СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Рашэнне задач па тэме “Шлях, перамяшчэнне і каардыната цела пры прамалінейным руху з пастаянным паскарэннем”

Категория: Физика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Рашэнне задач па тэме “Шлях, перамяшчэнне і каардыната цела пры прамалінейным руху з пастаянным паскарэннем”»

Рашэнне задач па тэме “Шлях, перамяшчэнне і каардыната цела пры прамалінейным руху з пастаянным паскарэннем”

Мэта і задачы ўрока:

паўтарэнне і замацаванне асноўных паняццяў і формул роўнапаскоранага руху і примяненне ведаў пры рашэнні задач рознага тыпу па тэме;

развіццё ўменняў і навыкаў чытаць графікі,

развіццё творчай актыўнасці і самастойнасці вучняў;

развіццё ўмення вылучаць галоўнае, рабіць высновы, вылучаць істотныя прыкметы аб'ектаў;

фарміраванне дзейнасці па самастойным ўжыванні ведаў у працэсе стварэння праблемных сітуацый;

спрыянне выхаванню працавітасці і настойлівасці ў дасягненні мэты пры выкананні самастойнай працы.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны этап

Науку все глубже постигнуть стремись,

Познанием вечного жаждой томись.

Лишь первых познаний блеснет тебе свет,

Узнаешь: предела для знания нет.

Фирдоуси

Персидский и таджикский поэт,

940-1030гг.

2. Актуалізацыя тэарытычных ведаў вучняў

Франтальная работа:

а) праца з суадносінамі «Знайдзі правільную дарогу». Неабходна правільна злучыць стрэлачкамі фізічныя велічыні, пазначэнне фізічных велічынь і адзінкі іх вымярэння.

υ

м

паскарэнне

t

м

скорасць

a

м/с

шлях

∆r

м/с2

перамяшчэнне

s

с

час

Пакажыце, якія з іх з'яўляюцца вектарнымі? скалярнымі? як гэта разумець?

б) паўтарэнне формул роўнапаскоранага руху ( работа з табліцей)

Велічыня

Формула

Графік

Паскарэнне

Скорасць

Шлях

Каардынта

в) Чытанне графікаў

Які з участкаў графіка залежнасці скорасці чалавека ад часу адпавядае раўнамернаму руху, роўнапаскоранаму руху, роўназапаволеннаму руху?

А дказ:

участак ВС – адпавядае раўнамернаму руху;

ўчастак СD – адпавядае роўнапаскоранаму руху;

участак АВ – адпавядае роўназапаволеннаму руху.

На малюнку схематычна паказаны графікі залежнасці скорасці аўтамабіляў ад часу. Што агульнага для ўсіх рухаў, чым яны адрозніваюцца?

А дказ:

Усе рухі маюць аднолькавую пачатковую скорасць;

Рух на графіках 1 і 2 – роўнапаскораны, прычым паскарэнне 12;

Рух на графіку 3 – раўнамерны;

Рух на графіку 4 – роўназапаволены.

  1. Рашэнне задач па тэме.

  • Разгледзім задачу-сітуацыю: Мы ўсе раніцай ідзем у школу. Таму давайце рашым наступную задачу.

Дзяніс часта прачынаецца позна і, спяшаючыся на ўрок заўсёды рухаецца з паскарэннем 1м/с2. Жыве ў 800 м ад школы. Люба ходзіць не спяшаючыся і раўнамерна са скорасцю 3,6 км/г, жывучы ад школы на адлегласці 200 м супрацьлеглым баку ў параўнанні з Дзянісам.

Неабходна:

-запісаць пачатковыя ўмовы;

-запісаць ураўненне руху (каардынаты).

Уравненне руху Дзяніса: Х1=800-0,5t2

Ураўненне руху Любы: Х2= -200 + t

Адказаць на пытанне (рух пачалі адначасова):

- Хто раней прыйдзе ў школу?

П абудаваць графікі скорасці, паскарэння і каардынаты для нашых вучняў, якія рухаюцца на аднолькавых каардынатных сетках.

  1. Фізкультхвілінка.

  • Рашэнне задачы на вызначэнне тармазнога шляху:

Вельмі часта ў жыцці аўтамабіль і пешаход могуць апынуцца непадалёк адзін ад аднаго, іх траекторыі могуць перасекчыся. У газетах часта пішуць, што кожную хвіліну на дарозе гіне чалавек, а колькі сярод іх дзяцей. Вось мы з вамі і разгледзім выпадак, калі не ўважлівы хлопчык Ваня ішоў праз дарогу, па якой ехаў на сваім аўтамабілі нейкі Іван Іванавіч.

Задача: Пры аварыйным тармажэнні аўтамабіль, які рухаецца са скорасцю 72 км / г, спыніўся праз 5 с. Калі аўтамабіль знаходзіцца на адлегласці 25 метраў ад Вані, ці можна ў гэтай сітуацыі абысціся без ДТЗ.

  • Задача. За які час аўтамабіль, рухаясь са стану спакою з паскарэннем

0,6 м/с2, пройдзе шлях 30 м?

  1. Домашнее задание § 13,  упр. 8 (4).

  2. Рэфлексія

Табе падабаецца фізіка?
Цікавая ці не тэма ўрока?
Аб чым новым ты даведаўся?
Дзе могуць спатрэбіцца табе атрыманыя веды?
Што ў цябе сёння атрымлівалася добра?
З якімі праблемамі ты сутыкнуўся?
Што табе не спадабалася на ўроку?
Ты задаволены сваёй працай на ўроку?
Ацані сябе (1, 2, 3, 4, 5, 6,7,8,9,10)

Дзякуй за ўрок.

  • Задача-сітуацыя.

Дзяніс часта прачынаецца позна і, спяшаючыся на ўрок заўсёды рухаецца з паскарэннем 1м/с2. Жыве ў 800 м ад школы. Люба ходзіць не спяшаючыся і раўнамерна са скорасцю 3,6 км/г, жывучы ад школы на адлегласці 200 м супрацьлеглым баку ў параўнанні з Дзянісам.

Неабходна:

-запісаць пачатковыя ўмовы;

-запісаць ураўненне руху (каардынаты).

Адказаць на пытанне (рух пачалі адначасова):

- Хто раней прыйдзе ў школу?

Пабудаваць графікі паскарэння і каардынаты для нашых вучняў, якія рухаюцца на аднолькавых каардынатных сетках.

  • Задача на вызначэнне тармазнога шляху.

Пры аварыйным тармажэнні аўтамабіль, які рухаецца са скорасцю 72 км/г, спыніўся праз 5 с. Калі аўтамабіль знаходзіцца на адлегласці 25 метраў ад Вані, ці можна ў гэтай сітуацыі абысціся без ДТЗ

  • Задача.

За які час аўтамабіль, рухаясь са стану спакою з паскарэннем 0,6 м/с2, пройдзе шлях 30 м?

6