СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Складаназлучаныя сказы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Складаназлучаныя сказы" для 9 класа

Просмотр содержимого документа
«Складаназлучаныя сказы»

Складаназлучаны сказ (І варыянт)

1.Адзначце складаназлучаныя сказы:

1) Вясна была яшчэ ў пачатку, але снягі ўжо раставалі. 2) Бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці. 3) Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае. 4) Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работнік, адмысловы; а Уладзік пасвіў дзесь каровы, травіў чужыя сенажаці; а дома з дзецьмі была маці. 5) Спадзе вада, і травы забуяюць. 6) Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор. 7) У гэтыя дні заняты і жнеі, і механізатары, і малацільшчыкі, і шафёры, і возчыкі, і наогул усе, ад старога да малога.

2.Якія з прыведзеных ніжэй фармулёвак адпавядаюць паняццю складаназлучаны сказ?

1) Складаназлучаны сказ – гэта такі сказ, у які ўваходзяць дзве або больш частак, якія нагадваюць простыя сказы і аб’яднаны ў адно цэлае па сэнсе і нтанацыі. 2) Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у які ўваходзяць дзве і больш сінтаксічна раўнапраўныя часткі, аб’яднаныя злучальнымі злучнікамі ў адно сэнсавае цэлае. 3) Складаназлучаны сказ – гэта такі злучнікавы сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі (злучальнай сувяззю). 4) Складаназлучаны сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова ці спалучэння слоў і служыць для выражэння асобнай думкі або пачуцця. 5) Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе і звязаныя злучальнымі злучнікамі.

3.Падкрэсліце граматычныя асновы толькі ў складаназлучаных сказах:

1) Раптам у лесе шаснула, і на паляну выскачылі дзве казы. 2) Пакой быў хоць і невялікі, але чысты і ўтульны. 3) Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны. 4) Час ад часу прагудзе аўтамашына або, выкрасаючы дугой сінія іскры, прагрукоча амаль пусты трамвай. 5) Багата адгуло паводак і адцвіло на лузе траў. 6) Мужайся ж, мая непакорная, мацуйся, ідзі, працавітая, да новых здабыткаў, краіна! 7) Сына трэба жаніць, ды і дачка на выданні. 8) Жыта, якое шумела навокал, вецер хістаў у бакі.

4.Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ], і [ ]:

1) Чалавек апрацоўваў зямлю, даглядаў жывёлу, будаваўся, гадаваў і выхоўваў дзяцей, наладжваў узаемаадносіны з суседзямі і з усім навакольным светам, святкаваў святы, весяліўся або смуткаваў – і пастаянна думаў, турбаваўся: а што ад яго пяройдзе, перадасца ў спадчыну? 2) Магутны дуб стаяў на строме Сожа, і Сож, робячы вакол дрэва пятлю, паважліва абыходзіў яго з трох бакоў, ведаючы моц каранёў асілка, іх трывалую повязь з зямлёй і даўно адмовіўшыся ад некалі пэўнай надзеі змыць строму з дрэвам разам. 3) Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца. 4) Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег і пра зіму. 5) Па самай зямлі паўзлі мурашачкі, і былі яны занадта заняты сваёю працай.

5. Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:

1) Ступіць бы сну на халадок пад дрэвам – ці целу рынуцца б на хвалі ўплынь. 2) Вёска стаяла сярод лесу – а таму грыбоў і ягад хапала. 3) На лес наплывае зняменне, і вільгаццю тхнула з нізін, а зоркі ў бяздонным скляпенні глядзелі праз навісь галін. 4) Гамоняць людзі ды спяваюць птушкі або наступае нязвыклая цішыня. 5) Стаяць вакол маўкліва хвоі, бы служкі ў панскім дзесь пакоі; і дрэмлюць чорныя яліны, і моўкне ў лесе спеў птушыны, і толькі дрозд высвістваў штучна, як на кларнеце, мілагучна; ды змоўк і ён, і ўсё знямела.

6.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку і вызначаны від адносін паміж часткамі:

1) Было ўжо за поўнач, але паветра не толькі не халаднела, а здавалася, нават цяплела (паміж часткамі супрацьпастаўляльныя адносіны). 2) Нават з неба зоркі ўночы купалі ў рэчцы свае косы і мілы усмех свой дзявочы; а гэты месяц безгалосы, ідучы небам на ачосы, зірнуцца ў рэчцы быў ахвочы (паміж часткамі супастаўляльныя адносіны). 3) Калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі (паміж часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны). 4) Стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае, і бель над далямі звісае, і ціха стане на падворку, і лес жалобную гаворку, свой гонар восені канчае і моўчкі зіму сустракае (паміж часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны). 5) Гразь была ўжо халодная, і босыя Ганніны ногі моцна стылі, але яна не заўважала гэтага (паміж 1-й і 2-й часткамі адносіны прычынна-выніковыя, паміж 2-й і 3-й – супастаўляльныя).

7.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе:

Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі бабулі і мамы развешваюць ад елкі да бярозкі памытую бялізну а ў нядзельныя раніцы па старому спрадвечнаму звычаю пякуць у зямлянках аладкі для ўнукаў і дзяцей малыя сядзяць над сшыткамі пад павеццю “зялёнай” партызанскай школы крычаць-смяюцца на палянах і ў лісці бяроз...

1) 10 косак; 2) 2 двукроп’і, 5 косак; 3) 1 двукроп’е, 1 кропка з коскай, 5 косак; 4) 6 косак, 2 кропкі з коскай; 5) 7 косак, 1 кропка з коскай.

8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Ці мала на свеце цудоўных мясцін__ ці мала добрых і шчырых людзей! 2) Цёпла__ і ўтульна. 3) У нізінах мякка закучаравілася трава__ і пракінуліся залатыя вочкі кураслепу. 4) Згарэлі дровы__ а вуголле яшчэ захоўвала агонь. 5) Момант__ і Сцёпкава постаць знікае з вачэй.

9.Адзначце сказы, у якіх ёсць агульны даданы член або агульная даданая частка:

1) У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюць ліловыя званочкі. 2) Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панураныя лясы. 3) Праляталі вароны ў бок лесу ды ў шызай вышыні луналі буслы, калі Рыгор мернаю ступою адмяраў мяжою роўныя крокі напрамкам да Лужкоў. 4) У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік. 5) На нейкую хвіліну хмары на небасхіле разарваліся, і з іх цікаўна глянула сонца.

10.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і зрабіце сінтаксічны разбор сказа:

Шугнуць часамі з зелені лясной аблогі ўверх нібы фантаны два аленя рогі ці іншы звер мігне істужкай жаўтаватай між дрэў і гасне як прамень

Шугнуць часамі з зелені лясной аблогі ўверх, нібы фантаны, два аленя рогі ці іншы звер мігне істужкай жаўтаватай між дрэў і гасне, як прамень.

Складаназлучаны сказ (ІІ варыянт)

1.Адзначце складаназлучаныя сказы:

1) Закрыеш вочы, і дзіўныя вобразы адзін за адным лунаюць у карагодзе бясконцым. 2) Загадуем сад навокал, там зязюля закукуе. 3) Ці помніш ты сваёй зямлі прасторы, ці бачыў ты віры імклівых рэк? 4). Ці то блізкасць падзей, ці то свежае начное паветра напаўняла сэрца Васіля Іванавіча асаблівай прыўзнятасцю. 5) Стары ўсміхнуўся, і ўсмешка разгладзіла густыя маршчакі на лбе. 6) Жыта, якое шумела навокал, вецер хістаў у бакі. 7) Шуміць вецер ці гудзяць правады.

2.Якія з прыведзеных ніжэй сцверджанняў характэрны для складаназлучаных сказаў?

1) Складаназлучаны сказ – гэта разнавіднасць складанага сказа. 2) Часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе інтанацыі. 3) Часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў. 4) Часткі ў складаназлучаным сказе раўнапраўныя. 5) У складаназлучаным сказе можа быць толькі дзве прэдыкатыўныя часткі. 6) Паміж часткамі складаназлучанага сказа могуць быць спалучальныя, прычынна-выніковыя, супраціўныя (супастаўляльныя), пералічальна-размеркавальныя і далучальныя адносіны.

3.Падкрэсліце граматычныя асновы толькі ў складаназлучаных сказах:

1) Працавіты наш дзень адпачыць адышоў, толькі стужка зары дагарае над садам. 2) Сымон ніколі не скардзіўся, што ў яго ныюць ногі ці ломіць паясніцу. 3) Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых соснаў, цішыня лясных нетраў – адным словам, усё настройвала на роздум. 4) Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок. 5) Мікіта трохі саромеўся, і прамова яго была не зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем. 6) Часам крылы ветрака круціліся, і мне здавалася, што ён махае рукамі, нібы некага кліча. 7) Ці то ішлі на працу сяляне, ці пастушкі дзе гналі кароў на пашу, ці мо рухаўся паблізу які вайсковы атрад. 8) Людзі слухалі ўважліва і баяліся, відаць, прапусціць хоць адно слова.

4.Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ], і [ ]:

1) Часам трапляліся на гэтай неабсяжнай раўніне вялізныя купы нагрувашчанага камення, часам буры конус – нейкі пакрыўджаны Богам чалавек выбіраў трапу невядома дзеля чаго, – часам сіратліва глядзела на дарогу адным акенцам хатка з высокім комінам, і вакол яе – ані дрэўца. 2) Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці, трэба пазнаёміцца там з настаўнікамі і параіцца з імі наконт розных пытанняў, звязаных са школай, трэба таксама зайсці і да бацюшкі і запрасіць яго прыехаць сюды адслужыць малебен перад пачаткам заняткаў. 3) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары. 4) Нямала навальніц бачыла ліпа, і не адзін раз перуны білі ў яе верхавіну, але яна ўсё вытрымала. 5) Трапяталі матылькі і гулі мошкі.

5. Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:

1) У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок, ды ледзь чутна шапацела голле. 2) Стукаюць спрытныя малаткі ды раз-пораз пераліваюцца косы срэбным шорхатам мянташак. 3) Тым часам сонца выйшла ўгору і з безгранічнага прастору шырокай плынню агнявою ня зямлю шчодраю рукою лье блеск гарачы і яскравы; і вянуць скошаныя травы, і выглядаюць нудна палі. 4) Вось адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі, і абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз, клёнаў. 5) Ён лёгка павёў левай рукой – і палілася песня.

6.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку і вызначаны від адносін паміж часткамі:

1) Ці то воз быў занадта цяжкі, ці то лёд пад вясну аслабеў, але ўся фурманка з коньмі шухнула пад лёд (паміж 1-й і 2-й часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны, паміж 2-й і 3-й – супастаўляльныя адносіны). 2) У змроку, у іле ляжаць карасі; у зеллі багністым жыруюць язі, у ціне лянівыя ходзяць ліні, – а ў тонях пярэстыя спяць акуні (паміж часткамі далучальныя адносіны). 3) Ігналя схваціўся, як бы ад цяжкага сну, азірнуўся, – ажно вакол яго стаіць грамада людзей (паміж часткамі далучальныя адносіны раптоўнасці). 4) Невысокі чалавек сярэдніх год шпарка ішоў па шырокім гасцінцы, затым ён збочыў на палявую сцежку і скрыўся за ўзгоркам (паміж часткамі адносіны паслядоўнасці). 5) Сонца даўно ўжо схавалася за бор, і ноч, нібы чорная коўдра, накрывала ўсход (паміж часткамі размеркавальныя адносіны).

7.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе:

У студзені і лютым пёк мароз ды гуляла-шалела мяцеліца а вось цяпер усё паласкавела і завірухі зніклі і мароз паслабеў і неба пачало блакітнець а пасмялелае сонца дзёрзка памкнулася ўгору.

1) 7 косак; 2) 5 косак; 3) 1 двукроп’е, 1 кропка з коскай, 5 косак; 4) 6 косак; 5) 5 косак, 1 кропка з коскай.

8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Жаўтком міргне нядрэмны святлафор__ і я спыню сваё таксі. 2) Пад напорам буры рыпелі кроквы__ і глуха стагналі сцены. 3) Беларуская зямліца мяне ўзгадавала__ а маці на мове беларускай песні мне спявала. 4) Чалавецтва прайшло вялікі шлях__ і гэты шлях нас вучыць мудрасці. 5) Сяло__ і бацькава хата.

9.Адзначце сказы, у якіх ёсць агульны даданы член або агульная даданая частка:

1) На рэчцы глуха грукала турбіна і шумела вада. 2) У кузнях гухкаў аб кавадла молат і цяжка соп кавальскі мех. 3) У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі і ядловец, як кіпарыс, стройны. 4) У апошнія дні ўсё мацней прыгравала сонца і павявала душнаватым водарам бярозавага лісця. 5) Сонца ў нашых прадзедаў называлася Дажджбогам і лічылася яно Богам ураджаю, святла, дабра і цяпла.

10.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і зрабіце сінтаксічны разбор сказа:

Па начах трашчалі дрэвы і ў небе ззяў халодны поўны месяц і было светла нават у лесе і самыя доўгія ночы не вельмі стамлялі

Складаназлучаны сказ (ІІ варыянт)

1.Адзначце складаназлучаныя сказы:

1) Закрыеш вочы, і дзіўныя вобразы адзін за адным лунаюць у карагодзе бясконцым. 2) Загадуем сад навокал, там зязюля закукуе. 3) Ці помніш ты сваёй зямлі прасторы, ці бачыў ты віры імклівых рэк? 4) Ці то блізкасць падзей, ці то свежае начное паветра напаўняла сэрца Васіля Іванавіча асаблівай прыўзнятасцю. 5) Стары ўсміхнуўся, і ўсмешка разгладзіла густыя маршчакі на лбе. 6) Жыта, якое шумела навокал, вецер хістаў у бакі. 7) Шуміць вецер ці гудзяць правады.

2.Якія з прыведзеных ніжэй сцверджанняў характэрны для складаназлучаных сказаў?

1) Складаназлучаны сказ – гэта разнавіднасць складанага сказа. 2) Часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе інтанацыі. 3) Часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў. 4) Часткі ў складаназлучаным сказе заўсёды раўнапраўныя. 5) У складаназлучаным сказе можа быць толькі дзве прэдыкатыўныя часткі. 6) Паміж часткамі складаназлучанага сказа могуць быць спалучальныя, прычынна-выніковыя, супраціўныя (супастаўляльныя), пералічальна-размеркавальныя і далучальныя адносіны.

3.Падкрэсліце граматычныя асновы толькі ў складаназлучаных сказах:

1) Працавіты наш дзень адпачыць адышоў, толькі стужка зары дагарае над садам. 2) Сымон ніколі не скардзіўся, што ў яго ныюць ногі ці ломіць паясніцу. 3) Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых соснаў, цішыня лясных нетраў – адным словам, усё настройвала на роздум. 4) Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок. 5) Мікіта трохі саромеўся, і прамова яго была не зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем. 6) Часам крылы ветрака круціліся, і мне здавалася, што ён махае рукамі, нібы некага кліча. 7) Ці то ішлі на працу сяляне, ці пастушкі дзе гналі кароў на пашу, ці мо рухаўся паблізу які вайсковы атрад. 8) Людзі слухалі ўважліва і баяліся, відаць, прапусціць хоць адно слова.

4.Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ], і [ ]:

1) Часам трапляліся на гэтай неабсяжнай раўніне вялізныя купы нагрувашчанага камення, часам буры конус – нейкі пакрыўджаны Богам чалавек выбіраў трапу невядома дзеля чаго, – часам сіратліва глядзела на дарогу адным акенцам хатка з высокім комінам, і вакол яе – ані дрэўца. 2) Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці, трэба пазнаёміцца там з настаўнікамі і параіцца з імі наконт розных пытанняў, звязаных са школай, трэба таксама зайсці і да бацюшкі і запрасіць яго прыехаць сюды адслужыць малебен перад пачаткам заняткаў. 3) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары. 4) Нямала навальніц бачыла ліпа, і не адзін раз перуны білі ў яе верхавіну, але яна ўсё вытрымала. 5) Трапяталі матылькі і гулі мошкі.

5. Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:

1) У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок, ды ледзь чутна шапацела голле. 2) Стукаюць спрытныя малаткі ды раз-пораз пераліваюцца косы срэбным шорхатам мянташак. 3) Тым часам сонца выйшла ўгору і з безгранічнага прастору шырокай плынню агнявою ня зямлю шчодраю рукою лье блеск гарачы і яскравы; і вянуць скошаныя травы, і выглядаюць нудна палі. 4) Вось адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі, і абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз, клёнаў. 5) Ён лёгка павёў левай рукой – і палілася песня.

6.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку і вызначаны від адносін паміж часткамі:

1) Ці то воз быў занадта цяжкі, ці то лёд пад вясну аслабеў, але ўся фурманка з коньмі шухнула пад лёд (паміж 1-й і 2-й часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны, паміж 2-й і 3-й – супастаўляльныя адносіны). 2) У змроку, у іле ляжаць карасі; у зеллі багністым жыруюць язі, у ціне лянівыя ходзяць ліні, – а ў тонях пярэстыя спяць акуні (паміж часткамі далучальныя адносіны). 3) Ігналя схваціўся, як бы ад цяжкага сну, азірнуўся, – ажно вакол яго стаіць грамада людзей (паміж часткамі далучальныя адносіны раптоўнасці). 4) Невысокі чалавек сярэдніх год шпарка ішоў па шырокім гасцінцы, затым ён збочыў на палявую сцежку і скрыўся за ўзгоркам (паміж часткамі адносіны паслядоўнасці). 5) Сонца даўно ўжо схавалася за бор, і ноч, нібы чорная коўдра, накрывала ўсход (паміж часткамі размеркавальныя адносіны).

7.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе:

У студзені і лютым пёк мароз ды гуляла-шалела мяцеліца а вось цяпер усё паласкавела і завірухі зніклі і мароз паслабеў і неба пачало блакітнець а пасмялелае сонца дзёрзка памкнулася ўгору.

1) 7 косак; 2) 5 косак; 3) 1 двукроп’е, 1 кропка з коскай, 5 косак; 4) 6 косак; 5) 5 косак, 1 кропка з коскай.

8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Жаўтком міргне нядрэмны святлафор__ і я спыню сваё таксі. 2) Пад напорам буры рыпелі кроквы__ і глуха стагналі сцены. 3) Беларуская зямліца мяне ўзгадавала__ а маці на мове беларускай песні мне спявала. 4) Чалавецтва прайшло вялікі шлях__ і гэты шлях нас вучыць мудрасці. 5) Сяло__ і бацькава хата.

9.Адзначце сказы, у якіх ёсць агульны даданы член або агульная даданая частка:

1) На рэчцы глуха грукала турбіна і шумела вада. 2) У кузнях гухкаў аб кавадла молат і цяжка соп кавальскі мех. 3) У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі і ядловец, як кіпарыс, стройны. 4) У апошнія дні ўсё мацней прыгравала сонца і павявала душнаватым водарам бярозавага лісця. 5) Сонца ў нашых прадзедаў называлася Дажджбогам і лічылася яно Богам ураджаю, святла, дабра і цяпла.

10.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і зрабіце сінтаксічны разбор сказа:

Па начах трашчалі дрэвы, і ў небе ззяў халодны поўны месяц, і было светла нават у лесе, і самыя доўгія ночы не вельмі стамлялі.