СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Рабочы ліст "Складаны сказ. Агульная характарыстыка"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Рабочы ліст "Складаны сказ. Агульная характарыстыка"»

Рабочы ліст “Складаны сказ. Агульная характарыстыка”

Складаным сказам называецца такая сінтаксічная канструкцыя, у якой сэнсава, граматычна і інтанацыйна аб’яднаны некалькі састаўных частак, кожная з якіх мае сваю граматычную аснову (дзейнік і выказнік або толькі адзін галоўны член сказа), напрыклад: Раднёю і мовай не грэбуй, ты — колас сярод каласоў (С. Законнікаў).

Тыпы складанага сказа:

  1. Складаназлучаныя сказы

    1. Характарыстыка: 2 і больш часткі+злучальныя злучнікі (і, а, але, або, ці, ды і г.д.)+раўнапраўныя адносіны паміж часткамі (нельга паставіць пытанне ад адной да другой часткі). Прыклад: Дыхнула вясна, і зямля стала вясёлая.[ ], і [ ].

  2. Складаназалежныя сказы

    1. Характарыстыка: 2 і больш часткі+падпарадкавальныя злучнікі (злучальныя словы) (каб, што, які, як, таму, калі, бо)+падпарадкавальныя адносіны паміж часткамі (ад галоўнай да даданай часткі ставім пытанне). Прыклад: Чалавек меў радасць ад усяго таго, што рабіў кожны дзень [], (што…).

  3. Бяззлучнікавыя складаныя сказы

3.1 Характарыстыка: 2 і больш часткі+ прэдыкатыўныя часткі звязваюцца інтанацыйна і па сэнсе +раўнапраўныя адносіны паміж часткамі (нельга паставіць пытанне ад адной да другой часткі). Прыклад: Дыхнула вясназямля стала вясёлая.[ ] - [ ].

  1. Складаныя скзы з рознымі відамі сувязі частак

    1. Характарыстыка: 3 і больш часткі+ прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца пры дапамозе розных відаў сінтаксічнай сувязі: злучнікавай (злучальнай і падпарадкавальнай) і бяззлучнікавай. Прыклад: Песня помніць: адступіся янаад людской душы — і ўжо не ўберагчы анічым чалавека (Н. Мацяш). [ ]: [ ] — і [ ] .

Практычная частка

1.Заданне. Прачытайце выслоўі беларускіх пісьменнікаў. Вызначце, простымі ці складанымі сказамі яны з’яўляюцца. Абгрунтуйце свой адказ. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку. 1. Квяцістыя зоры, бы дыяменты, усыпаюць усё неба (Я. Колас). 2. Кабеты разрумяніліся, як бы тыя пірагі пад Вялікдзень у добрай гаспадыні (Я. Колас). 3. Здаецца, у руках Яна Самуэля Бекера пацяплеў камень Ружанскага палаца (А. Бензярук). 4. Вядома, што ў старажытнасці асновай стварэння свету лічыліся зямля, агонь, вада і паветра (Я. Крук). 5. Наступнае, ХХ стагоддзе, як гэта ўжо неаднойчы здаралася ў нашай гісторыі, прынесла новыя разбурэнні, выкліканыя дзвюма сусветнымі войнамі (А. Бензярук). 6. Штогод на Купалле а дванаццатай гадзіне, як думалі нашы продкі, у гушчары лесу зацвітае папарацькветка (А. Ліс). 7. Толькі свет пакідаючы, не бярыце нічога, нават ключ ад дзвярэй пакідайце суседу (М. Танк)