Тэставая работа
Варыянт 1
1. У наступнм сказе дзейнік выражаны 1-ым словам: Міхал з Ксавэрам задуменна ішлі праз лес.
а) так
б) не
2. Адзначце сказы з аднароднымі дзейнікамі
а) Зямля, стрэхі, агарод пакрыліся белым покрывам.
б) Вецер дрэвы калыша, кусты.
в) Кашлатыя сосны і стройныя бярозы стаялі паасобнымі купкамі.
г) Кожнае каліўца імкнецца ўхапіць больш святла, паветра і цеплыні.
3. Адзначце сказы, у якіх адасабляюцца недапасаваныя азначэнні
а) У кароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма ён абыходзіць калгасны табун.
б) Затым прайшоў яшчэ малады, высокі хлопец у выгаралай кепцы, у мокрых ад расы сандалях.
в) Вось прыйшоў салдат у доўгім шынялі, за ім – рухавы чырвонаармеец.
г) На сцэне ўзвышаліся ў два ярусы спевакі, маладыя, прыгожыя ў нацыянальных касцюмах.
4. Адзначце сказы, у якіх прыдатак трэба адасобіць
а) Яна гэтая дарослая дзяўчына агледзела Андрэя калючым позіркам.
б) Дырэктар дома адпачынку Сяргей Атонавіч сустрэў Іларыка не вельмі прыхільна.
в) Касцы ваякі мірнай працы выходзяць з косамі на пляцы.
5. Адзначце сказы, у якіх адасабляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам
а) Пайшоў Амелька нос павесіўшы.
б) Набраўшыся смеласці можна лёгка выканаць любую работу.
в) Я не магу рукі склаўшы сядзець.
г) Не чакаючы канца сходу людзі паволі разыходзіліся.
6. Адзначце сказы, у якіх адасабляецца дапаўненне:
а) Акрамя кучаравых бярозак на ўзгорку расла высокая, сухаверхая хвоя.
б) Сябры з сабою хлопца клічуць у цэх гарачы працаваць.
в) Апрача аднастайнага шуму сосен у лесе нічога не чуваць.
г) Хтосьці пабываў каля рэчкі і апрача нас.
7. Адзначце, якія канструкцыі адасоблены ў сказе:
Кірыла, стомлены абедам, драмаў у шэзлонгу, праз сон кідаючы асобныя словы ў размову жанчын і Яраша, часам неўпапад.
а) дапасаванае азначэнне
б) недапасаванае азначэнне
в) прыдатак
г) дапаўненне
д) акалічнасць
Тэкст да заданняў практычнага тыпу 8,9,10
Час быў не для кахання гарачы жнівеньскі час. Людзі ўставалі раней за сонца вярталіся ў сяло ўпоцемку. Павячэраўшы куранёўцы адразу валіліся спаць. Кароткія яшчэ ў жніўні ночы вечар ледзь не сустракаецца са світаннем а трэба даць уціхнуць зморы ў руках у нагах учыгунелай спіне адпачыць целу ад едкага поту.
8. Спісаць, расставіць знакі прыпынку
9. Выпісаць сказ з дзеепрыслоўем, зрабіць яго сінтаксічны разбор.
10. Падкрэсліцьудакладняльную канструкцыю ў тэксце.
Тэставая работа
Варыянт 2
1. У наступнм сказе дзейнік выражаны словазлучэннем: Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба, як залаты гарох.
а) так
б) не
2. Адзначце сказы з аднароднымі выказнікамі
а) Неба над намі сіняе,бязвоблачнае.
б) Прайшла невялічкая навальнічка, але свежасці не прынесла.
в) Змрок парадзеў, на ўсходзе свтлела неба, гасячы зоры.
г) Кожнае каліўца імкнецца ўхапіць больш святла, паветра і цеплыні.
3. Адзначце сказы, у якіх дапасаванае азначэнне трэба адасобіць
а) Праз навесь галін відаць густа засеянае зоркамі неба.
б) Бярозкі ахутаныя маладым лісцем стаялі пры самай дарозе.
в) Надвячоркам пайшоў дождж па-майску цёплы, дробны, але спорны.
г) На сцэне ўзвышаліся ў два ярусы спевакі, маладыя, прыгожыя ў нацыянальных касцюмах.
4. Адзначце сказы, у якіх прыдатак не адасабляецца
а) Гадавала мяне цётка Анюта лесавічка, касец, знаўца лекавых і ваажбітных траў.
б) У хаце старшыні калгаса Кастуся Вераб’я гаварылі доўга.
в) Нашы беларускія пісьменнікі кроўныя дзеці свайго народа не раз гаварылі ў сваіх творах аб вялікім значэні роднага слова.
5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца звароткам:
а) Я шукаю цябе, углядаюся ў нябесныя далі высокія.
б) Шаную, край, твой баявы загад, напісаны руплівымі рукамі
в) А хто ж тыя дудары?
г) Дзе ты, зорка мая прамяністая?
6. Адзначце сказы, у якіх трэба адасобіць удакладняльную акалічнасць:
а) Дзесьці там каля вёскі чуліся галасы людзей.
б) Безліч зор міргала ад намі высока ў небе.
в) Дзесьці высока-высока з самымі хмарамі курлыкалі журавы.
г) Не чакаючы канца сходу людзі паволі разыходзіліся.
7. Выпішыце словы, якія трэба адасобіць у сказе:
Нізкія воблакі шчодра пасыпаўшы снегам зямлю падняліся вышэй.
Тэкст да заданняў практычнага тыпу 8,9,10
Доўга не спалося Васілю ў гэту ноч такую звычайную і незвычайную. Укрыўшыся з галавою ад камароў ён толькі прыкідваўся што спіць але сон не ішоў да яго. Расплюшчваючы вочы бачыў Васіль з-пад світы як ападаў гас агонь, як сівелі вугольчыкі бачыў у парадзелай цемры воз і каня непадалёк які час ад часу пырхаў бачыў як пануе далей белым возерам туман.
8. Спісаць, расставіць знакі прыпынку
9. Выпісаць сказ з дзеепрыслоўем, зрабіць яго сінтаксічны разбор.
10. Падкрэсліць адасобленыя азначэнні.
Час быў не для кахання – гарачы жнівеньскі час. Людзі ўставалі раней за сонца, вярталіся ў сяло ўпоцемку. Павячэраўшы, куранёўцы адразу валіліся спаць. Кароткія яшчэ ў жніўні ночы, вечар ледзь не сустракаецца са світаннем, а трэба даць уціхнуць зморы ў руках, у нагах, учыгунелай спіне, адпачыць целу ад едкага поту.
Доўга не спалося Васілю ў гэту ноч, такуюзвычайную і незвычайную. Укрыўшыся з галавою ад камароў, ён толькі прыкідваўся, што спіць, але сон не ішоў да яго. Расплюшчваючы вочы, бачыў Васіль з-пад світы, як ападаў, гас агонь, як сівелі вугольчыкі,бачыў у парадзелай цемры воз і каня непадалёк, які час ад часу пырхаў, бачыў, як пануе далей белым возерам туман.