Усяслаў Чарадзей
Праверка дамашняга задання
1. Яраслаў Мудры быў сынам:
А) Рагнеды і Ўладзіміра
Б) Рагнеды і Яраполка
2. За што празвалі Яраслава Мудрым?
А) За яго пачуццё гумару
Б) За яго выдатны розум
3. Імя старэйшага брата Яраслава Мудрага:
А) Ізяслаў
Б) Уладзімір
4. Горад, дзе княжыў Яраслаў спачатку:
А) Полацк
Б) Ноўгарад
5. Горад, дзе княжыў Яраслаў як вялікі князь:
А) Мінск
Б) Кіеў
6. Як называўся закон, які быў створаны пры Яраславе?
А) «Аповесць мінулых гадоў»
Б) «Руская праўда»
7. Па законе, які быў створаны пры Яраславе, жылі:
А) Усе жыхары Кіеўскай Русі
Б) Толькі бедныя людзі
8. У якіх гарадах былі пабудаваны Сафійскія саборы?
А) Мінск, Полацк, Кіеў
Б) Полацк, Кіеў, Ноўгарад
9. Які наказ даў Яраслаў сваім сынам?
А) Кожны сам за сябе
Б) Кіраваць разумна і не сварыцца
Горад Полацк . 11 стагоддзе . Праўленне князя Усяслава
Нарадзіўся князь ў 1029 годзе . Ён з’яўляўся унукам Ізяслава .
Пра князя Усяслава гаварылі, што ён можа быць і ваўком , і турам , і сокалам .
І за гэта яго і празвалі Чарадзеем , быццам ён мог аблятаць і аббягаць сваё княства.
Каб абараніцца ад ворагаў, Усяслаў збіраў сваю ДРУЖЫНУ.
У дружыну Усяслава прыходзіла шмат маладых хлопцаў .
Ды і самому Усяславу на той час было 15 гадоў .
Пры Усяславе горад Полацк стаў найбуйнейшым горадам на усходнеславянскіх землях.
У саборы Святой Сафіі не толькі маліліся, але і захоўвалі княжае багацце і бібліятэку .
Усяслаў Чарадзей быў вельмі адважным . У 1067 годзе , калі адбылася бітва на рацэ Нямізе , Усяслаў выняў свой меч і смела кінуўся ў бой.
1067 год. Бітва на рацэ Нямізе
Усяслаў Чарадзей пражыў больш за 70 гадоў
Помнік Усяславу Чарадзею у Полацку
1. Як празвалі Усяслава ў народзе?
А) Кніжнікам
Б) Чарадзеем
В) Мудрым
2. Усяслаў быў Унукам:
А) Рагвалода
Б) Уладзіміра
В) Ізяслава
3. Назавіце горад, у якім княжыў Усяслаў Чарадзей:
А) Мінск
Б) Кіеў
В) Полацк
4. Назавіце раку, на якой адбылася бітва паміж Усяславам і Кіеўскімі князямі:
А) Сож
Б) Няміга
В) Днепр
5. Дзе быў пабудаваны сабор Святой Сафіі па загадзе Усяслава?
А) Мінск
Б) Кіеў
В) Полацк
6. Пра каго гэтыя словы: «То ваўком абернецца, то турам, то сокалам…»?
А) Яраслаў Мудры
Б) Ізяслаў
В) Усяслаў Чарадзей
7. Колькі гадоў пражыў Усяслаў Чарадзей?
А) Больш за 70 гадоў
Б) Больш за 50 гадоў
В) Не дажыў да 40 гадоў
8. У якім годзе адбылася бітва на рацэ Нямізе?
А) 1067
Б) 1044
В) 862