СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока геаграфіі ў VIII класе па тэме "Насельніцтва Расіі. Дэмаграфічныя працэсы"

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока геаграфіі ў VIII класе па тэме "Насельніцтва Расіі. Дэмаграфічныя працэсы"»

Аўтар: Пушкарэвіч Галіна Аляксандраўна, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.

Геаграфія, VIII клас

Тэма ўрока: Насельніцтва Расіі. Дэмаграфічныя працэсы

Мэта ўрока: фарміраваць веды пра паняцце “замяшчальная міграцыя”, дэмаграфічны асаблівасці Расіі; фарміраваць уяўленні пра асаблівасці дэмаграфічных працэсаў Расіі; фарміраваць уменні характарызаваць дэмаграфічныя працэсы, полаўзроставую структуру насельніцтва, нацыянальны і рэлігійны склад насельніцтва, размяшчэнне насельніцтва Расіі; развіваць уменне самастойна фармуляваць сацыяльныя і эканамічныя праблемы на аснове аналізу геаграфічнай інфармацыі і статыстычных даных аб насельніцтве Расіі; садзейнічаць развіццю вучэбна-пазнавальнай, камунікатыўнай і інфармацыйнай кампетэнцый; выхоўваць паразуменне паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік (Геаграфія. Краіны і народы. 8 клас/ П.С. Лопух, М.Л. Страха, В.У. Сарычава. – Мінск, 2019), палітычная карта Паўднёвай Амерыкі, тэматычныя карты атласа (Геаграфія. Краіны і народы. 8 клас / Г.З. Озем, Л.У. Факеева, Л.В. Шкель. – Мінск: РУП “Белкартаграфія”, 2018).

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2.Праверка дамашняга задання

Рубрыка “Праверым сябе”, пытанні 1-4, с. 161.

3. Мэтаматывацыйны этап

Праблемнае пытанне. Як вы думаеце, што з'яўляецца галоўнай прадукцыйнай сілай, якая забяспечвае развіццё гаспадаркі Расіі? Прапануйце план вывучэння тэмы.

4.Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Успамінаем. Успомніце вызначэнне натуральнага прыросту насельніцтва. Што адлюстроўвае гэта паняцце? Для якіх краін характэрнае натуральнае змяншэнне насельніцтва і якімі прычынамі яно абумоўлена? Як разлічыць шчыльнасць насельніцтва? Успомніце вызначэнні паняццяў “міграцыя”, “эміграцыя”, “іміграцыя”.

5.Вывучэнне новай тэмы

Гутарка. Насельніцтва Расіі характарызуецца складаным нацыянальным і рэлігійным складам. Дэмаграфічныя працэсы адлюстроўваюць шматлікія дэмаграфічныя праблемы, якія выклікаюць міжнацыянальныя канфлікты. Для Расіі характэрна адмоўная колькасць насельніцтва. Расія - адна з найбольш шматнацыянальных дзяржаў свету. Гэта самая буйная славянская дзяржава. Насельніцтва размешчана нераўнамерна. Вылучаюць галоўную паласу рассялення -трохкутнік Санкт - Пецярбург – Сочы – Іркуцк. Міграцыі насельніцтва аказваюць уплыў на колькасць і размеркаванне насельніцтва па тэрыторыі.

Групавая работа

1-я група. Ацэнка дынамікі колькасці насельніцтва Расіі.

Прааналізуйце тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 162-163).

Якія асноўныя асаблівасці дэмаграфічнай сітуацыі ў сучаснай Расіі? Калі паказчыкі натуральнага прыросту насельніцтва атрымалі адмоўныя значэнні? Якімі працэсамі выкліканы дэмаграфічны крызіс, аб якім кажа падзенне натуральнага прыросту насельніцтва? У чым прычыны штогадовага скарачэння колькасці насельніцтва Расіі? Як змяніўся каэфіцыент нараджальнасці з 2012 па 2017 г.? Ахарактарызуйцк полаўзроставую структуру насельніцтва Расіі. Якая ўдзельнага вага дзяцей і людзей старэйшага за працаздольны ўзрост? Зрабіце вывад аб тэндэнцыях агульнага прыросту насельніцтва Расіі на перспектыву.

2-я група. Нацыянальны і рэлігійны склад насельніцтва Расіі.

Прааналізуйце тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 163).

Назваць асноўныя асаблівасці нацыянальнага складу ў сучаснай Расіі? Назваць найбольш шматлікія сям'і. Якія народы засяляюць Расію? Назваць колькасць суб'ектаў і нацыянальных утварэнняў Расійскай Федэрацыі. Якое значэнне для Расіі мае той факт, што яна з'яўляецца самай шматнацыянальнай дзяржавай? Якія рэлігіі з'яўляюцца вядучымі? Якія народы іх веравызначаюць? Выкарыстоўваючы тэкст вучэбнага дапаможніка і карты атласа, вызначыце асаблівасці распаўсюджвання асноўных рэлігій на тэрыторыі Расіі.

3-я група.Размяшчэнне насельніцтва, асаблівасці міграцый на тэрыторыі Расіі.

Прааналізуйце тэкст вучэбнага дапаможніка (с. 163-165).

Назавіце галоўныя асаблівасці размяшчэння насельніцтва Расіі. Растлумачце прычыны нераўнамернага размяшчэння насельніцтва. Як змяняецца шчыльнасць насельніцтва на тэрыторыі Расіі? Якая доля гарадского насельніцтва? Колькі ў Расіі налічваецца гарадоў-міліянераў? Назавіце прычыны міграцый (унутраных і знешніх). Параўнайце лічбу імігрантаў і эмігрантаў? Зрабіце вывад. Куды эмігрыруюць расіяне? Якім перамяшчэннем характарызуецца ўнутраная міграцыя? Якая міграцыя ўплывае на колькасць насельніцтва Расіі? Што такое замяшчальная міграцыя?

6. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Заданне. На падставе дадзеных табліцы разлічыце і запішыце долі ўзроставых груп у агульнай колькасці насельніцтва краіны ў 2010 і 2017 гадах.

Колькасць насельніцтва Расіі па ўзроставых групах (2010/2017 гг.)

Узраставыя групы насельніцтва

Колькасць насельніцтва, млн чал. (2010/2017 гг.)

Доля ў агульнай колькасці насельніцтва, % (2010/2017 гг.)

Усё насельніцтва

У тым ліку

мужчыны

жаншчыны

Маладзейшыя працаздольнага

23,1/26,9

11,8/13,8

11,3/13,1

/

Працаздольнага

88,0/83,2

45,3/43,5

39,7

/

Старэйшыя за працаздольны ўзрост

31,7/36,7

8,9/10,8

22,8/25,9

/

Работа з контурнай картай. Выкананне заданняў контурнай карты “Расійская Федэрацыя. Федэратыўнае ўладкаванне. Насельніцтва” (с. 32).

Выкананне тэставых заданняў па тэме “Насельніцтва Расіі”:

1.На пачатак 2019 г. у Расіі пражывала: 

а) 147,3 млн чалавек

б) 168,7 млн чалавек

в) 135,5 млн чалавек

2.Удзельная вага жанчын у агульнай колькасці насельніцтва Расіі складае:

а) 47%

б) 53%

в) 61%

3.Доля гарадскога насельніцтва складае:

а) 76%

б) 69%

в) 81%

4.Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае:

а) 8,5 чал./км2

б) 27 чал./км2

в) 300 чал./км2

5. Колькі гарадоў міліянераў налічваецца ў Расіі?

Адказ: ____15________

6.У цяперашні час сярэдняя працягласць жыцця вырасла. У мужчын і жанчын яна складае адпаведна:

а) 67 і 77 гадоў

б) 70 і 80 гадоў

в) 60 і 70 гадоў

7.Якую рэлігію веравызначаюць бураты, тувінцы, калмыкі?

а) праваслаўе

б) іслам

в) будызм

8.У трохвугольніку ЯКІХ ГАРАДОЎ засяроджана 93 % насельніцтва?

а) Іркуцк

б) Санкт-Пецярбург

в) Сочы

г) Уладзівасток

д) Масква

9.Якую рэлігію веравызначаюць татары і башкіры?

а) праваслаўе

б) іслам

в) будызм

10.Вызначыце  этнічныя групы насельніцтва, колькасць якіх перавышае 1 млн чалавек.

а) армяне

б) беларусы

в) татары

г) башкіры

д) палякі

ж) чачэнцы

з) чувашы

і) украінцы

7.Дамашняе заданне

Параграф 38.

8.Падвядзенне вынікаў, рэфлексія

Метад Ключавое слова. Навучэнцам прапануецца назваць адно або два ключавых словы, з якімі у іх асацыіруецца змест урока.