СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План урока "Самастойныя і службовыя часціны мовы"

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

План урока "Самастойныя і службовыя часціны мовы", 8 клас распрацаваны з улікам сучасных тэхналогій прыёмаў.

Просмотр содержимого документа
«План урока "Самастойныя і службовыя часціны мовы"»

Тэма: Самастойныя і службовыя часціны мовы

Мэта: садзейнічаць актуалізацыі ведаў вучняў пра самастойныя і службовыя часціны мовы.

Задачы

  • Удасканальваць уменні пазнаваць і групаваць словы і іх формы як часціны мовы ў сказах і тэкстах;

  • Развіваць лагічнае мысленне, уменне аналізаваць, параўноўваць і рабіць высновы;

  • Выхоўваць павагу да роднай мовы, культуру маўлення і камунікацыі падчас групавой працы.

Тып урока: сістэматызацыя і падагульненне ведаў.

Абсталяванне: падручнік 8 класа, карткі з заданнямі для груп, прэзентацыя, тэксты для працы, карткі для рэфлексіі, эпіграф.

Эпіграф: “Бо ніколі не страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна, бо дарогі яго не вызначаны, бо формы яго жыцця і яго адносін да другіх людзей бясконца разнастайныя, канчаткова не вяўлены і ніколі не могуць стаць канчатковымі” (Я. Колас)


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалагічнага настрою. Прыём “Прывітаемся вачыма”, мэта якога – стварэнне станоўчага настрою на работу.

Настаўнік прапаноўвае прывітацца не словамі, а моўчкі – вачыма. Пры гэтым трэба вачыма паказаць, які ў кожнага з вас сёння настрой.

  1. Праверка дамашняга задання

  2. Актуалізацыя ведаў. Мэтавызначэнне

Прыём “Моўны валейбол”

Настаўнік кідае мячык вучню і называе слова. Вучань павінен хутка назваць, да якой часціны мовы яно адносіцца, і вярнуць мячык.

Словы для гульні: Беларусь, прыгожы, ён, чытае, два, хутка, над, і, але, бо, добры, вясёлы, школа, маўленне, радасны, балюча, ой, не, весела.

- Вы выдатна справіліся! Як вы думаеце, якая тэма нашага ўрока сёння? (Вучні фармулююць тэму). Так, сёння мы з вамі ўспомнім усё, што ведаем пра часціны мовы (службовыя і самастойныя), чым яны адрозніваюцца. Якія мэты мы паставім перад сабой? (Паўтарыць правілы, навучыцца адрозніваць іх, правільна выкарыстоўваць часціны мовы ў маўленні).

4. Сістэматызацыя і абагульненне ведаў

Прыём «Кластар»

Праца ў міні-групах (па 4 чалавекі). Кожная група атрымлівае ліст А3 і маркеры. Іх задача за 5 хвілін стварыць схему (кластар) марфалагічнай сістэмы беларускай мовы. 1 галіна — Самастойныя часціны мовы (пералічыць + іх галоўныя прыкметы: маюць лексічнае значэнне, адказваюць на пытанні, з'яўляюцца членамі сказа). 2 галіна — Службовыя часціны мовы (пералічыць + прыкметы: не маюць лексічнага значэння, не з'яўляюцца членамі сказа, служаць для сувязі слоў ці надаюць адценні). 3 галіна — Выклічнікі і гукаперайманні (асобная група). Прэзентацыя прац (адна група абараняе кластар, іншыя дапаўняюць).


  1. Практычнае прымяненне ведаў

Інтэрактыўны прыём «Тэкст з дзіркамі» (Праца ў парах) Настаўнік: Службовыя часціны мовы часта здаюцца нам нязначнымі. Давайце паглядзім, што будзе, калі яны знікнуць. Вучням выдаюцца карткі з тэкстам, адкуль выдалены ўсе прыназоўнікі, злучнікі і часціцы.

Уставіць прапушчаныя словы. Вызначыць іх часціну мовы. Падкрэсліць самастойныя часціны мовы як члены сказа ў першым сказе

"Сонца схавалася ... хмары, ... хутка пачаўся дождж. ... баюся навальніцы, ... маланка бліскае вельмі ярка. Птушкі схаваліся ... стрэхі дамоў, ... перачакаць непагадзь."

Праверка адбываецца праз франтальнае апытанне. Выснова: без службовых часцін мовы тэкст губляе сэнс і сувязь.

  1. Фізкультхвілінка

Гульня «Свае і чужыя»

Настаўнік чытае словы. Калі гэта самастойная часціна мовы — вучні ўстаюць на дыбачкі і цягнуць рукі ўверх. Калі службовая — прысядаюць. Калі выклічнік — пляскаюць у далоні. (Словы: дрэва, каля, мы, але, бегчы, быццам, ах, тры, не, ура, сумна).

Замацаванне матэрыялу.

Праца з тэкстам падручніка

  1. Кантроль і карэкцыя ведаў

Прыём «Светлафор»

У вучняў на сталах ляжаць чырвоныя і зялёныя карткі. Настаўнік зачытвае сцвярджэнні. Калі яно правільнае — вучні падымаюць зялёную картку, калі памылковае — чырвоную. 1. Назоўнік, прыметнік, дзеяслоў — гэта самастойныя часціны мовы. (Зялёная) 2. Службовыя часціны мовы адказваюць на ўскосныя пытанні. (Чырвоная — яны наогул не адказваюць на пытанні). 3. Прыназоўнік звязвае аднародныя члены сказа і простыя сказы ў складаным. (Чырвоная — гэта функцыя злучніка). 4. Выклічнік не адносіцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы. (Зялёная). 5. Часціца "не" з дзеясловамі звычайна пішацца асобна. (Зялёная).

  1. Рэфлексія

Прыём «Сінквейн» Настаўнік прапануе групам або індывідуальна скласці сінквейн да тэмы ўрока.

Прыклад:

1. Часціны мовы.

2. Самастойныя, службовыя.

3. Называюць, звязваюць, утвараюць.

4. Яны будуюць наша маўленне.

5. Сістэма (або Граматыка).

9. Дамашняе заданне і выстаўленне адзнак

Напісаць міні-сачыненне (5-7 сказаў) на тэму "Восеньскі настрой", выкарыстоўваючы як мага больш розных часцін мовы (абавязкова ўжыць выклічнік, часціцы і злучнікі). Падкрэсліць службовыя словы.

-Дзякуй за вашу актыўнасць! Вы сёння выдатна папрацавалі. (Агучванне і каментаванне адзнак за працу на ўроку).