СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прыдатак як разнавіднасць азначэння (8 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока па беларускай мове ў 8 класе па тэме "Прыдатак як разнавіднасць азначэння". Пры распрацоўцы матэрыялаў выкарыстоўваліся элементы тэхналогіі актыўнай ацэнкі.

Просмотр содержимого документа
«Прыдатак як разнавіднасць азначэння (8 клас)»

Атрошчанка Юлія Юр’еўна,

настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Навіцкавіцкая сярэдняя школа» Камянецкага раёна


Тэма: Прыдатак як разнавіднасць азначэння

Мэты:

- садзейнічаць усведамленню прыдатка як віду азначэння;

- пазнаёміць вучняў з некаторымі спосабамі вызначэння прыдатка;

- стварыць умовы для выпрацоўкі навыкаў афармлення прыдатка на пісьме, выкарыстання яго ў маўленні, вызначэння ў тэксце;

- выхоўваць гонар за сваю Радзіму, яе магутнасць праз уласныя назвы геаграфічных аб’ектаў, фабрык і заводаў, твораў мастацтва і літаратуры.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: Беларуская мова : вучэб. дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 261 с.; карткі з заданнямі.


Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання


3. Актуалізацыя ведаў

Арфаграфічная хвілінка

Вучні запамінаюць словы, запісаныя на адваротным баку дошкі:

спадарыня, жэўжык-пястун, Аляксандра, выдалі Ўказ Прэзідэнта, пушча, Савецкая Беларусь, царэўна-жабка

Дошку закрываюць. Вучні па памяці ўзгадваюць:

  • ветлівы зварот да жанчыны;

  • Колькі ўласных назоўнікаў было запісана на дошцы? Прывядзіце прыклады;

  • слова напісанае з памылкай;

  • першабытны, некрануты лес;

  • прыдатак, узяты з верша Я.Коласа;

  • назва газеты;

  • казачны персанаж.


4. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэты, задач

– Сёння на ўроку мы працягваем вывучаць даданыя члены сказа. Тэма нашага ўрока гучыць так: “Прыдатак як разнавіднасць азначэння”.

– Як вы думаеце, чым мы будзем займацца на ўроку?

– Дапоўніце выказванне:

Да канца ўрока я буду ведаць ….. і змагу ….. .


Ключавое пытанне:

Чым падобныя і чым адрозніваюцца наступныя спалучэнні слоў?

рака Нёман

Нёман-рака

завод «Нёман»

Чаму яны на пісьме аформлены па-рознаму?


НаШтоБуЗУ (крытэрыі паспяховай працы на ўроку)

1. Змагу сказаць, што такое прыдатак.

2. Вызначу прыдаткі ў сказах правільна.

3. Патлумачу пастаноўку дэфіса і двукосся пры прыдатках.

4. Аформлю прыдаткі на пісьме без памылак.

5. Складу сказы з прапанаванымі прыдаткамі.


5. Знаёмства з новай тэмай

Чым мы, беларусы, можам ганарыцца?

(возера Нарач, горад-герой Мінск і інш.)


Праца з падручнікам:

1) Чытаем і каменціруем правіла § 22, с. 103


2) Звяртаемся да табліцы падручніка пр.158, с. 105

А што ёсць у Камянцы, Брэсце?

(крэпасць-герой, Белая вежа і інш.)


3) Практыкаванне 154 – падбіраем прыдаткі да слоў.


4) Прыём 3-2-1

Правіла с. 105 – 3 факты, якія вам былі ўжо знаёмыя, 2 – новыя, 1 – незразумелы.


6. Замацаванне

Заданне 1(картка) – Запісаць сказы, знайсці прыдаткі, вызначыць, што яны абазначаюць. 

1. На гары ў полі зубр-волат стаіць.

2. Над Бугам-ракою ўзыходзіць зара. (геаграфічная назва)

3. Мае бацькі выпісваюць газету «Навіны Камянеччыны».


Практыкаванне 159 – спісаць сказы, паставіць дэфіс або двукоссе.

Фізкультхвілінка

Заданне 2 (картка) – Правільна аформіце прыдатак на пісьме. Растлумачце, чаму адны з іх пішуцца праз злучок з азначаемым назоўнікам, а другія асобна. 

Хлопец юнак, горад Мінск, горад герой, часопіс Роднае слова, хлопец беларус, возера Свіцязь, фабрыка Камунарка, баркас Чайка, баржа  Дняпро, Масква рака, паэма Новая зямля, кінатэатр Беларусь, прыгажуня восень, жанчына ўрач. 


7. Сістэматызацыя ведаў


Заданне 3 (картка) – уставіць прыдаткі. Паставіць, дзе трэба, дэфіс або двукоссе.

1) Дрэвы ________________ маўкліва стаялі ля дарогі.

2) Завод ________________________ пастаўляе 60% малочнай прадукцыі за мяжу.

3) Ззяюць сняжынкі __________________ на хустцы дзяўчынкі малой.

4) Расце і прыгажэе горад ________________ Мінск.

5) Мароз _______________ рукой старэчай на шыбах піша свой узор.

6) У кінатэатры ________________ пачаў працаваць дзіцячы кіналекторый.

Словы для даведкі: герой, Савушкін прадукт, Піянер, асілкі, мастак, брыльянты.


Заданне 4 – складзіце і запішыце сказы, каб прапанаваныя словы і словазлучэнні сталі прыдаткамі (словы запісаны на дошцы).

інжынер, Нарач, прыгажуня.


9. Падагульненне

Зварот да ключавога пытання.

Чым падобныя і чым адрозніваюцца наступныя спалучэнні слоў?

рака Нёман

Нёман-рака

завод «Нёман»

Чаму яны на пісьме аформлены па-рознаму?


10. Дамашняе заданне

§ 23, практыкаванне 143


11. Зваротная сувязь

Ці дасягнулі мэты ўрока?

Ацаніце сваю працу на ўроку паводле наступных пунктаў:

1. Станоўчыя бакі (атрымалася, выканаў, не памыліўся, вызначыў правільна).

2. Памылкі (не атрымалася, не зразумеў, няправільна выканаў)

3. Парады (паўтарыць, звярнуць увагу)