Урок –падарожжа “Царства шкодных і карысных эвычак” Задачы ўрока: пашырыць веды вучняў пра звычкі людзей, выхаванне ўмення сказаць “Не”шкодным звычкам, развіццё ўмення працаваць у групах
1.Уступная гутарка.
- Дзеці, сёння ў нас незвычайны занятак. Адбудзецца падарожжа ў казку Царства карысных і шкодных звычак чалавека. Якраз сёння, 21 лістапада, жыхары нашай планеты адзначаюць Сусветны дзень прывітанняў.Прыдумалі гэтае свята браты-амерыканцы крыху больш за сорак гадоў таму назад. Яны вырашылі разаслаць па ўсім свеце сотні лістоў са словамі прывітання і добрымі пажаданнямі. З тых часоў склалася добрая традыцыя вітаць у гэты дзень знаёмых і незнаёмых людзей, жадаць ім здароўя і згоды. З прывітання пачынаецца і наша размова. Я вітаю ўсіх і гавару вам “Здравствуйце”.
- Як вы думаеце, дзеці, што значыць гэта прывітанне? (адказы дзяцей).
- Так, я пажадала ўсім здароўя таму, што для чалавека гэта самая галоўная каштоўнасць у жыцці.
- Здароўе трэба берагчы з маленства.
2. Практыкаванне “Імя і эпітэт”.
- Рабяты, давайце пахвалім сябе.Кожны з вас па парадку будзе называць сваё імя і добрую
якасць свайго характару на любую літару свайго імя.
Напрыклад: Тамара, літара “а”- актыўная.
(адказы дзяцей).
Добрыя якасці ў сябе трэба развіваць.
Што вы адчувалі, калі гаварылі пра свае добрыя якасці характару?
- Сёння мы працуем у групах.
Правілы працы ў групах:
- Быць адкрытымі;
- Свабодна выказваць свае думкі;
- Быць актыўнымі;
- Падтрымліваць сяброўскую атмасферу ў групе.
- Калі вы са мною згодны, папляскайце ў далоні. (вучні пляскаюць).
- Дзеці, мы часта гаворым слова “звычка”.
- А вы ведаеце, што яно азначае? (адказы вучняў).
-Звычка з’яўляецца, калі шмат разоў паўтараецца якое-небудзь дзеянне.
- Звычка – гэта тое, што становіцца ў тваім жыцці неабходным.
- Мы ўжо зразумелі, што добрыя звычкі берагуць наша здароўе.
- Якія карысныя, добрыя звычкі чалавека вы ведаеце?
(адказы дзяцей: пастаянна чысціць зубы, займанне спортам, выкананне рэжыму дня, загартоўванне і г.д.)
- А якія шкодныя, дрэнныя звычкі людзей вы ведаеце?
(адказы дзяцей: чытаць, лежачы ў ложку, есці шмат салодкага, чытаць пры кепскім асвятленні, знаходзіцца каля чалавека, які курыць і г.д.).
3. - Рабяты, а цяпер мы правядзём гульню
“Карысныя і шкодныя эвычкі”.
- Перад вамі ляжаць яблыкі-карткі, на якіх напісаны шкодныя і карысныя для здароўя чалавека звычкі. Разглядзіце кожны яблык.
Вазьміце зялёны аловак і размалюйце лісцік яблыка з карыснымі звычкамі. Карычневым алоўкам размалюйце лісцікі яблыка з шкоднымі звычкамі і памясціце на гэты яблык чарвячка, які паказвае шкоду дрэнных звычак.
Усе яблыкі наклейце на “Яблыньку здароўя”.
- Дзеці, паглядзіце на нашы яблынькі здароўя.
-Моцныя, здаровыя яблыкі вырастуць, а з чарвячкамі яблыкі ўпадуць з дрэва, не вырастуць.
-Усе карысныя і шкодныя звычкі чалавек “вырошчвае” ў сябе сам. Толькі вырасціць карысныя звычкі справа доўгая, шкодныя звычкі, як зелле, лёгка пускаюць карэнні, хутка размнажаюцца і пазбавіцца ад іх цяжка.
- Сярод самых небяспечных звычак чалавека-
звычка курыць. Курэнне – шкодная звычка для лёгкіх, мозга, страўніка, сэрца чалавека. Арганізм чалавека пры курэнні атраўляецца паступова. У тытуню знаходзіцца 400 відаў шкодных прымясей, а самым шкодным з іх з’яўляецца нікацін. Нікацін – гэта яд.
- Дзеці, вельмі часта ўзнікаюць такія сітуацыі, у якіх адзіная магчымасць- гэта адказ. Да такіх сітуацый трэба быць гатовымі.
-Зараз, рабяты, мы правядзём ралявую гульню
4.“Умей сказаць “Не”.
4 а). Дыялог Сярожы і Дзімы.
Сярожа. На, куры.
Дзіма. Не хачу!
Сярожа. Куры, за кампанію!
Дзіма. Адстань, куры сам, калі хочаш!
Сярожа. А чаго тады сюды прыйшоў?
Дзіма. Захацеў і прыйшоў.
Сярожа. Ну, тады ідзі адсюль.
Дзіма. Не хачу!
-Дзеці, як вы думаеце, хто з хлопчыкаў сказаў цвёрдае “Не” ўгаворам і паступіў правільна? Чаму?
(Дзіма?).
4 б). Дыялог Каці і Лены.
Каця. Пойдзем да мяне глядзець тэлевізар?
Лена. Вой, не, я не магу.
Каця. А чаму?
Лена. У мяне ўрокі не гатовы.
Каця. Ну і што? Потым зробіш урокі.
Лена. Мама не дазваляе доўга гуляць, а я ўжо гуляла.
Каця. А ты не гавары, што гуляла.
Лена . Мама прыйдзе з работы, урокі праверыць, а яны не гатовы.
- Як вы лічыце, хто аказаўся мацнейшым у гэтым дыялозе?
(Лена, яна ўмела сказаць “Не”).
4 в). Дыялог Арцёма і Сашы.
Арцём. На камп’ютары гуляць пойдзеш?
Саша. Трэба бабулі памагаць, я ўчора яшчэ абяцаў.
Арцём. Заўтра паможаш, пойдзем.
Саша. Я сёння абяцаў, яна чакаць будзе.
Арцём. Вельмі цікавая гульня, на адзін дзень выпрасіў. Шкада, што не ідзеш.
Як вы думаеце, дзеці, хто сказаў у даным выпадку цвёрдае “Не”? – Чаму трэба было гэта сказаць?
4 г). (Стук у дзверы).
Дыялог Бабы Ягі і Кашчэя Бессмяротнага.
- Да нас прыйшлі госці з турыстычнага агенства “Цёмнае царства” – Баба Яга і Кашчэй Бессмяротны.
- Кашчэй. Калі ласка, заходзце ў Цёмнае царства!
- Баба Яга. Прапаноўваем вам 10 спосабаў, як папасці ў Царства Шкодных звычак.
- Кл. кір. Но мы, дзеці, з вамі ведаем, што папасці ў гэтае Царства лёгка, але выбрацца адтуль вельмі цяжка. Таму на ўсе гэтыя заклікі ў нас адзін адказ – “Не” (дзеці хорам).
- Яга. Як мужна ты будзеш глядзецца з цыгарэтай і бутылкай алкаголю ў руках!
- Дзеці. “Не”
- Кашчэй. Курыць – гэта сучасна і крута!
- Дзеці. “Не”
- Баба Яга. Калі ў цябе няма грошай, бяры цыгарэты ў доўг, потым вернеш!
- Дзеці. “Не”
- Кашчэй. Ты аддаляешся ад калектыву – глядзі, тут усе кураць і п’юць! Паспрабуй за кампанію.
- Дзеці. “Не”
- Яга. Курэнне, алкаголь, гульня, наркотыкі – гэта лякарства ад суму.
- Дзеці. “Не”
- Кашчэй. Курэнне супакойвае нервы, алкаголь здымае напружанне.
- Дзеці. “Не”
- Яга. Наркотыкі робяць чалавека свабодным і шчаслівым.
- Дзеці. “Не”
- Кашчэй. Гуляй і выйграеш – ты можаш стаць міліянерам!
- Дзеці. “Не”
- Яга. Чаму ўсе дзеці ўпарта не клююць на такую рэкламу?
- Кашчэй. Могуць нас пабіць, забіць. Трэба ногі ўнасіць. (бягуць).
5. Паказ прэзентацыі пра шкоду курэння.
6. –Дзеці, добра, што у нас ёсць яшчэ Царства карысных звычак.
- У гэта Царства папасці цяжка: трэба шмат працаваць над сабой, застаўляць сябе пастаянна трэніравацца, але ў узнагароду для сябе ты атрымаеш здароўе, харошую работу, павагу людзей.
У гэтым Царстве ёсць такія гарады, як Горад працы, спорту, прыроды, гігіены.
Карысныя звычкі – гэта пропуск у гэтыя гарады.
- Пагуляем у гульню “Падарожжа ў Царства карысных звычак”.
-Уявіце сабе, што вы працуеце ў газетным агенстве. Вы атрымалі заданне – зрабіць рэкламу аднаго з гарадоў Царства карысных звычак. Складзіце вусны рэкламны ролік пра адзін з гарадоў.
- Паслухаем рэкламны ролік пра Горад Працы.
У гэтым горадзе вельмі добрыя дарогі, масты, цудоўныя дамы, прыгожае, моднае адзенне гараджан таму, што ўсе жыхары тут любяць працаваць. Яны ні хвіліны не сядзяць без справы. Заўсёды знаходзяць сваім рукам занятак. Гэта Горад сапраўдных майстроў. Яны шыюць і будуюць, пякуць хлеб і лечаць людзей, вяжуць, вышываюць, робяць машыны.
Абавязкова пабывайце ў гэтым Горадзе!
- Паслухаем рэкламны ролік пра Горад Спорту.
А ўсіх, хто жыць не можа без руху, мы запрашаем у Горад Спорту. У гэтым Горадзе з самай раніцы на ўсіх стадыёнах і вуліцах поўна людзей: хто на веласіпедах, хто на ролікавых каньках, хто на скейтбордах. Тут усе прывыклі рабіць ранішнюю зарадку, загартоўвацца, аблівацца халоднай вадой. Калі вы прыедзеце ў гэты Горад, вы забудзеце пра хваробы, бо фізкультура і спорт падараць вамздароўе на ўсё жыццё.
- Паслухаем рэкламны ролік пра Горад Прыроды.
Гэты Горад патанае ў зеляніне, кругом кветкі, фантаны. Па вуліцах лятаюць прыгожыя птушкі,зайцы, вавёркі, алені ходзяць па вуліцах,не баючыся чалавека. Тут няма ні адной машыны, паветра чыстае і свежае. Тут жывуць людзі, якія не могуць існаваць без глытка свежага паветра, без спеваў птушак, без шуму лістоты пад акном, без усплёскаў рачных хваляў. Прывычка да зносін з прыродай лорыць вам радасць,шчасце, духоўную гармонію!
- Паслухаем рэкламны ролік пра Горад Гігіены.
Прыязджайце ў Горад Гігіены! У гэтым Горадзе чысціня і парадак. У пад’ездах усё блішчыць, людзі акуратныя. Яны з дзяцінства прывыклі сачыць за сабою. У іх акуратныя прычоскі, чыстае, прыгожае адзенне. Ніхто не выйдзе на вуліцу ў пыльным абутку ці скамечанай сукенцы. У гэтым горадзе ніхто не хварэе таму, што людзі прывыклі мыць рукі, агародніну, садавіну. У людзей асляпляльная ўсмешкатаму, што прывыклі сачыць за сваім здароўем.
- Кл.кір. – Вось мы паслухалі рэкламныя ролікі пра Гарады Царсва карысных звычак людзей.
-Добра, калі мы зможам засвоіць іх. Тады нам можна будзе жыць у згодзе з сабой, з людзьмі, з акаляючым светам.
7. Падвядзенне вынікаў.
Кл.кір. – Як вы думаеце, дзеці, трэба было нам сёння гаварыць пра звычкі чалавека? Чаму?
8. Рэфлексія.
- У вас на партах ляжаць карцінкі Страшылкі і Сонейка. Вазьміце адну з іх, пакажыце свой настрой у канцы занятку. (выбар дзяцей).
-Усяго вам добрага і карыснага!