Фразеалагізмы – сінтаксічна непадзельныя адзінкі, гэта значыць выступаюць у ролі аднаго члена сказа. Фразеалагізмы значна ажыўляюць мову, робяць яе вобразнай, эмацыянальнай, сакавітай, дапамагаюць пазбегнуць паўтораў.
Просмотр содержимого документа
«Практычныя заданні па тэме "Фразеалагізмы"»
Заданне 1. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.
Адкрыць Амерыку, белая варона, матаць на вус, гарою стаяць, вочы мазоліць, на сёмым небе, на шыі сядзець, віламі па вадзе пісана, паказаць пяты, скласці галаву
Заданне 2 Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.
Білет, галава, грамата, лета, ноч, снег, сэрца, хватка, язык, дарога.
Бабін, воўчы, вялікі, гарачы, доўгі, кітайскі, зялёны, леташны, мёртвы, рабінавы.
Заданне 3. Закончыце прымаўкі і фразеалагізмы.
Прыйшоў Пятрок - … . Хто полю годзіць, у таго … . Хто з маладосці працуе, той … . Як гром … , як дзве …, кідаюць словы …, як пшаніцу …, ні слыху…, пускаць туман …, хоць кол ….
Заданне 4. Падбярыце да рускамоўных беларускамоўныя фразеалагізмы:
На чужой роток не набросишь платок.
Ученье – свет, неученье – тьма.
Днем с огнем.
Принимать близко к сердцу.
Держать слово.
Видно птицу по полету.
Бить баклуши.
Спустя рукава.
Еле – еле душа в теле.
Заданне 5. Прыдумайце па 5-6 фразеалагізмаў са словамі – кампанентамі нага, рука, язык, дайце ім тлумачэнне.