СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План –канспект вучэбных заняткаў “Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку”.

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прыкладны план-канспект правядзення вучэбных заняткаў па тэме “Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку”.

Просмотр содержимого документа
«План –канспект вучэбных заняткаў “Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку”.»

План –канспект вучэбных заняткаў

Тэма: “Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку”.

Мэты:

  • узнавіць веды пра аднародныя члены сказа і злучальныя злучнікі;

  • сістэматызаваць і паглыбіць веды пра пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа;

  • развіваць лагічнае мысленне;

  • фарміраваць навыкі групавой і самастойнай работы;

  • выхоўваць любоў да Радзімы;

Тып вучэбных заняткаў: камбінаваны

Абсталяванне:

  • прэзентацыя па тэме;

  • мультымедыйная ўстаноўка;

  • раздатачны матэрыял;

  • падручнік “Беларуская мова “ для 11 класа (Г.М. Валочка, 2016г.)

Ход вучэбных заняткаў:

Эпіграф:

Мой любы край, не дакарай,

Што славіць зноў бяруся.

Калі і ёсць на свеце рай,

Дык ён-на Беларусі!

С.Законнікаў

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паведамленне тэмы і мэты

  3. Уступнае слова выкладчыка

Сапраўды, можна згадзіцца са словамі Сяргея Законнікава, што наша краіна Беларусь-унікальная і непаўторная. Гэта зямля з неабдымнымі прасторамі палёў, з бяскрайнім морам зялёных лугоў, блакітных азёр і рэк. Гэта краіна, якая прываблівае нас буйнымі прыгожымі гарадамі, сваімі маленькімі маляўнічымі вёсачкамі, неабсяжнымі палеткамі, загадкавымі краявідамі. Таму заданні па нашай тэме будуць адпрацоўвацца на матэрыяле, звязаным з нашай краінай і аб’яднаны адной тэмай: “Беларусь- мая Радзіма”.

IV.Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу

Лічбавы дыктант. Калі вы згодны са сцвярджэннем ставіце лічбу 1, калі не-0

-Аднародныя члены сказа звязаны злучальнай сувяззю, якая выражаецца злучнікамі і інтанацыяй пералічэння, або толькі інтанацыяй пералічэння .

-Аднародныя члены сказа адносяцца да розных членаў сказа .

-Аднароднымі членамі могуць быць толькі даданыя члены сказа.

-У сказе можа быць некалькі радоў аднародных членаў.

-Аднародныя члены сказа могуць быць развітыя (мець залежнае слова).

-Аднародныя члены сказа звычайна належаць да адной часціны мовы.

-Паміж аднароднымі членамі заўсёды ставіцца коска .

-Аднародныя члены сказа і абагульняльныя словы пры іх з’яўляюцца адным і тым жа членам сказа.

-Фразеалагічнае спалучэнне і смех і грэх не з’яўляецца аднародным азначэннем

V.Актуалізацыя ведаў па тэме

- Паведамленні навучэнцаў па тэме, абапіраючыся на схемы “Пастаноўка знакаў прыпынку пры аднародных членах.”

-работа па картках (дадатак 1)

VI.Лексічная хвілінка

-Узнавіце па малюнку фразеалагізмы. Растлумачце іх значэнне.

VII .Рэфлексія

VIII.Падвядзенне вынікаў







дадатак 1



Заданне 1

Спішыце.Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.


Белавежская пушча

Вел…чная і разнастайная прырода Белавежскай пу…ы. Нават на (не)вялікім участку тут можна сустрэць розныя дрэвы сасну елку дуб бярозу клён ліпу алешыну….Гэты спіс можна доўжыць.

Белавежская пушча-гэта адзіны ў Еўропе буйны масіў лесу, які захаваў сваю першабытнасць. Ён размешчаны ў Беларусі на мяжы з Польшчай і займае тэр…торыю ў семдз…сят чатыры тыс..чы гектараў.

У запаведніку жыве (паў)сотні відаў млекакормячых лосі мядзведзі бабры..

Кожную раніцу ідуць на працу ў лес егеры ф…нолагі заолагі батанікі л..снікі.

Заданне 2

Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і схемамі.


1.Шмат прыгожых , маляўнічых ,

непаўторных куткоў ёсць А) аб. слова: O ,O, O , O

у беларускім краі.


2.Янка Купала і Якуб Колас, Б) O і O, O і O

Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч –

песняры зямлі беларускай.


3. Беларусь не толькі мірная і добрая краіна, В) O і O, O і O- аб .слова

але і цягавіты трактар, і вынослівы самазвал,

і элегантны гадзіннік.


4. Поўныя захаплення радкі прысвяцілі паэты Г) не толькі O, але і O, і O,і O

паўнаводнаму Дняпру і велічнаму Нёману, павольнай

Прыпяці і маленькай Бесядзі.


5.На Брэстчыне захавалася шмат

Д) O, O, O



архітэктурных помнікаў: Камянецкая вежа,

палацавы комплекс Сапегаў,

Сядзіба Нямцэвічаў,Косаўскі палац.





Заданне 3

Дапоўніце сказы аднароднымі членамі. Выпішыце сказ з абагульняльным словам пры аднародных членах сказа і пабудуйце яго схему.


Наш родны беларускі край! Ён прыгожы і па-свойму адметны …………………Там,дзе цячэ Дзвіна, у якую задумліва глядзяцца……...Там,дзе струменіцца Нёман, дзе шырыцца, выбіраючыся з балот,Прыпяць.Там, дзе гамоніць з высокім берагам, шуміць хвалямі ласкавы Сож.

…………– усё гэта наша спадчына, якая назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Ён,наш край, прыгожы і непаўторны……………...

Словы для даведак:

сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі, сваімі гарадамі; елкі і сосны;на поўначы і поўдні, на ўсходзе і захадзе;

Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач .


Заданне 4

Скласці па схемах сказы пра Беларусь.

а) O, O, O.

б) І O, і O, і O.

в) Аб слова: O, O, O.

Заданне 5


Састаўце сінквейн “Беларусь”.

Сінквейн – з французскай мовы ‘пяцірадкоўе’:

1 – адзін назоўнік – тэма;

2 – два словы – прыметнікі, дзеепрыметнікі ці займеннікі;

3 – тры словы – дзеясловы;

4 – сказ – завершаная думка;

5 – назоўнік – вывад.