СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Пошукавая гульня "Родная мова, цудоўная мова!" Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 6-7 класаў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Пошукавая гульня "Родная мова, цудоўная мова!" Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 6-7 класаў»


Многія педагогі зараз адзначаюць зніжэнне матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы, Для таго, каб вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі вучэбнага працэсу, настаўніку неабходна прапаноўваць ім актыўныя формы работы, у тым ліку і пазакласнай. Да ліку папулярных форм пры арганізацыі пазакласнай работы адносіцца квест, які характарызуецца накіраванасцю на рашэнне канкрэтных задач, пастаноўкай нестандартных пошукавых пытанняў, выкарыстаннем разнастайных інструментаў для іх вырашэння. Квест “Родная мова, цудоўная мова!” накіраваны на фарміраванне ў вучняў моўных кампетэнцый і выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы. Гульня праходзіць у форме падарожжа па станцыях: дзеці рашаюць заданні, выканаўшы якія, атрымліваюць ключы-літары. Па выніках квесту вучні аднаўляюць радок з верша.


Пошукавая гульня “Родная мова, цудоўная мова!”

Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 6-7 класаў


Мэта: фарміраванне маўленчай культуры вучняў

Задачы:

1. Садзейнічаць пашырэнню ведаў вучняў пра некаторыя факты з гісторыі беларускай мовы, падагульненню і сістэматызацыі некаторых правіл беларускай мовы.

2. Ствараць умовы для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей.

3. Фарміраваць уменне працаваць у камандзе.

4. Садзейнічаць выхаванню грамадзянкасці, пачуцця любві і павагі да роднай мовы.

Абсталяванне: канверты (шарыкі, сляды або інш. з заданнямі) размяшчаюцца ў класе, дзе адбываецца мерапрыемства. Дошка ўпрыгожана кветкамі з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.

Папярэдняя падрыхтоўка: вучням прапануецца адшукаць выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, запісаць або надрукаваць іх на кветках з рознакаляровай паперы.


Ход мерапрыемства


Мэтанакіраванне.

Настаўнік: Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі! Віншую вас з Днем роднай мовы. Няхай наша родная мова, якая мае багатую гісторыю, адрозніваецца ад іншых моў сваёй самавітасцю і непаўторнасцю, і надалей гучыць у кожным класе, кожным доме радасна, натхнёна і чароўна.

Прапаную вам прыняць удзел у пошукавай гульні “Родная мова, цудоўная мова!”, падчас якой вы дапаможаце вучням з будучага. Гатовы да пошукаў і ўзаемадапамогі?

Пісьмо з будучага

Добры дзень, нашы равеснікі з 2021 года! Пішуць вам вучні 2032 года. Нам патрэбна ваша дапамога. Зусім нядаўна адна з нашах школьных ІТ-кампаній распрацавала новую камп’ютарную гульню “School manager”, але для ўваходу ў яе неабходна ўвесці пароль, які з’яўляецца ўрыўкам з верша беларускага пісьменніка. На гэты раз гульня патрабуе працягнуць радок з верша Уладзіміра Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова!”.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашах думак ************


Вельмі чакаем вашай дапамогі!


Знаёмства з правіламі гульні.

На сталах у кабінеце ляжаць 12 канвертаў з заданнямі (заданні могуць быць і ў надзьмутых шарыках або на слядочках на падлозе і інш.). У кожным канверце – заданне, выканаўшы якое, вучні атрымліваюць літару (сімвал) -ключ. Склаўшы літары па парадку, вучні змогуць аднавіць патрэбны радок верша.


1 ключ.

Заданне: Прачытайце. Аднавіце прапушчаныя словы. Разбярыце адноўленае слова па саставе.

Слова …… паходзіць ад старажытнарускага “реку” – гавару. ……. – гэта гаворка, гутарка, цяпер – час школьных заняткаў (звычайна 45 мінут), прысвечаны асобнаму прадмету.

Адказ: урок.

Літара-ключ: У

2 ключ.

Заданне: Тэатр літар. Вучні дзеляцца на пары і дэманструць літары, якія называе настаўнік. Сярод іх будзе і літара Т.

Літара-ключ: Т


3 ключ.

Заданне: Камп’ютарны вірус пераблытаў склады ў словах. Аднавіце словы. Назавіце, якая літара сустракаецца ва ўсіх словах.

Мопісь, комала, ровяд, ловяс.

Адказ: пісьмо, малако, вядро, вясло.

Літара-ключ: О


4 ключ.

Заданне: Суаднясіце словы і іх лексічныя значэнні. З кожным словам састаўце сказ.

А.Кмен

1.Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных, а таксама ягады гэтай расліны.

Б.Катах

2.Травяністая расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне, што скарыстоўваецца як прыправа.

В.Касцяніцы

3.Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі, насенне. Бывае ў кукурузы, вярбы, бярозы і інш.



Адказ: А2, Б3, В1.

Літара-ключ: К


5 ключ.

Заданне: “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў”, - гаварылі старажытныя грэкі. Валоданне майстэрствам вуснага выказвання заўсёды цанілася ў грамадстве. Людзі, якія ім валодаюць, дасягаюць поспехаў у працы, удала будуюць кар’еру. Вызначце, да якога жанру адносіцца дадзенае выслоўе. Падумайце, як можна выкарыстоўваць гэта выслоўе для выпрацоўкі тэхнікі маўлення. Прагаварыце чыстагаворку хутка і правільна.

З ціхіх далячыняў

Выплыў ранак сіні.

Ліпу і ялінку

Апрануў у іней.

Літара-ключ: І


6 ключ.

Заданне: Прачытайце загадку Уладзіміра Мазго. Адгадку намалюйце на аркушы паперы і расфарбуйце рознакаляровымі алоўкамі.

Быццам

Белы снег на дол,

Пакрывалам

Лёг на стол.

Рады госцю

Беларус,

Засцілаючы

……..

Адказ: абрус

Літара-ключ: А


7 ключ.

Заданне: Выразна прачытайце прыказкі. Якой тэмай яны аб’яднаны?

Слова даражэй за золата.

Слова не верабей: выпусціш – не зловіш.

Добрае слова не забываецца.

Перш чым вымавіць слова, абмакні яго ў розум.

Трэба ведаць, калі сказаць, а калі памаўчаць.

Ласкавае слова што дзень ясны.

Адказ: усе прыказкі аб’яднаны тэмай уважлівага стаўлення да слова, да мовы.

Літара-ключ: С

8 ключ.

Заданне: Пабудуйце лесвічку са слоў, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару.

Н







Н







Н







Н







Н








Прыкладныя адказы: нож, нага, народ, навука, насарог.

Літара-ключ: Н


9 ключ.

Заданне: Адгадайце, пра якую літару ідзе гаворка.

  1. Сярод беларускіх пісьменнікаў няма творцаў, чыё прозвішча пачынаецца на гэтую літару.

  2. У “Беларускім арфаграфічным слоўніку” (пад рэд. А. А. Лукашанца) налічваецца толькі 81 слова на гэту літару.

  3. Пачынаючы з Ф. Скарыны, яна стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.

  4. Гэта літара ў старажытных фінікійцаў асацыіравалася з вокам, па гэтай прычыне яна мела назву “айн” (“вока”).

Адказ: літара О.

Літара-ключ: О


10 ключ.

Заданне: Прачытайце смяшынку, падрыхтуйцеся да інсцэніроўкі. У тэксце не хапае знакаў прыпынку і вы не ведаеце, дзе рабіць паўзы ў час інсцэніроўкі. Расстаўце знакі прыпынку.

Не ведаю сыночак хто з цябе вырасце бядуе матуля.

А я ведаю адказвае Сяргейка. З мяне вырасце вішня бо я костачку праглынуў.

Адказ:

  • Не ведаю, сыночак, хто з цябе вырасце, - бядуе матуля.

  • А я ведаю, - адказвае Сяргейка. - З мяне вырасце вішня, бо я костачку праглынуў.

Літара-ключ: В


11 ключ.

Заданне: Прачытайце верш Уладзіміра Мазго, адгадкай будуць словы-амонімы. Раскажаце, што такое амонімы, прывядзіце свае прыклады.

Маша

Кашу спажывае,

Ціха птушачка

Спявае.

Што за птушка,

Што за каша –

Слова гэтае

Падкажа.

Адказ: аўсянка

Літара-ключ: А


12 ключ.

Заданне: 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. А 28 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень анімацыі. Прачытайце, перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Винни-Пуха озвучивал замечательный актёр Евгений Леонов. Для придания герою мультфильма большей комичности речь актёра ускорили на 30%.

Сімвал-ключ: ! (клічнік)


Фізкультхвілінка.

Вучань праводзіць фізкультхвілінку:

Як тупну нагой

Ды прытупну другой,

Кругам пакружуся,

Усім людзям пакажуся! (з народнага)


Узнаўленне радка верша па літарах-ключах.

Адказ:

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашах думак уток і аснова!


Напісанне пісьма вучням будучага.

Пасля ўзнаўлення па літарах-ключах патрэбнага ўрыўка вучні калектыўна пішуць пісьмо вучням будучага.


Падвядзенне вынікаў.

Настаўнік: Вялікі дзякуй за гульню. Мне было вельмі прыемна з вамі гуляць, шукаць і дапамагаць! На развітанне вы забіраеце з сабой словы-выказванні беларускіх паэтаў пра родную мову, а я дару вам наступнае выказванне, адно з маіх самых любімых. Няхай і вам яно дапамагае ў жыцці і натхняе на добрыя справы!


У горадзе,

Між ніў жытнёвых,

У важным доме,

Сціплай хаце

Не забывайце

Роднай мовы –

Для нас навек яна,

Як маці.

М. Пазнякоў


Літаратура


  1. Кажура, В. В. Азбукоўнік : пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка / В. В. Кажура. – Мінск : Беларус. асац. “Конкурс”, 2015. – 352 с.

  2. Мазго, У. М. Загадкавая азбука : для дзяцей мал. шк. узросту / У. Мазго. – Мінск : Нар. асвета, 2012. – 46 с.

  3. Островская, Н. Мир цветных весёлых приключений / Н. Островская // Юный спасатель. – 2020. – № 10. – С. 20.

  4. Солахаў, А. В. Падарожжа ад А да Я : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А. В. Солахаў. – Мінск : Зорны Верасок, 2012. – 263 с.


Маршрутны ліст каманды _________________



Ключ 1

Ключ 2

Ключ 3

Ключ 4

Ключ 5

Ключ 6

Ключ 7

Ключ 8

Ключ 9

Ключ 10

Ключ 11

Ключ 12















Адказ:

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашах думак ************


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!