СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект па беларускай мове "Акалічнасць. Роля ў сказе і спосабы выражэння" (8 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэты:

  1. Выпрацоўваць уменні вызначаць у сказе акалічнасці і іх прыватныя значэнні, ставіць сінтаскічнае пытанне, знаходзячы словы, з якімі гэтыя акалічнасці звязаны, даваць ім сінтаксічную і марфалагічную характарыстыку, вучыць аналізаваць выпадкі далучэння акалічнасці да граматычнай асновы або да ўсяго сказа; спыніць увагу на тым, што ў залежнасці ад камунікатыўнай мэты выказвання акалічнасці могуць змяняць месца размяшчэння ў сказе; вучыць выяўляць ролю акалічнасцей у тэкстах розных стыляў, выкарыстоўваць разнастайныя акалічнасці ва ўласным вусным і пісмовым маўленні;
  2. развіваць вусную складную гаворку, слоўнікавы запас, памяць, зронкавую ўвагу;
  3. развіваць цікавасць да вывучэння мовы, фармаваць каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, выхоўваць маральныя якасці асобы.

Просмотр содержимого документа
«План-канспект па беларускай мове "Акалічнасць. Роля ў сказе і спосабы выражэння" (8 клас)»

Спасылка на падручнік: https://www.aversev.by/rus/skachat/belaruskaya-mova-8

Тэма: Акалічнасць. Роля ў сказе і спосабы выражэння.

Мэты:

  1. Выпрацоўваць уменні вызначаць у сказе акалічнасці і іх прыватныя значэнні, ставіць сінтаскічнае пытанне, знаходзячы словы, з якімі гэтыя акалічнасці звязаны, даваць ім сінтаксічную і марфалагічную характарыстыку, вучыць аналізаваць выпадкі далучэння акалічнасці да граматычнай асновы або да ўсяго сказа; спыніць увагу на тым, што ў залежнасці ад камунікатыўнай мэты выказвання акалічнасці могуць змяняць месца размяшчэння ў сказе; вучыць выяўляць ролю акалічнасцей у тэкстах розных стыляў, выкарыстоўваць разнастайныя акалічнасці ва ўласным вусным і пісмовым маўленні;

  2. развіваць вусную складную гаворку, слоўнікавы запас, памяць, зронкавую ўвагу;

  3. развіваць цікавасць да вывучэння мовы, фармаваць каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, выхоўваць маральныя якасці асобы.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: падручнік, ілюстрацыйны матэрыял, мультымедыйная ўстаноўка.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Добры дзень.Сядайце. Ці ўсё у вас падрыхтавана да ўрока?Добра. Хто сёння адсутнічае?

  1. Праверка атрыманых на папярэдніх уроках ведаў

  1. Дамашняе заданне. Практ.151 (і прыклады трох сказаў з акалічнасцямі № 6,7,8).

  2. Адкажыце на пытанні:

  • -Якiя даданыя члены сказа вы ведаеце? (азначэнне, дапаўненне,акалiчнасць)

  • -Што такое азначэнне? (гэта даданы член сказа, якi абазначае прымету прадмета i адказвае на пытаннi прыметніка)

  • -Што такое дапаўненне? (гэта даданы член сказа, якi абазначае прадмет і адказвае на пытаннi ўскосных склонаў)

  • -Што такое акалічнасць? (гэта даданы член сказа, якi абазначае характар дзеяння цi розныя абставiны, пры якiх адбываецца дзеянне і адказвае на пытаннi дзе? Куды? Калi? Адкуль? Чаму? Як? Колькi?)

  • -Якiя акалiчнасці вам вядомы? (часу, месца, прычыны, мэты, умовы, спосабу дзеяння, меры i ступенi, уступкi)

  • -Чым выражаецца акалічнасць? (прыслоуем, спалучэннем назоўніка і прыназоўніка, дзеепрыслоўем, інфінітывам, фразеалагізмам)

  1. Самастойная праца ў сшытках.

1 варыянт выпiсвае дапаўненні, 2 варыянт – акалічнасці

Пафарбаваць падлогу, паважаць старэйшых, працаваць у школе, жыву з бацькам, падышла да стала, дараваць сябру, вырвацца на прастор, iшлi да вакзала, прачытаць кнігу, зрабіў за ноч, шукалі ключ, зазірнуць пад вербы.

Падвесці да тэмы: чым жа у дадзеным выпадку выражаны акалічнасці? (Спалучэннем прыназоўніка з прыслоўем). Але гэта не заўжды так, давайце звернем увагу на табліцу на старонцы 113.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу і яго замацаванне.

Адзін вучань чытае матэрыял з табліцы.

Добра. Дык чым часцей за ўсё выражаецца акалічнасць? (Пералічэнне з табліцы)

Праца каля дошкі

Практыкаванне 155. Падкрэсліце акалічнасці, граматычную аснову, да якога разраду адносяцца і як звязаны з паяснёнымі словамі. Выконвае два вучні па тры сказы.

(Паказаць ілюстрацыю). Дзеці, давайце звернем увагу на першы сказ. Гэта частка верша Ніла Гілевіча пра родны дом. Ніл Гілевіч – народны паэт Беларусі. Народны паэт Беларусі - ганаровае званне, якое надаецца паэтам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры, і Пімен Панчанка – адзіны паэт, які яшчэ знаходзіцца разам з намі.

  1. Фізкультхвілінка

Заплюшчыце, калі ласка, вочы. Усе пра сябе паўтараеце некалькі разоў: “Я самы разумны (самая разумная), таму ў мяне ўсё атрымаецца”. З добрым настроем прыступаем да наступнага задання.


  1. Замацаванне раней вывучанага матэрыяла

Практыкаванне 156. Праца ў сшытках. Выпісаць толькі акалічнасці і спосаб іх выражэння.2 хвіліны на выконванне, выбарачная праверка і магчымая праверка некалькіх сшыткаў пасля.


  1. Абагульненне і падвядзенне вынікаў урока

  1. Што такое акалічнасць?

  2. Да якога члена сказа часцей за ўсё адносяцца акалічнасці?

  3. Якія ёсць віды акалічнасцей?

  4. Якія ёсць спосабы выражэння акалічнасцей?

  1. Рэфлексія

  • Што было вельмі простым на ўроку?

  • Што было найбольш складаным?

  • Які від работы выклікаў цікавасць і задавальненне?

  1. Дамашняе заданне

§ 22-25, практыкаванне 157 (выпісаць словазлучэнні з пытаннямі, назваць від і спосаб выражэння.

2