СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Распрацоўка ўрока "Устарэлыя словы". 5 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Распрацоўка ўрока "Устарэлыя словы". 5 клас»

Беларуская мова. Урок 91 5 клас

Тэма: Устарэлыя словы Мэта:
  • высветліць, якія словы называюцца ўстарэлымі;

  • устанавіць прычыны ўзнікнення ўстарэлых слоў;

  • актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў;

  • развіваць маўленчыя і творчыя здольнасці вучняў.

Ход урока

1. Актуалізацыя ведаў вучняў

Пытанні да класа:

1. Як вы думаеце, якія словы называюцца ўстарэлымі?

2. Якая мэта нашага ўрока?

2. Арганізацыя пошукавай дзейнасці

Работа з тэкстам

Вучні чытаюць урывак паводле апавядання Я. Коласа "Соцкі падвёў"

Важна ходзіць па мястэчку ўраднік, пакручваючы рыжыя вусы. Пры баку ў яго целяпаецца трапло-шабля, чырванеюць шнуры і наплечнікі, і блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Ён толькі што прыехаў на службу, у яго галаве мітусяцца тысячы думак, - ён думае аб тым, што ў вёсцы Галадранцы нядаўна з'явіўся падазроны чалавек. А раз чалавек падазроны, то ён, напэўна, сацыяліст або, па меншай меры, забастоўшчык. І ўрадніцкая галава строіць складаныя планы, тчэ хітрыя сеці, у якіх павінна заблытацца крамола. Яму здаецца, што ён выкрыў "праступнае саобчаства", захапіў лісты, рэвальверы і бомбы, і ўсё гэта даставіў да начальства. Яму даюць павышэнне, пасылаюць у горад, робяць акалодачным, потым прыставам, а потым... і пайшоў наш ураднік угору, як цыган, па драбінах у неба.

- Вось што, браце-стражнік, - пачаў, памаўчаўшы, ураднік голасам начальства: - Заўтра ты паедзеш у Галадранку і навядзеш дакладныя спраўкі аб гэтым рэвалюцыянеру. Мы яму пакажам свабоду! Зайдзі да соцкага Рамана Камлюка. Але не надта выкладай яму ўсё на талерку: трэба помніць, што ён - галадранец, забастоўшчык.

Пытанні і заданні:

  1. Пра што прачытаны тэкст?

  2. Што за чалавек перад намі з пункту гледжання яго чалавечых якасцей?

  3. Ці ўсе словы з прачытанага тэкста вам зразумелыя?

  4. А чаму вы не ведаеце такіх слоў як ураднік, акалодачны, прыстаў, соцкі?

  5. Давайце падумаем, што яны могуць абазначаць?

  6. Зверце свае тлумачэнні слоў з Тлумачальным слоўнікам?

  7. Якой паметкай пазначаны гэтыя словы ў слоўніку?

  8. Як называюцца такія словы ураднік, акалодачны, прыстаў, соцкі?

  9. Як вы лічыце, якія прычыны ўзнікнення ўстарэлых слоў?

  10. Для чаго і дзе яны выкарыстоўваюцца?

Слоўнік:

Ураднік. У царскай Расіі: ніжэйшы чын павятовай паліцыі.

Крамола. Змова, мяцеж, бунт.

Акалодачны. Паліцэйскі чын у царскай Расіі

Прыстаў. У царскай Расіі: начальнік паліцыі невялікага адміністрацыйнага раёна.

Соцкі. У дарэвалюцыйнай Расіі: селянін, які прызначаўся дапамагаць сельскай паліцыі падтрымліваць парадак у вёсцы.

Праца па падручніку.

Выконваем вусна практыкаванне 220 (неабходна прачытаць верш і вызначыць устарэлыя словы, сказаць, чаму яны перасталі выкарыстоўвацца ў сучаснай мове)

  • Зверце свае назіранні і разважанні з правілам у падручніку: §29 с.109

Праца па падручніку.

Выконваем вусна практыкаванне 221 (неабходна прачытаць верш і вызначыць устарэлыя словы, сказаць, якія адпаведнікі яны маюць у сучаснай мове)

Праца па падручніку.

Выконваем практыкаванне 222 (неабходна прачытаць тэкст, спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары)

Праца па падручніку.

Выконваем вусна практыкаванне 223 (неабходна прачытаць тэкст, падрыхтаваць яго пераказ)

Слоўнікавы дыктант

Сад, лес, алфавіт, рукзак, юнак, азбука, кіламетр, лось, геолаг, ідэал, сеанс, сардэчны, ветэран, шафер, дэкада.

ІІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.

IV. Дамашняе заданне: §29 практ.224

Рэфлексія

Пытанні да класа:

1. Што новага вы даведаліся на ўроку?

2. Што было самым цікавым на ўроку?

3. Якія словы называюць устарэлымі?

Беларуская мова. Урок 90 5 клас

Тэма: Устарэлыя словы.

Урывак паводле апавядання Я. Коласа "Соцкі падвёў"