СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

СПРАВЫ ПРОДКАЎ – ГОНАР НАШЧАДКАЎ Проект Сценарий защиты

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«СПРАВЫ ПРОДКАЎ – ГОНАР НАШЧАДКАЎ Проект Сценарий защиты»

У правление образования

Минского областного исполнительного комитета









СПРАВЫ ПРОДКАЎ –

ГОНАР НАШЧАДКАЎ

Проект

Сценарий защиты












С цэна ўпрыгожана ручнікамі. На авансцэне – пралка,калыска.За пралкай сядзіць жанчына.

З бокуад сцэны – экран для дэманстрацыі відэарада.

Вядучы:Добры дзень, шаноўныя! Сёняшняе наша падарожжа – у краіну народнай творчасці, скарбаў роднага краю. Народня творчасць – напісаная і нікім да канца не прачатаная кніга, якая вучыць нас дабру, сяброўству, працавітасці, самаадданай любові да роднай краіны. І сення навучэнцы Салігорскага дзяржаўнага педагагічнага і Нясвіжскага каледжаў запрашаюць вас у краіну прыгажосці. Дазвольце прэзентаваць даследчы творчы праект “Справы продкаў – гонар нашчадкаў”.

Тухне святло. З боку дэманструецца ўрывак з фільма “Дарога жыцця”(гук працуючых кроснаў). Высвечваецца куток сцэны, дзе за пралкай працуе жанчына.


Вядучая:Даражэнькія, родныя мае зорачкі !Зорнае святло слепіць мае вочы і западае прама ў сэрца.Неба наліваецца сінявой.Хутка світанак.Чуецца гул верацяна.Мама, матулечка!Сэрца маё сціскаецца, калі я бачу цябе ў сне.Матулечка… Дзе ж ты? На небе, ці на зямлі?Ці змагу я дацягнуцца да цябе сваімі словамі?Яна мяне не чуе.У яе руках, з хаосу валакна, паўстае.., набывае працягласць, доўжыцца ніць.Навітая на верацяно, скручаная ў клубок, яна падобна касмічнай прасторы.Які вобраз паўставаў у думках маёй маці, калі яна снавала з напрадзеных нітак кросны?Можа яна ўяўляла той бачны шлях, па якім трэба было рухацца далей, наперад?...У цішыні яе думкі ўздымаліся да касмічнай прасторы, а потым па млечнаму шляху спускаліся на тканае палатно.Матуля тчэ ручнік.А потым, на летніх росах разам з другімі, яго будуць бяліць на мокрым лузе.І разасланыя па маладой траве, пад пяшчотнымі промнямі ранішняга сонца, палотны, нібыта тыя дарогі, што клікалі і вяліў неспазнаны свет.

Харэаграфічная кампазіцыя, сімвалізуючая дэкаратыўна-прыкладное мастацтва “Ткацтва” - “Жыццёвыя Шляхі”.


В ядучыя:Так, і кожны менавiта павiнен выбраць свой шлях ужыцціi не згубіць гэтую тонкую павуцінку паміж намі, сучаснымі людзьмі, і нашай гісторыяй, павуцінку народнай творчасці, народных рамёстваў.

- Гэты праект – наш свядомы выраб, які мы зрабілі пасля шэрагу мерапрыемстваў: наведвання экспазіцыі “ткацтва” ў краязнаўчым музеі Салігорска, краязнаўчага музея ў Слуцку, знаемства з публікацыямі па тэме.

- І стала зразумела, што аднаўляць мастэрства продкаў будзе задачай нялёгкай: трэба пазнаёміцца з прынцыпамі дзеяння ткацкага ручнога станка, прыёмамі запраўкі нітак, засвоіць спосабы разліку эскіза будучага палатна, тэарэтычна даследаваць асаблівасці арнамента ручнікоў, якія вырабляліся ў нашай мясцовасці.

Аповед вядучых суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыя (відэарад - краявіды Мінскай вобласці, рамёствы).


Вядучыя:Наша вобласць, напэўна, самая багатая на рамёствы. І на рамёствы сапраўды жывыя. Бадай у кожнай беларускай вёсцы захаваліся яшчэ жыхары, якія маюць у сваіх куфрах нешта самабытнае альбо, яшчэ лепш, самі ўмеюць ствараць нешта самабытнае.

- Каваць, плесці з саломкі ці рабіць розную прыгажосць з гліны, гатаваць народныя беларускія стравы і спяваць даўнія беларускія песні. Я не хачу пакрыўдзіць ніякую іншую вобласць, проста менавіта на Мiншчыны захавалася вельмі шмат самабытных рамёстваў.

Аповед вядучых суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй(відэарад - ткацтва).


Вядучыя:Адно з іх – ткацтва і менавіта выраб ручнікоў.

- Калі прыязджаеш да нашых вясковых бабуль, адчыняеш вось такi цудоўны куфар…А там… нібы ў касміначнай прасторы захоўваюцца цэлыя галактыкі, звітыя ў тканіну-сувой.

- Для таго, каб пакласці ў куфэрак сувой палатна, неабходна было ўзараць поле, пасеяць лён, узгадаваць яго, выбраць, вымачыць, высушыць, зрабіць кудзелю, напрасці нітак, замацаваць іх на кроснах і, дачакаўшыся адпаведнага часу (Посту і маладзіковай фазы Месяца), распачаць таямнічае цудадзейства.

А повед вядучых суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй. (відэарад - ручнікі).


- Гнянь, ці гэта не цуд?Гэта сапраўдны сімвал зямнога існавання чалавека– ад моманту нараджэння да моманту пераходу ў іншае касмічнае жыццёў штодзённых жыццёвых турботах, з ранку і да вечара.
- Таму і вывучынне вырабу ручніка ў нашым праекце было цікавай і пачэснай справай. Мы пазнаеміліся з прыемамі работы на чатырохрэмізным ткацкім станку або, як называлі яго нашы продкі, кроснах, навучыліся замацоўваць аснову і размяркоўваць уток, выконваць ткацкія рухі.

- Усе гэта стала магчыма дзякуючы майстрыцы , педагогу і цудоўнаму чалавеку Кучынскай Валянціне Паўлаўне, кіраўніку студыі ”Лянок”, што пры Салігорскім палацы творчасці дзяцей і моладзі.Таксама мы паралельна вывучалі асаблівасці ткацтва ручнікоў у нашым паўднёвым рэгіёне і іх рытуальнае прызначэнне.


БЕЛАРУСКІ РУЧНІK

У дзяцінстве маім беларускі ручнік,
Быў аздобаю ў хаце і мэблі, і сцен,
Абдымаў дзве іконы ў кутку „багавік”,
Каляровы арнамент свяціўся ўвесь дзень.

Гаварыў да мяне ён на мове ікон,
Упрыгожваў ён Дзеву Марыю з Хрыстом,
І Міколу Святога, лампады агонь,
І здавалася мне ратаваў ён наш дом.

І ў пакоях віселі кругом ручнікі,
Ля гадзінніка, люстр
a, пры самым акне.
Красаваліся кветкамі, быццам вянкі,
Р учнікі-прыгажуні на кожнай сцяне.

А ручнік - уціральнік заўжды быў са мной,
І як мылі мяне, і як мыўся я сам,
Ён быў мягкі і гладкі пад маткі рукой,
І мяне суцяшаў, як чароўны бальзам.

Ручнікі гэты выткала маці мая,
І арнаменты ўсюды рукой нанясла,
І ў вайну, каб не згінуў я дзесь у баях,
Не адзін пад іконы ў царкву занясла.

У абрадах калісь беларускі ручнік
Быў і сімвалам шчасця і скарбам жыцця,
І давалі яго ад бацькоў у разлік
Маладой у пасаг, як ішла да вянца.

І яна берагла той ручнік праз жыццё,
Ён у скрыні ляжаў, як святы талісман,
Забірала яго, як радзіла дзіцё,
Каб на хрэсьбінах выцерці змочаны стан.
 

Пры вянчанні ручнік на руках маладых
Іх супольна вязаў там на многа гадоў,
А падножнік-ручнік пад нагамі тады
Астаўляў ім на шчасце адбіткі слядоў.

Ручнікі на стале прыкрывалі хлеб, соль,
 
Каб яны прад усімі былі на віду,
Каб не толькі тут бачыла хатняя столь,
Што ў тым доме стаіць стол багаты ў яду.

А надзежнік-ручнік засланяў над дзяжой,
Жаўтаватае цеста з пахучай мукі,
Як арліца крылом закрывае парой
Арлянят маладых ад варожай рукі.

Ручнікі нам у хаце тварылі вясну,
А зімой, бераглі нас ад розных хвароб,
І пры смерці ўкладалі ручнік у труну,
Ручнікамі спускалі нябожчыка ў гроб.
 

Бо ручнік спадарожнікам быў у сялян,
Ад дня родаў да смерці ён з імі ішоў
Праз пагоду і лівень і праз ураган.
Ён заўсёды быў з імі, як ў жылах іх кроў.

А повед вядучых суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй(відэарад- узоры, сімвалы).


Дзяўчаты:Кросны ніколі не пуставалі. Калі гэта не нядзеля і не свята, у хаце заўжды быў стук кроснаў. Пакульніты ператвараліся ў суцэльную дарогу, бабуля ціхенька гаварыла з ручніком. Хутчэй за ўсё добры дзясятак замоў быў “перададзены” яму ў час чарадзейства над кроснамі.

-У кожнай мясціне вышыўка была непаўторнай, каларытнай, адметнай, не такой, як у суседзяў, хоць вядома,якой яна ні была б, чалавек заўсёды скажа: “Вось ручнік з Гомельшчыны, вось з Брэстчыны, а вось гэта – з Мiншчыны”. Якія ж сакрэты хаваліся і хаваюцца за крыжамі, ромбамі, каласкамі, елачкамі, раслінамі?

- Дзетачка мая, – гаварыла бабуля, –Вось гэты ручнікя сама і прала, і ткала, і бяліла, і з ранку вышывала, калі была такой як ты. Шыла, вышывала ды песні спявала.Уся мая навука, мая адукаванасць ва ўзорах маіх. Там, як у добрай кніжцы, як у якім-небудзь кіно, можна дазнацца пра жыцце і людзей, жывёлы, пра сонейка і зоркі, пра ўсе, што ёсць у жыцці.

Аповед вядучых суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй(відэарад- “Горад майстроу”).


В ядучыя: Вярнулася мода на ткацтва iвышыўку, вельмі многія людзі вышываюць.Толькі, на вялікі жаль, вышываюць з модных часопісаў. Але вельмі хочацца, каб яны вышывалі традыцыйныя ўзоры. Тым больш, што ў нас яны вельмі прыгожыя.

- На якім бы кірмашы, дзе прадаюць вырабы народнай творчасці, я не апынулася, заўжды назіраю попыт і на гаршкі, і на льняныя ручнікі, і на драўляны посуд, і на хатнія пантофлікі з лямцу.

-Любая самаробная рэч — ці то зробленая ўласнымі рукамі, ці то набытая ў майстра – дорыць больш цеплыні і беларускасці, чым якая даражэзная і фірмовая. І наогул, чым зробленае беларускімі майстрамі – не фірмовае? Напрыклад, тканы ручнічок, падораны маёй сяброўкай, якая навучылася ткаць і зрабіла мне такі аўтэнтычны падарунак. Чымгэта не брэнд? І наватбольшкаштоўны, бо мае не проста імяаўтара-стваральніка, але і ўласную душу.

Вядучыя:Вельмі лёгка згубіць сваё будучае, згубіўшы мінулае, але няпроста ізноў вярнуць яго.Таму сёння перад нашым пакаленнем стаіць адначасова цяжкая і важная задача – не згубіць і аднавіць шматлікія дасягненні нашых продкаў (вопыт, веды і навыкі, звычаі, абрады, традыцыі, мову, мараль і самасвядомасць).

Наш праект рэалізаваны. Вынікі яго відавочныя:

- створаны ручнік;

- атрыманы веды аб культуры і традыцыях продкаў;

- сфарміраваны ткацкія ўменні;

- завязаны ўзаемаадносіны з удзельнікамі іншых аб’яднанняў;

- гуртаваны ўдзельнікі пректа.

- Праект стаў сапраўднай творчай справай, і як усялякая справа, ён мае магчымасці далейшага развіцця і выканання новых праектаў.

- І калі ў вас заваляліся старыя кросны, маслабойка ці, скажам, ганчарны круг – не спяшайцеся аддаць іх у музей! Магчыма, вашыя дзеці калі-небудзь выпадкова іх знойдуць і стануць гуру ў традыцыйных рамёствах.