СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Развіццё камунікатыўных кампетэнцый вучняў праз стварэнне і рэалізацыю турысцка-краязнаўчага медыяпадарожжа

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Развіццё камунікатыўных кампетэнцый вучняў праз стварэнне і рэалізацыю турысцка-краязнаўчага медыяпадарожжа»

4


Развіццё камунікатыўных кампетэнцый вучняў праз стварэнне і рэалізацыю

турысцка-краязнаўчага медыяпадарожжа


Развіццё сучаснага грамадства, яго імклівая інфарматызацыя і тэндэнцыя да пашырэння сістэмы масавых камунікацый абумовілі запатрабаванасць у выпускніках школы, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі. Валоданне камунікатыўнымі кампетэнцыямі дазваляе вучням наладжваць прадуктыўнае ўзаемадзеянне з рознымі групамі людзей, развівае ўменне зразумела і пераканаўча выражаць свае думкі, уменне працаваць у камандзе, а таксама быць паспяховымі і канкурэнтназдольнымі ў розных сферах жыцця.

Адным са шляхоў дасягнення пастаўленых перад сістэмай адукацыі задач з’яўляецца інавацыйная дзейнасць, якая садзейнічае асобаснаму і прафесійнаму развіццю педагога, а таксама дазваляе абнавіць змест адукацыі і метады навучання.

Новым накірункам у адукацыі з’яўляецца стварэнне і рэалізацыя медыяпадарожжа – праграмна-інфармацыйнага прадукту, прызначанага для інтэграванага прадстаўлення інфармацыі. “Медыя (ад лац. medium) — пасрэднік, сродак. Тэрмін можа мець розныя значэнні ў залежнасці ад кантэксту. Аднак у кантэксце медыяграматнасці тэрмін “медыя” тычыцца толькі сродкаў масавай камунікацыі (СМК), да якіх традыцыйна адносяць друк, прэсу, тэлебачанне, кінематограф, радыё, гуказапісы і інтэрнэт [1, с. 13]. Прымяненне мультымедыйных тэхналогій дазваляе не нагружаць вучняў інфармацыяй, а дапамагчы ім сарыентавацца ў яе знаходжанні і актыўным прымяненні. Зараз, у эпоху развіцця інфармацыйнай культуры, фарміраванне ў вучняў навыкаў эфектыўнага ўзаемадзеяння з інфармацыйным асяроддзем становіцца ўсё больш неабходным.

Прымяненне адукацыйных медыяпадарожжаў - гэта актуальны накірунак пры арганізацыі як навучальнага, так і выхаваўчага працэсу. Пагадзіцеся, што вучня лягчэй зацікавіць і навучыць, калі ён успрымае інфармацыю адначасова ў форме гукавых і зрокавых вобразаў, і пры гэтым на яго аказваецца не толькі інфармацыйнае, але і эмацыянальнае ўздзеянне.

Работа над стварэннем адукацыйнага медыяпадарожжа складаецца з некалькіх этапаў:

  1. Выбар тэмы медыяпадарожжа.

  2. Пастаноўка мэт і планаванне работы.

  3. Подбор матэрыялу (тэкставая інфармацыя, відэа, аўдыя, фота і інш.)

  4. Аналіз і апрацоўка матэрыялу.

  5. Афармленне медыяпадарожжа.

  6. Подбор заданняў, тэстаў, якія дазваляюць ацаніць узровень засваення матэрыялу.

  7. Прэзентацыя медыяпадарожжа.

  8. Падвядзенне вынікаў работы па стварэнні і рэалізацыі медыяпадарожжа.

Выбіраючы тэму турысцка-краязнаўчага медыяпадарожжа, можна спыніцца як на асобным гістарычным або культурным аб’екце (напрыклад, “Магілёўскі абласны драматычны тэатр”, “Магілёўская ратуша”, “Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, “Фестываль “Магутны Божа” ў Магілёве” і інш.), так і на пабудове краязнаўчага маршруту па мікрараёне, горадзе, вобласці, краіне. Таксама адным з варыянтаў можа быць стварэнне медыяпадарожжа на аснове біяграфічных даных гістарычных асоб, дзеячаў культуры, знакамітых суайчыннікаў (напрыклад, “Пушкін і Магілёў”, “Стаўка Мікалая ІІ ў Магілёве”, “Дарогамі К. М. Сіманава”, “Дняпроўскія хвалі Аляксея Пысіна”, “Іван Чыгрынаў: пісьменнік і час”, “Аркадзь Куляшоў: у памяці беларусаў”, “Магілёўшчына літаратурная”, “Ішоў па зямлі чалавек” і інш.).

Як паказвае практыка, працэс стварэння турысцка-краязнаўчага медыяпадарожжа доволі працаёмкі, таму мэтазгодна работу над праектам даручаць калектыву вучняў. На этапе выбару тэмы і планавання рэкамендуецца размеркаваць абавязкі паміж вучнямі: падбор матэрыялу ў бібліятэцы, у архіве, у Інтэрнэце, інтэрв’ю з удзельнікамі падзей, падбор фота-, відэа- і аўдыяматэрыялаў, напісанне тэксту, вёрстка медыяпадарожжа і г. д. Работа над стварэннем мультымедыйнага электроннага прадукту дазваляе зрабіць вучэбны працэс больш эфектыўным, садзейнічае медыяадукацыі вучняў. Мерапрыемствы, арганізаваныя з прымяненнем медыяпадарожжаў, становяцца больш нагляднымі, мабільнымі, цікавымі і наведвальнымі.

Сумесная работа па стварэнні і рэалізацыі медыяпадарожжаў садзейнічае фарміраванню ў вучняў такіх неабходных якасцей і ўменняў, як творчы падыход, крытычнае мысленне, камунікабельнасць, ініцыятыўнасць, самастойнасць і адказнасць. Працуючы над праектам, вучні вучацца культуры зносін, у тым ліку і ў сетцы Інтэрнэт, удасканальваюць сваё вуснае і пісьмовае маўленне, пашыраюць слоўнікавы запас. Прэзентацыя створанага мультымедыйнага падарожжа прадугледжвае валоданне навыкамі выступлення перад аўдыторыяй, аратарскім майстэрствам.

Такім чынам, работа па стварэнні і рэалізацыі медыяпадарожжаў у адукацыйным працэсе садзейнічае развіццю камунікатыўных кампетэнцый вучняў, сярод якіх выдзяляюцца наступныя ўменні і навыкі: валоданне мовамі ў вуснай і пісьмовай форме, веданне спосабаў ўзаемадзеяння з навакольнымі людзьмі, валоданне навыкамі работы ў групе, валоданне рознымі сацыяльнымі ролямі [2].

Інавацыйная дзейнасць прадугледжвае стварэнне педагагічных новаўвядзенняў, іх асваенне, укараненне, прымяненне, распаўсюджванне. У перспектыве прымяненне медыяпадарожжаў у адукацыйным працэсе будзе садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню вучняў. Магчыма, тыя вучні, якія сёння працуюць над стварэннем мультымедыйнага падарожжа, заўтра будуць таленавітымі фатографамі, аператарамі, праграмістамі, капірайтарамі, журналістамі ці прадстаўнікамі новых, яшчэ пакуль невядомых прафесій.

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медаяграматнасці вучняў : дапаможнік для настаўнікаў / М. І. Запрудскі [і інш.]; пад рэд. М. І. Запрудскага. – Мінск, 2016. – 334 с.

  2. Хуторской, А. В. Ключевые компетенции и образовательные стандарты [Электронный ресурс] / А. В. Хуторской. – Режим доступа : http://eidos.ru/journal/2002/0423.htm. - Дата доступа : 25.09.2018.