СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

“Праектна-даследчыцкая дзейнасць з выкарыстаннем ІКТ”

Категория: Информатика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Эта презентация подготовлена с использованием информационных компьютерных технологий

Просмотр содержимого документа
«“Праектна-даследчыцкая дзейнасць з выкарыстаннем ІКТ”»

Намінацыя:  “ Праектна-даследчыцкая дзейнасць з выкарыстаннем ІКТ”

Намінацыя:

Праектна-даследчыцкая дзейнасць

з выкарыстаннем ІКТ”

                Дрэма Рыта Эдмонтаўна,  настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Астравец ”   Каржанок Ала Аляксандраўна,  настаўніца  інфарматыкі  дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Астравец”

Дрэма Рыта Эдмонтаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Астравец ” Каржанок Ала Аляксандраўна, настаўніца інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Астравец”

 Беларусы, як ні адзін з іншых еўрапейскіх народаў, захавалі да пачатку XXI стагоддзя ў жывым функцыяніраванні незлічонае багацце фальклору, архаічную разнастайнасць і паўнату сямейнай і каляндарна-аграрнай звычаёвасці, традыцыйны касцюм, мастацкія рамёствы.  Працягваюць сваё развіццё шмат якія віды народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Сярод іх – ручнік , які і сёння ткуць і вышываюць у розных кутках Беларусі. Загадкавымі знакамі арнаменту, магічнай абрадавай сілай і хвалюючай вобразнай мовай мастацтва ручнік прадаўжае прымаць удзел у нястомным дыялогу культуры мінуўшчыны і будучыні.  На жаль, у сучасным жыцці ручнік не мае такога шырокага выкарыстання, як у нашых продкаў. А ўжо пра яго сакральнае значэнне для сучаснага маладога чалавека і гаварыць не прыходзіцца. Людзі нават не задумваюцца, што розныя ўзоры, якія аздабляюць гэты выраб, аб нечым нам “гавораць”. Зыходзячы з гэтага, мы палічылі, што абраная тэма будзе не толькі актуальнай, але і пазнавальнай для сучаснай моладзі.

Беларусы, як ні адзін з іншых еўрапейскіх народаў, захавалі да пачатку XXI стагоддзя ў жывым функцыяніраванні незлічонае багацце фальклору, архаічную разнастайнасць і паўнату сямейнай і каляндарна-аграрнай звычаёвасці, традыцыйны касцюм, мастацкія рамёствы.

Працягваюць сваё развіццё шмат якія віды народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Сярод іх – ручнік , які і сёння ткуць і вышываюць у розных кутках Беларусі. Загадкавымі знакамі арнаменту, магічнай абрадавай сілай і хвалюючай вобразнай мовай мастацтва ручнік прадаўжае прымаць удзел у нястомным дыялогу культуры мінуўшчыны і будучыні.

На жаль, у сучасным жыцці ручнік не мае такога шырокага выкарыстання, як у нашых продкаў. А ўжо пра яго сакральнае значэнне для сучаснага маладога чалавека і гаварыць не прыходзіцца. Людзі нават не задумваюцца, што розныя ўзоры, якія аздабляюць гэты выраб, аб нечым нам “гавораць”. Зыходзячы з гэтага, мы палічылі, што абраная тэма будзе не толькі актуальнай, але і пазнавальнай для сучаснай моладзі.

вывучэнне арнаментальнай сімволікі беларускага вясельнага ручніка . вывучыць літаратурныя крыніцы і даследванні вучоных-этнографаў па абранай тэме; раскрыць сутнасць арнаментальнага ўзору, адлюстраванага ў вясельных ручніках; садзейнічаць узнаўленню традыцый аздаблення беларускага вясельнага ручніка.

вывучэнне арнаментальнай сімволікі беларускага вясельнага ручніка .

  • вывучыць літаратурныя крыніцы і даследванні вучоных-этнографаў па абранай тэме;
  • раскрыць сутнасць арнаментальнага ўзору, адлюстраванага ў вясельных ручніках;
  • садзейнічаць узнаўленню традыцый аздаблення беларускага вясельнага ручніка.
   Гаворачы пра культуру Беларусі, мы часта звяртаемся да паняццяў “свята”, “абрад”, “сімвал”. Гэтая праца дазваляе разгледзіць культурныя здабыткі нашай Бацькаўшчыны праз дэталёвае вывучэнне ўзору вясельнага ручніка

Гаворачы пра культуру Беларусі, мы часта звяртаемся да паняццяў “свята”, “абрад”, “сімвал”. Гэтая праца дазваляе разгледзіць культурныя здабыткі нашай Бацькаўшчыны праз дэталёвае вывучэнне ўзору вясельнага ручніка

    У рабоце пададзены звесткі пра абрадавае значэнне беларускага вясельнага ручніка, яго выраб і аздобу. Выкарыстальнікам матэрыялу прапануецца таксама азнаямленне з асноўнымі сімваламі беларускага арнаменту і іх ужыванне пры ўпрыгожванні неабходнага атрыбуту вясельнага абраду; прапануюцца рэфлексійныя заданні на засваенне атрыманых ведаў.   Інфармацыя прадстаўлена на 30 слайдах у фармаце PPT  і МР3

У рабоце пададзены звесткі пра абрадавае значэнне беларускага вясельнага ручніка, яго выраб і аздобу. Выкарыстальнікам матэрыялу прапануецца таксама азнаямленне з асноўнымі сімваламі беларускага арнаменту і іх ужыванне пры ўпрыгожванні неабходнага атрыбуту вясельнага абраду; прапануюцца рэфлексійныя заданні на засваенне атрыманых ведаў.

Інфармацыя прадстаўлена на 30 слайдах у фармаце PPT і МР3

 Разнастайная роля на вяселлях адводзілася тканым і вышываным ручнікам: падарыць гасцям, павязаць сватам, пакласці на падлогу ў час вянчання, паднесці каравай, аздобіць хату і інш.  Прыемна бачыць і на сучасным вяселлі павагу да трыдыцый і звычаяў свайго народу, у якіх традыцыйным атрыбутам з’яўляецца вясельны ручнік. Дзякуючы сваёй форме і беламу колеру ручнік і па сённяшні дзень з’яўляецца сімвалам шляху, светлай жыццёвай дарогі, па якой разам павінны прайсці жаніх і нявеста, муж і жонка. На сучасным вяселлі у асноўным выкарыстоўваюцца ад двух да пяці ручнікоў (раней іх было да сарака), функцыі якіх мы зараз і разгледзім.

Разнастайная роля на вяселлях адводзілася тканым і вышываным ручнікам: падарыць гасцям, павязаць сватам, пакласці на падлогу ў час вянчання, паднесці каравай, аздобіць хату і інш.

Прыемна бачыць і на сучасным вяселлі павагу да трыдыцый і звычаяў свайго народу, у якіх традыцыйным атрыбутам з’яўляецца вясельны ручнік. Дзякуючы сваёй форме і беламу колеру ручнік і па сённяшні дзень з’яўляецца сімвалам шляху, светлай жыццёвай дарогі, па якой разам павінны прайсці жаніх і нявеста, муж і жонка. На сучасным вяселлі у асноўным выкарыстоўваюцца ад двух да пяці ручнікоў (раней іх было да сарака), функцыі якіх мы зараз і разгледзім.

 Тыповым на Беларусі было ўжыванне ручніка ў якасці падножніка, на які маладыя станавіліся ў час вянчання ў царкве. ( Заўважым, што цяпер гэта робіцца ў памяшканні або будынку, дзе рэгістрыруюць шлюб.) Адыходзячы з жаніхом ад аналою, нявеста старалася цягнуць ручнік за сабою. Паводле павер’я, рабілася так дзеля таго, каб яе равесніцы цягнуліся за ёй, г.зн. выходзілі замуж.  Менавіта гэты ручнік уздзейнічае на тое, якім будзе далейшае жыццё маладых.  Па той прычыне, што на гэтым ручніку будуць стаяць маладыя, нельга вышываць пару птушак, якая сімвалізуе жаніха і нявесту, пажаданні “На шчасце”, “Згода ды каханне”, а таксама кветкі або пярсцёнкі. Лічыцца, што маладыя затопчуць шчаслівае сямейнае жыццё і яго светлыя моманты. Арнамент такога ручніка выбіраюць геаметрычны.

Тыповым на Беларусі было ўжыванне ручніка ў якасці падножніка, на які маладыя станавіліся ў час вянчання ў царкве. ( Заўважым, што цяпер гэта робіцца ў памяшканні або будынку, дзе рэгістрыруюць шлюб.) Адыходзячы з жаніхом ад аналою, нявеста старалася цягнуць ручнік за сабою. Паводле павер’я, рабілася так дзеля таго, каб яе равесніцы цягнуліся за ёй, г.зн. выходзілі замуж.

Менавіта гэты ручнік уздзейнічае на тое, якім будзе далейшае жыццё маладых.

Па той прычыне, што на гэтым ручніку будуць стаяць маладыя, нельга вышываць пару птушак, якая сімвалізуе жаніха і нявесту, пажаданні “На шчасце”, “Згода ды каханне”, а таксама кветкі або пярсцёнкі. Лічыцца, што маладыя затопчуць шчаслівае сямейнае жыццё і яго светлыя моманты. Арнамент такога ручніка выбіраюць геаметрычны.

   Спецыяльны ручнік для бласлаўлення, якім бацькі ўпрыгожваюць абразы перад вянчаннем. Гэта прыгожа аздоблены ручнік, часцей з раслінным сімвалічным арнаментам.  Арнаменты ручнікоў адрозніваюцца для абразоў Дзевы марыі і Іісуса Хрыста. Агульным элементам для двух відаў ручнікоў з’яўляюцца вінаградныя лісты з гронкамі, якія сімвалізуюць дабрабыт у доме. Акрамя агульных элементаў, на “мужчынскім” ручніку вышываюць дубовыя лісты і жолуды, што сімвалізуюць мужчынскі моц, а на “жаночым” – каліну, сімвал жаночага пачатку, працягу роду, і лілеі – сімвал кахання і прыгажосці. Лілея – гэта кветка Дзевы Марыі. Яна з’яўляецца традыцыйным сімвалам дзявочай чысціні і нявіннасці. Вышыты лілеямі ручнік сімвалізуе нараджэнне і развіццё.  Ручнік для абраза можа мець не толькі гарызантальна размешчаны арнамент, але і вуглавы.

Спецыяльны ручнік для бласлаўлення, якім бацькі ўпрыгожваюць абразы перад вянчаннем. Гэта прыгожа аздоблены ручнік, часцей з раслінным сімвалічным арнаментам.

Арнаменты ручнікоў адрозніваюцца для абразоў Дзевы марыі і Іісуса Хрыста. Агульным элементам для двух відаў ручнікоў з’яўляюцца вінаградныя лісты з гронкамі, якія сімвалізуюць дабрабыт у доме. Акрамя агульных элементаў, на “мужчынскім” ручніку вышываюць дубовыя лісты і жолуды, што сімвалізуюць мужчынскі моц, а на “жаночым” – каліну, сімвал жаночага пачатку, працягу роду, і лілеі – сімвал кахання і прыгажосці. Лілея – гэта кветка Дзевы Марыі. Яна з’яўляецца традыцыйным сімвалам дзявочай чысціні і нявіннасці. Вышыты лілеямі ручнік сімвалізуе нараджэнне і развіццё.

Ручнік для абраза можа мець не толькі гарызантальна размешчаны арнамент, але і вуглавы.

 Гэты ручнік самы яркі на вяселлі. Пасля цырымоніі заключэння шлюбу бацькі сустракаюць маладых з вясельным караваем, каторы кладзецца на “хлебасольны” ручнік. На ім часта адлюстоўваюць пары жаваронкаў, галубоў або лебедзяў, якія сімвалізуюць шчаслівых і закаханых маладых, каторыя будуць вернымі і шчырымі ў адносінах адзін да аднаго ў далейшым сямейным жыцці.  Таксама аздабляюць такі ручнік і кветкавымі, расліннымі арнаментамі як пажаданні дабрабыту і росквіту. А надпіс “Хлеб ды соль” сімвалізуе багацце і згоду ў сям’і.

Гэты ручнік самы яркі на вяселлі. Пасля цырымоніі заключэння шлюбу бацькі сустракаюць маладых з вясельным караваем, каторы кладзецца на “хлебасольны” ручнік. На ім часта адлюстоўваюць пары жаваронкаў, галубоў або лебедзяў, якія сімвалізуюць шчаслівых і закаханых маладых, каторыя будуць вернымі і шчырымі ў адносінах адзін да аднаго ў далейшым сямейным жыцці.

Таксама аздабляюць такі ручнік і кветкавымі, расліннымі арнаментамі як пажаданні дабрабыту і росквіту. А надпіс “Хлеб ды соль” сімвалізуе багацце і згоду ў сям’і.

 Пры заключэнні шлюбу свяшчэннік можа звязваць рукі маладой пары “саюзным” ручніком, які сімвалізуе крэпасць духоўнай сувязі маладых.  На такім ручніку вышываецца або тчэцца дрэва жыцця, раслінныя арнаменты, пара птушак (звычайна лебедзі), ініцыялы жаніха і нявесты, а таксама надпіс “Згода ды каханне”.

Пры заключэнні шлюбу свяшчэннік можа звязваць рукі маладой пары “саюзным” ручніком, які сімвалізуе крэпасць духоўнай сувязі маладых.

На такім ручніку вышываецца або тчэцца дрэва жыцця, раслінныя арнаменты, пара птушак (звычайна лебедзі), ініцыялы жаніха і нявесты, а таксама надпіс “Згода ды каханне”.

 1. Якія вядомыя Вам сімвалы адлюстраваны на гэтым ручніку?   2. Пра што яны гавораць? Цікава ведаць

1. Якія вядомыя Вам сімвалы адлюстраваны на гэтым ручніку? 2. Пра што яны гавораць?

Цікава ведаць

1.Назавіце прызначэнне гэтага ручніка?   2.Якія вобразы-сімвалы змешчаны ў ім? Цікава ведаць

1.Назавіце прызначэнне гэтага ручніка? 2.Якія вобразы-сімвалы змешчаны ў ім?

Цікава ведаць

  Такім чынам, мы бачым, што узор ручніка мае не толькі эстэтычнае значэнне  і змест, але змяшчае ў сабе і сэнсавую нагрузку: сімвалы аздобы могуць расказаць нам пра светаўспрыняцці, каштоўнасці, імкненні нашых продкаў. Вывучаючы гэтую сімволіку, мы зможам лепш зразумець наша мінулае і ўзбагаціць сучасную культуру.     Магчыма, ручнік – гэта старажытны манускрыпт, архаічнае пісьменства нашай этнічнай культуры. Ручнік – гэта не толькі памяць пра наша далёкае мінулае, але і мост у таямнічы свет будучыні. Таму нам, нашчадкам, трэба не забывацца на мінулае бабуль і дзядуль, быць надзейнымі ахоўнікамі і зберагальнікамі гэтай цудоўнай традыцыі.    Гэта работа можа выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы і правядзенні фальклорных святаў і абрадаў, у якасці аднаго са сродкаў музейнай педагогікі, у пазакласнай і пазашкольнай рабоце, на ўроках роднай мовы, а таксама тымі, хто цікавіцца этнаграфіяй Беларусі.

Такім чынам, мы бачым, што узор ручніка мае не толькі эстэтычнае значэнне і змест, але змяшчае ў сабе і сэнсавую нагрузку: сімвалы аздобы могуць расказаць нам пра светаўспрыняцці, каштоўнасці, імкненні нашых продкаў. Вывучаючы гэтую сімволіку, мы зможам лепш зразумець наша мінулае і ўзбагаціць сучасную культуру.

Магчыма, ручнік – гэта старажытны манускрыпт, архаічнае пісьменства нашай этнічнай культуры. Ручнік – гэта не толькі памяць пра наша далёкае мінулае, але і мост у таямнічы свет будучыні. Таму нам, нашчадкам, трэба не забывацца на мінулае бабуль і дзядуль, быць надзейнымі ахоўнікамі і зберагальнікамі гэтай цудоўнай традыцыі.

Гэта работа можа выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы і правядзенні фальклорных святаў і абрадаў, у якасці аднаго са сродкаў музейнай педагогікі, у пазакласнай і пазашкольнай рабоце, на ўроках роднай мовы, а таксама тымі, хто цікавіцца этнаграфіяй Беларусі.

1.Волах, В. Ручнікі Гродзеншчыны/ В. Волах//Мастацтва Беларусі. – 1988. - №3. – С. 67–70. 2.Кацар, М.С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка / М.С. Кацар; пер. з рус.мовы, літ апрац. і навук. рэд. Я.М. Сахуты. – 2-е выд.- Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – 224с.: іл. 3.Лабачэўская, В.А. Повязь часоў – беларускі ручнік: альбом / В.А. Лабачэўская. – Мінск: РУП “Выдавецтва “Беларусь”, 2009. – 295с.: іл. 4.Лабачэўская, В.А. Беларускі фальклор. Ручнік / В.А. Лабачэўская. – Мінск: Энцыклапедыя, 2006. – 2т. 5.На ниашвили, И.Н. Вышиваем иконы, рушники, покровцы, картины/ И.Н. Наниашвили, А.Г. Соцкова.- Харьков: Книжный Клуб «Клуб Семейного Досуга», 2011. – 128с.:ил. 6.Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік/ В.Я.Фадзеева. – Мінск: Полымя, 1994. – 327с.:іл.

1.Волах, В. Ручнікі Гродзеншчыны/ В. Волах//Мастацтва Беларусі. – 1988. - №3. – С. 67–70.

2.Кацар, М.С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка / М.С. Кацар; пер. з рус.мовы, літ апрац. і навук. рэд. Я.М. Сахуты. – 2-е выд.- Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – 224с.: іл.

3.Лабачэўская, В.А. Повязь часоў – беларускі ручнік: альбом / В.А. Лабачэўская. – Мінск: РУП “Выдавецтва “Беларусь”, 2009. – 295с.: іл.

4.Лабачэўская, В.А. Беларускі фальклор. Ручнік / В.А. Лабачэўская. – Мінск: Энцыклапедыя, 2006. – 2т.

5.На ниашвили, И.Н. Вышиваем иконы, рушники, покровцы, картины/ И.Н. Наниашвили, А.Г. Соцкова.- Харьков: Книжный Клуб «Клуб Семейного Досуга», 2011. – 128с.:ил.

6.Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік/ В.Я.Фадзеева. – Мінск: Полымя, 1994. – 327с.:іл.

Пры стварэнні пр э зентацыі выкарастаны наступныя праграмы: Microsoft Word ; Microsoft Power Point .   Для дэманстрацыі неабходна:  - камп’ютар з аперацыйнай сістэмай Windows ;  - мультымедыйнае абсталяванне .

Пры стварэнні пр э зентацыі выкарастаны наступныя праграмы:

  • Microsoft Word ;
  • Microsoft Power Point .

Для дэманстрацыі неабходна: - камп’ютар з аперацыйнай сістэмай Windows ; - мультымедыйнае абсталяванне .

 “ Ручнік” бярэ пачатак ад кораня “руш” – гэта значыць рушыць, ламаць, ірваць, гэта азначае адарваны кавалак тканіны, у сённяшнім разуменні – адрэз. Узнікае пытанне: чаму ірвалі, а не рэзалі? Справа ў тым, што ткацтва з’явілася значна раней, чым металічныя нажы і нажніцы. Таму адрэзы тканіны па патрэбе ірвалі рукамі па далявой або папярэчнай нітцы.

Ручнік” бярэ пачатак ад кораня “руш” – гэта значыць рушыць, ламаць, ірваць, гэта азначае адарваны кавалак тканіны, у сённяшнім разуменні – адрэз. Узнікае пытанне: чаму ірвалі, а не рэзалі? Справа ў тым, што ткацтва з’явілася значна раней, чым металічныя нажы і нажніцы. Таму адрэзы тканіны па патрэбе ірвалі рукамі па далявой або папярэчнай нітцы.

 Вобраз Сонца мае выгляд ромба з праменямi ў бакi.  Запа ў ненне ромба мае розныя варыянты

Вобраз Сонца мае выгляд ромба з праменямi ў бакi.

Запа ў ненне ромба мае розныя варыянты

 У славян агнём загадва ў Жыжаль – блізкі сваяк антычнага грэчаскага бога агню і рамёства ў Гефеста.  У вышы ў цы і ткацтве Жыжаль паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога – васьміканцовая разетка – зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць рэалістычныя раслінныя ў зоры.

У славян агнём загадва ў Жыжаль – блізкі сваяк антычнага грэчаскага бога агню і рамёства ў Гефеста.

У вышы ў цы і ткацтве Жыжаль паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога – васьміканцовая разетка – зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць рэалістычныя раслінныя ў зоры.

 Найбольш по ў ным выразнікам лірычных і паэтычных настроя ў у народным мастацтве былі птушкі.  Калі птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, – гэта сімвал кахання ў самым росквіце.  Калі ж птушкі павернуты галовамі ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася. Гэта выява – паэма пра трагічнае каханне, каханне без узаемнасці .

Найбольш по ў ным выразнікам лірычных і паэтычных настроя ў у народным мастацтве былі птушкі.

Калі птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, – гэта сімвал кахання ў самым росквіце.

Калі ж птушкі павернуты галовамі ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася. Гэта выява – паэма пра трагічнае каханне, каханне без узаемнасці .

 Чалавек – а снова жыцця на зямлi, аснова сям’i, прадаўжэння роду, моцы дзяржавы.  Сiмвалам чалавека ў народнай свядомасцi з’яўляецца зорка. “Нарадзiўся чалавек – на небе з’явiлася яго зорка. Добры чалавек – яго зорка гарыць ярка”, – кажуць людзi. Зорка таксама сiмвал славы, росквiту творчых сiл.  Кажуць: “Зорка першай вялiчынi, закацiлася яго зорка”.

Чалавек – а снова жыцця на зямлi, аснова сям’i, прадаўжэння роду, моцы дзяржавы.

Сiмвалам чалавека ў народнай свядомасцi з’яўляецца зорка. “Нарадзiўся чалавек – на небе з’явiлася яго зорка. Добры чалавек – яго зорка гарыць ярка”, – кажуць людзi. Зорка таксама сiмвал славы, росквiту творчых сiл.

Кажуць: “Зорка першай вялiчынi, закацiлася яго зорка”.

 Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з лесам. Ён даваў дрэва на будаўнiцтва i розныя вырабы, кармiў грыбамi i ягадамi, ачышчаў паветра, насычаў яго кiслародам. Таму ў народнай творчасцi так часта прысутнiчае вобраз дрэва: магутнага волата-дуба, пяшчотнай дзяўчыны-бярозы, гаротнай сiраты-калiны, прыгожай ўдавiцы-рабiны, удалога малайца-клёна.  У вясельным ручніку гэты вобраз сімвалізаваў заруку шчасця, добрай сям’і, моцнага роду.

Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з лесам. Ён даваў дрэва на будаўнiцтва i розныя вырабы, кармiў грыбамi i ягадамi, ачышчаў паветра, насычаў яго кiслародам. Таму ў народнай творчасцi так часта прысутнiчае вобраз дрэва: магутнага волата-дуба, пяшчотнай дзяўчыны-бярозы, гаротнай сiраты-калiны, прыгожай ўдавiцы-рабiны, удалога малайца-клёна.

У вясельным ручніку гэты вобраз сімвалізаваў заруку шчасця, добрай сям’і, моцнага роду.

Калi дзяўчаты вышывалi ўзоры, яны спявалi песнi. Асаблiва падабалiся iм песнi аб каханнi. Песнi i ўзоры суправаджалi беларускую сялянку напрацягу ўсяго жыцця. Гэта як самыя блiз к iя сябры, яе мары i спадзяваннi. Р озныя па настроi песнi выклiкалi нараджэннi розных узораў.

Калi дзяўчаты вышывалi ўзоры, яны спявалi песнi. Асаблiва падабалiся iм песнi аб каханнi. Песнi i ўзоры суправаджалi беларускую сялянку напрацягу ўсяго жыцця. Гэта як самыя блiз к iя сябры, яе мары i спадзяваннi. Р озныя па настроi песнi выклiкалi нараджэннi розных узораў.

 Шчасце сям'i, сядзiбы, хаты ахо ў валi абярэгi – сiмвалы свяшчэнных жывёл i птушак.Сярод такiх вобраза ў -абярэга ў вядучае месца займае певень. Крык пе ў ня асацыiруецца з наступленнем дня, узыходам сонца, знiкненнем нячыстай сiлы. Певень – як дамавiк, ён аберагае селянiна, сцеражэ сямейнае шчасце.  Два пе ў нi, сiметрычна размешчаныя паабапал букета цi вазона, выступаюць у ролi абаронца ў , апякуно ў жаночай долi.

Шчасце сям'i, сядзiбы, хаты ахо ў валi абярэгi – сiмвалы свяшчэнных жывёл i птушак.Сярод такiх вобраза ў -абярэга ў вядучае месца займае певень. Крык пе ў ня асацыiруецца з наступленнем дня, узыходам сонца, знiкненнем нячыстай сiлы. Певень – як дамавiк, ён аберагае селянiна, сцеражэ сямейнае шчасце.

Два пе ў нi, сiметрычна размешчаныя паабапал букета цi вазона, выступаюць у ролi абаронца ў , апякуно ў жаночай долi.

 Вобраз роднай Беларусi перадаецца ў выглядзе разеткi, аблямаванай гiрляндай кветак. Вышываючы гэты ўзор, майстрыха гаворыць аб сваёй любовi да Радзiмы, прапануе, каб людзi захаплялiся Беларуссю i яшчэ больш шанавалi яе.  Для многiх вышывальшчыц любоў да сваёй Бацькаўшчыны звязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага, што яны бачаць штодзённа – магутнага лесу i дуброў, блакiтных рэк i азёр, маляўнiчых лугоў i садоў, прасторных палёў i нiў.

Вобраз роднай Беларусi перадаецца ў выглядзе разеткi, аблямаванай гiрляндай кветак. Вышываючы гэты ўзор, майстрыха гаворыць аб сваёй любовi да Радзiмы, прапануе, каб людзi захаплялiся Беларуссю i яшчэ больш шанавалi яе.

Для многiх вышывальшчыц любоў да сваёй Бацькаўшчыны звязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага, што яны бачаць штодзённа – магутнага лесу i дуброў, блакiтных рэк i азёр, маляўнiчых лугоў i садоў, прасторных палёў i нiў.

 Птушкі (галубкі) сімвалізуюць пачатак узаемнага кахання .    Кветкі ўнізе пад птушкамі – пажаданне росквіту  маладой сям’і.   Унізе пад вялікімі ромбамі змешчаны стылізаваныя сімвалы калосся, каб у маладой сям’і заўсёды быў дастатак .

Птушкі (галубкі) сімвалізуюць пачатак узаемнага кахання . Кветкі ўнізе пад птушкамі – пажаданне росквіту маладой сям’і. Унізе пад вялікімі ромбамі змешчаны стылізаваныя сімвалы калосся, каб у маладой сям’і заўсёды быў дастатак .

 Птушкі (лебедзі) сімвалізуюць росквіт кахання .   Кветкі ўнізе пад птушкамі – пажаданне росквіту  маладой сям’і.   Паміж птушкамі стылізаваны сімвал дрэва жыцця, які атаясамліваецца не толькі як зарука шчасця і моцнай сям’і . Па гэтым сімвале можна “прачытаць” пра бліжэйшых родзічаў маладой сям’і: іх колькасць, жыццё. На дрэве (або вазоне) могуць “сядзець” маленькія птушачкі – пажаданне маладым дзетак.

Птушкі (лебедзі) сімвалізуюць росквіт кахання . Кветкі ўнізе пад птушкамі – пажаданне росквіту маладой сям’і. Паміж птушкамі стылізаваны сімвал дрэва жыцця, які атаясамліваецца не толькі як зарука шчасця і моцнай сям’і . Па гэтым сімвале можна “прачытаць” пра бліжэйшых родзічаў маладой сям’і: іх колькасць, жыццё. На дрэве (або вазоне) могуць “сядзець” маленькія птушачкі – пажаданне маладым дзетак.