СЛАЙД 1
Установа адукацыі
«Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»
Латышэвіч Надзея. «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь».
У свеце налічваецца больш за 200 дзяржаў. Кожная краіна мае ўласную грашовую сістэму або карыстаецца грашовай сістэмай больш развітых дзяржаў. Зараз у свеце існуе больш за 180 валют. Самымі дарагімі лічацца валюты нафтаздабываючых краін. Між тым менавіта маляўнічыя банкноты краін свету нярэдка больш раскажуць дапытліваму чалавеку, чым дзясяткі старонак атласу. Грошы любой краіны па-свойму адлюстроўваюць яе гісторыю. Грашовыя знакі многіх краін свету – сапраўдныя шэдэўры мастацтва.
СЛАЙД 2
З грашыма сваёй краіны чалавек знаёміцца яшчэ ў сям’і з дапамогай бацькоў. З дня ў дзень мы маем справу з імі – купляем неабходныя рэчы, аплачваем розныя паслугі. Бацькі даюць мне грошы на «кішэнныя выдаткі» або просяць схадзіць у краму за пакупкамі.
Беручы ў рукі грашовыя купюры, я не раз звяртала ўвагу, што яны маюць розны колер, розныя ўзоры і малюнкі, надпісы нанесены адным спосабам, змяшчаюцца розныя выявы з гісторыі нашай дзяржавы.
Пагадзіцеся, што не кожны грамадзянін ведае, што намалявана на папяровых купюрах Беларусі. Мне таксама стала цікава: калі з’явіліся грошы на Беларусі, які яны мелі раней выгляд, чаму на папяровых грашовых адзінках менавіта такія выявы, ці могуць грашовыя купюры быць своеасаблівай крыніцай пры вывучэнні гісторыі, геаграфіі, архітэктуры Беларусі? Я вырашыла адказаць на гэтыя пытанні, таму і абрала тэму даследчай работы «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь».
СЛАЙД 3
Тэму я выбрала не выпадкова, бо вучуся ў ліцэі па прафесіі «Аператар ЭВМ; прадавец», якая прадугледжвае працу з грашовымі знакамі. Кім бы ні стаў чалавек, калі вырасце, дзе б ні жыў, яму прыйдзецца сутыкацца з грашыма. Цікавасць да працы ўзнікла пасля таго, як у Беларусі з 1 ліпеня 2016 года былі ўведзены новыя грашовыя адзінкі, таму тэма працы набыла яшчэ большую актуальнасць.
СЛАЙД 4
Аб'ектам даследавання дадзенай працы з'яўляюцца папяровыя грашовыя адзінкі Рэспублікі Беларусь 2009 года.
Прадмет даследавання: выявы на беларускіх папяровых купюрах узору 2009 года.
Гіпотэза: выкажам здагадку, што намаляваныя на папяровых грашовых адзінках выявы з'яўляюцца своеасаблівай крыніцай пры вывучэнні краіны.
СЛАЙД 5
Мэта даследвання: праверыць, ці дапаможа вывучэнне намаляваных на папяровых грашовых купюрах аб’ектаў пашырэнню нашых ведаў па вывучэнні спадчыны краіны.
СЛАЙД 6
Для вырашэння мэты я паставіла наступныя задачы:
- пазнаёміцца з літаратурай і матэрыяламі ў сетцы Інтэрнэт па дадзенай тэме;
- пазнаёміцца з гісторыяй ўзнікнення грошай;
- даведацца пра асноўныя функцыі грошай;
- выявіць тэматыку малюнкаў на папяровых грашовых адзінках Беларусі;
- правесці анкетаванне навучэнцаў сваёй групы па тэме дадзенай работы.
СЛАЙД 7
Практычная значнасць праекта складаецца ў стварэнні слоўніка грашовых тэрмінаў.
Метады даследавання:
- пошукавы (збор інфармацыі);
- сістэматызацыі (аналіз інфармацыі па тэме даследавання; назіранне);
- параўнальнага аналізу (вывучэнне грашовых купюр, параўнанне);
- абагульнення матэрыялу (стварэнне слоўніка грашовых тэрмінаў;
- анкетаванне аднагрупнікаў.
СЛАЙД 8
Пазнаёміўшыся з матэрыяламі розных крыніц інфармацыі, а таксама матэрыяламі Інтэрнэт–сайтаў, я высветліла, што такое грошы. «Слоўнік рускай мовы» С.І. Ожэгава дае такое азначэнне грошай: «Грошы - металічныя і папяровыя адзінкі, якія з'яўляюцца мерай кошту пры куплі-продажу» .
Грошы з'яўляюцца часткай нашага паўсядзённага жыцця, і нельга знайсці нават самай прымітыўнай цывілізацыі, дзе б яны не выкарыстоўваліся.
СЛАЙД 9
На ўроках гісторыі і геаграфіі я даведалася, што грошы ў Рэспубліцы Беларусь былі не заўсёды такімі, як зараз. Усе змены адбываліся з пераменамі ў краіне.
Грошы кожнай краіны маюць свой дызайн, сваю форму і памер. Некаторыя ўзялі за аснову аднолькавыя грошы, некаторыя маюць свае, непаўторныя. Але кожная грашовая адзінка мае нешта адметнае на той тэрыторыі, на якой яны служаць разліковай сістэмай. Я лічу, што тое ж самае датычыць і нашых новых банкнот. На іх адлюстраваны нацыянальны каларыт і гістарычныя асаблівасці, якія адносяцца непасрэдна да Беларусі
СЛАЙД 10
Я разгледзела папяровыя грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь, якія выкарыстоўваюцца ў нашай краіне з 1 ліпеня 2016 года і па цяперашні час.
Усяго ў Рэспубліцы Беларусь у абарачэнне знаходзяцца сем наміналаў банкнотаў - 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў.
Канцэпцыя дызайну новых банкнотаў адпавядае дэвізу «Мая краіна - Беларусь» з выявай помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва на правых баках банкнотаў. Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і Мінску. 5 рублёў - Брэсцкая вобласць; 10 - Віцебская вобласць; 20 - Гомельская; 50 - Гродзенская; 100 - Мінская вобласць; 200 - Магілёўская; 500 - г. Мінск. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнотаў вызначана ў алфавітным парадку. Адваротныя бакі банкнотаў прысвечаны самабытнасці кожнай з абласцей з гістарычнага і культурнага пунктаў гледжання (узнікненне першых паселішчаў, асветніцтва і кнігадрукаванне, паэзія, тэатр, народныя промыслы і рамёствы, навуковыя дасягненні).
Усе сем наміналаў банкнотаў адрозніваюцца па колеры. Ад малых да большых наміналам афарбоўка ад больш простых цёплых сонечных адценняў да больш складаных халодных колераў.
Адным з самым прыкметных адрозненняў банкнотаў з'яўляецца тое, што яны адрозніваюцца па памеры. Так, усе наміналы банкнотаў аднолькавыя па вышыні - 72 мм. Па даўжыні наміналы банкнотаў паступова павялічваюцца на 4 мм, пачынаючы ад 135 мм - у банкнота наміналам 5 рублёў.
СЛАЙД 11
Акрамя папяровых купюр упершыню ў навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2016 года ў наяўным грашовым абарачэнні з'явіліся металічныя манеты. Усяго восем наміналаў манет - 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі. Увядзенне манет у абарачэнне абумоўлена больш працяглым іх тэрмінам службы ў параўнанні з папяровымі банкнотамі.
На аверсе беларускіх манет размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - аднаго з сімвалаў нашай дзяржавы.
На рэверсе беларускіх манет раскрываецца тэма аднаго з самых папулярных напрамкаў народнай творчасці – ткацтва, старажытнага рамяства, якое ўвасобіла ў сабе культурна-гістарычную інфармацыю развіцця Беларусі.
Дызайн большасці манет распрацаваны мастакамі Беларусі. У якасці дэкору выкарыстаны традыцыйны беларускі геаметрычны арнамент.
СЛАЙД 12
Я дэталёва разгледзела дызайн папяровых грашовых знакаў Беларусі.
Банкнот наміналам 5 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Белай (Камянецкай) вежы, якая знаходзіцца ў г. Камянцы Брэсцкай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца ”Бярэсце“).
СЛАЙД 13
Банкнот наміналам 10 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Спаса- Праабражэнскай царквы, якая знаходзіцца ў г. Полацку Віцебскай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны асветніцтву і кнігадрукаванню (кнігі, знак Францыска Скарыны, Крыж Еўфрасінні Полацкай, фрагмент арнаменту).
СЛАЙД 14
Банкнот наміналам 20 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява палаца Румянцавых-Паскевічаў у г. Гомелі, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме духоўнасці (звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы).
СЛАЙД 15
Банкнот наміналам 50 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Мірскага замка, які знаходзіцца ў г. п. Мір Гродзенскай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме мастацтва (ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан).
СЛАЙД 16
Банкнот наміналам 100 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява замка Радзівілаў (Нясвіжскі замак), які знаходзіцца ў г. Нясвіжы Мінскай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме тэатра і народных святаў (скрыпка, бубен, жалейка, слуцкія паясы і сімвалы народных святаў: ”Калядная зорка“, каза, тэатр ”Батлейка“).
СЛАЙД 17
Банкнот наміналам 200 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме рамёстваў і горадабудаўніцтва (залаты ключ і пячатка г. Магілёва, кафля, фрагменты кованай рашоткі).
СЛАЙД 18
Банкнот наміналам 500 рублёў. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца ў г. Мінску, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме літаратуры (пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку).
СЛАЙД 19
Падчас вывучэння гісторыі папяровых грашовых знакаў Рэспублікі Беларусь я звярнула ўвагу на некаторыя цікавыя факты. Напрыклад, зайчыкі – так называюць нацыянальныя грошы самі беларусы і многія па-за межамі нашай краіны. Я зацікавілася, адкуль такая назва? Беларускія грашовыя адзінкі сталі называцца зайчыкамі, таму што ў 1992 годзе была выпушчаная купюра наміналам 1 рубель з выявай зайца, узятага з савецкай кнігі пра звяроў і птушак. Гэтая рублёвая банкнота дала штодзённую назву беларускіх грошай - зайчыкі, зайцы. І што цікава, гэта назва за беларускімі купюрамі захавалася да нядаўніх часоў.
СЛАЙД 20
У 1992 была выпушчана купюра наміналам 50 рублёў, на ёй быў намаляваны мядзведзь барыбал. Цікава тое, што гэты від ніколі не сустракаўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта самы звычайны паўночнаамерыканскі мядзведзь, распаўсюджаны ад поўначы Аляскі і Канады да цэнтральнай Мексікі і ад Атлантычнага да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа.
СЛАЙД 21
Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзЕсят», які не адпавядае дзеючым правілам беларускай арфаграфіі. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэтыя словы павінны пісацца праз літару "я" у другім складзе - «пяцьдзЯсят»
СЛАЙД 22
Падчас напісання даследчай работы мне стала цікава: што ведаюць мае аднагрупнікі пра грашовыя адзінкі нашай краіны. Правёўшы апытванне, я высветліла, што большая частка навучэнцаў не ведаюць, што намалявана на грашовых купюрах Рэспублікі Беларусь, не ведаюць пра гісторыю паходжання грошай. Вынікі апытвання прыведзены у табліцы.
СЛАЙД 23
Асобна я папрасіла сваіх равеснікаў пафантазіраваць, паразважаць і даць адказ на пытанне “Што яны прапанавалі б адлюстраваць на купюрах, калі б у іх была такая магчымасць?” Правёўшы апытванне, я высветліла меркаванне нашых хлопцаў і дзяўчат.
1. Гарады Беларусі: асабліва Пінск – так адказалі 38% навучэнцаў, таму што ў нашым горадзе шмат цікавага, хацелася б, каб усе людзі пра яго даведаліся.
2. Прэзідэнта Беларусі - 25%, бо Прэзідэнт - першая асоба краіны (на банкнотах многіх краін адлюстраваны іх кіраўнікі).
3. Знакамітых людзей краіны - адказалі 6% навучэнцаў, каб людзі не забывалі сваіх герояў.
4. Жывёл - 13%, таму што малюнкі звяроў і птушак будуць нагадваць людзям пра тое, што жывёлы маюць патрэбу ў абароне.
5. Возера Нарач - 19%, бо такога возера, як Нарач, няма ні ў адной краіне.
Наш горад Пінск, на жаль, не трапіў на банкноты Рэспублікі Беларусь.
СЛАЙД 24
Дадзеныя апытвання дазваляюць зрабіць выснову, што навучэнцам ліцэя цікава выбраная тэма. Хаця многія не змаглі даць адказы на мае пытанні пра выявы на грашовых адзінках, але прапаноў па малюнку на купюрах паступіла шмат. Было відаць, што хлопцы і дзяўчаты любяць сваю Радзіму, шануюць спадчыну любай Беларусі, усхваляюць свой горад, ганарацца гістарычнымі помнікамі нашай краіны, нашага горада, бо кожны вугалок нашай любімай Беларусі мае сваю адметнасць і непаўторнасць. А вывучэнне гісторыі свайго краю, яго асаблівасцей дапамагае нам, падлеткам, зразумець саміх сябе і вызначыць свае месца ў жыцці.
Падводзячы вынік працы, можна зрабіць выснову, што грошы - гэта сродак абмену. Увод іншых грашовых сродкаў, падробка грашовых купюр у нашай краіне забаронены. Дадзеная праца дапамагла мне даведацца, што вывучэннем папяровых грошай займаецца баністыка, а вывучэннем манет – нумізматыка. Я пазнаёмілася з гісторыяй узнікнення грошай, даведалася пра асноўныя функцыі грошай, даследавала малюнкі на папяровых купюрах Беларусі, саставіла слоўнік грашовых тэрмінаў.
СЛАЙД 25
Такім чынам, я лічу, што мэта і задачы, пастаўленыя ў пачатку працы, дасягнуты. Гіпотэза даследавання пацвердзілася: намаляваныя на папяровых грашовых знаках помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва з'яўляюцца своеасаблівай крыніцай пры вывучэнні гісторыі нашай Беларусі, фарміруюць уяўленне аб краіне, нацыі, яе мінулым і сучасным, дапамагаюць выхоўваць у падлеткаў пачуццё гонару за свой край і патрыятызму.
Просмотр содержимого документа
«Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі - 2017»
СЛАЙД 1
Установа адукацыі
«Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»
Латышэвіч Надзея. «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь».
У свеце налічваецца больш за 200 дзяржаў. Кожная краіна мае ўласную грашовую сістэму або карыстаецца грашовай сістэмай больш развітых дзяржаў. Зараз у свеце існуе больш за 180 валют. Самымі дарагімі лічацца валюты нафтаздабываючых краін. Між тым менавіта маляўнічыя банкноты краін свету нярэдка больш раскажуць дапытліваму чалавеку, чым дзясяткі старонак атласу. Грошы любой краіны па-свойму адлюстроўваюць яе гісторыю. Грашовыя знакі многіх краін свету – сапраўдныя шэдэўры мастацтва.
СЛАЙД 2
З грашыма сваёй краіны чалавек знаёміцца яшчэ ў сям’і з дапамогай бацькоў. З дня ў дзень мы маем справу з імі – купляем неабходныя рэчы, аплачваем розныя паслугі. Бацькі даюць мне грошы на «кішэнныя выдаткі» або просяць схадзіць у краму за пакупкамі.
Беручы ў рукі грашовыя купюры, я не раз звяртала ўвагу, што яны маюць розны колер, розныя ўзоры і малюнкі, надпісы нанесены адным спосабам, змяшчаюцца розныя выявы з гісторыі нашай дзяржавы.
Пагадзіцеся, што не кожны грамадзянін ведае, што намалявана на папяровых купюрах Беларусі. Мне таксама стала цікава: калі з’явіліся грошы на Беларусі, які яны мелі раней выгляд, чаму на папяровых грашовых адзінках менавіта такія выявы, ці могуць грашовыя купюры быць своеасаблівай крыніцай пры вывучэнні гісторыі, геаграфіі, архітэктуры Беларусі? Я вырашыла адказаць на гэтыя пытанні, таму і абрала тэму даследчай работы «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь».
СЛАЙД 3
Тэму я выбрала не выпадкова, бо вучуся ў ліцэі па прафесіі «Аператар ЭВМ; прадавец», якая прадугледжвае працу з грашовымі знакамі. Кім бы ні стаў чалавек, калі вырасце, дзе б ні жыў, яму прыйдзецца сутыкацца з грашыма. Цікавасць да працы ўзнікла пасля таго, як у Беларусі з 1 ліпеня 2016 года былі ўведзены новыя грашовыя адзінкі, таму тэма працы набыла яшчэ большую актуальнасць.
СЛАЙД 4
Аб'ектам даследавання дадзенай працы з'яўляюцца папяровыя грашовыя адзінкі Рэспублікі Беларусь 2009 года.
Прадмет даследавання: выявы на беларускіх папяровых купюрах узору 2009 года.
Гіпотэза: выкажам здагадку, што намаляваныя на папяровых грашовых адзінках выявы з'яўляюцца своеасаблівай крыніцай пры вывучэнні краіны.
СЛАЙД 5
Мэта даследвання: праверыць, ці дапаможа вывучэнне намаляваных на папяровых грашовых купюрах аб’ектаў пашырэнню нашых ведаў па вывучэнні спадчыны краіны.
СЛАЙД 6
Для вырашэння мэты я паставіла наступныя задачы:
пазнаёміцца з літаратурай і матэрыяламі ў сетцы Інтэрнэт па дадзенай тэме;
пазнаёміцца з гісторыяй ўзнікнення грошай;
даведацца пра асноўныя функцыі грошай;
выявіць тэматыку малюнкаў на папяровых грашовых адзінках Беларусі;
правесці анкетаванне навучэнцаў сваёй групы па тэме дадзенай работы.
СЛАЙД 7
Практычная значнасць праекта складаецца ў стварэнні слоўніка грашовых тэрмінаў.
Метады даследавання:
пошукавы (збор інфармацыі);
сістэматызацыі (аналіз інфармацыі па тэме даследавання; назіранне);
параўнальнага аналізу (вывучэнне грашовых купюр, параўнанне);
абагульнення матэрыялу (стварэнне слоўніка грашовых тэрмінаў;
анкетаванне аднагрупнікаў.