дыяменты-росы.

вішні расчасалі косы;

вішні ўранілі вянок



- Для чаго аўтар выкарыстоўвае мастацкія сродкі? (Каб вобразна і прыгожа апісаць зімовыя краявіды).

- Адкрыю вам адзін сакрэт: аноўная мэта, якая стаяла перад паэтам, была не толькі ў тым каб данесці да нас хараство зімовай прыроды, а і адначасова адкрыць уласны душэўны стан, настрой, перадаць свае пачуцці да таго, пра што ён піша. Як вы думаеце, з якім настроем пісаў паэт гэтыя радкі? Зачытайце, якія пачуцці аўтара праяўляюцца ў творы. (Трэці і чацвёрты слупкі твора.

- З якім настроем паэт пісаў першыя радкі?

- Чаму ў канцы твора яго настрой змяняецца? (Настрой паэта мяняецца ў канцы твора – радасць, захапленне, замілаванне прыгажосцю прыроды, жыццём. У гэтых радках заключаецца асноўная думка: трэба жыць, радавацца жыццю, захапляцца хараством прыроды.)

- Да якой думкі вы прыйшлі, пазнаёміўшыся з творам?

- Мы бачым, што настрой паэта неаднолькавы на працягу ўсяго вершаванага твора. Я прапаную вам зараз прачытаць вершаваны твор з дапамогай наступнай табліцы-памяткі.

Мастацкі тэкст

Узор чытання

Мэта чытання

1, 2, 3 строфы

Спакойна, стрымана

Перадаць спакой, цішыню зімовага пейзажу

4 страфа

Усхвалявана

Перадаць хваляванне, звязанае з успамінамі

5 страфа

Спакойна, разважліва

Перадаць спакой, што пануе ў прыродзе

6 страфа

Урачыста, радасна

Данесці захапленне прыродай, жыццём

- Вялікі дзякуй за ваша выразнае чытанне. Я рада, што вы адчулі аўтарскі настрой.

VІІ. Творчая работа.

- А зараз давайце звернемся да нашага вернісажу. Успомніце, з якімі відамі мастацтва цесна звязана літаратура.

- Спадзяюся, вам будзе цікава паглядзець, як тэма зімы раскрываецца ў гэтых відах мастацтва. Звярніце ўвагу на слайд, на якім размешчаны рэпрадукцыі карцін розных мастакоў. Што адлюстравана на карцінах?

- Якія фарбы пераважаюць?

- Якая карціна, на ваш погляд найбольш сугучная нашаму літаратурнаму твору. Чаму?

- А цяпер звернемся да музычнага твора і паслухаем, якім гукамі можа быць прадстаўлены палёт сняжынак у музыцы.

П.І.Чайкоўскі. “Вальс снежных хлопьев” (відэаролік)

VІ. Падвядзенне вынікаў урока.

- Сёння на нашым уроку-вернісажы мы разгледзелі творы розных відаў мастацтва. Што аб’ядноўвае іх?

- Аб’ядноўвае разгледжаныя намі творы розных відаў мастацтва тое, што прысвечаны яны зіме, яе прыгажосці, чароўнасці, непаўторнасці. А адрозніваюцца яны тым, што аўтары гэтых твораў карысталіся рознымі сродкамі ў паказе зімовых пейзажаў: паэт – словам, мастак – фарбамі, кампазітар – гукамі.)


- Я спадзяюся, што наш вернісаж і творы мастацтва дапамаглі вам яшчэ больш палюбіць зіму,


VІІ. Дамашняе заданне.

1. Вывучыць верш П.Труса “Падаюць сняжынкі...” на памяць (ІІІ узр.)

2. Знайсці і прачытаць вершы іншых беларускіх паэтаў, прысвечаныя прыгажосці зімы (ІV узр.)

3. Падрыхтаваць апісанне карціны Э.Рымаровіча “Іней” (у падручніку) (V узр.)


VІІ. Рэфлексія.

Выстаўленне адзнак.


- Давайце яшчэ раз звернемся да слоў Леанарда да Вінчы: “Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць”.

- Ці адчулі вы прыгажосць зімы ў вершаваных радках П.Труса?

- Я прапаную вам выбраць тыя сняжынкі з пачуццямі, якія ўзніклі ў вас на ўроку.

Вучні выбіраюць сняжынкі і агучваюць іх.

- Я рада, што вы ў панесяце з сабой у сэрцах часцінку любові да нашай роднай зямлі і ўменне бачыць і адчуваць яе непаўторную прыгажосць.





























Самааналіз урока

Тэма ўрока – П.Трус. “Падаюць сняжынкі”

Мэта – стварэнне ўмоў для знаёмства з вобразным і інтанацыйным ладам твора.

Задачы наступныя:

- узнавіць веды вучняў пра мастацкія тропы, вучыць вызначаць мастацкія асаблівасці паэтычнага тэксту, параўноўваць яго з творамі жывапісу і музыкі;

- садзейнічаць развіццю ўменняў і навыкаў аналізу паэтычнага твора, выразнага чытання, развіваць творчыя здольнасці, аналітычнае мысленне;

- выхоўваць любоў да прыроды, абуджаць пачуццё замілавання яе прыгажосцю.

У класе займаецца 3 вучні, сярэдні бал класа па прадмеце – 7,3 балы.

Тып урока – камбінаванай будовы.

Форма правядзення – вернісаж, у якім вучні выступалі ў якасці гасцей-удзельнікаў, што адпавядае ўзроставым асаблівасцям шасцікласнікаў.

На ўроку выкарыстаны малюнкі вучняў, якія былі падрыхтаваныя імі дома, наглядны матэрыял на этапе падрыхтоўкі да ўспрымання твора, яго аналізу, апорныя памяткі і табліцы, што садзейнічала вырашэнню задач ўрока і адначасова вырашэння выхаваўчай задачы – фарміравання эстэтычнага густу, абуджэння пачуцця замілаванасцю прыгажосцю роднага краю.

У ходзе ўрока спалучаліся славесны, наглядны, практычны метады, што садзейнічала больш паспяховаму вырашэню задач. Пры знаёмстве вучняў з творам выкарыстоўваліся слоўнікавая работа, відэаролік з мастацкім чытаннем верша. далей была арганізавана работа з паэтычным тэкстам П.Труса:, аналіз твора, творчая работа, кросенс, вызначэнне мастацкіх сродкаў, работа над выразным чытаннем, выкарыстоўваліся міжпрадметныя сувязі з мастацтвам і музыкай.

У працэсе ўрока спалучаліся такія формы работы, як франтальная індывідуальная і групавая.

Урок насіў дынамічны характар.

Вытрыманы санітарна-гігіенічныя патрабаванні, праведзена зрокавая гімнастыка, звярталася ўвага на паставу вучняў у час пісьмовай працы.

Заданні на працягу ўрока накіроўвалі вучняў да разважання і ўстанаўлення прычынна-выніковых сувязей, актыўнай пазнавальнай дзейнасці.

Дамашняе заданне носіць дыферэнцыраваны характар, прапанаваны творчыя заданні.

За ўрок выстаўлены адзнакі ўсім вучням.

Лічу, што мэта і задачы ўрока рэалізаваны.









алмаз, брыльянт

уніз

званочкі на конскай

збруі

сум, адчай

сетка

хатняя расліна, алоэ



Мастацкі тэкст

Узор чытання

Мэта чытання

1, 2, 3 строфы

Спакойна, стрымана

Перадаць спакой, цішыню зімовага пейзажу

4 страфа

Усхвалявана

Перадаць хваляванне, звязанае з успамінамі

5 страфа

Спакойна, разважліва

Перадаць спакой, што пануе ў прыродзе

6 страфа

Урачыста, радасна

Данесці захапленне прыродай, жыццём



Мастацкі тэкст

Узор чытання

Мэта чытання

1, 2, 3 строфы

Спакойна, стрымана

Перадаць спакой, цішыню зімовага пейзажу

4 страфа

Усхвалявана

Перадаць хваляванне, звязанае з успамінамі

5 страфа

Спакойна, разважліва

Перадаць спакой, што пануе ў прыродзе

6 страфа

Урачыста, радасна

Данесці захапленне прыродай, жыццём



Мастацкі тэкст

Узор чытання

Мэта чытання

1, 2, 3 строфы

Спакойна, стрымана

Перадаць спакой, цішыню зімовага пейзажу

4 страфа

Усхвалявана

Перадаць хваляванне, звязанае з успамінамі

5 страфа

Спакойна, разважліва

Перадаць спакой, што пануе ў прыродзе

6 страфа

Урачыста, радасна

Данесці захапленне прыродай, жыццём

Дыямент

Долу

Бомы

Туга

Мярэжа

Альвас





































1 2 3 4 5 6 7 8 9 10



РАДАСЦЬ,

УЗНЁСЛАСЦЬ



РАДАСЦЬ,

УЗНЁСЛАСЦЬ


РАДАСЦЬ,

УЗНЁСЛАСЦЬ


ЗАХАПЛЕННЕ,

ЗАМІЛАВАННЕ



ЗАХАПЛЕННЕ,

ЗАМІЛАВАННЕ


ЗАХАПЛЕННЕ,

ЗАМІЛАВАННЕ


СПАКОЙ,

СУМ



СПАКОЙ,

СУМ


СПАКОЙ,

СУМ





Дамашняе заданне

1. Вывучыць верш П.Труса “Падаюць сняжынкі...” на памяць (ІІІ узр.)

2. Знайсці і падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў іншых беларускіх паэтаў,

прысвечаных прыгажосці зімы (ІV узр.)

3. Падрыхтаваць апісанне карціны Э.Рымаровіча “Іней” (у падручніку) (V узр.)


Дамашняе заданне

1. Вывучыць верш П.Труса “Падаюць сняжынкі...” на памяць (ІІІ узр.)

2. Знайсці і падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў іншых беларускіх паэтаў,

прысвечаных прыгажосці зімы (ІV узр.)

3. Падрыхтаваць апісанне карціны Э.Рымаровіча “Іней” (у падручніку) (V узр.)


Дамашняе заданне

1. Вывучыць верш П.Труса “Падаюць сняжынкі...” на памяць (ІІІ узр.)

2. Знайсці і падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў іншых беларускіх паэтаў,

прысвечаных прыгажосці зімы (ІV узр.)

3. Падрыхтаваць апісанне карціны Э.Рымаровіча “Іней” (у падручніку) (V узр.)


Мастацкі тэкст

Узор чытання

Мэта чытання

1, 2, 3 строфы

Спакойна, стрымана

Перадаць спакой, цішыню зімовага пейзажу

4 страфа

Усхвалявана

Перадаць хваляванне, звязанае з успамінамі

5 страфа

Спакойна, разважліва

Перадаць спакой, што пануе ў прыродзе

6 страфа

Урачыста, радасна

Данесці захапленне прыродай, жыццём


Мастацкі тэкст

Узор чытання

Мэта чытання

1, 2, 3 строфы

Спакойна, стрымана

Перадаць спакой, цішыню зімовага пейзажу

4 страфа

Усхвалявана

Перадаць хваляванне, звязанае з успамінамі

5 страфа

Спакойна, разважліва

Перадаць спакой, што пануе ў прыродзе

6 страфа

Урачыста, радасна

Данесці захапленне прыродай, жыццём






Эпітэт

Метафара

Параўнанне

Увасабленне