СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект факультатыўнага занятку ў 6 класе на тэму "Ежа і рост"

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Факультатыў у 6 класе на тэму "Ежа і рост". Раскрываецца значэнне ежы для росту падлеткаў. Даецца характарыстыка пажыўных рэчываў.  Разглядаецца рашэнне сітуацыйных задач па тэме. 

Просмотр содержимого документа
«План-канспект факультатыўнага занятку ў 6 класе на тэму "Ежа і рост"»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі


“ Уселюбскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”













Факультатыўны занятак у 6 класе

“ Простыя правілы здароўя “



Тэма занятку; “ Ежа і рост”

















З вопыту работы

Бялушка У. М., нсстаўніка біялогіі







2015/2016 навучальны год


Тэма: “ Ежа і рост”

Мэта: паказаць вучням , якое значэнне мае ежа для росту арганізма падлеткаў;

якія пажыўныя рэчывы неабходны для таго, каб забяспечыць нармальны

рост; развіваць у вучняў пазнавальную цікавасць; выхоўваць здаровы

лад жыцця.


Ход занятку


1.Арганізацыйны момант занятку

2.Рашэнне сітуацыйнай задачы.

Чалавек пасадзіў дрэўца ў пясчаную глебу, дзе зусім няма перагною.Увагі на догляд не удзяляў. Чакаў , калі расліна павялічыцца , дасягне жадаемага чалавекам росту.

Як была расліна невялічкай, такой і засталася.

Чаму расліна не магла добра расці, павялічваць свой рост?

( Свае меркаванні выказваюць вучні.Вучняў неабходна падвесці да вываду.)

Вывад- пажыўныя рэчывы неабходны для росту жывых арганізмаў.

3.Абмеркаванне пытанняў.

А)Пажыўныя рэчывы

З прапанаваных прадуктаў: мяса, рыба, хлеб, сыр, масла, яблыкі, малако, каша аўсяная, цукар- выбраць прадукты, якія багатыя наступнымі пажыўнымі рэчывамі: бялкамі, вугляводамі, тлушчамі, вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі.

( працуюць вучні ў групах)

Б) Характарыстыка пажыўных рэчываў.

Бялок- забяспечвае рост і аднаўленне ўсіх тканак арганізма.

Вугляводы- забяспечваюць арганізм энергіяй.

Тлушчы- забяспечваюць арганізм энергіяй.

Вітаміны- спрыяюць росту і развіццю арганізма.

4.Рашэнне сітуацыйнай задачы

У сям’і гадаваліся два хлопчыкі. Адзін хлопчык з’ядаў усё, што давалі бацькі на сняданак, абед, вячэру. Другі хлопчык не старашся з’есці ўсё, што давалі бацькі.

Як вы думаеце, які хлопчык будзе мець большы рост, мацнейшым у сіле?

( адказы даюць вучні)

5. Падвядзенне вынікаў занятку

Складанне сінквейнаў са словам “ежа”

Ежа

Пажыўная, карысная

Расці, працаваць, вучыцца

Рэгулярна патрэбна ўжываць ежу

Здароўе.