Просмотр содержимого документа
«Прыгажуня сальвія»
Прыгажуня сальвія
Сальвія ( шалфей ) – кветка, якой аддаюць перавагу для ўпрыгожвання сваіх клумбаў кветкаводы. Гэтая кветка ўпрыгожвае клумбы гарадоў , прышкольных участкаў адміністрацыйных будынкаў, каб яна радавала нас сваім пышным і працяглым цвіценнем, я хачу падзяліцца сваім вопытам.
Сальвія- прыгожая расліна для клумбаў, яе можна выкарыстоўваць як гаршочную культуру, асабліва нізкарослыя сарты любяць гэтую кветку і ва Уселюбскім дзіцячым садзе- сярэдняй школе. Можна яе ўбачыць на клумбах вакол школы, на клумбах дзіцячага садка. Яна заўсёды радуе сваім цвіценнем работнікаў школы, прахожых.
Для таго каб сальвія прыгожа і працягла цвіла, вельмі важна вырасціць здаровую расаду. На ўроках грамадска-карыснай працы ў лютым месяцы з вучнямі праводзіцца работа па падрыхтоўцы насення для пасеву на расаду. Замочваем насенне сальвіі на 20 хвілін у растворы марганцоўкі (0,5 г. марганцоўкі на 100 мл. вады), гэта дае магчымасць знішчыць узбуджальнікаў хвароб на насенні.
Затым з вучнямі рыхтуем глебу. Лепш падыходзіць тарфяная глеба. Торф вельмі добра трымае вільгаць. Калі мы праводзім падкормку расады, то торф разбухае і затрымлівае ўсе пажыўныя рэчывы ў сабе, аддаваючы затым іх расліне. У зарання прыгатаваныя і апрацаваныя марганцоўкаў скрынкі засыпаем торф. У засыпаны торф дабаўляю трошкі попелу дрывеснага. Прыгатаваны субстрат у скрынках паліваю светлым растворам марганцоўкі з мэтай дэзынфекцыі ад грыбковых захворванняў. Калі тарфяны субстрат гатовы, высяваем насенне сальвіі. Пасееўшы насенне ў прыгатаваную тарфяную глебу, з пульвілізатара апрысківаем слабым растворам марганцоўкі. Паліваем, стараюся не даць торфу падсохнуць, пакуль не з’явяцца ўсходы.
Усходы з’яўляюцца вельмі дружна. Расада кветак вырастае здаровай, не падае, не пашкоджваецца грыбковымі захворваннямі.
Каб радавала сальвія сваім прыгожым і працяглым цвіценнем, вельмі важна правесці падкормку раслін.
Ужо некалькі гадоў мы ў школе практыкуем падкормку сальвіі глюкозай і вітамінам В1. У сезон пяць разоў з інтэрвалам у два тыдні сальвію падкармліваем ( на 5 л. вады дабаўляем 5 мл. Глюкозы і 1 мл. вітаміна В1.
Такая падкормка забяспечвае пышнае і працяглае цвіценне кветак сальвіі.
Раю аматарам кветак выкарыстоўваць гэты метад, і сальвія вас заўсёды будзе радаваць сваім цвіценнем.
Уладзімір Бялушка
настаўнік біялогіі Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Навагрудскага раёна, Гродзенскай вобласці